Раяль з адламаным вечкам

Раяль з адламаным вечкам

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 526с.
Мінск 2016
101.9 МБ
— He будзем больш завязваць, зробім інакш...— Анчарык у нешта памачаў кавалачак марлі, сунуўшы ў рудую бутэлечку, потым праскроб, прачысціў рану чым найглыбей і яшчэ раз змазаў вакол дзірачкі, толькі ўжо бясколерным, як вада, вельмі пахучым.— Няма кепскага без добрага: прымусілі лячыць немцаў з пераезда і паліцаяў, дык хоць сякіхтакіх медыкаментаў далі. А так бы, калі спатрэбілася б, хоць аднымі малітвамі...
Урэшце ён зрабіў з марлі і ваткі невялікую латку, змазаў рудою мазюкаю і прыляпіў на рану. Зверху заклеіў палоскамі стужкі-ліпучкі. I пачаў збіраць свой чамадан...
ІУІама памагала тату надзяваць сарочку і гаварыла:
— He ведаем, як вам і аддзячыць... Прадуктаў няма асаблівых, а гэтыя маркі, даруйце, хоць у адхожа месца... За дзесяць марак запалкавы карабок солі не купіш...
— Нічога, цётка, не трэба. Вы лепш параненага глядзіце... Яму трэба харчы добрыя.
— Каб жа ён хоць прымаў усё... A то з’есць чаго кіслага ці грубага — бяда...
— Дык, кажаце, каб недаждаўКуракзаўтрашнягадня...— у Анчарыка быў пахмуры твар. I мама быстра зірнула на яго, сумеўшыся: ці не лішне яна пляскала пры ім языком? Немцаў жа лечыць, паліцэйскіх... Але Анчарык не глядзеў на яе, пайшоў на кухню, нешта выняў з чамадана, загорнутае ў палатняную анучку і падобнае на тоўсты апрэснік, паклаў
на акно.— Наложыць галавою... He цяпер, то ў чацвер... Нідзе не ўхаваецца, у народзе — не ў лесе. За кожным яго крокам людзі сочаць...
Анчарык хуценька паўскідаў на сябе кучомку і паліто, падхапіў чамадан і махнуўся за дзверы.
Сярожа зляцеў з печы ў імгненне вока, падскочыў да акна. На самы край чарэні прыпаўзла Таня, зірнула яму ўслед.
— Бухнеш! — памахаў я на яе, і малая трошкі падалася назад, як рак у нару.
— Масла!!! — залямантаваў Сярожа, разгарнуўшы Анчарыкаў «апрэснік», і памчаў з ім у тую хату.— Масла!!! Мама, я хачу скібку! Хачу скібку з маслам!
Мне таксама захацелася хлеба з маслам. Ажно ў жываце «зарыпела»...
— Сціхні, бо замест скібкі заробіш фартуха! — прыгразіла маці і адабрала з яго рук кружок. Адляпіла краёчак палатніны, панюхала жоўты злёпак, пастругнула кіпцем ад сябе — тоненька, пасмакавала.— Трошкі елкасць чутна... Ну і Анчарык!.. Хоць бяры ды даганяй яго...
— Елкае, то сабакам выкінь...— бацька коратка зірнуў на масла і адвярнуўся да сцяны.— He хапала яшчэ Нагайчыкавы недаедкі даядаць.
Мама паклала жоўта-белы кружок на лаву каля стаяка сноўніцы, схапіла лыжку, моўчкі прайшлася да печы і толькі тады пачала гаварыць. Адрывіста, як са злосці:
— Гэта невядома, хто яму даў. Можа, яшчэ да другога каго заязджаў... Хіба мала цяперашнім светам хворых?.. Міша! Дзе ты швэндаешся, чуць зноў не парвала нітку!
Я кінуўся да заслона, хуценька павярнуў клубок, палез на печ па Таню — надакучыла азірацца на яе. Хацеў паставіць зноў у стойку — дык ого! To растапырыць ногі, то падцісне і вішчыць, крэкча — не хоча, каб запіхвалі туды. Дзявуля... Гэта дык разумее, вучыць не трэба, а каб скарэй самой вучыцца хадзіць...
Шкада, калі тое масла Нагайчыкава, калі Анчарыку далі яго за перавязку паліцэйскага. Такое масла і я не хачу есці. Толькі Сярожа нічога не разумее, цягне сваё: «Скі-і-ібку з маслам! Скі-ібку!»
— I што, калі Нагайчыкавы далі тое масла Анчарыку? — гаварыла маці, не прыпыняючы хады,— Раз далі яму, то ўжо яго, а не Нагайчыкава. Ён і распарадзіўся ім, як сам схацеў...— угаворвала мама не то сябе, не то бацьку.
Тата ўздыхнуў на ўсю хату і не закашляўся.
— Рабі як знаеш... Ты — маці.
— Так бы і сказаў... Папакруціўся б цэлы дзень з такою прорваю, то знаў бы.
— Хле-е-е...
—Сціхні, каб табе!..— прытупнула на Сярожу маці.— За год з вамі не паснуеш. А калі яно ткацца будзе — БогБацька ведае...
I ўсё-такі зноў закруціла ніткі за калок, забрала з лавы масла і надышла да стала на кухні. Ніткі, што ішлі з клубкоў угору, адхіліла ад твару ўбок. Адрэзала тры няроўныя скібкі і памазала іх маслам: не так памазала, як накрышыла масляных крошак, наклала слоем. Масла было мёрзлае...
— Глядзі, каб і яна трохі ела, памагай ёй...— сказала мне маці, раздаючы скібкі, і Таня адразу заскакала паміж маіх каленяў, прытупваючы пяткамі, нібы і яна нешта разумела,— Можа, і табе, Верамей, памазаць?
— He хачу! — як адрэзаў бацька.
— Як сабе хочаш...— маці зноў узялася за снаванне.
Сярожа еў, задаволена мурлыкаў, размахваў нагамі, усеўшыся на заслон. Таня тупацела панчошкамі па падлозе, прысядала — мае калені не давалі ёй зыбацца ў бакі. Яна паспявала хапаць рукамі за скібку, пляскаць маслянымі рукамі мне па шчоках, лавіць ніткі, што мітусіліся перад вачыма. Урэшце і гэта ёй надакучыла, пачала цягнуцца рукамі да маці.
— Ну, што, дзіцятка маё, што, гарушчае? Яшчэ ж табе і спаць ранавата... Эх-ха!..— мама падхапіла Таню на левую руку, пацалавала. Праваю лыжкі не выпусціла, прайшла з дзіцем некалькі разоў каля сноўніцы і хутка засаплася.
— Што ты хоць робіш? Ты б яшчэ завязала яе ў хустку, як цыганкі носяць...— абурыўся бацька.
— Ага... Каб у хустку ды за плечы, то можна было б і хадзіць...
— Я смяюся, а яна агакае... Кхы, кхы... Прывучы на руках насіць, то яна табе і быту не дасць.
— Хоць так, хоць сяк, хоць упрысядку... О-хо-хо, няшчасніца ты мая, як не ў пару ты з’явілася на свет...
— Памаўчы, Ганна... Хто ж гэта ліхую долю ведаў?
Таня ўжо не хныкала і не плакала, яна неяк кехкала, адхіляла маме матроску на грудзях і заглядвала за пазуху: «На, на, на!» Гэта ў яе — «Дай, дай, дай!»
Маці прытуліла руку да грудзей.
— Пустыя, маё дзіцятка. Але на, пацягай трохі, мо заснеш...
Пакуль мама вісела над калыскаю, я ўзяў лыжку, разгледзеў, куды весці, і пачаў снаваць — за адзін калок зачапіў, за другі, пайшоў да трэцяга. Сярожа адразу падскочыў да мяне:
— I я хачу! Дай мне!
Як я хадзіў адзін, маці глядзела і маўчала, а прыстаў Сярожа, яна адразу засварылася:
— Пакіньце абодва, гэта не забаўкі. Наблытаеце, тады з хаты павыганяю.
I тут у сенцах нехта злёгку патупаў нагамі. Толькі ўзяўся за клямку, а я пазнаў ужо, што чужы чалавек. Я ведаю, як адчыняюць хату мама, тата, Змітрок і Антон. Кожны пасвойму, але пазнаеш заўсёды. А цяпер зайшла Матрэна — тая суседка, што жыве за аселіцай. Яна нізенькая, не вышэй за мяне, тварык — як у дзіцяці. Яна яшчэ і ў парозе пастукала ножкамі, а ўжо тады паздароўкалася.
— О, якія ў цябе, Ганна, памочнікі растуць: і прадуць, і снуюць. А кросны паставіш, то і ткаць навучацца... Дай жа я, мае дзеткі, прайду колькі разоў. А ты вазьмі лепш во што...— і яна адхіліла крысо кажушка, запусціла руку ў падаткнуты мяшэчкам фартух, нечым зашамацела.
Макаўкі! Тры вялізныя, сухія, як костка, макаўкі... Хто не ведае, што гэта за смаката!
— А «дзякуй» дзе? Кот з’еў? — напомніла маці.
Але Сярожа нічога не сказаў, ён хуценька надкусіў макаўку і вытрас увесь мак у рот — за адзін раз! Жаваў, ледзь
варочаючы языком, і цэліўся, каб яшчэ і Таніну забраць, але я не даў. Сваю ж я перавярнуў, акуратненька адрэзаў нажом ніз. Атрымалася вечка і гаршчок. Выбіў з гаршка мак у рот, аддаў пусты .гуляць Сярожу.
— Ну, як ты тут, суседухна, качаешся? — папытала Матрэна ў таты і адразу патупала ад яго да печы, вярнулася зноў у тую хату, дадала: — Я думала, ужо корпаешся ў падпаветцы — прачынена.
— Ат, маўчы ты...— уздыхнуў бацька,— Пачаставаў так, што пяты дзень п’яны, галавы не падняць.
— Што на свеце робіцца, што робіцца...
Трах! — падскочыў клубок, лаляцеў пад прыпечак. floepa, што хоць не парвалася нітка — напялася толькі, ажно крутнула Матрэну на месцы. Пакуль я лавіў і клаў на заслон клубок, яна глядзела на мяне і гаварыла:
— Скок, як зайчык... Скок! — і нецярпліва пераступала нагамі.— «Нацэпніцы», не тут кажучы, не было?
— Не,— сказала мама.— Але нядоўга і нарабіць — не снаванне, а гора.
— У цябе на губку і хунта не пойдзе — тонка спрадзена, хораша...— хваліла Матрэна і часценька тупала ўздоўж сноўніцы.— Помню, мая маці такіх ужо талек навыводзіць... Шаснаццаць пасмаў, а праз пярсцёнак пралезе. Лёталі па сёлах, не маглі ніяк бёрда тонкага дабраць.
— А ты мо паткала ўжо сваё?
— Ткуць дзяўкі, стараюцца...
— Сярожа, ідзі сядзь на палок, пакалыхвай нагою. Таня дрэмле ўжо, скора засне...— Мама падлезла пад сноўніцу, пайшла насустрач Матрэне.— To дай ужо, хіба, я... Дзякуй, што і так прабегла колькі разоў.
— Ат, якая там помач... На мінутку заскочыла...— яна адхіліла крысо кажушка зноў, дастала з падаткнутага фартуха яшчэ і шклянку з кавалкамі жоўтага, у крупкі мёду.— На, суседка, на лякарства...— Яна адляпіла кавалачак шпалеры, якім была прыкрыта шклянка, панюхала, зноў заляпіла.— Здаецца, ліпавы...
— Дзе ж ты яго ўзяла? У вас жа немцы параздзіралі вуллі, як тыя мядзведзі.
— Ухавала леташняга... Пакінула трохі на канун, а гэты, думаю, занясу вам. Як спатрэбіш — вярні шкляначку... Гола цяпер з пасудаю... Жывым, думаю, мёд лепш патрэбны, чым... А не...
I Матрэнін твар імгненна ўмыўся слязьмі, нібы хто абліў яго вадою.
Знямогла, ледзь не вобмацкам абсунулася на заслон побач з клубкамі, закрыла твар рукамі і загаласіла:
— А дачушка ж мая-я-я! А мая ж ты руплівіца-а-а! А як жа ты ўсё старалася рабіць, памага-а-аць! А ні ручкі твае, ні ножкі не таміліся-я-я! «А ма-амка ж мая, мамка!..— прасіла ты.— А можа, яшчэ ёсць што зрабіць!..»
He магу я такое слухаць і трываць, у мяне самога адразу сыплюцца слёзы. Уцякаю з калодачкі, утыкаюся тварам у акно, узіраюся праз незамёрзлую плямку на вуліцу. Курыць там мяцеліца, насыпала ўжо гуру вышэй плота.
— Сціхні, Матрэна...— сказала маці, падышла да шафаўкі на сцяне ў мыцельніку, схавала мёд на самую высокую паліцу.— He крой сабе сэрца без нажа... He вернеш — ні крыкам, ні слязьмі...— і вярнулася зноў да сноўніцы, узяла лыжку і пусцілася ў дарогу,— Сама ж кажаш, што жывых трэба глядзець... У цябе пяцера, у мяне пяцера, ды Верамей яшчэ такі... Жывых як бы выхаваць, дагледзець.
Матрэна перастала галасіць, толькі ўсё хліпала носам, і я вярнуўся на сваё месца. Цётка не выцірала твару, а старанна папраўляла клубкі, хоць іх не трэба было яшчэ чапаць.
Урэшце паднялася, уздыхнула горна, на ўсе грудзі, зашпіліла на кажушку ніжнюю бірульку-палачку, прышытую замест гузіка, цярнула далонямі па шчоках.
— Пасядзела б крыху... Гэта колькі па тваёй Вольцы ўжо? Паўгода? — гаварыла маці, абы каб што гаварыць.