• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раяль з адламаным вечкам

    Раяль з адламаным вечкам


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 526с.
    Мінск 2016
    101.9 МБ
    Навародак ляжаў на яе, Раініным, ложку. Палатняныя пялёнкі ўжо намоклі, і Раіна злёгку ляпнула голенькага хлопчыка па ружовай пругкасці ніжай спіны. Потым зірнула на галоўку, змеціла над лобікам вогненна-рыжыя кучаравыя валаскі і аж здрыганулася ўся. Нібыта прачнулася, згадваючы нядаўна бачаны страшны сон. I той лес, дзе ўсё пачалося. I Насціну зуброўку... I тую кучаравую рыжую шавялюру Сёмкі — «залатога электрыка», які так ні разу і не аб’явіўся ў вёсцы.
    Раіна ўжо не магла дыхаць.
    Узяўшы навародка на рукі, яна сціснула зубы і раптам, не думаючы, апусціла яго ўсяго ў цэбар, амаль поўны вады. Патрымала... А навошта шкадаваць, скажыце? Як прыйшоў, так і пойдзе... Чаму яе Насця так пакутуе? 3-за каго? 3-за гэтага рыжага... Але праз імгненне, калі маленькае цельца нечакана моцна тарганулася ў яе руках, Раіна апрытомнела і ледзь не захлынулася ад жаласці, выхапіла малое з вады і хутка павярнула яго тварыкам уніз, націскаючы пальцамі на ўспучаны жывоцік. Малы каўкнуў, і Раіна ўзрадавалася, нібыта сама нарадзіла гэтага рыжага пузатага найдзёна, нібыта вось цяпер выратавала яго ад смерці, вырвала з не-
    чых чужых і злых, а не ўласных рук. Азірнулася цішком на доктара, але той нічога не бачыў. He адыходзіў ад Насці.
    Насця памерла ноччу. Доктар, развітваючыся, пашкадаваў, што не мог дастацца раней, хоць бы перад абедам. Можа, паспеў бы памагчы...
    Недзе праз тыдзень пасля таго, як Насцю занеслі на могілкі, Раіна раптам з горыччу падумала аб тым, што адной ёй выгадаваць унука будзе вельмі ж няпроста. Жыць было цяжка, і яна як ашалела каля свайго рыжага хлопчыка, якога назвала Уладзікам. Усхоплівалася ноччу нават на самы слабы піск, ні аб чым ні з кім не раілася. Нікому малога не давярала. Цяпер да яе заходзіла толькі старая Гэлька, але ўсё больш маўчала і ўздыхала. Быццам была ў нечым перад Раінаю вінаватая.
    Калі ў вёску наехалі немцы, Раіна яшчэ больш пачала дрыжаць за малога. Нават у двор з ім вытыркалася вельмі рэдка, хваравіта ловячы на сабе варожыя, як здавалася ёй, насмешлівыя позіркі суседзяў. Разам з хлебнаю суслаю малы ахвотна смактаў тоненькія скрылікі сала, і Раіна кожны тыдзень перахоўвала апошні жоўты брусок.
    Менавіта ў тую трывожную пару яна і пачула ад старой Гэлькі, што ўся вёска бацькам Уладзіка лічыць Косцю Лемяша. Спачатку адмахнулася — няхай сабе памянцяць языкамі. Зрэшты, а як іначай людзі павінны гаварыць, калі ўсе чакалі вяселля яе Насці з Косцікам?
    Але потым Раіна разважыла, што не так усё гэта і добра. Бо як уваб'ецца што паганае ў галаву паліцаям, асабліва шаляпаватаму Гаўрылку, які зроду ненавідзеў усіх Лемяшоў, то хто тады заступіцца?..
    Падумаўшы так, Раіна спалохалася яшчэ болей. I недарма...
    Неяк вечарам да яе сапраўды ўвалілася двое паліцаяў. Той самы, каго асабліва баялася, таўстагубы Гаўрылка і яшчэ нейкі незнаёмы. Бухаючы ботамі па падлозе, абодва п’яна матлялі галовамі, як сляпыя коні. Асабліва зверыўся Гаўрылка. Тыцкаючы растапыранымі пальцамі ў вогненна-рыжую галоўку Уладзіка, ён доўга рагатаў і пытаўся,
    дзе гэта ягоны бацька. Пасля, перавярнуўшы ў хаце ўсё ўверх дном, вывеў і ўпіхнуў Раіну ў пограб.
    Аднак хутка і выпусціў. Яшчэ не верачы ў збавенне, як аслепшы, Раіна нават забыла, у які бок кінуцца. Таўстагубы Гаўрылка стаяў перад ёю, трымаючы ў руках новенькія боты, і па-ранейшаму брыдка рагатаў, потым вылаяўся і паплёўся з двара. Уляцеўшы ў хату, Раіна здзівілася, калі ўбачыла там старога Сымона Лемяша. Але нават не павіталася, адразу ж кінулася да асіплага ад крыку ўнука, прытуліла яго да грудзей. Стары Лямеш, відно, пакрыўдзіўся і незадаволены, не сказаўшы ні слова, бразнуў дзвярыма.
    Толькі на наступны дзень Раіна даведалася, што гэта Сымон Лямеш і ўлагодзіў паліцаяў. Новымі ботамі і самагонам. Хацела пабегчы і падзякаваць, але раптам асунулася на лаву, умомант зразумеўшы самаё галоўнае. Стары Сымон Лямеш таксама не сумняваецца ў тым, што Уладзік яго родны ўнук. Можа, каб ведаў, што ўсё не так, дык і не прыбег бы ратаваць, не слаўся б лістам перад Гаўрылкам! Яшчэ ніхто ў вёсцы не бачыў, каб Сымон Лямеш гнуў перад кім спіну. Хоць пілуй гэтага ўнурыстага крата, а слязы не даб’ешся. Тое ў вёсцы ведалі добра...
    I ўсё ж аднойчы, недзе праз год, калі вайна ўжо закончылася, Раіна ўбачыла старога гордага Лемяша зусім іншым. Помніцца, была субота. Першая субота пасля таго, як прагналі немцаў. У вёсцы было сапраўднае свята. Але першым, каму тады прынеслі пахаронку, быў якраз Сымон. Ягоны Косцік, як аказалася, загінуў яшчэ ў самым пачатку вайны, пад Львовам...
    Праз некалькі дзён гордага Лемяша цяжка было пазнаць. Страшна п’яны, ён хадзіў па ўсёй вёсцы, чапляючыся за платы, але стараўся не падаць, па-мядзведжы шырока расстаўляючы ногі. Ногі былі босыя і ажно бурачковыя.
    Раіна адразу адчула небяспеку для сябе і Уладзіка. Затаілася. Але праз тыдзень Сымон перастаў піць як адрэзаў. I адразу ж прыйшоў да Раіны. Уваліўся ў хату раніцаю і, толькі павітаўшыся, сеў на лаву. Такі, здавалася, цвёр-
    ды ўвесь, як выкаваны з жалеза, ажно на плячах патрэсквала сарочка. Сядзеў і доўга курыў, запаўняючы хату горкім тытунёвым смуродам. Чорныя вочкі з-пад навіслага лба бегалі па ўсёй хаце, утыркаючыся то ў чалеснік, то ў падушкі на ложку. Раіна зразумела, што Сымон хацеў згледзець Уладзіка. Нібыта толькі цяпер, страціўшы сына, ён раптам перамяніўся натураю, памякчэў і пачаў ліхаманкава ўспамінаць тых, каго любіў некалі ягоны Косцік. Напэўна, Сымон Лямеш цяпер кідаўся ад адной згадкі да другой, намацваў хоць якія нітачкі, без якіх яму нельга было ўтрымацца ў жыцці, адолець страшнае гора. Зразумела Раіна яшчэ і тое, што цяпер самаю моцнаю жыццёваю нітачкаю стаў для Сымона Лемяша яе Уладзік.
    Лямеш амаль не зважаў на Раіну. Сядзеў і чакаў, як у сябе дома, калі ж з’явіцца малы. He пытаў, дзе ён, ці гуляе, ці спіць, а толькі чакаў.
    I Раіна спалохалася. Здаецца, была ўжо гатовая да гэтай сустрэчы і ўсё абдумала. Яшчэ раней цвёрда вырашыла расказаць Сымону пра тое здарэнне з Насцяю ў лесе. Абы адчапіўся. Навошта тлуміць чалавеку галаву, калі Уладзік сапраўды не Косцікаў. Хоць крычы, хоць па зямлі качайся, а не Лемяшоў.
    He чакаючы, калі Сымон загаворыць, Раіна першаю кінулася ў наступ. Спачатку няўпэўнена, павольна цэдзячы словы, пачала свой расказ пра кватаранта, «залатога электрыка» Сёмку, потым пасмялела. I раптам нечакана ддя сябе самой успыхнула ад сораму. Раіну ахапіла такое адчуванне, быццам над яе душою пачало ўладарыць нешта вельмі моцнае, добрае, большае за яе ўласную крыўду. Яно не толькі заходзілася болем у Раініным сэрцы, але існавала цяпер усюды, было ўжо ў хаце, сапло сонным Уладзікам з печы, стукала са сцяны ходзікамі...
    Стары Лямеш таксама маўчаў. Нарэшце, страціўшы надзею ўбачыць Уладзіка, выняў з кішэні ватоўкі і паклаў на стол загорнутыя ў газету грошы. Сказаў, што гэта для ўнука.
    I Раіна чамусьці не абразілася, пашкадавала яго.
    Якая ж яна дурная тады была. I з той жаласцю, і са сваім незразумелым маўчаннем. Быццам сама, па сваёй ахвоце, падзяліла ўнука на дваіх.
    Прайшло некалькі гадоў. Уладзік, падрастаючы, усё мацней цягнуўся да Сымона. Раіна гэта бачыла і ажно задыхалася ад крыўды і рэўнасці. Сымон жа мякчэў перад малым, як воск, купляў у магазіне ўсё, на што той паказваў пдпьцам. Першы раз Раіна правучыла ўнука крапівою за новыя, купленыя дзедам сандалікі. Вунь, свае яшчэ добрыя. Як цяпер помніць, закінула той Лемяшоў падарунак на гарышча, але ўпарты малы ледзь не біўся з ёю. Дажылася! Хоць бяры да спаласуй дзягаю! Усё дзеда яму дай...
    А дурны Лямеш пазнаваў у малым і сынавы вочы, і сынавы вусны, і нават быццам бы Косцікаў чубчык.
    Уладзік быў ужо ў трэцім класе. Амаль кожны дзень, не дачакаўшыся ўнука са школы, Раіна бегла ў Лемяшоў двор і валакла яго адтуль дахаты, злосна сіпела. Яна нібыта не разумела, што гэтаю дурною лаянкаю толькі адваджвае ад сябе ўнука. Вечарам, перад сном, упарта ўбівала ў шалапутную рыжую галаву, што самая родная душа ў яго — гэта яна, яго баба... А такога дзеда, як дзед Сымон, ім і куры на сметніку выграбуць!
    Але назаўтра Уладзік зноў тырчаў на Сымонавым двары.
    I Раіна не вытрымала. Несучы неяк раніцаю вядро з вадою, раптам выпусціла яго з рук, павалілася прама ў выплюхнутую ваду.
    Ашаломалася ўжо ў раённай бальніцы. Мацаючы позіркам нейкія бліскучыя трубачкі і шкляныя бомбачкі, Раіна некалькі дзён была як чужая сама сабе, сваім адчуванням і сваёй памяці. Нібыта ад усяго пражытага жыцця ў яе застаўся толькі рэзкі, ні дыхнуць, боль у левым баку. Доктар і медсястра ўсміхаліся ёй, але неяк вінавата, перагаворваліся паміж сабою толькі не зразумелымі Раіне словамі. Калолі, паілі нечым горкім, абяцалі, што яна абавязкова паздаравее, калі не будзе так надрывацца і хвалявацца.
    Адна нянечка, такая ж, як і Раіна, вясковая кабета ў насунутай на вочы белай хустцы, бясконца ўздыхала і жалілася.
    Бедавала, што за ўсе свае доўгія гады бальнічнай працы ніяк не прывыкне ні да хворых, ні да мёртвых. I што дзівіцца Раінінаму шчасцю... Гэта ж добра, маўляў, ідто хутка прывезлі ў бальніцу... А то б не выграблася!
    Раіна пабачылася з унукам толькі праз два тыдні. Прывёз яго Сымон, ды і то на некалькі хвілін. Раіна ведала, што цяпер у бальніцы каранцін і ў палату нікога не пускаюць, але вінаваціла ва ўсім толькі Сымона. He падумала аб тым, што ён і так, відно, доўга ўпрошваў сястру, каб прапусцілі...
    Толькі цяпер, пазіраючы ўверх са свайго жалезнага ложка, яна заўважыла, які гэты Сымон высокі і яшчэ моцны. Дужы, што камель. На белай столі рэзка выдзяляліся яго чорныя, яшчэ не вельмі пасечаныя сівізною валасы, яго шырокія, што дзверы ў гумне, грудзі. Захацеў бы — як бач ажаніўся б. Любая маладая ўслед пабяжыць, каб толькі пальцам кіўнуў. Гэта ёй, Раіне, без унука — хоць жыўцом у труну! He прадыхнуць.
    Пасля выпіскі Раіну прывезлі дахаты на бальнічным «газіку». Яна выйшла знарок у самым пачатку вёскі. Мінуўшы цэлую вуліцу, завярнула ў Сымонаў двор і забрала Уладзіка.
    За доўгія дні хваробы, спакутаваная толькі адною самаю важнаю сваёй думкаю пра ўнука, Раіна змянілася. He тое каб агрубела і распалілася ў злосці, а проста пасмялела. Надумалася нарэшце адкрыць гордаму Лемяшу праўду. I яшчэ — сабраць апошнія сілы і хоць напаследак паднавіць хату. A то і праўда цёмна, нізка. Дзіва, што гэты рыжы верабей лётае да Сымона.