Радзіва «Прудок»
Андрусь Горват
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 249с.
Мінск 2022
Мой сынок, Іван, ля крамы ходзіць. Мо бачыў? Дрэнна з галавой яму. От ён і ходзіць. Быў чатыры гады, Іван, у турме ў Мазыры. Там яму пабілі галаву. Ужо нічога не ведае. Нічога. Я ездзіла ў турму. Лепей ты зарабі сваім трудом. Ахлопцы якія сядзяць, Іван! Красаўцы! Вой-вой-вой...
От прыходзіць сынок і пачынае піць чыфір. Я кажу:
Сынок, кінь той чыфір піць. Што ён дае? Нічога ён не дае.
Я ўжо купляла, купляла, Іван. Ды кажу:
Знаеш што, сынок? Мільёны нада. Гараваць нада. А як жыць? Нада гараваць. От дровы сёння пакалоў маладзец. Я запаліла, наварыла булёну. Ть! прыйшоў, кажу, картоплі налупіла. От. Ты і сам умееш. Ты ўжо прывучаны да ўсяго.
У мяне ўся радня багатая, Іван. Уся. А што я магу зрабіць? У дзярэўні якую худобіну гадаваць а якую гадаваць? Парася якое. Парася карміць трэба. А чым карміць? Божа, божа... Гаспадара няма. Усё, няма. Божа, божа. Ну што ты зробіш? Будам як-небудзь жыць. Мамачка ж, кажу, не вечная...
Мне даюць капейкі. Мільён. Ну, там, мільён чатырыста. Прыходжу ў краму, на дзевак кажу:
Знаеце што? Дайце, каб хлопец мой быў як хлопец. Каб не стаяў ля крамы гэты хлопец мой і не прасіў нічога. Я палучаю пенсію, кажу, так дайце, дзеўкі, паесці хлопцу.
- Алё.
- Галя?
- Тут няма Галі. Куды вы звоніце?
- Пазавіце Галю.
- Гэта Прудок. Куды вы звоніце?
- Так яна ўжо другі раз звоніць? Некаму яна звоніць. Гэта жанчына званіла? Гэта, мусіць, з горада. А я вырасла ў Прудку. Малая была, во такая во, дванаццаць гадоў, як матка мая памерла. Я ў дванаццаць гадоў без маткі засталася, Іван. I выгадавалася. Усё жыццё прагаравала ў калхозе. I цяпер яшчэ сын кажа:
- Мама, пойдам дровы рэзаць.
- А пойдам. Што такое, сынок, я ўмею. I перакалоць умею. Усё ўмею, кажу. Жыццё прымусіць. У дзярэўні вырасла.
Гарадскія не разумеюць, не ўмеюць. От адзін прыехаў: не ўмее палена пакалоць. Гаворыць:
- Я не панімаю.
От дзве дзеўкі такія красівыя, дык у іх такія во кіпцюры накрашаныя.
- Ну што вы, дзеўкі, ну што вы, дзеўкі?
- А нічога, кажуць.
Колькі табе гадоў? Трыццаць тры? Майму сорак. Пад сорак гадоў ужо. Кажа:
- Пойдзёш у прыстарэлы?
- Ай, не, кажу, у прыстарэлы не пайду.
- Там і чыста. Там і кормяць. Там яшчэ і даюць капейку. I ўсё жыві.
- He пайду, кажу.
Я пайду ў лес. Лісянка е, грыб е, ягада е. Можна от так жыць летам. Былі па дваццаць тысяч. Няхай па дваццаць ідзі, не лянуйся, кажу...
Во тут была харошая хатка. Нейкая была таксама з галавою, запаліла. I ўсё. Была такая харошая хатка. Сын у горадзе. Дачка ў горадзе. He паехалі. А нашто яны паедуць у дзярэўню?
- Нашто яно, кажа, мне? Матка ўжо памерла, ды і ўсё.
Бацька прыязджае да цябе? Машынаю? Машына е, бачыш ты! Вучаны. I мама граматная? Так? Во як! Бач як. Так табе трыццаць тры гадочкі? Майму сорак. Кажа:
- Мама, нашто мне тая жонка? Я ўжо адвык.
- Ну правільна, кажу, калі ты ўжо адвык, дык яно табе і не трэба. Гэта я ў дваццаць выйшла.
Маладая была, красівая. Такая кукла была. А ўжо шэйсят два мне.
А сын кажа:
- Мамо, ты паможаш дровы складаць?
- Памагу, сынок. Няўжо ж не памагу. Пайду і памагу. Пакалоў дровы, дык я памагу.
От.
- Алё.
- Дзе Галя?
- Куды вы звоніце?
- He дуры мне галаву! Я ведаю, што Галя там. Яна мне гэты нумар дала. Пазаві Галю.
- Гэта Прудок. А вы куды звоніце?
- Галя ў Прудку? Перадай ёй, каб дамоў не вярталася!
От не кажа, адкуль яна. А мусіць сказаць, з Каленкавіч яна ці з Мазыра. 3 Мазыра то не пазвоніш сюды. Ну, нехта ж даў нумар. I зноў, і зноў. Яна яшчэ будзе званіць. Яна, мусіць, не разумее. Пайшла б у справачнае бюро, спытала б:
Скажыце мне нумар, дзе Галя, мне трэба пазваніць туды.
Нехта ж, мусіць, даў, што яна звоніць. Ды ўжо трэці раз. Галю нейкую шукае. Мо дачка. Хто яе знае.
У мяне ж яшчэ адзін сын е Іванчык. Робіць па людзях. У калхоз не ходзіць. Усё спасобны. I дровы коле. А людзям жа тут перарабіў! Божа мой, божа. Паў-Прудка! От Іванчык у мяне чыфір не п’е. Я малінніку наламала. От які чай розавенькі, харошы.
Што яму жанчына тая? Ён у мяне сам наварыць.
Нехта ж даў нумар, што яна звоніць. To яна матцы не сказала, дзе знаходзіцца. Мо то дачка. Маткам во гора гэтым. Вой-вой-вой. Я ўсё перажыла. To я знаю гэта. Я днямі і начамі не спала. Мой Іванчык быў у Аўцюках, працаваў. Суткі няма, другія няма. Я плачу. Гэта ж Аўцюкі! А божа! Там дзесяць свіней, дзесяць баранаў, дзесяць кабыл, Іван! Божа,
ён раб тамака. Акалечыўся. I руку паламаў, і нагу паламаў тамака. Ох, што я папагаравала. Сказала:
Будзь дома. Каб я цябе бачыла. Паможаш якому чалавеку. Цябе тут усе людзі знаюць. Ты тут вырас, выгадаваўся тутака, усе знаюць.
Ён нарадзіўся ў Казахстане. Знаеш, дзе Казахстан, Іван? Гэта ў Карагандзе! Туды нашыя паехалі працаваць. А там прапала мо пяць хлопцаў. Тыя, што вярнуліся, пазараблялі па пяцьдзясят мільёнаў. Я кажу так:
Тут рубель зарабі. Мільён заробіш хопіць. Хопіць табе мільёна, каб ты купіў хлеба, купіў макаронаў. Хопіць. А гэта ты паедзеш бог вед куды, а я спаць не буду ды буду плакаць. Ай, мне такое не трэба. Хопіць і тут, кажу. Грошы плацяць.
Так гэта жанчына звоніць? Яна шукае, відаць, дачку. To мо дачка. Так нехта ж даў! Я раз таксама пазваніла, дык мне адказалі:
Жэншчына, вы што, не панімаеце? Пазваніце ў справачнае бюро.
Вой, а што то лезе? Коцік? Ко-о-оцік, во, бач, дзе сядзіць! А ў мяне два. Картоплі пакладу. Палезуць на печ і не ядуць. Дык біла сёння, раз пяць біла. Дзе я вам мяса вазьму, кажу. Дзе я вам мяса? А ў цябе была жонка? Так? Вой-вой-вой! Гарадская, не захацела жыць, бачыш ты. Мамачкі! Войвой-вой! Ты ж не п’еш, я ведаю. He п’еш? От, бач, як! Я кажу:
Іванчык, піць не трэба.
Мамо, я не магу.
Вой, пабач, які коцік! Вочкі ты мае, во якое малое, разумны такі.
Яна не будзе адна. Ёй хапае. У горадзе мільёны і мільярды. Вунь адзін таксама прыходзіў з Мазыра, таксама гаворыць:
Кінула мяне.
Дык я кажу:
Ты піў і кінула. Нашто ты п’еш гарэлку?
А што зробіш? У нас колькі тут хлопцаў было! Мільярды! Тут рабілі кароўнікі і жылі ў маёй хаце камандзіровачныя. 3 Воршы! I ўсе мяне паважалі. 3 мужчынамі лягчэй гаварыць, чым з жанчынамі. Я з жанчынай не магу. За бацькам і за маткай яна гора і не бачыла. Адкуль яна бачыла гора? Мама выгадавала, бацька.
А ты не п’еш, бач ты! Мой Іванчык таксама ўмее і наварыць, ён такі хлопец. А перажывае за мяне:
Мамо, каб ты хаця б не прапала.
Я, кажу:
He прападу. Я паважаю і шкадую людзей.
Свечку запалю. Заране спаць кладземся. У цямніцы сядзець пагана. Свечка і е свечка. Іванчык заране спаць ідзе. Нагаруецца, звечарэе і спаць
кладзецца. Куды хадзіць? А нікуды няма хадзіць. Куды ты пойдзеш. А тут і клуб закрыты. Яны ўсе ў хатах тэлевізар уключаць ды сядзяць. Сусед мой адзін жыве. Семдзесят год. Два сыны, Іван, з Мазыра і адмовіліся. От як. От да чаго ты дажыўся, кажу. А ў Юравічах у прыстарэлы дачка здала матку. Матку здала сама! Іванчык:
А ты што, кажа, мамо?
А я што? А я нічога. Я пакуль хаджу. Буду хадзіць. А хто паможа табе, кажу. А ніхто, кажу.
Ты ўжо не бяры ніякую. Ты ўмееш наварыць. Жыві адзін, без клопату галава. A то ты паб’еш яе, кажу, і ў турму пасадзяць.
He, наш Лукашэнка маладзец. У нас от гаруй колькі хочаш. Колькі хочаш...
Жыццё не склалася. He склалася жыццё. Во гэта нага баліць. Папацягалася я па той ферме. Ляжала мо месяц у бальніцы. Божа мой, божа! I цяпер баліць. Іванчык кажа:
Мамо, мамо. Божа мой, божа, журышся.
Журуся, кажу. Дарма, я крэпкая.
Перажывае, бач які!
Засталася адна. От хлопчыкі гэтыя, ды і ўсё. Мо пяць прыходзіла. Яшчэ паб’юць іх. Тут паўсяла прымакоў папрынімалі. Я кажу:
Хто вас знае.
A luto ты тут адзін сядзіш? Радзіва хоць якое трэба. Радзіва якое трэба, каб іграла.
РаздзЕЛ 8
млі глядзець наперад, можна ўбгш сваю спіну
СНЕЖАНЬ
Мінчукі жаляцца на цёплую зіму, а я гляджу ў Космас і маўчу.
I месяца не прайшло, як цётка Дуня з'ехала ў горад. Мы з ёй урачыста развіталіся. Прагучалі абяцанні не забываць адно аднаго і чакаць вясну.
Праз два дні яна мне звоніць:
- Андрэй! Бяжы сюды!
- Куды, у Каленкавічы?
- Якія Каленкавічы?! Ты з дуба ляснуў? Тута я.
Прыбег я лісапедай.
- Чуеш, што скажу?
- Ну.
- He нукай. Ідзі мне кран выкруці.
У двары з зямлі тырчэла труба, сагнутая ў кран.
- Нашто?
- Маўчы і круці.
- Куды пакласці?
- Туды во пакладзі. Усё, ідзі, а я кран схаваю. Толькі ж маўчы, нікому не кажы. Вясной вярнуся укруціш назад.
Мы яшчэ раз урачыста развіталіся, і я пабег лісапедай дадому.
Сёння ўсю ноч пісаў. У сем гадзін раніцы лёг спаць. А ў восем грукат у шыбу.
- Андрэй! Андрэю! Ты што там, спіш?
- Сплю.
- А я табе званю, званю.
- Я ж сплю. А што такое?
- А нічога! Менш спаць нада! Дзе б дзеўку шукаў, а ён спіць. Так усё праспіш.
- Вы прыехалі сказаць пра дзеўку?
- Было б пра што гаварыць. Чуеш, што скажу?
-Ну.
- Ладна я, цётка старая, не падумала. А ты ж малады хлопец і не сказаў мне.
- Ды што?
Што, што! Што ты штокаеш? Я ж паехала, а пробкі ПРОБКІ з шчотчыка не выкруціла!
Даўно хацеў пахадзіць па Прудку з дыктафонам і запісаць успаміны пра колішні Прудок. Цётка сказала мне, да каго ісці. Сяджу, чакаю заўтра і думаю: хоць бы на бабак прыстрэт не напаў, хоць бы бабкі дачакаліся маёй экспедыцыі, хоць бы не паўміралі за ноч.
Вынікі маёй першай этнаграфічнай экспедыцыі.
Баба Наташа:
- Я ўжо старая, я нічога не помню. Да свіданія.
- А царкву помніце?
- Помню. Стаяла царква, ды ўжо няма. Да свіданія.
- А дзеда майго хоць помніце?
- Помню. Быў дзед ды няма дзеда. От што. Да свіданія.
- Давайпака.
Радзіва «Прудок». Навуковая перадача пра беларусаў.
Расійская душа існуе ў гарызанталі. Яе наканаванне распаўсюдзіцца ад гарызонта да гарызонта. Беларус жа мае вертыкальную душу. Ён сілкуецца сваёй глыбінёй пад лясамі і балотамі, пад Прыпяццю, Дняпром і Дзвіной.
Нашай нацыянальнай гульнёй я б вызначыў не хакей, а хованкі. Перамагае той, хто схаваў і сам не ведае, дзе і навошта. Як баба Наташа сёння, якая ніяк не хацела распавядаць пра прудкаўскую царкву і майго дзеда.
Трэба гараваць і жаліцца на жыццё.
Няможна пісаць, што шкарпэткі дзіравыя: сорамна.
Няможна пісаць увогуле: сорамна.
Па-беларуску можна размаўляць толькі ў цёмным-цёмным пакоі з аднадумцамі.