Адзінае, што было вядома,—у 1861 годзе ён выдаў у Вільні ў выдавецтве Кіркора зборнік вершаў на польскай мове «Беларускі бандурыста». I ніякіх біяграфічных звестак. Так сказаць — голы бібліяграфічны факт. У 1913 годзе руплівы Вацлаў Ластоўскі пад псеўданімам Власт надрукаваў у «Нашай ніве» артыкул «Памажыця!», у якім звяртаўся да чытачоў з просьбай памагчы ў зборы матэрыялаў з гісторыі беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Артыкул вельмі насычаны, змястоўны — прозвішчы, прозвішчы, кароткія лаканічныя звесткі пра піянераў новай літаратуры, просьбы аб іх папаўненні, аб прысылцы матэрыялаў. Ці ёсць там што пра Ляскоўскага? Вось, калі ласка: «Нам казалі, быццам «Biatoruski Bandurysta» спярша быў напісаны па-беларуску, а ўжо пасля пераложаны на польскую мову самім аўтарам. 3 вершаў яго відаць, што ён быў гарачы беларускі патрыёт... На друкаваным экземпляры «Віаі. Bandurysty» напісана: «Majej zanie», відаць, рукою аўтара. Патрэбна яго біяграфія, партрэт і творы». Ластоўскі спяшаўся. У тыя часы яшчэ жывыя былі людзі, якія асабіста ведалі пісьменнікаў нядаўняга XIX стагоддзя, у тым ліку, можна было спадзявацца, і Ляскоўскага. На артыкул «Памажыця!», а таксама на дадатковыя вусныя (прынамсі, недрукаваныя) звесткі Р. Зямкевіча спасылаўся Я. Карскі, які ў сваіх «Белорусах» (1922) аднёс Ляскоўскага да пісьменнікаў, пра беларускія творы якіх ёсць толькі паданні і чуткі. Назваўшы вядомы нам зборнік Ляскоўскага, Карскі дадаў: «Хотя эта кннга вся на польском языке, но есть предположенйе, что автор пйсэл й по-белорусскн, между прочнм,он переводюі баллады Мнцкевнча». Апошняя заўвага асабліва каштоўная — якраз яна і зыходзіла хутчэй за ўсё ад вельмі інфармаванага Зямкевіча, апантанага збіральніка беларускіх рукапісаў і іншых гісторыка-літаратурных матэрыялаў, які быў сапраўдным «кладезем» розных звестак з гісторыі культуры Белай Русі. У 1915 годзе (яшчэ да Карскага) Ляскоўскага прыгадаў Максім Багдановіч у наступным пасажы свайго вядомага нарыса-даследавання «Белорусское возрожденйе»: «Точно так же почтй не печаталйсь, хотя й пйсэлй на белорусском языке, поэты Ялегй Францйш Вуль, Н. Короткевйч, Юлнан Лясковскйй, Якуб Т-кй, Юлйан Мрочек й мн. др. He вдаваясь в детальную оценку йх творчества, подчеркнем все же, что co временй сороковых годов белорусская пнсьменность значятельно продвйнулась вперед». Вуль, Караткевіч, Якуб Т-кі (яшчэ не раскрыты крылтанім) увайшлі ў гісторыю нашай літаратуры дзякуючы альбому А. Вярыгі-Дарэўскага, дзе ёсць іх аўтографы. Мрочак наогул таямнічае для нас імя, Багдановіч прывёў яго хутчэй за ўсё паводле глухой згадкі ў «Жйвопйсной Россйй» (1882). Пра Ляскоўскага Багдановіч ведаў, трэба думаць, з цытаванага артыкула Ластоўскага «Памажыця!». Праца Багдановіча «Белорусское возрожденйе» двойчы перадрукоўвалася ў зборах твораў паэта (1928, 1968), але каментатары давалі пра Ляскоўскага вельмі лаканічныя, мінімальныя звесткі: «...з’яўляецца аўтарам польскага зборніка «Bialoruski Bandurysta» (Wilno, 1861) і, відаць, пісаў вершы па-беларуску...» (1928). Каментатары 1968 года яшчэ больш ашчадныя на інфармацыю: «...з’яўляецца аўтарам зборніка «Беларускі бандурыста» (Вільна, 1861)» — і ўсё. Польскі славіст, сябар Беларусі Юзаф Галомбак у манаграфіі пра В. Дуніна-Марцінкевіча (1932) адносіў Ляскоўскага да польскіх паэтаў беларускай школы, якія пабеларуску не пісалі. У цэлым ён высока ацэньваў творчасць паэта. Вось гэтае месца з яго манаграфіі: «Самым лепшым у гэтым раздзеле трэба прызнаць зборнічак вершаў Юльяна Ляскоўскага пад назвай «Беларускі бандурыста», у якім паэт змясціў (стар. 15—105) лірыкаэпічную паэму пад назвай «У чужой старане». У гэтым творы аўтар усім сэрцам і душою астаецца са сваёй роднай Беларуссю, якую горача любіць і па якой гадамі сумуе на выгнанні ў Францыі. Якраз гэтае пачуццё надае твору надзвычай многа хараства. Гэты твор трэба залічыць да беларускай школы таму, што паэт уплятае ў апавяданне народныя аповесці і паданні-балады, прычым ужывае беларускія звароты і выразы, хоць у гэтых адносінах вельмі асцярожны. Вартасць паэмы заключаецца ў пастаянным наследаванні плыні народнай песні і ў паэтычнай трактоўцы паданняў. Ляскоўскі паэт вельмі ўражлівы, умее ён дзенідзе ўжыць моцны выраз, каб падкрэсліць пачуццё, і больш прыгожа ў параўнанні з В. Марцінкевічам раскрыць вобраз роднай зямлі, напрыклад у вершы, у якім наследуе Багдану Залескаму: U nas inaczej!.. wniz ро Berezynie Sotnia baidakow w czarnomorze ptynie, A switem, z rosq dzwoni nota spiewna Piesni prostaczej, a t^skna, a rzewna (c. 29). Ляскоўскім канчаецца агляд паэтаў, якія любілі Беларусь толькі на польскай мове». Абарвём тут цытату, з якой відаць, што Галомбак па сутнасці зыходзіў толькі з адной рэаліі — зборніка «Беларускі бандурыста». Зборнічак Ляскоўскага (па звестках А. Мальдзіса, забаронены ў 1864 годзе), на шчасце, ёсць у нас у Мінску ў акадэмічнай бібліятэцы — гэта зноў жа сведчыць, што яе руплівыя супрацоўнікі не сядзяць склаўшы рукі, а як мага папаўняюць сваю бібліятэку рэдкімі скарбамі. Праглядаю кніжку, каб пазнаёміцца з творчасцю паэта, а заадно выявіць хоць нейкія факты яго біяграфіі, як яны адлюстраваліся ў творах. Зборнік выдадзены Кіркорам за кошт аўтара. Дазвол на выпуск кнігі даў 10 лістапада 1860 года знакаміты цэнзар Павел Кукальнік, які блаславіў у друк і многія кніжкі Дуніна-Марцінкевіча. На асобнай старонцы нечаканае прысвячэнне: «У гонар айцоў бернардзінцаў, што навучылі мяне чытаць і пісаць». Хоць, калі ўдумацца, чаму ж нечаканае? Цяпер даследчыкі мяркуюць, што і славуты Францыск Скарына атрымаў першую адукацыю якраз у бернардзінцаў, якія ўжо ў вельмі далёкія часы з’явіліся ў Вільні і Полацку. Але найперш звяртае на сябе ўвагу сама назва. Тут яўны пошук традыцый, апоры на папярэднікаў, пераклічка са зборнікам Дуніна-Марцінкевіча «Дудар беларускі», выдадзеным у Мінску ў 1857 годзе, як і Дунін-Марцінкевіч у сваю чаргу, несумненна, адштурхоўваўся ў нечым ад Шаўчэнкавага «Кабзара». Сюды ж кладзецца і псеўданім Вярыгі-Дарэўскага «Беларуская дуда». Перад намі яўнае жаданне стварыць беларускую «музыку». Гэтая ж лінія будзе працягвацца пазней у назвах кніжак Багушэвіча, Цёткі і нават Купалы — «Дудка», «Смык», «Скрыпка», «Жалейка»... 16 кастрычніка 1860 года ў Вільні (вось нейкая зусім пэўная храналагічна-біяграфічная вяха) Ляскоўскі падпісаў свой паэтычны запеў — «Да братоў лірнікаў», якім адкрываецца зборнік. «3 чужой стараны я да вас сюды прыходжу, вам незнаёмы, хоць брат ваш родны... » Паэт гаворыць пра сустрэчы на эміграцыі з журботнымі «вандроўнымі лірнікамі», якія раілі яму спяваць не толькі для паноў, але найперш пры лучыне ддя простага народа, нагадвае, што Вільню ведаў яшчэ ў маладосці, малюе цяжкасці адаптацыі пасля доўгай разлукі з радзімай: «Абег вёскі і сядзібы драўляныя, здаецца, тыя ж самыя — ах, я не памыляюся! Прайшоў столькі, агледзеў столькі. Усё як даўней — месцы добра знаёмыя!», «I шукаю сваіх... але свае памерлі, мала хто астаўся — іншыя не прызналі». Зусім як у Лермантава: Найду ль там прежнне обьятья? Стармнный встречу лн прмвет? Узнают лм друзья н братья Страдальца,после многмх лет? Нлн средн могмл холодных Я наступлю на прах родной?.. («Спеша на север йз далека...». 1837) Вялікая паэма «У чужой старане», як сведчыць пра тое адпаведная паметка пасля тэксту, напісана ў Лондане ў 1855 годзе. Яна заснавана на непрыняцці багатага, уладкаванага, але халоднага і меркантыльнага Захаду і на рамантычнай паэтызацыі роднага краю, стараны «над Дзвіной, над Сергучам, над Бярэзінай», з яе незлічбнымі курганамі, паданнямі, простым, шчырым, прыгожым і мудрым народам, які жыве ў поўнай згодзе з прыродай і ўласным сумленнем. Паэт успамінае старога знахара Івана з роднай вёскі, які некалі рупліва ўводзіў яго, паніча, у паэтычны космас народнага светаўспрымання. Некаторыя легенды прыводзяцца цалкам, у паэтычнай апрацоўцы аўтара становяцца натуральнымі часткамі мастацкай тканіны паэмы. Прычым аўтару важна ўказаць на аўтэнтычнасць першакрыніцы, і тады ў падрадковай заўвазе мы чытаем: «Уся гэтая аповесць узята з падання люду над Дзвіной». Вельмі важная тэма твора — гісторыя, яе маральныя ўрокі, вернасць суроваму, гераічнаму мінуламу свайго народа. На думку аўтара, паны здрадзілі сваім мужным продкам, захапіліся заморскімі звычаямі. Паэт супрацьпастаўляе ім «кмеця простага, шарачковага шляхціца», якія свята трымаюцца сваёй радзімы. «Мовай, звычаем у два супрацьлеглыя бакі мы разышліся...» Зразумела, падобныя думкі рыхтавалі глебу для ўзнікнення літаратуры на мове гэтага «кмеця» і шляхціца-земляроба. На беларускай мове. Канчаецца паэма апафеозам роднага краю. Лірычны герой, як гавораць спецыялісты (ці не цалкам, скажам мы, у дадзеным выпадку адэкватны аўтару), звяртаецца да радзімы — «Калі я ўбачу твае абшары, твае русалчыны бары, балоты. I люд твой чулы...». Паэт зноў хоча пачуць наддзвінскую песню, убачыць родную зямлю, дзе чакае яго маці і сястра, дзе бацькоўская магіла. Сваёй выразнай сацыяльнасцю вылучаецца верш «Сірата» (1859). Горкая сіроцкая доля наогул скразная тэма паэзіі Ляскоўскага («Вясной», 1859; «3 вясной, дзяўчынасіротка», 1860). Перад намі паэт-рамантык, паслядоўнік заснавальніка «ўкраінскай школы» ў польскай паэзіі Багдана Залескага (у Ляскоўскага ёсць адпаведныя прызнанні). Характэрна, што Залескім цікавіліся іншыя беларускія паэты,— у прыватнасці, на пераломе двух стагоддзяў яго перакладаў Карусь Каганец. Сам Залескі выказваў увагу да беларускай літаратуры — сярод яго папер у Кракаве Я. Янушкевіч знайшоў спісы «Тараса на Парнасе», верш В. Савіча-Заблоцкага. Так што падстава ддя ўзнікнення нейкага поля прыцягнення паміж Залескім і Ляскоўскім (можа быць, узаемнага) была. Дарэчы, уплывам Залескага можна тлумачыць назву зборніка Ляскоўскага: бандура хутчэй украінскі, а не беларускі музычны інструмент. (Якраз у 1861 годзе ў сваім аглядзе творчасці Дуніна-Марцінкевіча ўкраінскіх бандурыстаў прыгадаў У. Сыракомля.) Ляскоўскі шмат узяў ад рамантыкаў. Але не цураецца ён і рэалістычных карцін. Асабліва характэрны ў гэтых адносінах верш «Незабаўныя забаўкі», напісаны ў Вільні 20 кастрычніка 1860 года. Там паказаны гарадскі шынок-тракцір, здзекі сытага натоўпу з бедных наведнікаў, што зарабляюць сабе пачастунак убогім спяваннем па заказу гасцей. Верш заклікае да міласэрнасці.