• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раяль з адламаным вечкам

    Раяль з адламаным вечкам


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 526с.
    Мінск 2016
    101.9 МБ
    — Я хачу круціць сукала! Я хачу цэўкі сукаць! — зноў завёўся Сярожа.
    Таня перастала смактаць, павярнула галаву, паглядзела з-пад мамы на Сярожу, усміхаецца на ўвесь рот. Уверсе ў яе два зубы, а ўнізе чатыры. Мала! Скора год дзеўцы, а ў яе ўсяго шэсць зубоў, і не ходзіць яшчэ. Толькі ў стойцы стаіць і ў хадуне бегае.
    — Ну яшчэ трошкі, ну яшчэ, a то няма калі...— Мама паводзіць ёй саском па губах, і Таня смяецца яшчэ больш,— Ну, бяры тады другую... Міша, ты не забыў, што я табе казала? Той кош, што каля коміна...
    На вышкі залезці не страшна, я ўзбіраюся мігам. Знаходжу кош, сукала з цэўкамі. Простае гэта прыстасаванне — сукала. Тата кросны зрабіў, ткацкі варштат — не раўня гэтаму сукалу. Дзве стойкі над цяжкім карытцам, выдзеўбаным з палавінкі чурбачка, на стойках валік з махавіком-колам,
    з валіка тырчыць востры шпень, насаджваць цэўкі. Восьтабе і сукала... Яго можна так раскруціць, асабліва нагою — гудзе проста! Галоўнае тады, каб роўненька надзета была цэўка, туга трымаў нітку. Бо калі нітка слаба, нашамшурана, мама такіх не любіць — ніткі спадаюць кольцамі, блытаюцца.
    Прасунуў хворую руку да локця пад лучок каша і пад валік сукала. Цяжка, ажно ў бакі водзіць. Але нічога — галоўнае, што ёсць чым трымацца за папярэчкі лесвіцы, свабодная здаровая рука...
    Яшчэ ў сенцах пачуў, што Таня і Сярожа крычаць на ўсё горла. Паставіла мама Таню ў стойку і сунула ёй лыжку пагуляць. А Сярожу спадабалася, давай адбіраць.
    Абое крычаць, кожны цягне сабе.
    — Ну, што вы там? О госпадухна...— стогне тата ў тым пакоі.
    — He вяжыся да яе, сатана! — сварыцца мама на Сярожу.
    «Сатана» ўбачыў у маіх руках сукала і адразу перастаў цікавіцца лыжкаю. А яна была ўсё-такі цікавая: бліскучая, нібы з чорнай касці вытачана і вышліфавана. Берагі рудыя, нізенькія, абгрызеныя. I самае галоўнае, што ў дне пракручаны ўпоперак дзве дзірачкі. Лыжцы гэтай, маленькай, зручнай, мо сто гадоў. Мама яе прынесла колісь ад сваёй бабы. Дала тая на абжытак на новым месцы: «Будзеш снаваць і мяне ўспамінаць».
    Клубкі тым часам адыходзяць з марозу, і ад іх патыхае свежасцю, нібы ўскочыла ў хату з марозу кошка.
    — Ты хоць паіла карову? Бо забегаешся і забуцзеш...— успомніў тата яшчэ адну работу.
    — Паіла, паіла... Прыдумаўся калі! 3 хаты пойла насіла.
    — He трэба даваць халодную, з калодзежа... I ў хлеў насі, не выпускай... A то пакаўзнецца на лёдзе...
    — Ляжы ты, ляжы.
    Са спальні чуецца: «Ох-ха!» Маці выцірае ў стойцы лужынку, сварыцца на Таню:
    — He плюхай нагамі! Макрахвостка ты! — падымае стойку на палок, падалей ад краю. Колькі мінут пабыла малая
    доле, а ўжо ссін^лі ногі ад холаду, як хто вадзяным чарнілам пафарбаваў.
    Сярожа то ракам, то на каленях поўзае за сукалам.
    — Пах! Па-пах! Ратуйцеся, людзі! — сукала ў яго не то кулямёт, не то самалёт.
    — Ну, так...— мама злічыла, колькі ў стойках сноўніцы калкоў.— Па восем, шаснаццаць усяго...
    Зважыла два самыя большыя клубкі, падбіваючы кручок бязмена пад латкі.
    — He будзе на шаснаццаць губак. Трэба хоць на чатырнаццаць, і то мо дапрасці прыйдзецца.
    — А калкоў не шаснаццаць, а сямнаццаць,— паказваю я на сямнаццаты, убіты ў ніжнюю жэрдку за якога паўметра ад правага краю.
    — Той не ў лік... Там чыны кладуцца.
    Што такое «чыны», я не дапытваў. Усё роўна не зразумею з аднаго разу: алгебра! Ведаю толькі, што ніткі кладуцца то зверху таго калка, то знізу.
    Мама парабіла з ануч «абаранкі» — класці клубкі, каб не скочваліся з заслона, а я тым часам залез на стол і зацягнуў нітку з аднаго клубка ў адно кольца, а з другога — у другое.
    — Ад акна на хату зацягвай, а не наадварот,— паспела паправіць мама. I калі толькі яна скмеціла, што я не так раблю!
    Урэшце яна забірае ў Тані дзіравую лыжку, дае ёй узамен цэўку, зацягвае ў дзірачкі ніткі і звязвае іх з другога боку лыжкі. Атрымалася нібы пятля.
    — Ну, Божа, памажы...— чапляе яна пятлю за самы першы справа калок. Вядзе лыжкаю пад нізам таго, што ў «чынах», подбежкам шыбуе да першага знізу ў левай стойцы, на кухні ўжо, тады да другога калка ў той хаце, потым да другога на кухні... I памчалася маці, і памчалася, шлёпаючы босымі нагамі,— ад калка да калка, направа — налева, направа — налева, усё вышэй і вышэй задзіраючы лыжку з ніткамі... Па адным калку не дабралася да верху і пачала снаваць уніз. Даснавала да таго, што ў «чынах», і паклала ўжо нітку зверху на яго. Так і будзе тут увесь час класціся: зверху — знізу, зверху — знізу...
    Я сяджу на Сярожавай калодачцы каля заслона і сачу за клубкамі. Сыдзе латка — трэба будзе спрытна падхапіць клубок, пакруціць так, каб мама не спыняла сваю хадзьбу. Мітусяцца перад вачыма наўкруга ніткі, нібы віры ў вадзе ці пыльныя віхуры на дарозе, меншаюць, нібы растаюць, латкі...
    Сярожа кінуў забаўляцца з сукалам, учапіўся маме за спадніцу, хуценька зашоргаў па падлозе робленымі з вяровачак і падшытымі шкуратом лапцікамі.
    — Мама, ты ў Слуцак ідзеш? I я хачу ў Слуцак...
    — Ну, давай, давай, хадок. Толькі не чапіся так моцна, a то пакоціш мяне... I наперад не забягай, бо стапчу!
    — Сярожа, ты б не замінаў маме... Яна і так набегаецца за дзень... Пазабаўляў бы Таню, ты ж вялікі ўжо хлопец... A то хныкае там адна...— не ўтрываў бацька.
    I раптам маму нібы тузанулі, ажно лыжка з рук выпала, а каля мяне глуха загрукала. Я зірк — а клубка аднаго няма, пакаціўся ажно пад мыцельнік. •
    — Ах, ліха тваёй матары! Куды ж ты глядзіш? Лезь цяпер, зацягвай...
    Я кладу клубок зноў на «абаранак», так, каб ішла ўжо новая латка, адмотваю ад клубка пабольш ніткі, лезу на стол закідаць у кольца. Мама звязвае парваную нітку, накручвае абедзве на калок і ідзе шукаць анучы — абувацца. Цвёрда па падлозе хадзіць босаму і аб парог можна пацэліць пальцамі.
    — Папробуй тыя лапці, што Антону сплёў...— раіць бацька.— I лёгка, і мякка... A то падбой пад пяткамі будзе... Саромеецца, кавалер, насіць, лепш, думае, у бахілах прэць...
    Бацька закашляўся, затуліў рот ручніком.
    — Вой, табе хоць кол на галаве чашы! Як маленькі ўсё роўна... Сказаў Анчарык, каб маўчаў, дык і маўчы. A то сыдзеш кроўю ўвесь...
    Мама абулася хутка, анучы крыж-накрыж на ўсю лытку спаласавала аборкамі. Я паўдня разбіраўся б і блытаўся ў тых вяроўках.
    — Нешта ж не ідзе Анчарык... Учора ўтакую пару канчаў перавязваць...— уздыхае бацька.
    Сярожа зноў чапляецца за маміну спадніцу, і мама не вытрымлівае, з сілай адрывае ад сябе яго руку: — He замінай, знайдзі сабе забаўку. А то я так за тыдзень не кончу!
    — У-у-у...— пакрыўджана цягне Сярожа і паволі ідзе да бацькі, нагінаецца пад сноўніцу, стукаецца аб яе галавою.
    — Ну, хадзі, ну, хадзі...— гаворыць яму бацька, гладзіць рукою па патыліцы, а Сярожа горка плача, уткнуўшыся носам тату ў бок,— Раскажу я табе... Пра глячка раскажу, казку...
    Хныча Таня — пакідала цэўкі, рассусліла хлебную скарынку і растаптала яе нагамі. Просіцца на рукі... Але куды я яе вазьму, калі нават з клубкамі не справіцца — не слухаецца правая рука. Зноў запазніўся быў павярнуць клубок, зноў чуць не парвалася нітка, а клубок, ужо левы, злавіў на ляту. Я бяру кавалак ніткі, вызбірваю, дзе якія валяюцца ў прыстолку гузікі, нанізваю іх, як пацеркі. Няхай пазабаўляецца, авось памаўчыць.
    — Дзед з бабаю жалі пад лесам...— пачынае тата казку. Ён мо ніводнае не ведае і гэтую ад мамы навучыўся.— Пшаніцу жалі... Ну, а глячок з вадою... пад куст паставілі... Каб не награваўся, значыць...— цяжка задыхаўтата і змоўк.
    Я гэтую казку ведаю на памяць, магу і не слухаць. Я гляджу, як лёгка і спрытна завінаецца каля сноўніцы маці, гляджу на яе лапці, і мне здаецца, што яна прычапурылася, як на свята,— так хораша ёй у іх.
    У мяне на нагах таксама някепскі абутак— «бітыя» валёнкі. He шытыя ў палоску, як у хлопцаў, а «бітыя». На валёнках не бахілы, як у Антона і Змітра, а крамныя літыя галошы. Ім гадоў сем, не менш, яшчэ некалі Змітру куплялі. Спрабаваў потым і Антон іх абуваць, але панасіў мала. Яго нага расла вельмі хутка і зараз нават большая, чым у Змітра. Цяпер галошы мае. Нічога, што і адзін, і другі сшытыя збоку, ад падэшвы даверху, ніткамі, шво — нібы яловая лапка. Нічога, што ў левым галошы выдрана ў пальцах клінокфортка і праз яе відаць анучка. Я ж па вадзе ў іх не бегаю, а па сухім і такія добра.
    — Ну, а баба забыла глячок заткнуць... Вецер і гудзе ў яго... Гу-у-у... Кхы, кхы-кхы... Гу-у-у!..
    ...А як тата мне валёнкі валіў, дык дзіва проста. Я ніколі б да гэтага не дадумаўся. Разаслаў вялікую анучу, новую, на яе паклаў пласт воўны. Было крыху кароткай, з авечых ног воўны.. Дык разаслаў — нібы выклаў з воўны валёнак... Вялізазны, як на сваю нагу... На воўну паклаў скрыўленую, як нага ў ступаку, і згорнутую, каб таўсцей было, анучу, зноў закрыў пластом воўны. Ну, а наверх загарнуў рагі той вялікай ніжняй анучы. I давай жвакаць, камячыць усё гэта рукамі... Доўга-доўга валіў тыя валёнкі...
    — Лісічка ляжала пад кустом... Слухала, слухала, як гудзе глячок... «Перастань!» — крычыць. А ён усё роўна — «Гу-у!» А-кхы, кхы, кхы... О, божа мой... Тады яна ўзяла палку ды як шпурне ў яго...
    — He так! — закрычаў Сярожа.— He так... Яна сказала: «Перастань, бо ўтаплю!»
    — Ну во... Ты лепш ведаеш за мяне...
    Сярожа ўжо сам расказвае тату, як панесла ліса тапіць глячок, а почапку не зняла з шыі («Ха-ха-ха, во, дурная!»), дык глячок і яе зацягнуў у ваду.
    А я ўсё думаю пра свае валёнкі. Бацька мяў, мяў тады загорнутую воўну, а потым раскрыў — валёнак! Прыгожы, рудаваты... I лёгкі, мяккі... Я адразу яго ўссунуў на нагу і пабег па хаце. Малаваты, упіраюцца пальцы. Але нічога — добры! Бацька гэтак і другі валіў, разгарнуў — а ён велікаваты! Нават у галош нельга было засунуць. «Ах, так?!» — сказаў тата, зноў закруціў яго ў анучы, нават кулакамі лупіў. А ён так і не паменшаў, здаецца. «Дык ты гэтак?!» — зноў сказаў тата і запёр яго ў галош сілком, зморшчыўшы яму носік. У левы галош, у нос, я анучку забіў, і ўсё роўна надзяецца і скідаецца вельмі лёгка. А правы скідаць баюся — хто яго тады засуне?
    Каб хутчэй паправіўся бацька, ён бы яшчэ не такія адмастачыў валёнкі. Ён у нас што хочаш можа зрабіць. Жорны? Калі ласка, цяпер у іх ходзяць малоць многія суседзі. Кросны змайстраваў, ніты і бёрды — на тонкае палатно і на посцілкі, мяхі — у дзесяць, дванаццаць і чатырнаццаць пасмаў. Зрабіў ён і станочак, які замест чалавека можа