• Газеты, часопісы і г.д.
  • Раяль з адламаным вечкам

    Раяль з адламаным вечкам


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 526с.
    Мінск 2016
    101.9 МБ
    Нашкодзіў дождж... Hi машынаю, ні трактарам не ўз'едзеш цяпер. На поплаў — груд, што цягнецца вузкім схілам паўз калгасніцкія агароды, толькі і падходзяць машыны. Там цупка, але бывае, што і там буксуюць, як прашмаруюць дзярон. Прыйдзецца возам траляваць туды: конь хоць і грузне, але бярэ з усіх жыл, з паўвозіка, глядзіш, і вывезе. Так людзі надумалі, так і ёй трэба будзе...
    Некаторыя ўжо канчаюць, а ў каго і чвэртка нормы асталася. Падагнала добра і яна сваю за гэтыя дні. Затое не здала амаль нічога. Дзве трактарныя скрыні, у пачатку яшчэ недзе, як завёз Ільюша, дык ад таго — ні бурачка. Ляжаць шнурком кучы, нават бацвіннем не прыкрытыя — выбеліліся на дажджы буракі, нібы ім пабелкаю пазначылі лысіны. Чатыры тоны і дзвесце трыццаць кіло было ў тых дзвюх скрынях. А колькі яшчэ будзе? Людзі ўжо больш чым па дваццаць тон паздавалі, летась у некаторых з усёй нормы менш выйшла. Азалоцяцца, цукрам засыплюцца...
    Грук! — ляціць направа новы бурак. Няўдала кінула: стукнуўся аб другія, лопнуў, аж свіснуў сокам. «Асцярожней трэ-
    ба, асцярожней... Хай іх халера пабярэ... Рукі не дадзержваюць такі ценжар...»
    За спіною, у тым баку, дзе сяло, чуецца лёгкі кашаль, і Тарасіха паволі, непаваротліва аглядаецца туды. Маня ідзе, Ільюшава маладзіца. Цёпла адзелася, як у норму...
    Тарасіха саскрэбвала з пальцаў гразь і чакала, пакуль тая падыдзе. У твар старой імжыла холадна і густа, здаецца, і вецер пабольшаў. Шэрае неба з цёмнымі камякамі сухмаркаў, расцягнутых і пакамлычаных, як колісь кудзеля каля грэбеня, сунулася і сунулася з-за сяла, то зусім закасоўваючы хаты і дрэвы пацярухаю дажджынак, ажно расплывалася ўсё бруднымі плямамі, то давала прасветлінку, і тады будынкі і прысады праступалі цямней, нібы набліжаліся.
    — Што — мо памагаць ідзеш?
    Тарасіха пытала як бы незадаволена, з насміхам: сабралася калі! Але Маня бачыла, што вочы яе пад навіссю шчэцістых, як у мужчыны, броваў глядзяць не строга, больш расплюшчана. А гэта ўжо многа для Тарасіхі!
    — Ага... Дзень добры вам! Да заўтрашняга абеду буду свабодная, а там ужо заступлю на дзяжурства. Кахы! Кыгы!
    — Цяплей трэба было апранацца. Пырхаеш, як тая аўца, што няма.
    — А мне цёпла! Хочацца ж, каб павярнуцца было як.
    — Стаяць будзеш, няма другога заслончыка.
    — Я пастаю, пастаю... Неўвярэдная.
    Тарасіха нагнулася па бурак, а разгіналася, то правяла вачыма па Мані з ног да галавы. Гумовыя боты, лыжныя штаны, куфайка... Добра апранулася. На галаве от толькі немаведама што... Быццам дзве хусткі, а лоб выставіла, хоць парасят бі. Кудзеркаў навыпускала... Верхняя хустка вялікая, стрэшкай, рагі скрыжоўваюцца на грудзях і ідуць пад пахі. На спіне тоўсты вузел-зашмарг.
    Тарасіха глядзіць, як Маня ўчапілася белымі зубкамі ў прыхаванае лязо складанчыка, хоча адпрастаць, і пакіўвае незадаволена:
    — Цацку ўзяла, а не нож... Трэба было які крэпкі зломак узяць. Гостры...
    — Нічога... Ільюша ехаў — даў. Зусім забылася, без нажа пайшла. Бр-р, якія настылыя і слізкія буракі — як жабы...
    — Абцерпішся. Гэта зразу толькі халодныя.
    «Далікатная вельмі стала!.. Як быццам буракі горшыя за чалавечыя паследкі... А пайшла ж у бальніцу санітаркай, прыбірае... Амаль дзеўкаю будучы!» — Тарасіха ўздыхнула дакорліва, але папытала пакуль што пра другое:
    — Дзе вы цяпер — у Ільюшавых бацькоў ці ў тваіх?
    — У Ільюшавых... 3 месяц яшчэ пабудзем, а тады пярэйдзем. Mae ж зусім адны, і хата — абозня. А ў яго і хата меншая, і брат яшчэ ёсць. Дарослы...
    — Аг-га... Няхай і так. Мне то што? Вам відней...
    Памаўчалі, пільна заняўшыся працай. Маня неўзабачкі ўзіралася ў твар бабы Тарасіхі — азызлаваты ўжо крыху. Лоб да броваў павязаны самаю ніжняю хусткаю, і твар без ілба выдаваў занадта шырокім і смешным. Тарбаватыя шчокі ажно панапіналіся, туга падцятыя ад вушэй другою хусткаю. Hoc — нібы ўстаўленая тырчком паміж насклелых шчок насенная бульбінка «аршаўка». Губы тоўстыя, на верхняй некалькі маршчын зверху ўніз, нібы ў зборачкі пачала збірацца, і нешта цямнее там, нібы ў хлапчука-падлетка пушок.
    — Ну — і доўга ты будзеш у той бальніцы ацірацца? — не сцерпела-такі Тарасіха і закрахтала, нагінаючыся па бурак.— Знайшла работу! Улегла, як у лебяду на чужых градах!
    — Хто яго ведае... Ільюша настае, каб паступала куды вучыцца.
    — Дык і паступай! Ты ж не зломак, не горшая, чым тыя дрындухі... Людзі нейк умудраюцца вучыцца, нават дома седзячы. А магла б і не дома — не старая яшчэ.
    — Хто яго ведае...
    — Убілася чорт ведае куды! Я пенсіянерка, старая ўжо, а і то калом не зажанеш у тую бальніцу. Хоць там мо і лягчэй...
    — Ёсць і старыя ў нас санітаркі.
    — To хай бы старыя і рабілі. Яны ўсяго наглядзеліся за свой век: і хворых, і мёртвых. Ім і прыбіраць не так гідка.
    — У нас жа ёсць яшчэ і нянечкі, калі што... Ды я не пайшла б туды — Ільюша ўсё...
    — Ільюша... А ў цябе галава на плячах ёсць? Яго слухай, а свой розум май. Хоць і нябож ён мне, а ты дасюль, можна сказаць, толькі суседкай была, а я табе так скажу: вецер у галаве ў хлопца. Які з яго гаспадар? Бачыла раз каля свірна — мяшкі з жытам падвёз... Дык, сукін сын, не развязвае завязкі, а нажом — шах, шах! «Ах ты,— кажу,— такую тваю... Ты іх прывязваў, што рэжаш? Напасецца на такіх калгас усяго?» Скора яму, бачыш, трэба... А гэта ўжо не глядзі, калі чалавек кепства робіць і не задумваецца — не будзе з яго людзей...
    — Малады быў яшчэ, дурны...
    — He відаць, каб вельмі паразумнеў пасля таго. Ажаніцца ў кожнага розуму хопіць. Дзела няхітрае... Бяры яго ў рукі, маладзіца, бо нагаруешся. I чарку любіць...
    — Пасля вяселля не выпіваў, здаецца... Ён добры: вазіў буракі ў Слуцак — нясе мне ў слоіку залатых рыбак! Дзве... Малесенькія, як кіпцікі... Чырвоныя, а хвасты чорныя. Дзіва!
    — Во-во! Я і кажу: дзіця горкае. Яму б яшчэ з цацкамі гуляць.
    Маня не стала паўтараць, што Ільюша ёй прывёз рыбак, а не сабе. Ёй! Жаніхі нявестам, сама бачыла ў кіно, кветкі дораць, а ён — рыбак. Пацеха!.. Ды з Тарасіхаю не вельмі паспрачаешся. Яна ў вочы можа табе такое пекануць — хоць стой, хоць падай! Ніколі «далікатных» слоў не выбірае. He глядзіць, ці мужчыны перад ёю, ці дзяўкі. Усе пра гэта ў сяле ведаюць, але ж без гэтага і Тарасіха была б не Тарасіха.
    — Хіба такія да вайны былі трактарысты? — уздыхае старая, нібы шкадуючы таго часу.— Кожны калі не герой, то атлёт, арол! Мой такі быў аторва — гарэла ўсё ў руках...
    He сказала толькі Тарасіха, што яе «арол» быў ніжэйшы за яе і шчуплейшы разы ў два. Верабей!.. He сказала, што і чарку Тэрас любіў, а не толькі работу, і часам перабіраў
    меру. Прыносіла тады яна яго пад пахаю дадому, як хлапчука якога... 3 фінляндскае не прыйшоў яе Тэрас... He даў Бог з ім дзяцей, адна і вякуе.
    — I мяне навучыў на трактары рабіць. Сядзе ён есці, а я і ару, і сею. «Націк» ён зваў свой трактар...
    — Вы... былі трактарысткаю?!
    — А што — не падобна хіба Тарасіха на трактарыстку?
    — Чаму ж не...— збянтэжылася Маня, закашлялася.
    Тарасіха паўслухоўвалася ў яе кашаль.
    — Добра ўжо бухукаеш, языка не ўкладаеш... Выграцца табе трэба, прапацець. Заскочыш вечарам, дам ліпавага цвету. На Купалу збірала... Заварыш, як чай, пакіпіць мінут пяць. Нанач паўшклянкі вып'еш, укрыешся...
    — Учора, мабыць, проймаю мянеахапіла. Калідор мыла, дзверы парасчыняла.
    — У вас, у маладых, усё як не ў людзей. Зробіце што, а тады ўжо думаеце: «Ах, не гэтак! Ах, не так!»
    Тарасіха перастала чысціць бурак. Калахмаціны броў паспрабавалі залезці на хустку і раз, і другі.
    — Што гэта ты?.. Выбелілася, як палатно.
    Маня, угнуўшыся, трымалася рукою за грудзі і разпораз сплёўвала сліну.
    — Нядобра нешта стала... Ліст гнілы сарвала, а ён як засмярдзіць...
    — Падыхай ротам моцна... Хаця не — прастудзішся горш. Пахаладала нешта... Пахадзі сюды-туды... Каля трэцяй кучы рыдлёўка прыхавана, пакапай трохі буракоў. Мо лепш упадобаеш, чым церабіць.
    Маня, ураз’знясілеўшы, ледзь перастаўляючы ногі, пайшла па рыдлёўку, а Тарасіха глядзела ёй у спіну, на тоўсты вузел хусткі на сярэдзіне, падцінала вусны: «Нешта ж табе ранавата завіло пад грудзьмі. Месяца яшчэ няма як пажаніўшыся...» А наўздагон пакрычала:
    — Толькі бяры на поўны штых і не падважвай рэзка! Крохкія вельмі, кончыкі ў бураках абломваюцца. Падварушы ды за націну цягні!
    Няма яшчэ ў калгасе камбайнаў буракі ўбіраць. Тыя гады спрабавалі бульбакапалку прыстасоўваць, конным плугам падворваць. А сёлета сунуўся Мікітун сваёй «механізацыяй» — прагналі бабы зусім. Адрэзваюцца буракі амаль на трэць.
    * * * .
    — От табе і паранілася... А каб ты апухла нечага! Вопусцень!.. Калода!..— лаяла сама сябе Тарасіха назаўтра раніцаю,— От ужо даў Бог завалу! 3 усяго свету сыскаў!
    Рашчыніла яна ўчора звечара хлеб, паставіла дзяжу на чарэнь, акрыла старым паўкажушкам, посцілкаю і яшчэ аборкаю навязала. Каб цяплей было, хутчэй укісла рошчына, раней замясіць можна было, раней выпечы. Субота сёння, у суботу яшчэ можна, а ў нядзелю — грэх. Ніхто ўжо ў сяле сам хлеба не пячэ, а Тарасіха не прызнае куплёніка. Свой, і толькі свой! У млыне ўжо ведаюць гэта. Тоўсты Раман-млынар не насміхаецца, а стараецца змалоць мякчэй, а не проста перадраць, як на вобмешку свінням. I то цяжка дагадзіць Тарасісе: кляне яна электрычнасць і тых, што разбурылі млын-вятрак. Хай бы стаяў, хай бы малоў. Мякчэйшая была мука, дальбог, і вольным духамветрам папахвала...
    Рашчыніць-то рашчыніла, але праспала. He раней устала, а пазней. Набралася ўчора ў бураках, як той Мотка... Тыя раніцы пры агні начыста ўходжвалася, пры агні снедала. Пачне шарэць, а яна ўжо шморг з хаты. А гэта ж вокны сінеюць, а яна вылежваецца, як гадкая нявестка!
    Тарасіха адзявалася і гучна, як заўсёды, гаварыла сама з сабою. Бо яшчэ развучыцца, немкаю зробіцца — няма ж з кім.
    Усунула ногі ў старыя буркі — у хаце толькі ў іх шлопаць,— прайшла да вушака, намацала ўключальнік. Святло балюча разанула па вачах, а вокны пацямнелі...
    — Чаго ж гэта ён не званіў? I накруціла ж, здэцца, добра...
    Узяла са стала будзільнік — «пеўня», павярнула лічбамі да лямпачкі: званковая стрэлка стаяла на пяці. Грукнула, ставячы, аб стол, і будзільнік затрымцеў, задрынкаў, ажно прасунуўся крыху па цыраце.
    — Каб цябе ржа пабіла! Нораў свой паказвае...