Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
гута, знаходзіцца яна ў фальварку Жабічах, існуе 80 гадоў, абарот мае 10 000 рублёў серабром. Лясы велізарныя, добрай якасці, пераважна сасновыя і яловыя, ёсць таксама ўперамежку з хвойнымі дуб, клён, ясень, ліпа і альха. Глеба часткова пад жыта і пшаніцу, ёсць торф, вапна, кварц, а нядаўна адкрыты паклады мергелю, які ўжываюць і на вытворчасць шкла. У рацэ Удры вядзецца стронга. На тэрыторыі Бясяд ёсць на гэтай рацэ тры млыны аб адным і двух колах, або затворах. Да маёнтка Бясяды адносяцца фальваркі Трусевічы, Калдукоўка, Трускаўшчына, Паўлінента, Селішча, Жабічы, Лоша, Сідараўка, Канатопа, з вадзяным млынам аб двух затворах. Маёнтак Бясяды належыць Анэлі Чаховічавай. У бясядскіх лясах ёсць курганы, або валатоўкі, здаецца, шведскіх часоў» (артыкул падпісаны ініцыяламі М. G.— як высвятляецца з матэрыялаў слоўніка, гэта ксёндз Максіміліян Гапінскі з Наўры).
Такая, можна сказаць, агульная экспазіцыя Бясяд, месца, дзе сустрэліся Чаховіч і Купала. Сама мясцовасць тут, як бачым, цікавая, чыста купалаўская, з багатай, разнастайнай прыродай, курганамі, гістарычнымі помнікамі і паданнямі, незлічонымі слядамі дзейнасці ўвішных чалавечых рук.
Прыблізна праз два гады пасля таго, як Чаховіч пасяліўся ў Бясядах, Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і яго маладая жонка Бянігна Іванаўна ахрысцілі ў радашковіцкім касцёле свайго першынца Івана, будучага Янку Купалу. Хоць Вязынка, дзе арандавалі зямлю Луцэвічы, ад Бясяд і далекавата, але Чаховічы былі прыхаджанамі таго ж радашковіцкага касцёла і ў прынцыпе, хаця б здалёк, маглі ведаць Луцэвічаў і нават чуць пра нараджэнне ў іх сына. Неўзабаве суровы лёс пачынае кідаць Луцэвічаў з месца на месца, яны кружаць вакол Мінска, то набліжаючыся да Бясяд, то зноў аддаляючыся, пакуль нарэшце не знайшлі амаль на дзесятак гадоў прыстанак у Селішчы. У летапісе жыцця і творчасці Янкі Купалы пра гэта запісана так:
«1895—1904. Сям’я Луцэвічаў жыве ў Селішчы ГайнаСлабадской воласці Барысаўскага павета».
Храналагічны пералік фальваркаў, дзе ў розныя часы былі арандатарамі Луцэвічы, некалі склаў сам Купала для Клейнбарта. I вось якая акалічнасць. Усюды ён указваў уладальнікаў-памешчыкаў, а адносна Селішча чамусьці гэтага не зрабіў. Цікава, што ў ліку дзевяці фальваркаў, якія адносіліся да Бясяд, геаграфічны слоўнік, як мы бачылі, называе і Селішча. I ўсё-такі думаецца, што купалаўскае Селішча — іншае. Вось нават і павет з губерняй розняцца:
Бясяды Вілейскага павета Віленскай губерні, а Селішча Барысаўскага павета Мінскай. Купалаўская энцыклапедыя адзначае, што гэтае паэтава Селішча належала памешчыцы Манюшцы. А Чаховічаў зямляк Ф. Гінтаўт называе ў гэтай сувязі імя памешчыка Вайцяхоўскага.
Няцяжка падлічыць, што Ясю Луцэвічу было ў 1895 годзе 13 гадоў, пакінуў жа ён Селішча ўжо маладым сфарміраваным чалавекам. Селішча вельмі важны перыяд у жыцці паэта. Ён прагна прыслухоўваўся да народа, што і як гавораць і спяваюць, чым жывуць, пра што мараць навокал людзі. Тут жыў якраз цікавы апавядальнік-парабак, які спрыяў абуджэнню ў будучага паэта творчай фантазіі. За адну зіму (1897—1898) Купала скончыў двухкласнае народнае вучылішча ў Беларучы і атрымаў адзіны ў сваім жыцці дакумент аб адукацыі. У Селішчы паспрабаваў скласці першыя вершы, спачатку на польскай мове. Тут перажыў надзвычай цяжкую сямейную трагедыю — смерць бацькі, а праз паўгода ненажэрная шкарлятына ўнесла ў магілу малодшага брата Казіка і дзвюх сястрычак — Сабіну і Гэлю.
Нарэшце, тут ён пазнаёміўся з паплечнікам Каліноўскага Зыгмунтам Чаховічам.
Іх знаёмства і сустрэча ў агульным плане датуюцца тымі ж 1895—1904 гадамі. Для больш дакладнага датавання матэрыялу не стае. Магчыма, варта адкінуць пару апошніх гадоў, калі пасля смерці бацькі на Купалу звалілася маса дадатковых клопатаў і яму было, відаць, не да кніг і сустрэч нават з самымі цікавымі і патрэбнымі людзьмі. Але, з другога боку, якраз у гэты час яму так патрэбна была духоўная падтрымка.
М. Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» (1924) пісаў: «Маючы гадоў 16—17, паэта браў чытаць кніжкі ў суседняга пана Чаховіча...», г. зн. адносіў сустрэчы да 1898—1899 гадоў, але, магчыма, гэта ўсяго толькі меркаванне. Гэтаксама ж не зусім карэктна датаваць знаёмства Купалы з Чаховічам менавіта 1895 годам (Купалаўская энцыклапедыя. С. 703). Яны маглі (хутчэй так яно і было) пазнаёміцца і крыху пазней, калі Луцэвічы ўжо абжыліся і агледзеліся на новым месцы, ды і сам Ясь Луцэўчык падрос.
Па падліках заўзятага падарожніка па роднай Беларусі Леаніда Пракопчыка, ад Селішча да Бясяд «нацянькі», палявымі ды ляснымі дарожкамі, кіламетраў 5—6, па гасцінцы болей. Суседства, як бачым, адноснае. I ўсё ж будучы
паэт, пры ўсёй сваёй сціпласці, знайшоў дарогу да Чаховіча. I шмат разоў («Бывал у него часто...») прайшоў па ёй туды і назад, каб выбраць патрэбную кнігу, пагаварыць аб прачытаным, пра тое, чаму сведкам за сваё доўгае, вельмі цяжкое жыццё быў Чаховіч.
Калі Луцэвічы пасяліліся ў Селішчы, былому паўстанцукатаржаніну было 64 гады. Харошы, мудры ўзрост падсумоўвання. Хоць досыць мудрым, мы пераканаліся, ён быў «от младых ногтей».
Дом Чаховічаў да нашых дзён не захаваўся. Паводле расказаў бясядскіх старажылаў, запісаных Л. Пракопчыкам, дом быў цікавы, са своеасаблівай аранжарэяй на першым паверсе, з вежай над дахам, адкуль далёка праглядваліся ваколіцы. Бібліятэка была на трэцім паверсе. Яшчэ ў гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў апусцелым доме можна было бачыць скінутыя на падлогу кнігі, геаграфічныя карты, нейкія старыя папкі, карціны ў залатых рамах, статуі.
Які ж «скарб» адкрыўся тут прагнаму да кніг і ўсякіх ведаў Купалу? Сёння пра склад бясядскай бібліятэкі, на жаль, можна толькі меркаваць. У прыватнасці, усе пералічаныя Янкам Купалам польскія аўтары — Міцкевіч, Славацкі, Крашэўскі, Сыракомля, Ажэшка, Канапніцкая, Выспянскі, Пшыбышэўскі,— іншым разам Купала дадаў да іх Сянкевіча,— вядома ж, былі ў кнігазборы Чаховічаў. Варта таксама добра падумаць над словамі Купалы: «...у него первого я познакоммлся с нелегальной лнтературой, больше всего относяіцейся к польскому восстанню. Былн это нздання краковскне, лондонскне, парнжскне н т. д.». За мяжою сапраўды выходзіла шмат кніг з гісторыі 1863 года, і сем’і паўстанцаў, а тым больш самі ўцалелыя ветэраны паўстання імі жыва цікавіліся (сястра Каліноўскіх піша ў 1905 годзе: «Чытала ў нейкім замежным творы з часоў паўстання, дзе зблыталі нябожчыка Віктара з Канстанцінам...»).
У бібліятэцы Чаховіча хутчэй за ўсё былі наступныя польскія выданні, якія карысталіся ў той час асабліва шырокай вядомасцю:
Агатон Гілер, «Гісторыя паўстання польскага народа ў 1861 —1864 гадах», у 4 тамах, Парыж, 1867—1871. Выданне цікавае тым, што якраз у ім, у першым томе, надрукаваны на мове арыгінала, па-беларуску, славутыя «Пісьмы з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага, у тым ліку яго развітальны верш да Марысі.
Зыгмунт Калюмна, «Памятка для польскіх сем’яў», Кра-
каў, 1868. Біяграфічныя даведкі пра многіх ахвяр — удзельнікаў паўстання, у тым ліку пра Каліноўскага.
Валерый Пшыбароўскі (гэты скрупулёзны, хоць і кансерватыўны гісторык схаваўся пад крыптанімам Z. L. S.), «Гісторыя двух гадоў», у 5 тамах, Кракаў. 1892—1896. Расказ пра гады, што папярэднічалі паўстанню, у тым ліку ў Літве і на Беларусі. 3 1897 года ў тым жа Кракаве пачала выходзіць шматтомная «Гісторыя 1863 года» Пшыбароўскага, які атрымаў цяпер магчымасць выступіць пад новым псеўданімам — «Аўтар «Гісторыі двух гадоў».
У Лондане яшчэ напярэдадні паўстання, у 1862 годзе, выйшла на польскай мове (было і рускае выданне) брашура «Цэнтральны Народны Польскі Камітэт у Варшаве і выдаўцы «Колокола» ў Лондане», выдадзеная вольнай рускай друкарняй A. I. Герцэна і М. П. Агарова. У ёй абвяшчаўся руска-польскі рэвалюцыйны саюз, да якога далучыліся і рэвалюцыянеры Беларусі і Літвы.
У 1863—1870 гадах у Лондане выходзіла польская газета «Глос вольны», дзе змяшчаліся шматлікія матэрыялы пра паўстанне, быў перадрукаваны адзін з нумароў «Мужыцкай праўды».
Папулярныя кнігі прагрэсіўнага грамадскага дзеяча і гісторыка, аднаго з першых польскіх сацыялістаў, Баляслава Ліманоўскага выйшлі ў Львове (тады Аўстра-Венгрыя): «Гісторыя нацыянальнага руху з 1861 па 1864 год», у 2 TaMax, 1882; аднатомная «Гісторыя паўстання 1863 і 1864 года», 1888.
Цалкам магчыма, што ў Чаховіча, як гэта паказана ў п’есе У. Караткевіча, захаваліся палымяныя лісткі «Мужыцкай праўды», а таксама іншыя беларускія пракламацыйныя выданні таго часу: «Гутарка старога дзеда», «Гутарка двух суседаў». Усё гэта было (было?) бясконца цікава юнаму Купалу.
Зямляк паўстанца Ф. Гінтаўт успамінае: «Бібліятэка Чаховіча сапраўды была багатай, яе ў час рэвалюцыі разабралі сяляне з бліжэйшых вёсак і, як мне давялося бачыць, скарысталі кнігі даволі «практычна»: частка пайшла на самакруткі, а рэшта на аклейванне сцен. Некалькі кніг з гэтае бібліятэкі — творы Г. Сянкевіча, Ю. Крашэўскага — падараваў мне адзін хлопец з Карпілаўкі, але яны, на жаль, не захаваліся, немцы пастараліся спаліць бацькаву хату разам з тымі кніжкамі. У адной кніжцы знаходзілася паштоўка з малюнкам царскай кароны, акручанай двума бізунамі, нібы вужакамі, над каронай надпіс: «В Росіі сон не
байкі, по-над правом ест нагайкі». Мабыць, гэтая паштоўка паходзіла з часоў паўстання»1.
Высвятляецца, што ў шафах у Чаховіча змяшчаліся не толькі кнігі, але і рукапісы. У некралогу яго гаварылася: «Сябра Ляскарыса і Карловіча, ён заўсёды ажыўляўся, успамінаючы іх». 3 біяграфіі не раз згаданага вышэй паэта і ўдзельніка паўстання 1863 года Ежыя Ляскарыса, які памёр у 1888 годзе, напрыклад, даведваемся, што яго рукапісы зберагаліся пасля смерці ў Бясядах. Вярнуўшыся з эміграцыі, Ляскарыс пражыў апошнія гады ў Даўбарове (Дамброве) пад Радашковічамі (відаць, сённяшняя вёска Дубрава, або Дуброва, у Маладзечанскім раёне). Хутчэй за ўсё пасяліўся ён там не без садзеяння Чаховіча. Яго апошні верш, напісаны за некалькі тыдняў да смерці, прысвечаны старому сябру Зыгмунту Чаховічу. Сярод рукапісаў Ляскарыса, што захоўваліся ў Чаховіча, біёграфы адзначаюць паэму «Ёнтэк» пра франка-прускую вайну 1870—1871 гадоў. Пра гэта згадвае, у прыватнасці, адзін з пачынальнікаў нашай літаратуры Вінцэсь Каратынскі ў некралогу Ляскарыса, апублікаваным у варшаўскім часопісе «Тыгоднік ілюстрованы». Адкуль Каратынскі мог пра гэта ведаць? He інакш Чаховіч падтрымліваў сувязі з Каратынскім, які перасяліўся пасля паўстання ў Варшаву.