Раяль з адламаным вечкам

Раяль з адламаным вечкам

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 526с.
Мінск 2016
101.9 МБ
лася: шкура матлялася, як кавалак анучы, а ў пыл падалі, робячыся гарошынамі гразі, кроплі крыві...
Збоку дарогі, ля рова штосьці бялела. «Няйначай клунак згубілі тыя...» Харытоніха скіравала туды — не прападаць жа дабру. I толькі нагнулася — гарачыня ўдарыла ў галаву, умлелі рукі і ногі. To быў не клунак, а дзяўчынка гадоў двух ці трох. Увесь ніз белай сукенкі — у крыві. «Божачкі, і чаго мяне ліха прывяло сюды... Хай бы хто іншы знайшоў...» Няўцямна падняла нейкі тоўсты скрутак паперак. «Грошы! Нямецкія маркі!.. Ды поўна ж!» Зводдаль ляжаў яшчэ пачак грошай, нават абклеены крыж-накрыж паперкамі. Трымцячымі рукамі засунула іх за пазуху. I ў гэты час дзіця застагнала, паклікала: «Мама!» У Харытоніхі шэрхнула холадам скура на спіне, затрэсліся яшчэ больш рукі. Яна разгублена агледзелася па баках, нібы шукаючы ратунку, дапамогі. Але ціха было на дарозе, толькі патрэскваў агонь — дагарала перакуленая машына.
I тады ўзялася здзіраць сукенку і трусікі з цела дзяўчынкі — паспешліва, ледзь не трацячы прытомнасць ад страху і млоснасці. Рана была адна — на правым клубе, але вялікая, ірваная. Шмат, мусіць, крыві страціла... Астаткамі сукенкі сяк-так укруціла нагу, потым загарнула вялае цельца ў хустку і подбежкам, не чуючы ног пад сабою, прыпусцілася ў сяло.
«I што за людзі есць, а... Гэта ж роднае дзіця кінуць!» — таўклося ў галаве сумятліва, гарачліва. I адчувала Харытоніха, як ператомлена б’ецца, ледзь не выскачыць cappa, як затапляюць яго хвалі нейкага харошага, нязнанага раней пачуцця. Жанчыну ахапіў жаль да гэтай слабенькай істоты, у якой ледзь тлела іскрынка жыцця. «Божачкі, хаця б не сканала...» Харытоніха пачала думаць, што ўсё гэта нездарма адбылося, Свят Гасподзь, пэўна, кіраваў яе туды з самага ранку. Значыць, так Богу ўгодна, значыць, ён хоча, каб і ў іх хаце зазвінеў дзіцячы галасок...
— Аёсь, утроба! He пойдзе на вуліцу, а ўсё ля парога гырчыць, гатовенькага чакае... У-у, каб на цябе воўк! — пачулася на дварэ. Віскнула свіння, дзынкнуў веласіпедны званок.
Харытоніха схамянулася, грукнула вечкам куфра. «Насцечка з работы вярнулася... Насцечка!» I адразу неяк замітусілася палахліва, быццам заспелі за чымсьці нядобрым, што робяць тайком ад чужых вачэй. Пайшла, лрыгнуўшыся, з чыстай палавіны ў пярэднюю, пачала даставаць з палка за печчу сваю пасцель. Склала дзяружку, якой накрывалася, паклала наверх пляскатую, у старэнькай, выцвілай навалачцы падушку. Сяннік... Яго трэба было б вытрасці ў хлеў, выбіць пыл...
— Яшчэ не выбралася? — з’явілася на парозе Насцечка.
— Ото будзе Сямён... Ото будзе...— паспешліва адказала Харытоніха, падбіваючы кулаком падушку.
Прайшла Насцечка, накульгваючы на правую нагу, зазірнула ў чыстую палавіну хаты, крутнулася, падалася на двор. Скачаўшы, узяла ў ахапак сяннік, выйшла за ёю і Харытоніха.
— Hi зялінкі свінчаці няма, ні беднай... Сама то нябось не раз ужо садзілася жэрці...— чуўся з-за хлява, з агарода роўны, звяглівы голас Насцечкі. Яна абломвала бурачнік.
Харытоніха маўчала. Лепш змаўчаць і цяпер, як рабіла гэта і раней. I тады, калі прывяла Насцечка ў хату прымака Піліпа Куксу, і да гэтата, як жывы Харытон быў. Гняла, тушыла ў сэрцы ўсё...
Вярнулася ў хату, дастала з куфра новую, самую прыгожую посцілку, разаслала на ложку. Трэба завязаць у яе падушкі. Людзі на вяселлі заўсёды іх так вязуць — у асобным клунку, на версе куфра. Набухторыла сваю пляскатую, паклала на ніз, узяла яшчэ адну з другога ложка — у прыданае колісь маці дала... Пяць Насцечцы застанецца...
За спіною пачуліся хуткія, няроўныя крокі.
— Гаспадарыць тут, гаспадарыць! — Насцечка вырвала з рук Харытоніхі падушку, шпурнула на ложак, а пляскатую гупнула на падлогу.— Хопіць табе і гэтай!
I насыпка, і навалачка лопнулі паўз рубец. Харытоніха стала лавіць і запіхваць пер’е назад у падушку. А Насцечка падскочыла яшчэ да куфра, перагрэбла ўсё, настармачыла, злосна грымнула вечкам і пакульгала з хаты.
He бачачы з-за слёз свету, Харытоніха калола іголкай пальцы, зашывала падушку. Завязала яе, аднюсенькую, у невялічкі вузельчык, паклала на куфар і падалася на двор. У хаце было ўдушліва, не хапала чым дыхаць. Хіба дождж пад вечар збярэцца?
Сядзіба іх была наводшыбе, сяло пачыналася толькі за аселіцай. Ад двара і да аселіцы рос сад. Харытон пасадзіў яго ў сорак першым, накраўшы маладзенькіх дрэўцаў з беспрытульнага калгаснага саду. Зараз пад яблынямі, ігрушамі нічога, акрамя чэзлай травы і малачаю, не расло, дрэвы спляліся галінамі. I хоць сад займаў ладны кавалак зямлі, да гэтага ніхто не чапляўся. Наадварот, як прымак пайшоў на работу ў калгас, дык яшчэ прырэзалі пяць сотак на бульбу.
Харытоніха брыла між дрэў, адхіляючы галіны, нічога не заўважаючы вакол сябе. Прыслухоўвалася, як штосьці смокча ў грудзях, як шчымяць, не могучы больш плакаць, вочы.
Вярнулася зноў на двор, пастаяла крыху, падалася на вуліцу, паўзіралася ў адзін бок, у другі — няма Сямёна Кухарчыка... Паўдня ўжо, а яго не відно. Нядобрая, кажуць, прыкмета, калі жаніх позніцца на вяселле...
Прысела на лаўку пад старою бярозаю, задумалася. Над галавою звісалі пасмы даўжэзных і тонкіх, як ніткі, галінак. Але больш было ўчарнелых, абламаных сукоў, кашамі сядзела амяла. Круглы год зелянела, не брала ліха і зімою. Прысмакталася так, што не адарвеш. Нейкае насланнё дый годзе — на ўсім сяле няма гэтай пошасці, а тут... Каб, здаецца, паскідаў гэтыя гнёзды, дык уздыхнула б дрэва вальней, перастала б трухлявець на корані, глядзіш, яшчэ і новыя парасткі пусціла б...
А можа, лепей было б спілаваць гэтую бярозу, спаліць дачыста, пакуль не перайшла зараза на маладыя прысады?
Харытоніха ўздыхае. «Ах, Насцечка, Насцечка... I хто ж мог падумаць, што яна прынясе столькі пакут? I адкуль гэта ўзялося ў яе, ад каго набралася? Здаецца ж, так глядзелі яе... Нібы ягадка расла, налівалася. Апраналі, як ляльку. Харытон дык вельмі любіў яе, ночы напралёт праседжваў над шытвом, усё стараўся болыл зарабіць.
Прачнецца, бывала, Харытоніха пасля трэціх пеўняў, а гаспадар усё гарбее над машынаю, грукоча. На рудой ад тытуню ніжняй губе недакурак прысох. Устае ў печы паліць, а Харытон усё яшчэ слепіць вочы.
Бо і то праўда: у аднаго няўмекі рукі не баляць. А Харытон Марымуха быў ого майстар! 3 усёй ваколіцы сыпаліся заказы. I хто сказаў, што з прыбытку галава не баліць! Няпраўда, ой як баліць. Калі маеш трохі, ёсць за што рукі зацяць, дык хочацца мець яшчэ больш. «А хто сабе не прыяе, хай таму рука ўные». Добра трэба пашавяліць мазгамі, каб да рубля капейка ліпла. I шавялілі. Карову пасвіла сама. Прыводзіла яе дамоў, абвешаную мяшкамі з травой. Сушыла, запасалася на зіму. I масліца, і смятанку, і сырчыкі — усё на базар насіла. А як наставаў сезон яблыкаў, то карова была на Насцечцы,— бывала, што і ў школу не хадзіла месяц ці два. А сама куды толькі не трапляла з яблыкамі!
— Мамка, не едзь нікуды далёка! — не раз прасіла Насцечка.— Я з-за гэтай каровы свету не бачу!
— Сціхні, дурніца! Блізка рубель ляжыць, а далей — два. Дык чаму б не ўхапіць два?
I Насцечка сціхала, задумвалася, цвёрда спаўняла наказ Харытоніхі: не будзь салодкім — праглынуць, не будзь і горкім — праплююць. He лезла вельмі навука ёй у галаву. Толькі раз узялася было ў ахвоту вучыцца, калі ў піянеры запісалася. Помніць Харытоніха — палаяла тады яе за гэтае «піванерства».
— Усе ўступаюць, а мне нельга? — заплакала Насцечка.
— Чаму ж не... Калі так ужо настаюць, то будзь... Толькі каб я цябе не бачыла ў гэтай чырвонай анучы.
I хавала Насцечка галынтук у сумку, як толькі заварочвала за вугал школы. Перастала смяяцца, пачала грубіць...
— Мама, настаўніца гаворыць, што ніякага Бога няма, а ты мяне маліцца прымушаеш! — кінула раз Насцечка ў злосці.
— Настаўніцы ты больш верыш, чым мне? Ёй грошы за гэта плацяць, каб так казала. I хіба рукі паадсыхаюць, калі перахрысцішся лішні раз?
Схуднела дзяўчынка страшэнна, прахопвацца стала па начах. Вадзіла да Суклюты пярэпалах качаць, паленым воласам падкурвала, зёлкамі паіла — не памаглося. Сумная была, вялая. A то загарыцца раптам, зыркне спадылба, не раўнуючы, як той воўк. Адзін Свят Гасподзь ведае, што яна ў галаве трымала.
Прыбягаюць аднойчы дзяўчаткі.
— А мы да Насцечкі!.. Дзе яна?
— Як дзе? У школе яшчэ, мілыя...
— Ой!..— спалохана войкнула самая меншая і ажно рот рукою затуліла.
У Харытоніхі зазыбалася пад нагамі зямля.
— А што?..— ухапілася рукою за стол.
— Цётачка, яна пабегла даўно са школы... Вось яе кніжкі і паліто. Пасмяяліся хлопцы, што яе знайшлі ў рове, што яна паліцайка, дык...
— А дзіцятка маё-о-о! А залацінка ты мая-а-а-а! — загаласіла Харытоніха,— А які гэта звер цябе падкусіў, каму ты замінала-а? Можа, ты дзе ўтапілася-а-а!
У той дзень і яна з Харытонам, і школьнікі ўсе хаты перабралі, усе ваколіцы аббегалі, па беразе Хлынаўкі лёталі, у лесе хадзілі-гукалі... Як скрозь зямлю правалілася!
Харытоніху, знямоглую, сплаканую, позна ноччу прывялі людзі дахаты. Харытон хадзіў яшчэ ў калгасную кантору, каб пазваніць міліцыі, расказаць пра ўсё... А вяртаўся, дык заглянуў у хлеў — карова з паўдня была някормленая і нядоеная. Там і знайшоў Насцечку. Прытуліўшыся, як да печы, да цёплага бока жывёлы, яна спала, уздрыгваючы і ўсхліпваючы. Як зайшоў чалавек з ёю на руках у хату, ледзь не ўпала жанчына з перапуду.
Поўзала на каленях перад ёю, рукі-ногі цалавала, перапрошвала... Хіба ж можна было сердаваць на іх за такі падман? Хіба ёй кепска жылося?! Хіба не глядзелі яе мудрэй, чым хто родную дачку? А ў якую капеечку, каб падлічыў, абышлося ўсё гэта! Але ж не будзеш лічыць, хіба яны нехрысці якія...
Так і не закончыла Насцечка сёмага класа. Гадоў тры аціралася пры доме. Але не атрымалася з яе памочніцы
і ў хаце. Усяго мо і работы мела, што мух з двара на вуліцу ганяць. Якіх толькі капрызаў яе не выконвалі, як не ўлешчвалі — бы ліхой скуле наравілі. А паспрабуй скажы што не ў масць, дык кошкай у вочы кідаецца:
— Сціхніце! Усё на свеце падман, ашуканства...
Чым далей, тым усё больш ішло наперакасяк.
— Нашто мяне падбіралі? Чаму я не здохла ў рове, як сабака? Чаго мне цяпер калекаю мучыцца, каму я трэба?
Як толькі яна не здзекавалася з іх, як не камандавала...