Радаводнае дрэва Каліноўскі — эпоха — наступнікі Генадзь Кісялёў

Радаводнае дрэва

Каліноўскі — эпоха — наступнікі
Генадзь Кісялёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
111.74 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Надзвычай салідная, са мноствам спасылак на гістарычныя дакументы, на старадаўнія віцебскія і пецярбургскія архівы, кніга Г. Шавельскага ёсць у нас у Мінску ў акадэмічнай бібліятэцы. Поўная яе назва — «Последнее воссоеднненне с православною церковню уннатов Белорусской епархнн (1833—1839 гг.)» (СПб., 1910). Размова ў ёй пра вядомае ў гісторыі вяртанне беларускіх уніятаў «ва ўлонне праваслаўнай царквы», завершанае ўрадам у 1839 годзе. Важную ролю ў гэтых падзеях і на самой справе адыгрываў князь Мікалай Мікалаевіч Хаванскі, які, праўда, быў генерал-губернатарам не Паўночна-Заходняга краю (гэта значыць, віленскім), а віцебскім, смаленскім і магілёўскім'.
У кнізе лёгка знаходзім мясціны, дзе Хаванскі атэставаўся не зусім добра. Напрыклад, на с. 117 — цытата з запісак уніяцкага епіскапа (пасля праваслаўнага архіепіскапа) Васілія Лужынскага пра падзеі 1833 года: «Возвратнвшнсь после хнротонмн [пасвячэння ў сан.— Г. КД в Полоцк я был поражен дошедшнмн до меня положнтельнымн сведенмямн о том, что по распоряженню генерал-губернатора кн. Хованского (редко бывавшего трезвым), воспользовавшегося момм отсутствмем нз пределов епархнм в С.-Пе-
1	Гл.: Перечень главных начальннков, военных губернаторов н генералгубернаторов Северо-Западного края, с обозначеннем временн управлення нмм краем // Внленскмй календарь на 1908 внсокосный год. С. 57—58. Хаванскага ў гэтым пераліку няма. Гэтае прозвішча знаходзім у другім спісе (апублікаваным тамсама): «Белорусскме (внтебскне н могнлевскне) генерал-губернаторы». Пад № 6: «Хованскнй Ннколай Ннколаевнч, князь, генерал-от-ннфантернн — с 1822 г. по 1837 г.». Беларускі генерал-губернатар князь Хаванскі згадваецца і М. Багдановічам у артыкуле «Сталецце руху беларускага народа».
тербург, no настояняю епнскопа православного Смарагда, крестьяне казенных пменнй обраіцалнсь насмльно...» Або данясенне згаданага полацкага епіскапа Смарагда ў сінод гэтага ж часу (дадатак, с. 15): «...по секрету вашему превосходнтельству скажу, что мыслн кн. Хованского не всегда гармоннруют с распоряженнямп гражданского губернатора. Оттого-то многне дела не клеятся у нас! Губернатор, впрочем, предельный [надзвычай дзелавы.— Г. А.| ‘человек, н еслн б он однн действовал, то дела прнсоедннення, конечно, потеклн бы успешнее».
Адным словам, паводле версіі адваката Гальдштэйна, размова ў вершы ішла пра далёкія падзеі, удзельнікам якіх быў генерал-губернатар Смаленшчыны і ўсходняй Беларусі ажно першай трэці XIX стагоддзя. Усё гэта ў многіх адносінах (і храналагічна, і тэрытарыяльна) далекавата ад Багушэвіча. Дый у вершы нідзе не гаворыцца пра уніятаў, а размова ідзе пра сялян-католікаў. Таму выкарыстанне кнігі Шавельскага для абароны Багушэвіча можна разглядаць усяго як спрытны адвакацкі манеўр, які зрабіў пэўнае ўражанне на суддзяў, не знаёмых з тонкасцямі беларускай гісторыі. Трэба думаць, што падказаў гэты манеўр адзін з кіраўнікоў выдавецтва «Загляне сонца...», бліскучы знаўца гісторыі і культуры Беларусі Браніслаў Эпімах-Шыпіла, які вельмі баяўся нешчаслівых вынікаў судовага разгляду. Маладому беларускаму выдавецтву і без таго ставала фінансавых і розных іншых цяжкасцей. Хутчэй за ўсё выкарыстаная адвакатам кніга была з багатай асабістай бібліятэкі Эпімах-Шыпілы.
Але гістарычна верш трэба звязваць з падзеямі, сучаснікам якіх быў паэт. Як вядома, асіміляцыйная палітыка царскіх улад надзвычай актывізавалася пасля паўстання 1863 года. Улады выкарысталі паўстанне для наступу на ўсё, што адрознівала Беларуска-Літоўскі край ад цэнтральных губерняў Расіі, у тым ліку на касцёл. У прыватнасці, беларусы-католікі (там, дзе яны былі) спешна пераводзіліся ў праваслаўе. Вядома, што сяляне Коласавай Мікалаеўшчыны (у тым ліку прамыя продкі Якуба Коласа) былі пераведзены ў праваслаўе ў 1866 годзе. Калі я збіраў матэрыялы для зборніка «3 жыццяпісу Якуба Коласа», то бачыў у архіве вялізныя спісы пераведзеных у праваслаўе па Мінскай епархіі. Зразумела, не менш актыўна гэты працэс ішоў на Віленшчыне, пад бокам самога Мураўёва-вешальніка. Тое, што Хаванскі ў вершы абяцае паслухмяным сялянам нарэзаць зямлі, таксама дазваляе аднесці дзеянне верша да
1860-х гадоў, калі праводзілася сялянская рэформа і дзейнічалі так званыя паверачныя камісіі па адмежаванні сялянскіх і памешчыцкіх земляў. Дый паводзіны казакаў у вершы,наўрад ці магчымыя ў звычайны, «мірны» час, зусім натуральна ўпісваюцца ў абстаноўку непасрэднага падаўлення «мяцяжу» або першых гадоў пасля паўстання, калі край быў на ваенным становішчы.
Як вядома, нядаўні паўстанец Францішак Багушэвіч хаваўся некаторы час пасля паўстання недзе ў Вільні. Да нас дайшла сямейная фатаграфія, зробленая там 21 снежня 1864 года пасля вызвалення яго сваякоў з турмы. Мяркуючы па пісьмах, абрыдлы і небяспечны на той час «віленскі брук» яшчэ доўга помніўся яму'. Пакінуў ён родныя мясціны дзесьці на пачатку 1865 года (у маі стаў ужо студэнтам у Нежыне) і мог на ўласныя вочы назіраць факты прымусовай асіміляцыі.
Некаторыя літаратуразнаўцы, пад уплывам Хлябцэвіча, пішуць: «У сюжэтную тканіну твора пакладзены рэальныя факты злачыннага праследавання царскімі ўладамі бязвінных ахвяр чыноўніцка-папоўскага свавольства. Паказан і сапраўдны герой «секуіцего» самаўладства» — генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю князь Хаванскі, якога натхняў на «подзвігі» супраць безабаронных людзей крывавы цень Мураўёва-вешальніка»2. I ў рамане-эсэ А. Лойкі той жа Хлябцэвіч (але ўжо як персанаж рамана) расказвае Купалу: «А калі дзе заблудшыя не згаджаліся з абародзелымі попікамі, тадышні генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю князь Хаванскі спяшыў да попікаў з казацкай соценькай і бізунамі — дахрышчваў!» Аднак, як мы бачылі, такога генерал-губернатара ў Вільні не было. Дый генералгубернатара велізарнага краю нельга ўявіць сабе ў ролі выканаўцы асіміляцыйнай акцыі на ўзроўні адной або некалькіх вёсак, як гэта паказана ў вершы. Затое высвятляецца, што адным з непасрэдных душыцеляў паўстання, ваенным начальнікам Віленскага павета ў мураўёўскія часы быў гвардзейскі афіцэр (адсюль «палеты» — эпалеты) князь Хаванскі. Звалі яго, як колішняга віцебскага генерал-губернатара, Мікалай Мікалаевіч.
Павет быў неспакойны, і клопатаў князю выпала нямала. У зборніку матэрыялаў мураўёўскага музея надрукаваны два рапарты флігель-ад’ютанта падпалкоўніка князя Ха-
1 Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1991. С. 180.
2 Майхровіч С. Нарысы беларускай літаратуры XIX ст. Мн., 1957. С. 225.
ванскага пра баявыя дзеянні ў Віленскім павеце і на яго межах. 12 чэрвеня 1863 года ён асабіста ўзначальваў царскія войскі ў баі з паўстанцамі атрада А. Мінскага (Альбертуса) пад вёскай Гедройцы (на поўнач ад Вільні). У сваім рапарце князь адзначыў зацятасць інсургентаў: «...засевшн в овраг, покрытый густым н частым кустарннком, й окруженные co всех сторон, онн дралнсь с остервененнем, это была страшная схватка, дралнсь штыкамн, прнкладамн н, наконец, душнлн друг друга рукамн. Скрытые от нас густымн лмстьямн, мятежннкн стрелялн почтн в упор, некоторые нз ннх, прячась за деревьямн н пропустнв нашмх солдат, кндалясь на ннх сзадн н с боку»1. Калі верыць рапарту, не знаходзілі паўстанцы спагады і ў мясцовым людзе: «Преследуемые нашей цепью, онн заползалн в рожь нлн кндалнсь в деревнм, где мужнкн встречалн нх вмламн м топорамн н обезоруженных прнводнля ко мне». Мабыць, гэта не толькі аздоба стылю, а горкія рэаліі. Так што ў князя быў даволі разнастайны вопыт зносін з народам.
Успаміны чыноўніка Масалова (таго самага, што даў хрэстаматыйнае апісанне публічнага пакарання смерцю Каліноўскага, занатаваў яго апошнія словы) малююць гэтага Хаванскага ў ліку блізкіх Мураўёву асоб. Вось Масалоў апісвае досыць напружаны «працоўны» дзень Вешальніка:
«Часов в 11 являлся полмцнймейстер с рапортом н докладывал; затем внленскнй губернатор, а в прнемной уже собнралнсь представляюіцнеся н должностные лнца, почтн ежедневно появлявшнеся к этому временн, как то: попечнтель Внленского учебного округа 14ван Петровнч Корннлов, начальннк полмцейского управлення С.-Петербурго-Варшавской железной дорогн полковннк Жятков, заведуюіцнй тюрьмамн полковняк Петр Семеновнч Лебедев, а впоследствнн полковннк Бушен, военный начальнйк Внленского уезда князь Хованскйй, командуюіцнй войскамн в губерннн (сперва генерал Дрентельн, по уходе гварднн — князь Яшвнль, a no смертн его с февраля 1864 г.— генерал Крнденер), все чмновнмкн особых порученнй, адьютанты н разные другме лнца. Нногда в это же время посегцал генералгубернатора мнтрополнт йоснф»2.
Як бачым, князь Хаванскі названы тут у ліку непасрэдных памагатых Мураўёва. Чарадзейная оптыка старых успамінаў дазволіла ўбачыць князя з адметным арыстакра-
1 Внленскмй временннк. 1915. Т. 6. Кн. 2. С. 231.
2 Мосолов А. Внленскне очеркн. С. 98—99.
тычным прозвішчам у стракатым натоўпе, што непасрэдна акружаў Вешальніка. Хаванскага натхняў не «цень» Мураўёва, а сам Мураўёў. Цікавыя звесткі знаходзім у кнізе Г. Кіпрыяновіча пра мітрапаліта Сямашку1. Вядома ж, з ёю пазнаёміўся (не мог не пазнаёміцца) Багушэвіч і, пэўна, сам здзівіўся нечакана блізкім паралелям са сваім, ужо апублікаваным, вершам. Усяго, паведамляе Кіпрыяновіч, па Літоўскай епархіі, куды ўваходзіла Віленская губерня, на працягу 1865—1866 гадоў да праваслаўя далучылася каля 30 тысяч чалавек. У Віленскім павеце, паводде кнігі, «с похвальной ревностью действовал князь Хованскйй, бывшйй вйленскйй военный начальнйк». У іншым месцы чытаем: «...йзвестный деятель князь Нйколай Хованскйй доложйл мйтрополйту Яосйфу о желанйй многйх крестьян Вйленского уезда прйсоедйнйться к православйю й о необходймостн, ввйду заявленного ймй желанйя, обратать некоторые костелы в церквй...» Сямашка паставіўся да гэтага з поўным разуменнем. У сувязі з поспехамі справы праваслаўя ў Віленскім павеце было неадкладна ўтворана асобнае «Шумское благочйнйе» з цэркваў Рудомінскай, Рукойнскай (гэта родныя мясціны Багушэвіча), Шумскай, Астравецкай, Быстрыцкай і інш.
Хаваючыся ў 1863—1865 гадах у Вільні, а магчыма, і ў ваколіцах Вільні (у Свіранах пад Вільняй паэт нарадзіўся, там жылі сваякі), Багушэвіч не мог не ведаць ваеннага начальніка павета князя Хаванскага. Калі персаніфікаваць, ён хаваўся якраз ад князя Хаванскага. Думаецца, што верш «Хрэсьбіны Мацюка» тады і зарадзіўся, бо калі ўявіць, што ён пісаўся ў канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў непасрэдна для «Дудкі беларускай», то ў такім выпадку ён будзе выглядаць як верш гістарычны, а рэчаіснасць штодзённа давала паэту актуальны матэрыял. Трэба думаць — паэтычная дудка ляжала ў ранцы паўстанца Багушэвіча побач з баявымі патронамі. Адным словам, верш пра Мацюка вельмі важны для роздуму пра пачатак творчага шляху Багушэвіча.