Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Упершыню слова «Карафа» я пачуў у 1913 годзе, калі паступаў у гарадское вучылішча, для чаго спатрэбілася метрычная даведка з кнігі запісаў аб нараджэнні петрыкаўскай царквы за 1903 год,— успамінае Міхаіл Іванавіч.
Тое вучылішча ў Петрыкаве ён скончыў у баявым 1918 годзе. Потым вучыўся ў Навазыбкаўскім тэхнікуме, яшчэ тады надрукаваў першы артыкул у газеце «Беднота» (пасля было нямала публікацый у розных органах друку па пытаннях сельскай гаспадаркі). Скончыўшы тэхнікум, працаваў аграномам на Гомельшчыне, асабліва захапляўся культурай бульбы. Надышла калектывізацыя. Маці (бацька, а потым і вотчым памерлі) была раскулачана («адзін конь, дзве каровы і пустыя хлявы і гумны», гаворыць Міхаіл Іванавіч) і выслана пад Чардынь у Пермскую вобласць1. Міхаіла Іванавіча як класава чужы элемент выключылі з кандыдатаў у члены партыі і знялі з пасады ўпаўнаважанага Белсельгастрэста па Мазырскай акрузе.
У 1933 годзе (свет не без добрых людзей) уладкаваўся аграномам на Багушэўскі спіртзавод. Гэта ў вёсцы Янова
1 «У 1933 г. маці самавольна вярнулася з Чардыні ў Барычаў, ёй выдалі пашпарт, і да сваёй смерці ў 1949 г. была калгасніцай (не дачакаўшыся майго вяртання з турмы 4 месяцыі». (Заўвага Міхаіла Іванавіча.) Вось яшчэ адзін радок у гісторыю чалавечых лёсаў перыяду калектывізацыі на Беларусі.
тады Багушэўскага, а цяпер Сенненскага раёна Віцебскай вобласці (відаць, адсюль пазнейшыя звесткі ў друку пра сувязі Міхаіла Іванавіча з Віцебскам). Літаральна на голым месцы малады энергічны аграном арганізаваў апорны пункт Інстытута спіртавой прамысловасці. Тут быў апрабіраваны вельмі ўдалы сорт бульбы «остботэ», які атрымаў высокую ацэнку спецыялістаў і пасля вайны займаў даволі вялікія плошчы ў БССР.
Пра далейшае Міхаіл Іванавіч расказвае так:
— Нягледзячы на паспяховую маю працу, двайное прозвішча выклікала беспадстаўнае падазрэнне, і ў дзень аб’яўлення вайны ў 1941 годзе я быў арыштаваны «па падазрэнні ў шпіянажы» і паводле пастановы асобнай нарады пры НКУС СССР асуджаны на восем гадоў турмы без указання артыкула.
За адно толькі нязвыклае, неардынарнае прозвішча — следства нават не праводзілася. Суровыя, нічога не скажаш, часы.
Тэрмін адбываў у Горкім. Турма мела падсобную гаспадарку, дзе спатрэбіўся вопыт вязня-агранома. У цяжкіх умовах, не без прафесійнага гонару ўспамінае Міхаіл Іванавіч, атрымлівалі ўраджаі бульбы больш за 200 цэнтнераў з гектара, караняплодаў па 600 і капусты па 900 цэнтнераў.
Сям’я між тым аставалася на акупаванай ворагам Беларусі. Потым даведаўся — жонка Вольга Сяргееўна Першына наладзіла сувязь з партызанамі, кіравала падпольнай групай у Янове. У 1944 годзе, за некалькі дзён да вызвалення, была расстраляна фашыстамі. Яе імя на мемарыяльнай дошцы ў ліку 39 імёнаў расстраляных і замучаных аднавяскоўцаў.
У 1949 годзе тэрмін зняволення скончыўся, але Міхаіл Іванавіч яшчэ некалькі гадоў працаваў брыгадзірам у Горкаўскай вобласці. Забраў туды дачку і цешчу, паставіў дом у Балахне, меў кавалак зямлі, дзе разводзіў гародніну ды ўсё тую ж бульбачку-выручалачку. У 1958 годзе, пасля рэабілітацыі, уладкаваўся ў Маскоўскае аддзяленне Усесаюзнага інстытута раслінаводства. Прадаў балахнінскі дом і пабудаваў сабе новы ў Ступінскім раёне Маскоўскай вобласці. 3 інстытута праз пяць гадоў пайшоў на пенсію, але працягваў працаваць на сваім прысядзібным участку.
Міхаілу Іванавічу было пад шэсцьдзесят, калі ён пабраўся з Луізай Генрыхаўнай. Можна сказаць, выцягнуў шчаслівы білет — жонка ва ўсім яму памочніца. Бываючы
ў ГДР у яе сваякоў, звярнуў увагу на выдатны сорт бульбы «адрэта». Адразу сцяміў — тое, што трэба. Уражаны, дабіўся свайго — атрымаў дванаццаць бульбін гэтага сорту ў Беларускім інстытуце бульбаводства і даказаў яго перспектыўнасць для ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюза. Пра гэта было шырока распублікавана ў газетах і журналах, прыйшла слава, пасыпаліся заказы і пісьмы, і Міхаілу Іванавічу з жонкай давялося разаслаць каля пяці тысяч бандэролей з элітным пасадачным матэрыялам.
«За шматгадовую плённую дзейнасць па пашырэнню лепшых сартоў бульбы і актыўную прапаганду сельскагаспадарчых ведаў» (цытую паводле фотакопіі) УАСГНІЛ узнагародзіў яго Ганаровай граматай, а сярод шматлікіх пісьмаў, што ішлі з усіх куткоў краіны, былі нават вершы, дзе слыннага практыка-бульбавода называлі чарадзеем-кудзеснікам і зычліва пыталіся:
Как вырастнл чудо-картошку?
Быть может, прнбегнул к участью богов й верншь в молнтвы немножко?
Міхаіл Іванавіч верыў ва ўласныя рукі, прафесійнае чуццё ды дзівосную, непераможную моц зямлі-карміцелькі.
У 1987 годзе па стане здароўя давялося прадаць падмаскоўны дом (хапае яму маленькай, надзвычай сціплай кватэркі ў Маскве на Аланецкім праездзе). Палову выручаных грошай унёс у фонд будучага помніка ў Курапатах, а другую палову аддаў на агароджу могілак у Барычаве, дзе пахаваны ўсе сваякі. Добра распарадзіўся.
— Усё маё жыццё было звязана з працай на зямлі і вырошчваннем бульбы, і я з законнай гордасцю магу сказаць, што быў карысны і ў турме і на волі,— так без нараканняў рэзюмуе наш зямляк. Тут мае вусны замыкаюцца, я нічога не магу да гэтага дадаць,' хіба паўтарыць мележаўскае, з запісных кніжак: «Кланяюся вам, людзі трыццатага года!.. Вялікі ты, праўда, вялікі душою народ!»
Луіза Генрыхаўна дала адрасы яшчэ некаторых КарафаКорбутаў, якіх лёс раскідаў па розных кутках краіны. Па многіх лёсах бязлітасна пракацілася суровая гісторыя часу. Карафа-Корбуты не заўсёды ўпісваліся ў нашу паўсядзённасць. Некаторым атожылкам роду нават давялося «схавацца» за іншымі прозвішчамі.
Інжынер, былы флоцкі афіцэр і ракетчык, Уладзімір Дзмітрыевіч Акульшын жыве ў Галіцыне пад Масквой. «На жаль, я наўрад ці змагу памагчы вашым пошукам,— напісаў
ён мне.— Справа ў тым, што мой бацька Карафа-Корбут Фёдар Васільевіч у 1937 годзе быў арыштаваны за ўдзел у «шпіёнска-дыверсійнай» і «паўстанцкай» арганізацыі на Кузнецкім металургічным камбінаце і расстраляны ў тым жа годзе. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 годзе.
Паколькі ў 1937 годзе мне было ўсяго два гады, то пра бацьку я ведаю вельмі мала — ён нарадзіўся ў 1892 годзе, ураджэнец вёскі Малінава былой Бабруйскай акругі.
Ведаю, са слоў сваякоў, што быў ён афіцэрам, пасля служыў у Чырвонай Арміі. Былі сваякі (як мяркуецца, брат) недзе на Беларусі. Як ён апынуўся ў Сібіры (а з маці яны пазнаёміліся ў Барнауле), я не ведаю. Пошукі сваякоў, пакуль безвыніковыя, пазнаёмілі мяне з сям’ёй Міхаіла Іванавіча Карафа-Корбута, ад якой вы і атрымалі звесткі аба мне.
Буду вельмі ўдзячны, калі вы ў ходзе сваіх пошукаў атрымаеце якія-небудзь звесткі пра сваякоў майго бацькі і паведаміце іх мне».
Уладзімір Дзмітрыевіч носіць іншае прозвішча, бо, застаўшыся немаўлём без бацькі, быў потым усыноўлены.
He адразу ўдалося «разгаварыць» Юрыя Уладзіміравіча Карафа-Корбута, што жыве ў Сімферопалі. Ён лічыў, што размаўляць пра радавод — гэта значыць закрануць занадта многае. «Я такой думкі,— пісаў мой сімферопальскі карэспандэнт,— толькі таму, што пра каго б я ні заікнуўся, усіх ужо няма на свеце. Мы з Міхаілам Іванавічам, пэўна, апошнія. Ці варта біць у званы, калі радавод ужо на зыходзе».
Потым ён усё ж змякчыўся і апавёў шмат цікавага. Тым болып што яго можна лічыць як бы захавальнікам традыцый і летапісцам роду. Са сваёй паштовай скрынкі я выняў паслядоўна «Пісьмо першае», «Пісьмо другое», «Пісьмо трэцяе, заключнае». Аставалася толькі крыху скампанаваць.
А п о в я д
Юрыя Уладзіміравіча Карафа-Корбута, нашчадка і апошняга летапісца слаўнага роду, або, па-даўнейшаму, фаміліі, з асобнымі заўвагамі аўтара
Фамілія Карафа-Корбут утварылася шляхам аб’яднання двух родаў (дваранскіх фамілій): Карафа — італьянцы, Корбут — палякі. [I беларусы, скажам мы.— Г. А.]
Пра польскага шляхціца камерсанта Корбута вядома, што ў XVIII — XIX стагоддзях ён меў канцэсіі на гандаль сукном у многіх краінах Еўропы. На гэтых раздарожжах яго дачка сустрэлася з італьянскім афіцэрам графам Карафа (імёны іх невядомыя) і выйшла за яго замуж.
Вельмі магчыма (мяркуючы па часе), што КарафаКорбуты, якія жылі ў мінулым стагоддзі ў Віцебску (1863 год), маглі быць гэтай шлюбнай парай, у якой былі сыны Элегій Францішак і Вільгельм. [Наш матэрыял гэтага не пацвярджае, сувязі тут, відавочна, больш складаныя, апасродкаваныя.— Г. X.]
У перыяд пашпартызацыі (1930 год) у Екацярынаславе нам выдалі пашпарты з выдаленнем з прозвішча адной літары «ф», тое ж самае адбылося і з Міхаілам Іванавічам Карафа-Корбутам на Беларусі. Хоць у пасведчаннях пра нараджэнне было два «ф». I ў мінулым адбываліся такія ж казусы — то з’яўляецца другое «ф», то знікае, і няма гэтаму тлумачэння.
Радаводная карта, якую я бачыў у сябе дома, выглядала так: на тоўстым белым кардоне, падклееным ззаду батыстам, велічынёй у разгорнутым выглядзе з паверхню аднатумбавага пісьмовага стала. У левым верхнім рагу карты радавы герб. Праз усю карту ад герба прозвішча: Карафадн-Корбут. Уся карта, якая складвалася ў аб’ём кнігі, уяўляла сабой генеалагічную схему з 660 квадрацікаў, выкананых тушшу вопытнай рукой чарцёжніка. У кожным квадраціку значылася мужчынскае імя. Імёны былі шматнацыянальныя, у тым ліку мноства беларускіх, рускіх, польскіх, італьянскіх, французскіх.
Мая маці Яўгенія Яўгеньеўна Карафа-Корбут настойліва патрабавала ад мяне, каб я часцей глядзеў на гэтую карту і ўсё, што на ёй накрэслена, запомніў. Ёй нібыта трэба было аддаць наш радавод некаму на захаванне. Праз некаторы час карта знікла.
3 тых апошніх прадстаўнікоў роду Карафа-Корбут, хто атрымаў гэтую карту, быў мой бацька Уладзімір Станіслававіч, які мусіў далей весці радаводную, робячы на карце паметкі аб нараджэнні і смерці. He ведаю, што магло замінаць майму дзеду Станіславу Варфаламеевічу або майму бацьку рабіць гэтую цікавую і няцяжкую працу.
Валю грахі на сваіх продкаў таму, што, маючы і дагэтуль устойлівую памяць, я добра помню, што на карце былі зроблены толькі 95 або 98 крыжыкаў у квадратах тых сваякоў, хто памёр. Калі лічыць, што майго бацькі 1881 года
нараджэння даўно няма, а я нарадзіўся ў 1913 годзе і жывыя толькі я і Міхаіл Іванавіч, нараджэння 1903 года, то радаводная ўжо могільнік мінулага стагоддзя. Вядома, працяг можа быць, калі лічыць толькі прозвішча, але не дваранскае паходжанне, таму што мы ў выхаванні нашага часу згубілі духоўны бок дваранскага выхавання.