Каб удакладніць час вучобы Чаховіча ў Пецярбургу, бяру вядомую спецыялістам кнігу В. В. Грыгор’ева «Нмператорскнй С.-Петербургскнй уннверснтет в теченне первых пятндесятн лет его суіцествовання», надрукаваную больш за стагоддзе назад, у 1870 годзе. У гэтым цікавым выданні ёсць поўны спіс выпускнікоў універсітэта па ўсіх факультэтах. Ніякіх купюр не рабілася. Змяшчалі ўсіх — нават пакараных смерцю «дзяржаўных злачынцаў». Высвятляецца, што Чаховіча ў гэтым спісе няма. Ёсць Каліноўскі, які скончыў універсітэт у 1860 годзе. Выходзіць, можна без асаблівай рызыкі паспрачацца з біяграфічнай даведкай: наш герой універсітэта, мяркуючы па ўсім, не скончыў. Хутчэй за ўсё, як і многія іншыя заможныя людзі, ён правучыўся ў прэстыжным сталічным універсітэце пэўны час, а завяршаць адукацыю не стаў, не было асаблівай патрэбы — будўчыня і без таго была забяспечана радавітасцю і маёнткамі. Некаторыя мае архіўныя выпіскі, зробленыя некалі ў Ленінградзе пад час адной з камандзіровак, дазваляюць вывесці, што Чаховіч паступіў ва універсітэт у 1852 годзе, за чатыры гады да Каліноўскага. У 1859 годзе Чаховіч узяў шлюб з Анэляй Арамовіч, 1 ДГА Літвы, ф. 1135, воп. 10, спр. 94, л. 203. 2 Rozprawy z dziejow oswiaty. Wroclaw, 1985. T. 28. уладальніцай някепскага маёнтка Бясяды ў Вілейскім павеце, але, як паказваюць дакументы, у маладыя гады жыў з жонкай часцей у матчыных Мацковічах. He абмінаў, вядома, і Вільню — цэнтр губерні і сталіцу ўсяго краю. Ён быў сваім чалавекам сярод віленскай інтэлігенцыі, меў трывалыя культурныя інтарэсы, сабраў багатую бібліятэку, калекцыю старадаўняй зброі. Нейкі час, разам з іншымі грашавітымі пайшчыкамі, быў кампаньёнам Кіркоравай друкарні ў Вільні. Таму нас не здзіўляе знойдзенае ў вільнюскім'архіве (ф. 1135) пісьмо Кіркору, напісанае ім 15 верасня 1860 года ў Мацковічах,— ён рэкамендуе для работы ў друкарні нейкага Леапольда Чаховіча з Віцебска, дзякуе адрасату за іншыя паслугі. Адчуваецца, што з Кіркорам ён у досыць блізкіх адносінах. А галоўнае, мы ведаем, што Чаховіч быў сябрам па дваранскім інстытуце і універсітэце віленскага паэта і крытыка Ежыя Ляскарыса. Збяднелы нашчадак старажытнага арыстакратычнага роду, які паходзіў нібыта ажно ад саміх грэчаскіх Палеалогаў і ганарыўся візантыйскім арлом у сваім гербе, Ляскарыс жыў у свеце літаратуры і мастацтва. Выхоўваўся Чаховічаў прыяцель у доме Залескіх, яго неразлучнымі сябрамі-пабрацімамі былі Антон Залескі, мастак-графік, і брат апошняга Ігнат, кампазітар. Да гэтага ж асяроддзя належаў вядомы мастак Эльвіро Андрыёлі і іншыя прадстаўнікі мастацкай інтэлігенцыі краю. У той або іншай меры Чаховіч мусіў зблізіцца з Сыракомлем, Каратынскім, Манюшкам — сябрамі Ляскарыса. Усё гэта, як правіла, дэмакраты, не чужыя вызваленчаму руху, а потым і паўстанню Кастуся Каліноўскага. He астаўся ў баку ад рэвалюцыйных памкненняў эпохі і сам Чаховіч. Ужо ў чэрвені 1861 года ён быў заўважаны ўладамі як ініцыятар антыўрадавых дэманстрацый у сябе на радзіме, у Камаях. Дэманстрацыі праяўляліся, у прыватнасці, у спяванні патрыятычнага гімна, забароненага ўладамі. 3 данясення генерал-губернатара: «В комайском костеле [існуе і цяпер.— Г. К.] по окончаннн лнтургнн м по выходе нз костела настоятеля пропет был возмутнтельный гнмн жешцннамн, по большей частн помеіцнчьего н дворянского сословня. Тамошнмй уездный предводнтель дворянства, узнав, что возбуднтелямн сказанного пення былн молодые помеіцнкн Нгнатнй н Смгнзмунд Чеховнчн, поставнл нм на внд с строгнм внушеннем, что сделанный нмм поступок ведет к дурным последствням; после чего Чеховнчн, сознав свою внну, обязалнсь впредь не возбуждать ннгде подобных пеннй»1. Хутчэй за ўсё ў гэтым спяванні ўдзельнічала і маладая жонка Зыгмунта Чаховіча Анэля. Яна таксама, мабыць, прычынілася (час быў такі, што не магла не прычыніцца) да святых ідэалаў эпохі, але пройдуць гады, і ўсё гэта спадзе з яе, як непатрэбнае шалупінне. Што да Зыгмунта, то ён не даваў больш падстаў падазраваць яго ў дачыненні да патрыятычных спеваў. Яму ўжо нельга было дражніць паліцыю па дробязях. Ён пайшоў у глыбокае падполле. Буйны дзеяч партыі «чырвоных», ён стаў неўзабаве бліжэйшым паплечнікам Каліноўскага і апынуўся ў самым цэнтры падрыхтоўкі паўстання на Беларусі і ў Літве. Дзіўна: па паходжанні ён мусіў быць «белым». Варта адзначыць разам з тым, што, прытрымліваючыся дэмакратычных пераконанняў, Чаховіч не падзяляў у той жа час, мяркуючы па ўсім, «крайніх» рэвалюцыйных тэорый Кастуся Каліноўскага. Ён быў чалавекам крыху іншага складу. 1862 год. Удзельнік тых падзей Е. Кучэўскі-Порай, малюючы ў сваіх успамінах карціну нелегальнага пасяджэння віленскага Камітэта руху (Літоўскага правінцыяльнага камітэта), членамі якога былі Каліноўскі, Чаховіч, згаданы Антон Залескі і інш., не ўтойвае глыбокіх ідэйных разыходжанняў, тактычных рознагалоссяў у асяроддзі тагачасных «чырвоных» канспіратараў. Вось што ён піша з гэтай нагоды: «Канстанцін Каліноўскі, маючы за плячыма вопыт зносін з народам, шукаў у пакутах паднявольнага рабства тую сілу, якая зможа ўзняць народ на паўстанне, зрабіўшы яго рыцарам, што змагаецца ў імя патаптаных чалавечых правоў. Ён адчуваў біццё гэтага пульсу ў сялянах усёй Польшчы [маюцца на ўвазе Беларусь, Літва, Польшча.— Г. К.]... Эдмунд Вярыга, гараджанін, лічыў, што гэты пласт народа [г. зн. гараджане.— Г. К.], з’яднаны са шляхтай, з’яўляецца дастатковай сілай, а Антон Залескі, шляхціц, верыў у тое, што шляхта прыме гарачы ўдзел у паўстанні. Зыгмунт Чаховіч, у сваю чаргу, не верыў у якое б то ні было кіраўніцтва або ў работу, заснаваную на праграме, ён пакідаў гэта на волю сляпога выпадку. «Мы знаходзімся ў маленькай лодцы сярод велізарнай буры,— сказаў ён,— розныя элементы не змогуць прымірыцца адзін з адным...»2 Цікавая характа- 1 Революцнонный подьем в Лнтве н Белорусснн в 1861 —1862 гг. М., 1964. С. 34. 2 Тамсама. С. 198. рыстыка, якая ў чымсьці пераклікаецца з прыведзенымі вышэй меркаваннямі Купалы і Гейштара. У іншым месцы Кучэўскі ў гэтым жа духу заяўляе: «Чаховіч быў фаталістам». Ёсць у Кучэўскага і кароткая паметка пра далейшы лёс Чаховіча і пра яго знешні воблік: «Umart p^dzony do katorg. Lat 30, fizjonomii bardzo tagodnej, lecz nie bystrej». Укладальнікі зборніка «Революцнонный подьем...», дзе апублікаваны ўспаміны Кучэўскага, перакладаюць гэтую фразу наступным чынам: «Умер по путм на каторгу, 30 лет; лнцо очень мягкое, но не умное», аднак канец можна зразумець і так: «...твар вельмі лагодны, але не жывы». Вядома ж, хутчэй мемуарыст меў на ўвазе недахоп жывасці, а не розуму. Што да паведамлення пра смерць Чаховіча па дарозе на катаргу, то тут аўтар успамінаў паддаўся неправераным чуткам. Лёс прызначыў Чаховічу іншае. Ён павінен быў вынесці ўсе мукі катаргі і церні выгнання, вярнуцца на радзіму і аднойчы дачакацца прыходу юнака з душой вялікага паэта, каб расказаць яму і ўсёй маладой Беларусі, як усё было тады, у 1863 годзе... А было так. Яны не пагадзіліся тады з Каліноўскім, папрасілі яго пайсці з пасёджання, каб дамовіцца спярша паміж сабой, а потым ужо з ім. Тым не менш усе бачылі, што Каліноўскі — першы сярод іх — па страснасці і ўнутранай сіле, па адданасці народнай справе, па таленту канспіратара, і калі размова зайшла пра старшынства, усе аддалі галасы за яго. Да рэвалюцыйнага выбуху аставаліся лічаныя месяцы. Літоўскі камітэт на чале з Каліноўскім, пераадольваючы ўнутраныя супярэчнасці, вёў узмоцненую падрыхтоўку паўстання, адначасова ў спрэчках з варшаўскім Цэнтральным нацыянальным камітэтам адстойваючы сваю самастойнасць. «Летуценны» Чаховіч выказаў неабыякую практычную кемнасць. Ён быў экспедытарам камітэта, у яго руках сыходзіліся ўсе канспіратыўныя ніці — сувязі з правінцыяй, адрасы, яўкі. У студзені 1863 года паўстанне сталася фактам. Камітэт абвясціў сябе Часовым урадам Літвы і Беларусі. Робяцца намаганні ўзняць на барацьбу народныя, сялянскія масы. Мабыць, менавіта Чаховіч як экспедытар рассылае на месцы вядомую інструкцыю аб рэвалюцыйным судзе над прыгнятальнікамі народа — на шыбеніцу найболын лютых памешчыкаў! I ў гэты момант генерал-губернатар Назімаў даведваецца імёны дзеячаў віленскага паўстанцкага цэнтра. Як гэта адбылося, астаецца вялікай гістарычнай загадкай. Даследчыкі з поўнай падставай бачаць у гэтым прошукі памешчыцкай партыі, гатовай на ўсё, каб адстаяць свае прывілеі. He абышлося, трэба думаць, без пасрэдніцтва «белых» — правай памешчыцкай групоўкі ў вызваленчым руху. Якраз ім вядомыя былі імёны многіх «чырвоных», іх кіруючага ядра. Над Літоўскім камітэтам, над усёй справай паўстання ў Літве і на Беларусі навісла пагроза. Балазе Каліноўскі ўжо з восені 1862 года перайшоў на нелегальнае становішча, хаваўся пад чужымі імёнамі. Член камітэта Баляслаў Длускі пад псеўданімам Ябланоўскага фарміраваў у гэты час паўстанцкія атрады ў Жэмайціі, у недасягальнасці быў і Ян Козел, які выехаў з Вільні з адказным даручэннем Каліноўскага. У астатніх членаў камітэта ў канцы студзеня — лютым былі зроблены вобыскі. Пачалося з Ахілеса Банольдзі, які адразу ж пасля вобыску быў высланы (па іншых звестках, уцёк) за мяжу. У сваім маёнтку ў Трокскім павеце арыштаваны, а потым высланы Антон Залескі. У Вільні арыштоўваецца Эдмунд Вярыга. У звышсакрэтным праскрыпцыйным спісе апынуўся і герой нашага нарыса. У вільнюскім гістарычным архіве (ф. 378, Паліт. аддз., 1863 г., спр. 11) захоўваецца невялікая папка з прозвішчам Чаховіча на вокладцы. Са справы відаць, што 28 студзеня 1863 года Назімаў камандзіраваў капітана фон Бока «для арестовання помеіцнка Свенцянского уезда Снгнзмунда Чеховнча н сделання у него строжайшего обыска». Чаховіч «доставлен к вшіенскому коменданту» (такая была формула арышту). Прывезеныя з Мацковічаў паперы разгледзелі чыноўнік генерал-губернатара для асобых даручэнняў камер-юнкер граф Ажароўскі і ад’ютант граф Ілінскі. Нічога падазронага тытулаванымі следчымі не знойдзена, апрача пісьма нейкага Сулістроўскага (Сулістроўскія — сваякі Чаховічаў) ад жніўня 1862 года, у якім згадвалася пра беспарадкі ў Варшаве. Ды, уласна, хто ў той час не пісаў пра гэта. 2 лютага паліцмайстру было загадана вярнуць Чаховічу ўсе паперы, толькі пісьмо Сулістроўскага асталося пры справе.