Радзіва «Прудок»  Андрусь Горват

Радзіва «Прудок»

Андрусь Горват
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 249с.
Мінск 2022
48.88 МБ
Мы ціхенька хіхікалі з яго. Ужо пачынала світаць, куты станавіліся светлымі, няможна было зацягнуць у іх дзеўку і схаваць там грэх.
Тое Сонейка так і не пасвяціла Антону, і днём я спаймаў ад яго кухталя каб на ўсё жыццё запомніў, што няможна ноччу ў кухні хіхікаць з чужой дзеўкай.
Адным разам Антонава паляванне скончылася жаніцьбай. I стрэльба ўжо страляла толькі ў сямейным ложку.
Нядаўна я наведаўся да іх. Мы павячэралі ўтрох. Пакуль Антон разбіраў мне ложак, мы з Аксанай засядзеліся. Ён ужо пайшоў спаць, а мы сядзелі і сядзелі. Размаўлялі пра рознае, хіхікалі.
Гадзіны праз дзве да нас прыйшоў Антон. Ён стаяў у трусах і паўтараў:
-	Со-о-о-онейка. Со-о-о-о-о-о-онейка. Хадзем. Со-о-о-онейка. Со-оо-о-о-о-онейка. Хадзем.
Мабыць, усё-такі я не надта добра засвоіў, што няможна ноччу ў кухні хіхікаць з чужой дзеўкай.
Раздзел 5
ЖыццЕ шз эр.потка белая, аолотка чооная
Кожны каток мае права на печ.
Перанёс сёння на гарышча 800 кілаграм гліны, а маці і кажа:
-	Каб мне хто калі сказаў, што мой Андрэйка будзе працаваць рукамі да трэцяга поту, я б карову паставіла, што такога ніколі не будзе. Ён жа ў мяне толькі кніжкі чытае.
Учора адраманатаваў суседцы тэлевізар. Трэба было наладзіць адзін канал. Зрабіў дзевяць. Суседка дала мне рулецік.
-	To магарыч, кажа.
Калі я выйшаў з хаты і пасунуўся ў цемру вуліцы Дзяржынскага, яна выбегла і закрычала:
-	Стой! На шчэ сала і батон!
Ніводную жанчыну я так не ашчаслівіў, як суседку.
Мама, я не гуманітарый. He гуманітарый я, мама! Я сала магу зарабіць яшчэ і адвёрткай!
Бацька, памятаю, заходзіў да мяне, а я сядзеў за сталом пад цьмяным святлом лямпы і перапісваў у сшыткі бібліятэчную кнігу «Древняя Русь н Велмкая степь» (навошта?). Ён доўга-доўга глядзеў на мяне і ні разу нічога не сказаў. Я і так разумеў яго расчараванне і перапісваў «Древнюю Русь» яшчэ больш спрытна. Потым узяў і напісаў «Повесть о настояіцем сыне» пра хлопчыка, які згубіў свайго бацьку і шукаў цягам доўгіх гадоў.
Гэта я тады думаў, што бацьку можна адшукаць на бязлюдным востраве. Папраўдзе ён тут у хаце, дзе нарадзіўся. Звоніць хлопчыку і кажа:
-	Хачу прыехаць памагчы табе насіць гліну.
Раніцой кнігі піша, днём гліну носіць, увечары тэлевізары рамантуе, ноччу шарлоткі пячэ. He мужык, а мара гэты ваш Горват.
Прыйшоў да цёткі Дуні. Катлеты ем.
-	Рамонт я зрабіла. Засталося разабрацца з мянтамі, калдаўством і пасадзіць часнок. Жуй катлету.
-	Больш не хочу.
-	Што ты «Не хочу ды не хочу»? Жуй! А я, пакуль вада закіпіць, nanfly шыфер паладую.
-	Давайце я...
-	Ся-я-ядзі-і-і. Ты мужы-ы-ык. Табе есці нада.
Прыехаў дваюрадны брат. А ён качок. Я падумаў, што грэх не выкарыстаць у сваім селішчы качка, і папрасіў яго панасіць на гарышча гліняны раствор. Даў вялікае дваццацілітровае вядро. Але брат насіў гліну памаленьку ды паціху.
-	Набірай поўнае, кажу.
-	Цяжка.
Паехаў ён дадому качацца далей, а я хуценька закінуў на гару яшчэ паўтоны гліны ды пайшоў дровы калоць.
От я і думаю: нашто чалавеку мышцы? Ну няхай адна з прычынаў прывабліваць самак. Касцямі можна прывабіць толькі курэй: яны на кальцый вядуцца. Але насіць на сабе кускі мяса, праціраць іх алеем і паказваць даяркам, якія будуць думаць: «Уаў!» пф, не смяшыце мае жылы.
Трэба проста зрабіць гэта. Мой дзед зрабіў бы. Ён быў ворагам народа ў чатырнаццаць гадоў, спаў стоячы ў лесе і нічога не баяўся. Мой бацька зрабіў бы. Ён сто два разы скочыў з парашутам, камандаваў палком і нічога не баяўся.
Трэба проста зрабіць гэта. Трэба проста выліць на сябе раніцой вядро ледзяной вады са студні.
У мяне засталося 100 рублёў. Запалкі каштуюць 400. Мяне гэта турбуе? Мяне гэта не турбуе.
У Мінску без ста тысяч у кішэні мне страшна было выйсці з кватэры.
Сёння я ўпэўнены, што грошы і рэчы ўсяго толькі дапамагаюць адцягнуць увагу ад унутранай цішы ды перажыць адзіноту.
Калі я стану старым разумным дзядзькам, я напішу пра гэта кнігу.
А моя ўжо стаў старым і разумным? Сёння памыюся і пачну пісаць раман.
Прыйшоў да цёткі.
-	Што ты там пішаш?
-	Раман.
-	Пра што?
-	Ай, вы не зразумееце.
-	Думаеш, цётка Дуня такая тупая?
-	Ну, гэта антыўтопія з элементамі...
-	Чай будзеш?
«Дорогая хозяюшка! Спаснбо, что взяла меня с полкм!» сказаў мне пральны парашок у прудкаўской краме сонечным ранкам.
Калі прыязджала маці, вучыла мяне, як мыць бялізну пранікам. Яшчэ я праслухаў бонусную лекцыю пра тое, як пазаліць бялізну.
Радзіва «Прудок». Перадача па заяўках.
Па мнагачысленых просьбах трудзяшчыхся і дармаедаў расказваю, як заліць бялізну. Спосаб паходзіць ад маёй бабулі барусканскай аўцючкі, у жылах якой цякла гарачая кроў украінскіх казакоў. Мабыць, гэтак жа залілі па ўсёй Беларусі.
Заліць мы будзем лён: прасціны, ручнікі, посцілкі, кашулі што, несумненна, ёсць у кожнай мінскай кватэры.
Да залення бялізну трэба памыць усім нам вядомым і зручным спосабам біццём. Гаспадыні бяруць у рукі пранікі, што выразалі з грабу мужы, і гурбай ідуць з бялізнай, пранікамі, гаспадарчым мылам на Мінскае мора. Там ужо мужы збудавалі драўляныя трохкутнікі. А тыя гаспадыні, чые
мужы лайдакі і не збудавалі трохкутнікі, ідуць на мора ў гумовых ботах, і біць давядзецца аб іх. Далей пачынаюцца біццё, мыццё, пакуты. Усе дружна спяваюць абрадавыя песні. У небе лётаюць буслы.
Потым вяртаемся ў свае кватэры, выграбаем залу з пячэй і распальваем у іх. Памытае і адбітае складаем у начоўкі з дзіравым дном, паверх сцелем фартух, на яго кладзем залу. Дастаем з печы чыгуны з кіпнем і ліём у начоўкі. Так некалькі разоў запар. Потым хуценька, пакуль бялізна гарачая, бяжым на Мінскае мора і там яе палошчам.
Усё проста.
Выпытаў у маці, як у іх казалі зала ці попел.
-	Сільна граматныя казалі «зала», нармальныя «попел».
Хоць не ўсе з гэтым пагодзяцца, але я нармальны. Попел дык попел.
Мяне яшчэ развесяліў матчын аргумент:
-	Нават баба Ганна называла попелам, хоць яна ў школе працавала!
А баба Ганна працавала ў школе прыбіральшчыцай.
Дзядзька Саша пазваніў у лякарню сваёй сястры цётцы Вользе. У той былі праблемы з настроем, і цётка Вольга накрычала на свайго брата дзядзьку Сашу. Дзядзька Саша пазваніў другой сваёй сястры маёй маці і пажаліўся ёй на цётку Вольгу, што тая накрычала на яго, калі ён пазваніў ёй у лякарню. Мая маці пазваніла сваёй сястры цётцы Вользе і накрычала на яе за тое, што тая накрычала на іх брата дзядзьку Сашу, калі той пазваніў ёй у лякарню. Цётка Вольга пазваніла дзядзьку Сашу і выбачылася за тое, што накрычала на яго, калі ён пазваніў ёй у лякарню. Заадно цётка Вольга папрасіла дзядзьку Сашу не жаліцца маёй маці, калі зноў накрычыць на яго. Дзядзька Саша пазваніў маёй маці, расказаў, што пазваніла цётка Вольга, выбачылася за тое, што накрычала на яго, калі ён пазваніў ёй у лякарню, і папрасіла не жаліцца маёй маці, калі зноў накрычыць на яго. Заадно дзядзька Саша папрасіў маю маці, каб тая не расказвала цётцы Вользе, што ён пазваніў ёй і расказаў, што пазваніла цётка Вольга, выбачылася за тое, што накрычала на дзядзьку Сашу, калі той пазваніў ёй у лякарню, і папрасіла больш не жаліцца маёй маці, калі зноў будзе крычаць на яго. Мая маці пазваніла цётцы Вользе і накрычала на яе за тое, што тая пазваніла дзядзьку Сашу, выбачылася за тое,
што накрычала на яго, калі ён пазваніў ёй у лякарню, і папрасіла не жаліцца ёй, калі цётка Вольга зноў будзе крычаць на дзядзьку Сашу. Цётка Вольга пазваніла дзядзьку Сашу і накрычала на яго за тое, што ён пазваніў маёй маці і расказаў пра тое, што яна пазваніла яму, выбачылася за тое, што накрычала на яго, калі ён пазваніў ёй у лякарню, і папрасіла не жаліцца маёй маці, калі зноў будзе крычаць на яго. Дзядзька Саша пазваніў маёй маці і накрычаў на яе за тое, што тая расказала, што ён расказаў, што цётка Вольга расказала.
Б’ю пранікам бялізну. Прыходзіць цётка Дуня.
-	А што то ты робіш?
-	Гарую паціху.
-	А хто паціху гаруе? Трэба гараваць так, каб у Шарэйках было чутна.
Цётка закасвае рукавы, бярэ маё сподняе і пачынае біць па ім пранікам з усяго дуру так, што са свістам вылятаюць душы мікробаў.
-	Во так трэба! Во так! Во так!
-	Ага, давайце, я сам.
-	Пачакай. Во так! Во так!
Перабіла мне ўсё вядро.
Во так! Што ў цябе яшчэ е? Усё нясі!
Пранік мегакрутая прылада! Зімой будзе ісці гарачая пара ў халоднае паветра. Мабыць, гэта прыгожа.
Калі я жанюся, буду сварыцца з жонкай за права мыць бялізну.
Першы тэлефонны званок быў ад Алісы. Я лупіў фасолю. I тут Аліса.
Здароў. Ты дзе?
У фасолі.
У якой фасолі?
У сваёй. А хто гэта?
Эта Аліса.
Якая Аліса?
Саня?
He, не Саня.
Наша гутарка перарвалася. Ну памылілася дзяўчына з кім не бывае.
Фасоля лупілася далей. Аліса забывалася.
Mo i забылася б, калі б назаўтра не было Надзі.
-	He, не Саня.
-	Праўда не Саня?
Я і сам шкадаваў, што не Саня. Што меў агарод з фасоллю замест Алісаў і Надзяў.
А другой ночы прыйшла эсэмэска: «Ты где?» «Сплю» «Козёл!».
Пакуль фасоля сохла, я перазнаёміўся з усімі Саневымі дзеўкамі: Машай, Светай, Ленай, Тамарай, Хрысцінай, Наташай і Златай.
Я пасадзіў яблыню. Я раскідаў гной. Я патынкаваў сцены.
Саня схадзіў у кіно. Саня выпіў у кавярні. Саня нажэрся ў клубе.
Нарэшце мне надакучыў гэты спрытны хлопец. Годзе ўжо, сказаў я сабе. А яму даслаў эсэмэску: «Дарагі Саня, сам кажы сваім дзеу’кам, што у’ цябе МТС».
Саня адказаў: «Дорогой Андрусь, сам говорн свопм пмлорамам, сельсоветам п коровам, что у тебя Velcom».
У Мазыры самая вялікая канцэнтрацыя прыгожых жанчын на квадратны метр. У мяне ажно вочы баляць. Але не бачу ніводнай, якая б захацела жыць са мной у адной каморы.
Калі б я не меў свайго прозвішча, юравіцкі святар запісаў бы мяне ў метрычную кнігу Каморнікам. Паўгода я жыў у каморы, мая актыўная жыллёвая плошча складала два на два на два метры. У гэтым кубе з маленькай дзіркай у сцяне можна спаць, есці, адпачываць, пісаць тэксты, глядзець кіно, чытаць кнігі. Можна рабіць гэта ўдвох, утрох. У кубе я навучыўся быць аскетам. Усё думаў: от зраблю рамонт у хаце, тады і перасялюся. Але рамонт, мабыць, скончыцца разам з маім жыццём.
Учора перасяліўся. Паўночы сядзеў у ложку, глядзеў на прастору і думаў, што з ёй рабіць, як у ёй не згубіцца.