Нельга не ўспомніць у гэтым артыкуле і Ігната Здановіча (1841 —1863), юнага выпускніка сталічнага універсітэта з навюткім дыпломам кандыдата матэматычных навук, сына вядомага віленскага педагога і літаратара. Маючы вялікія матэматычныя здольнасці і зусім акрэсленую схільнасць да высокай навукі, ён ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму адмовіўся ад навуковай кар'еры і палічыў за лепшае весці касу і рахункі паўстанцкай арганізацыі. Пасля арышту нікога не выдаў. Як небяспечны «дзяржаўны злачынец», зацяты вораг самадзяржаўя публічна павешаны ў Вільні ў адзін з апошніх снежаньскіх дзён 1863 года. Свет страціў, можа, новага Галуа. Адна праца яго была ўсё ж надрукавана. Толькі не матэматычная. Яшчэ да паўстання ён паспеў выдаць у Парыжы маленечкую брашурку — запіс дзядзькавых аповядаў пра часы філаматаў і філарэтаў. Вось дзе вытокі мужнасці, адданасці, прамая сувязь пакаленняў. He абмінём у нашым мартыралогу і Цітуса Далеўскага (1840—1863). Зусім малады яшчэ студэнт, парастак сям’і, якая дала вызваленчаму руху шмат выдатных дзеячаў, 1 Крамко I. I., Юрэвіч A. К., Яновіч A. I. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. С. 68. прынесла, так бы мовіць, на алтар свабоды шмат ахвяр. Бліжэйшы памочнік Каліноўскага ў складанай і небяспечнай справе адзінаборства з царызмам быў заўсёды пад рукой, мог і ўмеў усё. Ён быў расстраляны на той жа Лукішскай плошчы праз некалькі дзён пасля смерці Здановіча. Мураўёўскі чыноўнік пазначыў у сваіх запісках: «...казнён был в Внльне молодой дворяннн Тмт Далевскнй, также упорно не сознававшнйся в свонх преступленнях, н в конфнрмацнн его одннм нз главных пунктов обвннення было то, что он находнлся постоянным агентом н рассыльным Калнновского...»1 У такім самым духу выказваецца ў сваіх мемуарах і Я. Гейштар: «На смерць прывяла Цітуса неабходнасць захавання таямніцы пра асобу Каліноўскага, якая іх [царскія ўлады.— Г. /С.] найбольш цікавіла, і нянавісць Мураўёва да сям’і Далеўскіх». Перад смерцю Цітус паспеў пераслаць запіску блізкім: «У жыцці я не зведаў шчасця. Дзяліў са сваёй сям’ёй яе вялікую нядолю і ўсе маральныя пакуты. Любіў сваю радзіму, і цяпер мне радасна аддаць за яе жыццё. Пакідаю сваю сям’ю на апекаванне майго народа, бо з нас, братоў, ніхто жывы не астанецца»2. Столькі прынесена высакародных ахвяр, маладой любові і адвагі. Чаго вартыя адны даты: год нараджэння — саракавы, сорак першы, апошняя рыса — шэсцьдзесят трэці. Можам уявіць, як цяжка перажываў смерць сяброў Каліноўскі, чалавек найвялікшага сэрца. Дый у самога тая ж сумная, трагічная «арыфметыка»: 1838—1864. Міжволі ўспамінаеш пранізлівы верш Караткевіча «Павешаным 1863 года». Адважных паўстанцаў паэт параўноўваў з героямі-маракамі, што гінуць, так і не спусціўшы перад ворагам горды баявы сцяг: Даўно здалася — нават сталь,— I толькі зараз — мы памром Пад сцягам, што ў прадонні хваль Знікае разам з караблём. Колькі таямніц, маладых мараў панеслі яны з сабой у бездань небыцця... Сапраўдным штабам Каліноўскага ў Вільні была кватэра Ямантаў на Ратушнай плошчы (цяпер плошча вакол Мастацкага музея Літвы ў раёне вуліцы Дзіджойі, нядаўняй вуліцы М. Горкага). Яманты добра ведалі Беларусь — бацька доўгі час служыў там у князёў Вітгенштэйнаў. Сын- 1 Мосолов А. Внленскне очеркн. СПб., 1898. С. 120. 2 Смнрнов А. Ф. Восстанне 1863 года в Лятве м Белоруссвм. М., 1963. С. 381. студэнт Іосіф Ямант (нарадзіўся каля 1841-га, год смерці невядомы, пятля яго абмінула) быў сакратаром Каліноўскага, памагаў кіраўніку паўстання, «развіваючы яго сюжэты на паперы», яны разам вялі «палеміку з Варшавай, якая не разумела мясцовых адметных умоў літоўскага краю» (паказанні Яманта ў вільнюскім гістарычным архіве). У верасні 1863 года Каліноўскі накіраваў яго ў Мінск для ўзмацнення тутэйшай рэвалюцыйнай арганізацыі. Кастусь прасіў свайго паплечніка найперш высветліць, як можна прыцягнуць сялян да паўстання, якога характару павінны быць друкаваныя адозвы. Сястра Іосіфа Марыя была нявестай Каліноўскага — тая самая Марыська чарнабровая з развітальнага верша рэвалюцыянера. За ўдзел у паўстанні Яманты ўсёй сям’ёй былі сасланы ў Сібір, дзе ўсяляк клапаціліся пра іншых ссыльных, удзельнічалі ў тайных планах тамашніх арганізацый. Апошнім часам пра Ямантаў былі цікавыя публікацыі В. Шалькевіча ў газеце «Голас Радзімы» (1988, 7 студз., 14 ліп.). А верная сувязная-кур’ерка Каліноўскага напярэдадні арышту Караліна Яцына, якую — у сваім рамантычным асвятленні — прадставіў Караткевіч у драме «Кастусь Каліноўскі»? А памочнікі-супрацоўнікі Ільдэфонс Мілевіч і Юзаф Каліноўскі? (Апошні стаў пасля манахам-кармелітам і за заслугі перад царквою нават кананізаваны.) А аднадумцы ў Мінску і Навагрудку Антон Трусаў і Уладзіслаў Борзабагаты?.. Мы назвалі толькі некаторых бліжэйшых сяброў і паплечнікаў Кастуся Каліноўскага. Гэта нібы маленькая, далёка не поўная галерэя людзей з яго акружэння. Верыцца — з цягам часу выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» наважыцца падрыхтаваць грунтоўны том — энцыклапедычны даведнік «Кастусь Каліноўскі», дзе кожнаму яго паплечніку, сябру, 'супрацоўніку будзе адведзена належнае месца. Несумненна, што вывучэнне акружэння Каліноўскага шмат што дадае да незгасальнага вобраза «атамана мужыцкай праўды». РЭХА ДАЛЁКІХ ГАДОЎ ...ЦІХІ жаль над крыжамі застыў, ціхі ўздох на забытай магіле... Л. Геніюш Узяцца за пяро гэты раз мяне падштурхнула пісьмо аб адным цікавым гістарычным помніку ў Наваградскім раёне. Яно растрывожыла, прымусіла засесці за парадкам падзабытыя на той час кнігі і архіўныя выпіскі, каб узнавіць у памяці падзеі стодваццацігадовай даўнасці... ...Тады на беларускай зямлі віравала паўстанне Кастуся Каліноўскага. З’явішча вельмі няпростае і супярэчлівае. Сацыяльныя патрабаванні народных мас, перш за ўсё сялянства, перапляталіся ў ім з не менш магутнымі плынямі нацыянальна-вызваленчага руху. Вір падзей падхапіў і сялян, і дваранства, закрануў нават асобных памешчыкаў, вядома, самых чуйных і актыўных з іх у грамадскіх адносінах. У цэнтры апынуліся сярэднія пласты — афіцэры, студэнты, людзі свабодных прафесій, адукаваная шляхта без вялікіх маёнткаў і г. д. Усё гэта «чырвоныя» тых часоў, апошні ўсплеск шляхецкай рэвалюцыйнасці, на змену якой ішла рэвалюцыйнасць сялянская, разначынная. Спадзяванні працоўнага народа — пра гэта светла думаецца — надзейна прадстаўляў у рознагалоссі паўстання сам Каліноўскі. Цікава, што з паўстаннем у той або іншай ступені былі звязаны ці не ўсе тагачасныя беларускія пісьменнікі (Багушэвіч, Дунін-Марцінкевіч, Вярыга-Дарэўскі, Абуховіч, Каратынскі, Тапчэўскі). Перада.выя тэндэнцыі паўстання падкрэсліваюцца далейшым лёсам многіх яго ўдзельнікаў (Урублеўскі — генерал Парыжскай камуны, Трусаў — сакратар Рускай секцыі I Інтэрнацыянала). Сяляне ставіліся да падзей 1863 года неадназначна. Адны пайшлі ў паўстанцы, другія не прынялі паўстання, не разумелі яго мэт. Гэта прызнаваў сам Каліноўскі («Селянін, бачачы не абрэзаныя кіпці сваіх паноў, не мог ім даверыцца...»), адлюстравана гэта і ў творах гістарычнай мастацкай літаратуры («Каласы пад сярпом тваім» У. Караткевіча, «Хамуціус» А. Куляшова). Супярэчнасці і парадоксы часу добра відаць на прыкладзе падзей, што разгарнуліся на Наваградчыне. Маем на ўвазе былы Наваградскі (Навагрудскі) павет, значна большы за сённяшні раён. Падрыхтоўкай паўстання тут кіраваў аднадумец Каліноўскага доктар Уладзіслаў Барзабагаты, які гарой стаяў за сялян і патрабаваў экспрапрыяцыі памешчыкаў. Ён яшчэ ў школьныя гады зрабіўся ворагам самадзяржаўя і быў выключаны з «воўчым» білетам з Мінскай гімназіі. Пасля разгрому паўстання завочна асуджаны царскім судом на смерць, але ўцёк у Францыю і ў час славутай Камуны быў галоўным медыкам парыжскага шпіталя. Як вядома, з сакавіка 1863 года да ўлады ў віленскім паўстанЦкім цэнтры прыйшлі «белыя», якія прадстаўлялі інтарэсы ліберальнага памеснага дваранства. Адбыліся змены і на месцах. Кіраўніком наваградскай арганізацыі прызначаецца памешчык Канстанцін Кашыц, чалавек фразы, а не дзеяння, маладушны балбатун з універсітэцкім дыпломам. Барзабагатаму ўвесь час даводзілася змагацца з сабатажам Кашыца. I ўсё ж у павеце намаганнямі Борзабагатага фарміруюцца паўстанцкія атрады. Яму памагаюць некалькі афіцэраў, напрыклад член пецярбургскага гуртка Серакоўскага — Дамброўскага, адстаўны штабс-капітан Караль Шалевіч. У актыве наваградскай арганізацыі былі таксама рана арыштаваны валасны пісар з сялян Вінцэсь Клімовіч, які напісаў музыку на элегію Каратынскага «Туга на чужой старане», студэнт Лаўрын Клюкоўскі з братам Кастусём. Трэці іх брат, Фелікс, якога даўно ўжо шукалі царскія ўлады, паводле слоў мемуарыста, «пусціўся пешкі ў народ па Случчыне і Піншчыне. Адважны, кемлівы, ён дасканала валодаў народнай мовай і ценем знікаў ад царскай паліцыі, спыняючыся ў корчмах або сялянскіх хатах, дзе смела сеяў патрыятычную прапаганду... Гэты чалавек належыць да самых прыгожых і чыстых постацей апошняга паўстання...» Да такіх жа маладых энтузіястаў вызваленчага руху належаў Адам Пуслоўскі, пра якога і пойдзе цяпер гаворка. Гэта студэнт 20 або 21 года, які стаяў яшчэ, можна сказаць, на парозе жыцця. Каля двух гадоў правучыўся ён у Пе- 1 Успаміны мінчаніна В. Кошчыца-Валодзькі ў кн.: Polska w walce. Krakow, 1875. T. 2. S. 199—200. цярбургскім універсітэце, а ў верасні 1862 года перайшоў у старажытны універсітэт Кракава, дзе некалі набіраўся высокай мудрасці Францыск Скарына. Колісь гэта была польская сталіца, а ў XIX стагоддзі Кракаў уваходзіў у склад габсбургскай Аўстрыі. Магчымасці для вучобы за мяжою ў Адама былі — ягоная маці Эвеліна з Абуховічаў (хутчэй за ўсё нейкая сваячка Альгерда Абуховіча) валодала пад Любчай даволі прыстойным маёнткам Сенна: 2064 дзесяціны зямлі, 437 «рэвізскіх душ». Са студзеня грознага 1863 года Пуслоўскі на радзіме. Hi ўласнасць, ні зразумелыя засцярогі бацькоў не могуць утрымаць хлопца: ён заўзяты «чырвоны», прагне паўстання ў імя свабоды айчыны і эмансіпацыі, як тады казалі, сялян.Сенна, дзе,між іншым,у свой час быў хатнім настаўнікам пісьменнік Вінцэсь Каратынскі, становіцца адным з асяродкаў паўстанцкіх рыхтаванняў. На пачатку красавіка (адразу пасля Вялікадня) падрыхтоўка была збольшага закончана і Наваградчына выступіла.