катаргі. Сасланы ў Табольскую губерню. У 1857 годзе яму дазволена вярнуцца ва ўнутраныя губерні Расіі, дзе да 1872 года быў пад наглядам паліцыі. У 2-й палове 1850-х гадоў як інжынер удзельнічаў у будаўніцтве шашы Масква — Варшава на тэрыторыі Магілёўскай губерні. Аўтар мемуараў». Як бачым, аўтарытэтны даведнік не ўдакладняе ні даты, ні месца нараджэння нашага земляка-рэвалюцыянера. Велізарная па плошчы «Мінская губерня» занадта неканкрэтна, даўно ўжо хацелася неяк лакалізаваць гэтыя звесткі. Таму я вельмі ўсцешыўся, сустрэўшы сярод папер Беларускай уніяцкай кансісторыі (ЦДГА ў Мінску, ф. 3245, воп. 2, спр. 113) такі старадаўні дакумент, напісаны нешта сто шэсцьдзесят гадоў таму назад: «В Белорусскую Греко-Унйтскую Духовную Консысторйю Мйнской губернйй Речйцкого уезда помеіцйка Леона Францова сына Зарембы Ястржембского бывшего Речйцкого Заседателя нйжеподпйсавшегося Прошенне Сыновья мой Фердынанд Нван в 1814-м сентября 11 й 2-й Сймон Франц 1815 годов йюня 2 дня Ястрж [ем] бскйе от Законной уже ныне покойной жены моей Яньелй нз Вольскйх рожденные окреіцены в Селецком Вйкарном Васйлйянском Монастыре.— Как же мне тех же сыновей мойх нужны урадовые йз крестйтельных метрык выпйсй, то й прошу покорнейше Белорусской Греко-Унйцкой Духовной Консысторйй йз кнйг метрйческйх для сыновей мойх вышереченных выдать мне урадовые выпйсй й таковые на ймя мое Мйнской губернйй в город Речйцу выслать на почту 'же й гербовую бумагу, нужные деньгй прн сем прнложнть честь ймею.— Нюля 1 дня 1832 года Leon Jastrz^bski». Несумненна, прашэнне гэтае, якое зацікавіла б лінгвіста сваёй мяшанай, з мноствам разнастайных уплываў, мовай, напісана бацькам нашага земляка-петрашэўца. Такім чынам, даведваемся дакладную дату нараджэння і прыблізнае месца — недзе пад Брагінам, паколькі ў суседнім дакуменце кляштар, дзе хрысцілі Івана Фердынанда і яго брата, называўся Сялецка-Брагінскім. Радзіма петрашэўца — паўднё- ва-ўсходняя ўскраіна Беларусі, старажытная зямля, апаленая сёння атрутным дыханнем Чарнобыля (дарэчы, у польскім «Слоўніку геаграфічным» мінулага стагоддзя пра Брагін так і сказана — «па дарозе з Лоева ў Чарнобыль»; згадваюцца там і два базыльянскія кляштары — мужчынскі і жаночы). Навіною для мяне было і тое, што Ястржэмбскія мелі і другое прозвішча — Зарэмба (як высветлілася пазней — ад назвы радавога герба). Быў сэнс у тым жа мінскім гістарычным архіве зазірнуць у радаводную справу Ястржэмбскіх. Вось яна перада мной (ф. 319, воп. 2, спр. 3801). Там знайшлася і сама хросная метрыка, з якой відаць, што будучы рэвалюцыянер-петрашэвец нарадзіўся ў маёнтку (фальварку) Тэклінава і, хоць хрышчоны уніяцкім святаром, належаў (гэта спецыяльна адзначана) да «рымскага абраду» (Астраглядавіцкай парафіі). Характэрнае для Беларусі няпростае, вельмі няпростае перапляценне розных канфесій, у якім ой як нялёгка разабрацца. Пра Тэклінава той жа «Слоўнік геаграфічны» паведамляе, што гэта фальварак Брагінскага ключа памешчыкаў Ракіцкіх («Глеба адмысловая, ураджайная»,— не забываецца адзначыць нязменны аўтар слоўніка — наш пісьменнік і краязнавец Аляксандр Ельскі). У радаводнай справе яшчэ некалькі дакументаў Івана Львовіча і яго бліжэйшых сваякоў. У верасні 1832 года бацька Леон' Францавіч звяртаецца ў губернскую дваранскую дэпутацкую зборню з просьбай прылічыць да шляхецкага роду яго сыноў Івана ды Франца, бо надыходзіла пара ім паступаць ужо на службу. Прашэнне напісана на польскай мове. Праз два гады — прашэнне па-руску брата Франца, «дворяннна Брагннского ключа, в фольварке Текляново прн отце своем прожнваюіцего». Ён скончыў курс навук і хоча паступіць на вайсковую службу «по артнллермн». Такія ж намеры былі і ў будучага петрашэўца. 6 лістапада 1834 года начальнік 4-й пяхотнай дывізіі генерал Свечын (дывізіённы штаб у Мінску) пісаў у дэпутацкую зборню: «Мннской губерннн Речнцкого уезда дворяннн Фернанд [так!] йван Львов Ястржембскнй нмеет желанне определнться в военную его нмператорского велнчества службу». Але ў рэшце рэшт ён выбраў ніву цывільную. У 1842 годзе дырэктар вучылішчаў Харкаўскай губерні паведаміў у Мінск: «Дворяннн Мннской губерннн Речнцкого уезда Нван Львов сын Ястржембскяй, окончнвшнй ныне Зваўся таксама Львом. курс в ммператорском Харьковском уннверснтете н получнвшнй степень кандндата, вошел ко мне с прошеннем об нсходатайствованнн выдачя ему свядетельства на званне домашнего наставннка». (Між іншым,ён павінен быў ведаць свайго земляка з Магілёўскай губерні мастака Міхаіла Башылава, які таксама вучыўся ў Харкаве ў гэты час,— я пісаў пра яго ў кнізе «Героі і музы», 1982.) Потым была паўночная сталіца. Іван Ястржэмбскі з Брагіншчыны — бліскучы пецярбургскі выкладчык, сейбіт смелых думак, прыняты як роўны сярод перадавых людзей часу. Яго вучань па Дваранскім палку1 пісьменнік М. Венюкоў з захапленнем успамінаў: «Гэта быў арыгінал, бадай, нават эксцэнтрык, але ён умеў выклікаць у маладых галовах ідэі самага шырокага гуманізму. Ён чытаў статыстыку і пачаткі палітычнай эканоміі. Праграма апошняй, зразумела, была самая непрываблівая, у духу Ж.-Ф. Сэя, г. зн. тэорыі своекарыслівай нажывы нямногіх, моцных, за кошт большасці слабых; але Ястржэмбскі, выконваючы яе, умеў навучыць нас глядзець на рэчы з іншага пункту погляду, больш сучаснага і чалавечнага...» (Русская старнна, 1890, № 4, С. 245). Паводле слоў таго ж Венюкова, выкладчык выклікаў у іх сэрцах «глыбокае абурэнне грамадскімі парадкамі, пры якіх бедны і слабы цалкам прынесены ў ахвяру моцнаму і багатаму» (Голас мянувшего, 1917, № 2. С. 139). Нездарма вядомы дарэвалюцыйны гісторык, адзін з першых даследчыкаў феномена петрашэўцаў, В. I. Сямеўскі лічыў: «3 ліку петрашэўцаў найбольш энергічным выкладчыкампрапагандыстам быў Іван Фердынанд Львовіч Ястржэмбскі...» (Тамсама. С. 138). На вечарах у Петрашэўскага, дзе горача абмяркоўваліся шляхі Расіі і чалавецтва, Ястржэмбскі таксама прачытаў некалькі лекцый па палітэканоміі і статыстыцы, апошнюю ён разумеў хутчэй як сацыялогію. Многія знаходзілі яго лектарскі талент «нстннно замечательным». 3 увагай яго слухаў Дастаеўскі. Сучасны даследчык Б. Ф. Ягораў піша: «Трымаўся Ястржэмбскі надзіва свабодна, раскавана, зусім не стрымліваючыся ў сацыяльна-палітычных характарыстыках» . Царскі агент даносіў: «Речь Ястржембского была усеяна солью на здешнее чнноманне, на тайных советняков, на государя, по его словам — богдыхана, н вообіце на все Была такая навучальная ўстанова ў Пецярбургу. 2 Ёгоров Б. Ф. Петрашевцы. Л., 1988. С. 105. адмйнйстратйвное»1. Перадавалі, што замест слова «дурань» Іван Львовіч ужываў высокі тагачасны тытул «сапраўдны стацкі саветнік». Падзяляючы сацыялістычныя ідэалы, Ястржэмбскі ў той жа час выказваў цвярозыя думкі, цікавыя і для сённяшніх нашых роздумаў. Напрыклад: «Уласнасць ёсць назапашаная праца, і выходзіць, ніяк нельга гаварыць, што можа не быць прыватнай уласнасці»2. Успаміналася на гэтых сходах і Беларусь. Паводле агентурнага данясення, Ястржэмбскі гаварыў, «што ён быў у зносінах з польскімі, маларасійскімі і беларускімі мужыкамі, што ва ўсіх іх адзін і той жа погляд, г. зн. што прынцып зла яны бачаць у цару»3. Праўда, на допытах Ястржэмбскі зрабіў папраўку, змякчыўшы фармуліроўку: «Я мушу заўважыць, што ў Польшчы не быў, а пра Беларусь і Маларосію я гаварыў, што просты народ не разумее сутнасці вярхоўнай улады...»4 Яму давялося прайсці праз турмы і ссылкі, праз самыя цяжкія выпрабаванні. Да высылкі ён сядзеў у славутым Аляксееўскім равеліне Петрапаўлаўскай крэпасці. Цікава, што генерал-аўдытарыят даў яму спачатку чатыры гады катаргі, а Мікалай I уласнаручна дабавіў яшчэ два гадкі — не мог дараваць яму «багдыхана». У Сібір Ястржэмбскаму выпала ехаць у адной партыі з Дастаеўскім. Камендант Петрапаўлаўкі генерал-ад’ютант Набокаў (родны брат дзеда вядомага пісьменніка рускага зарубежжа) 24 снежня 1849 года паведаміў ваеннаму міністру: «Содержавшйеся в Санктпетербургской крепостй преступнйкй, во йсполненйе высочайшей его ймператорского велйчества конфйрмацйй, по ясключенйй йз спйсков об арестантах сего чйсла вечером отправлены: Дуров, Достоевскнй й Ястржембскйй в Тобольск, закованные с поручйком фельдьегерского корпуса Прокопьевым прн трех жандармах...»5 Трэцім у гэтай партыі быў паэт-петрашэвец Сяргей Фёдаравіч Дураў. Праз чатыры гады пра тужлівы і хвалюючы момант адпраўкі ўспамінаў Дастаеўскі ў пісьме да брата, таксама петрашэўца: «Помнйшь лй, как мы рассталйсь с тобой, мйлый мой, дорогой, возлюбленный мой? Только что ты оставйл меня, нас повелй, тройх: Дурова, 1 Дело петрашевцев. М.— Л., 1951. Т. 3. С. 418. 2 Семевскнй В. й. М. В. Буташевнч-Петрашевскшй й петрашевцы. М., 1922. Ч. 1. С. 121. 3 Дело петрашевцев. 1941. Т. 2. С. 213. 4 Тамсама. С. 221. 5 Лятературное наследство. М., 1935. Т. 22—24. С. 703. Ястржембского й меня, заковывать. Ровно в 12 часов, то есть ровно в рождество, я первый раз надел кандалы. В нйх было фунтов 10 й ходйть чрезвычайно неудобно. Затем нас посаднлн в открытые санм, каждого особо, с жандармом, й на 4-х санях, фельдьегер впередй, мы отправйлйсь йз Петербурга... Нас везлй на Ярославль, й потому к утру, после трех йлй 4-х станцйй, мы остэновйлйсь чем свет в Шлйссельбурге в трактйре. Мы налеглй на чай, как будто целую неделю не елй. После 8-мй месяцев заключенйя мы так проголодалмсь на 60 верстах знмней езды, что любо вспомнйть. Мне было весело, Дуров болтал без умолку, а Ястржембскому внделнсь какйе-то необыкновенные страхй в будуіцем»1. Вось такія неаднолькавыя характары і зусім розная рэакцыя на журботную сітуацыю. За Уралам у Табольску шляхі таварышаў па няшчасці разышліся. У гэтым жа пісьме (Омск, 1854) ёсць і яшчэ адна згадка пра нашага земляка. «Ястржембскйй в Tape кончает»,— не забыўся паведаміць Дастаеўскі брату. Tapa — горад на Іртышы, цяпер Омскай вобласці, а тады Табольскай губерні. Размова ідзе пра заканчэнне Ястржэмбскім тэрміну катаржных работ і пераход на пасяленне. Праўда, адбылося гэта, відаць, крыху пазней. Паводле даведніка «Деятелй революцнонного двйженйя в Россйй» (т. 1, 1927), Ястржэмбскі адбываў пакаранне на Екацярынінскім вінакурным заводзе Тарскай акругі і «выйшаў з катаргі» (так гэта называлася) па маніфесце 26 жніўня 1856 года. 3 1857 года Іван Львовіч ужо на радзіме. Зноў унікальныя, не чапаныя даследчыкамі матэрыялы Цэнтральнага гістарычнага архіва Беларусі. У спісе паднаглядных па Мінскай губерні за 1861 год (ф. 295, воп. 1, спр. 1424) пад № 6 чытаем: тытулярны саветнік Іван Ястржэмбскі, 47 гадоў. Як трапіў пад нагляд: «По высочайшему повеленйю, обьявленному в отношенйй Тобольского губернского управлення от 17 января 1857 г. за № 45 за участйе в преступных замыслах й чтенйе на собранйй у Петрашевского речй, доказываюіцей отсутствйе релйгйозных убежденнй». Пад наглядам з 27 лютага 1857 года (трэба думаць, гэта дата вяртання на радзіму). Нагляд адкрыты («гласный») без тэрміну. Жыве ў вёсцы Крыўча Рэчыцкага павета (такая вёска і цяпер ёсць на Брагіншчыне). Халасцяк. «ГТоведенйя хорошего».