Раяль з адламаным вечкам

Раяль з адламаным вечкам

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 526с.
Мінск 2016
101.9 МБ
Пачалася зіма, Раіна вярталася са свінарніка, дзе працавала, толькі позна ўвечары. Раніцаю таксама ўсхоплівалася з другімі пеўнямі і ляцела на калгасны двор. He бачыла дачку цэлымі днямі.
He бачыла Раіна і таго, што ведала ўжо амаль уся BecKa,— яе Насця была цяжарная. Толькі яна, маці, хадзіла, як у дыме нейкага дзіўнага забыцця, у тумане, што засланіў ад яе ўсім бачную праўду. Потым, праз некалькі гадоў, Раіна ўспомніць пра гэта і здзівіцца сваёй незразумелай слепаце. Але гэта ўжо будзе пасля...
Перасохлы мох, прынесены восенню з балота, ляжаў сабе на гарышчы, і Раіна часцяком чула, як там да самай раніцы пішчаць мышы. У адну з такіх бяссонных начэй яна не вытрымала, паднялася, каб паглядзець, што робіцца ў хляве. Апошнім часам там гаспадарыла найболыв Насця. Запаліўшы ліхтар, выйшла з хаты і зарыпела валёнкамі па снезе да хлява. Штурхнула дзверы. Дзве авечкі-недаросткі, чорненькія і маленькія, як блошкі, адразу ж паціснуліся ў куток. За зіму яны нарасцілі сабе трохі воўначкі, але Раіна ў адной заўважыла каля вушэй невялічкія, бы прысыпаныя закарэлым попелам, лапінкі каросты. Занепакоілася: «Бяда!» Ад каросты, ды яшчэ ў такую пару, як бач выцягне ногі. Авечку трэба было зарэзаць. Ужо вярнуўшыся ў ложак і чуючы, што пасля двара пачынае імгненна засынаць, Раіна заклапочана падумала, каго ж паклікаць на дапамогу. I тут жа ўспомніла пра Сымона Лемяша — гэты зробіць усё як след.
На наступны дзень пасля абеду Раіна падмянілася на рабоце і пайшла са свінарніка раней. He завярнуўшы дамоў, адразу падалася да Лемяшовай хаты.
Адчыніўшы дзверы, Раіна спачатку нічога не зразумела — адхіснулася назад, быццам ударылася аб нясцерпны кіслы дух і гаркату перагарэлага тлушчу. Пасля таропка,
гучна павіталася. Сымон нават не павярнуўся да яе, толькі скасіў вочы. Які ён скнара, Раіна чула ад суседзяў яшчэ раней, але тое, што ўбачыла цяпер, яе ўразіла. У хаце не было нават звычайнай лямпы.
На прыпечку замест яе стаяла вялікая бляшанка з растопленым тлушчам, запалены кнот быў умела прымацаваны зверху дроцікам. Жоўтыя водсветы ад агеньчыка мігцелі на сценах і столі, на бліскучых рэбрах вялізнага цэбра, пасярэбранага звонку густа выступіўшай соллю. 3 брудна-шэрай мяшанкі ў цэбры вытыркаліся краі скур. Сымон з няголенымі шчокамі і шараватымі вуснамі, нібыта іх таксама абсыпала шурпатая соль, выціраў потнае аблічча рукавом. 3-пад вялікага, што камень, пукатага лба на Раіну раз-пораз зіркалі маленькія насцярожаныя вочы.
Усё было закопчана тлустым чадам, усё быццам плавала ў жоўта-шэрым тумане, перакрыўленае і перайначанае. I сам гаспадар у блішчастай, дарэшты выцертай скураной камізэльцы паверх шарачковай сарочкі сядзеў пасярод хаты на шырокай лаве. Як на кані. Каленямі ён моцна прыціскаў да лавы размяклую аўчыну і абскрабаў яе касою. Сутулаватая Лемяшова постаць таксама прывідна пагойдвалася ў рудым тумане, і Раіна ажно спалохалася, хоць некалі ў маленстве сама бачыла, як яе бацька вырабляў скуры.
Сымон быў майстрам на ўсе рукі. Гатовыя аўчыны прадаваў, а са скур і сам умеў што зрабіць на ногі. Вяскоўцам за бульбу ці за тлушч рабіў найчасцей скураныя лапці.
Адступацца было неяк, і Раіна, пракашляўшыся ад задухі, ступіла бліжай да лавы. Ледзь не перавярнула маленькія начовачкі з карычневаю хвойнаю мукою, войкнула.
Сымон быццам ужо ведаў, дзеля чаго яна прыйшла, пэўна ж, сачыў, у каго ў вёсцы ёсць авечкі. Крэкчучы, выпрастаў спіну, паклаў уздоўж лавы касу з рудою поўсцю на лязе і нарэшце падняўся. Зацёклыя ногі, відно, яшчэ не слухаліся яго. Але праз хвілінку Сымон падышоў да прыпечка, па якім ляжаў самаробны нож з шырокім лязом, узяў і схаваў нож ва ўнутраную кішэню камізэлькі. Запаліўшы лучыну, пацягнуўся ў сенцы. Раіна бачыла перад сабою толькі шырокую Лемяшо-
ву спіну, спатыкнулася ў парозе. Ступіўшы ў сенцы, здзіўлена ўтаропіла вочы ў развешаныя на сцяне пад самаю драбінаю скуры. Намазаныя дзёгцем, яны блішчалі ў бляклым святле, як чорныя распятыя начніцы. Сымон, зноў моўчкі, палез на гарышча па рассохлай драбіне, трымаючы агеньчык над самаю галавою. Сапучы, усунуўся ў чорную прарэху гарышча, пачаў нечым там шаргатаць, нешта намацваць. Потым запытаў:
— Колькі будзеш?
Раіна адразу зразумела, што ён пытае пра авечкі, паспешліва адказала:
— Адненькую... Пакуль што.
Тады Сымон кінуў ёй зверху пару перавязаных матузкамі скураных лапцяў, і яны звонка ляпнуліся аб падлогу. Гэта, пэўна, была аплата за аўчыну. Раіна нават узрадавалася, што ўсё так добра ладзіцца.
Цямнела хутка, і яшчэ па дарозе яны вырашылі зрабіць усё пры святле, у сенцах. Каб не пашкодзіць скуру. Адправіўшы Сымона ў хату, Раіна адразу ж пабегла ў хляўчук. Пераступіўшы праз невысокую загарадку, намацала рукамі тую самую, з пархатымі плямкамі каля вушэй авечачку, аддзяліла і прыціснула яе нагою да сцяны. Потым асцярожна, як немаўлятка, падняла авечачку на рукі і панесла ў хату.
Дзякуй богу, у хаце было цёпла і чыста прыбрана. Раіна падштурхнула авечачку ў куток пад лаву, кінулася вымаць з печы чыгун з вадою і раптам падумала з трывогаю, што стары Лямеш і Насця даволі доўга прабылі ў хаце адны. Аб чым гаварылі яны тут? А можа, спрачаліся, успамінаючы Косціка? А можа... Але ж не, не, з Насці цяпер, хоць забі, ні слова не выцягнеш пра тое лясное здарэнне. Тут не пажалішся, не паспавядаешся!
Спахапіўшыся, Раіна хуценька азірнулася. Спачатку на Сымона, потым на дачку. Насця стаяла каля печы ўся чырвоная, але чырвань яе неяк няроўна, як праз марлю кроў, праступала праз бледныя, пасівераныя шчокі. Зноў, як тады ў лесе каля кручы, Насця пазірала перад сабою шырока
расплюшчанымі няўцямнымі вачамі. Нечакана для сябе Раіна заўважыла, якая яна поўная ды гладкая, і раптам ледзь не прысела ад здзіўлення. Утаропілася ў Насцю, не верачы, але жах не развейваўся. Так, дачка была цяжарная... Лямеш, напэўна, таксама паспеў усё ўбачыць і зразумець, бо рэзка падняўся з лавы, і тая адразу як бы прысвіснула, схаваў дрыготкімі рукамі прыгатаваны ддя авечкі нож ва ўнутраную кішэню камізэлькі і сказаў з нейкаю спакойнаю злосцю:
— Ну то вот што, «нявестачка»... Каб да маёй хаты
ні блізка! На пушачны выстрал... Паняла? Прыйдзе/ і Косціку скажу... Набраўся сораму да вяселля, то няхай сам і гадуе... А я вам не дзед!
Лямеш уздыхнуў, пераводзячы дыханне, і дадаў з’еддіва:
— Няўжо ж па-людску нельга было?
Насця яшчэ больш пачырванела і адвярнулася. Раіна раптам адчула, што яшчэ некалькі рэзкіх папрокаў — і дачка не вытрымае, прызнаецца, што Косцік невінаваты. Схаладзеўшы ад страху, яна падалася паперад, да Насці, але раззлаваны Лямеш ужо тупаў з хаты, гучна ўганяючы чобатамі ў падлогу сваю непрымірымую крыўду. Найперш на сына, які, з’ехаўшы, пакінуў па сабе такую памяць. Аднак жа і яго, бацьку, абняславіў на ўсё сяло.
...Hi горды Лямеш, ні атарапелая ад нечаканай бяды Раіна, ні цяжарная Насця яшчэ не ведалі, што наперадзе іх чакае самае страшнае і што толькі адна вясна аддзяляе ўсіх іх ад вайны.
Першы дзень вайны запомніўся Раіне цалкам ад раніцы да вечара. Праўда, не толькі таму, што вёску аглушыла страшная навіна. Была яшчэ адна прычына: якраз у той чэрвеньскі дзень і нарадзіўся ўнучак. Нарадзіўся вечарам, калі сонца ўжо садзілася за абліты крываваю ружовасцю лес. Была паводка. Сонца смаліла цэлы месяц, аднак вада не ападала. Старшыня калгаса яшчэ ўдзень паляцеў на маторцы праз неўтаймаваную раку ў суседнюю вёску, каб адтуль ужо дабрацца да райцэнтра. Можна было б і на
падводзе ці матацыкле — праскочыць лес і там, дзе рака амаль заўсёды была вузкая і неглыбокая, перамахнуць праз новенькі мост. Але казалі, што рака паднялася так высока, што нават схавала пад сабою мост.
Услед за старшынёю ў райцэнтр кінуліся ўсе, хто меў хоць які човен. Людзі не верылі, што і сапраўды настала бяда. He хацелі верыць, баяліся пра тое і думаць. Да таго ж паводка пратрымалася так доўга, што ў многіх звяліся запасы солі, цукру, круп.
Раіна схапілася за галаву. Ёй бы таксама трэба было накупляць усялякіх прадуктаў, але дзе цяпер узяць цэлы човен? У сваім дно было дзіравае, што сіта. Да таго ж — пачалося ў Насці. Усю раніцу і амаль цэлы дзень дачка заходзілася ад стогнаў і крыку. Раіна мітусілася, супакойвала і яе, і сябе, маўляў, усё добра, усё так і павінна быць. Зрэшты, даставацца ў гарадскую бальніцу ўсё роўна няма на чым. Ды калі б цяпер які човен і знайшоўся, то як жа на ім Насцю везці? Кідаецца во, як у гарачцы, яшчэ, не дай бог, перакуліць човен...
Прыбегла старая Гэлька, потым суседка. Напалілі печ, заставілі яе чыгунамі з вадою. I самі, не вытрымаўшы Насціных крыкаў, узяліся за справу.
Жывенькі і здаровенькі хлопчык нарадзіўся пасля таго, як Насця толькі ціха стагнала, убіўшы ў столь балючы позірк. Старая Гэлька спалохалася, пачала ліць у рот парадзіхі зеленаватую смярдзючую настойку палыну. Але Насця толькі заплюшчыла вочы.
Першым з райцэнтра вярнуўся суседчын Андрэй, і Раіна стала ледзь не на каленях прасіць яго, каб зноў садзіўся ў човен і плыў па доктара. Набліжалася чорная, без месяца і зорак, ноч. Андрэй разважыў, што нават калі прыладзіць да чоўна ліхтар, то ўсё роўна нічога не ўбачыш. Вада — не дарога. I ўсё ж супакоіў Раіну, паабяцаў адплысці з самай раніцы, як толькі зашарэе.
Ледзь не кожныя паўгадзіны Раіна вылятала з хаты, узіраючыся ў цёмнае неба. Ніколі яшчэ ноч не здавалася ёй такою бясконцаю. Нарэшце пачало трохі святлець, і яна
рашылася пабудзіць Андрэя. Той, цяжка ўздыхаючы, але не гаворачы ні слова, адамкнуў човен і бразнуў аб днішча вяслом. Нарэшце, ускочыўшы ў човен, адпіхнуўся ад берага — і адразу ж знік у шэрым тумане. Чуліся толькі ўдары вясла аб драўляны борт. Затым і яны сціхлі. Раіна падлічыла, што дарога да райцэнтра ў паводку доўжыцца ўдвая і што Андрэй прывязе доктара толькі пасля абеду.
Так яно і сталася.
Немалады, нейкі вельмі ж тонкі і руды, як высушаны ўюн, доктар, відно, быў напалоханы ракою, але, глянуўшы на Насцю, адразу апрануў белы халат і пачаў мітусіцца каля яе, бясконца прыгаворваючы: «Аднак жа! Аднак жа...»
Трэба было хоць чым заняцца, і Раіна, ледзь стрымліваючы слёзы, вырашыла абмыць навародка, які ўжо недавольна пакрэктваў. Вада ў цэбры — сама праверыла яе локцем — была добрая, мякенькая.