Раяль з адламаным вечкам

Раяль з адламаным вечкам

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 526с.
Мінск 2016
101.9 МБ
Бо і праўда: насмеліўся куды ехаць. Ці даўно буксавалі нават на поплаве? «Нагрузіцца, то можа засесці... Папагаруем тады...» — нервавалася Тарасіха.
— He грукайце, ліха вашай ступе! — не вытрывала яна зноў,— A то папраганяю!
А на даярак напаў дурны смех. Адна вельмі сакатала — Лідачка-развядзёха: «Кэ-кэ-кэ-кэ!» He даспадобы такія людзі Тарасісе: «Цьфу, пустальга! Уродзіцца цяля з лысінкаю, то з лысінкаю і здохне...»
Грузчыкаў хапала, і Тарасіха з Кандратам пачалі выкопваць астатнія буракі. Яна падкопвала — асцярожна, акуратна, а насіў у сані Кандрат. Надумалі перавезці іх дзе пад страху. Там, у зацішку, дацерабіць іх будзе лягчэй.
Ілья забраўся ў кузаў прычэпа, і даяркі болыл не грукаталі буракамі, а падавалі яму па паўкарзіны. Ён подбежкам адцягваў іх або адносіў у дальнія куткі.
— Давай! Давай! Тэмп! Работа дурных любіць! — пакрыкваў ён зверху,— О-ёй, бураком у радыкуліт пацэлілі!..
Лідка, скажы проста, пры ўсіх: люблю! He калеч жанатага чалавека!
— Трэба ты мне — бракус! — Лідачка шпурнула ў яго раз, і другі, але ўжо снежкамі.
— Эй, ты што цаляеш нейкімі спарышамі? На што намякаеш?
Ілья злаўчыўся — хап! Паднёс снежку да рота, нібы яблык,— глэм! Укусіў ці не ўкусіў — чорт яго ведае, але нешта смешна жаваў, нават за шчакою тырчала.
— Во-ой, ты б у артысты падаваўся!..— праспявала ад такога дзіва Курловічыха.
— Давайце! Цётачкі, бабачкі, мамачкі! Гэта вам не на кароўніку! Механізацыя тут адна: пуп!.. 0!.. Оп-па!..
«I ў каго ён удаўся такі? Ну і мянташка... А Ліда зусім бяссовесная... Пры матцы залёты строіць...» — Тарасіха паглядала насуплена то на Ілью, то на Параску, то на Кандрата. Параска задумліва ўсміхалася сама сабе, Кандрат засяродзіўся на рабоце. «I калі ўжо Ілья пераменіцца? Мужчына ж такі-та... Кажуць, чалавек адразу сталее, як «свая вош укусіць», сваё кубло завядзецца... Але ж якое ў яго сваё кубло? За матчынай ды за жончынай спінамі... Без клопату галава...» — Тарасіха ўздыхае.
— Тата! Цётка! Што гэта вы надумалі! Нашто вам лішняя вазня? Абарочвайце назад сваю скрыню... Жменька буракоў асталася, а вас тут цэлая брыгада...— пакрычаў зверху Ілья,— Плантацыю можна спляжыць, пакуль я вярнуся са Слуцка.
«А і то праўда...» — Тарасіха з цікавасцю, нібы ўпершыню, паглядзела на пляменніка.
— Нажоў не бралі ж! Няма чым...загаманілі жанчыны.
— Мама, лавіце складанчык! Астатнім я прывязу з другім рэйсам. Тэмп, цётачкі! Тэмп — рухавік прагрэсу!
«Няўрымсты... Толькі скрыню заляпалі гразёю...» — паглядзела Тарасіха на сані.
Больш на сані не грузілі. Кандрат складваў буракі роўненькай сціртай, вытаптаўшы пляцоўку на брудным снезе. Корань да карэньчыка, вяршок да вяршка...
Ільі падалі борт, каб зашчапіў,— пачалі ўжо скочвацца буракі. I ён замацаваў борт, скокнуў дадолу. Але грузіць больш не было чаго, куча скончылася.
— Паганяй да другое! Сам не марудзь! — закрычалі на яго.
А Ілья прысеў, стаў марудна церці рукі снегам, пазяхаць.
— Цётка, гэта праўда, што ў вас сэрца з другога боку? — спытаў так сабе, не глядзеў нават на Тарасіху. А мо хацеў выхваліцца перад даяркамі, як хлапчук,— во якая незвычайная ў яго цётка!
— Ах ты, гад печаны! — нібыта зазлавала Тарасіха, схапіла за націну бурак, шпурнула ў яго.
To стаялі даяркі, рукі — перад сабою, нібы ва ўрачоў перад аперацыяй. А тут ураз панагіналіся, ухапілі снегу. У Ілью паляцелі брудныя камякі-снежкі.
— А-ёй! Гарнітур святочны запляміце! — асцяпнуў Ілья сваю зашмальцаваную ватоўку і кінуўся ў кабіну, адразу ўключыў хуткасць. А даяркі яшчэ і за трактарам прабеглі, шпурляючы снежкамі: бах! бах! бэх! На борце прычэпа аставаліся снежна-вадзяністыя плямы.
«От неўдач... To ён разумны, растаропны, то бот дурны — плешча языком абы-што...— Тарасіха глядзела, як даяркі лупяць снежкамі па кабіне, не даюць Ілы вылезці.— А божухна, і Параска, маці называецца, а як малая ўсё роўна... Павар’яцелі, дальбог, павар’яцелі... Снег першы захмяліў — бывае...»
Тарасіха з Кандратам асталіся наводшыбе. Моўчкі падкопвала і падкопвала яна буракі — наманы амаль што. Як ні згрэбвай снег, саміх буракоў не відаць. Маўчаў і Кандрат... Роўныя гаваруны: могуць да вечара не абазвацца адно да аднаго.
— Маня што — не прыйдзе? — толькі і папытала Тарасіха.
— Чаму не... Прыйдзе мо... За Параску там уходжваецца.
— He здагадаецца нажоў набраць.
I зноў маўчаць. Тарасіха думае пра Маніну прастуду, пра сваю хваробу. Хліпкі народ цяпер пайшоў — чуць што, ужо і кеўкае. А яна ніколі амаль не хварэла — па-сур’ёзнаму, каб узяло дык узяло... Адзін раз толькі было, што ў бальніцу завезлі. 0, тады схапіла папраўдзе, каб трошкі, то і капутнула б...
Разбалеўся жывот сярэдначы, ажно «цыганскі пот» усю абсыпаў. Спачатку на чарэні грэла — дык горш. Намацала, сагнуўшыся ад болю, на шастку мяшэчак з бабоўнікам (нарвала на балоце летам). Скурчыўшыся, злезла, распаліла на камінку керагаз, напарыла той гаркаты ў вялікай конаўцы. Напілася адзін раз, а згадзіўшы — і другі. He палепшала... А парашкоў не шукала, бо і звання іх у хаце не было. He прызнавала яна «хіміі»...
Дзякуй ёй, надумала Параска забегчы раніцаю па дарозе з кароўніка: чаму гэта дым з коміна не ідзе? «Ой, не магу... Ратуй, Парасачка... Мо гаршчок пастаў на жывот...» — запрасіла яна. «Які гаршчок?! У цябе, глядзі, каб не апеньдзіцыт быў!» — не далася і гаварыць Параска.
Тады яшчэ не было ў цэнтры калгаса бальніцы. Вызванілі «хуткую дапамогу» са Слуцка, забралі яе... Казаў урач пасля: каб яшчэ якое паўгадзіны, то і аперацыя не памагла б. Як сліва быў гэты «апеньдзіцыт», пад нажом проста пэнкнуў. I дзе быў — з другога боку! He абследавалі спачатку, канавалы, а давай патрашыць... Увесь жывот успаролі... Два тыдні трымалі яе ў бальніцы, баяліся якога ўскладнення.
I гэта ж тады знайшлі, што і сэрца ў яе не на месцы! Спачатку адзін урач паслухаў «светаскопам»: і седзячы, і на спіну клаў — не даваў сам сабе веры. А тады з усёй бальніцы набеглі, пазатыкалі гумовымі трубкамі вушы. «Не дыхайце!» — просяць. Слухалі і самі не дыхалі. А тады захакалі, як з-пад вады вынырнуўшы, замармыталі незразумелае: «Сітус інверсус! Стопрацэнтны сітус інверсус!» I на рэнтген павялі, як не пад канвоем, каб упэўніцца «аканчацельна». Ну але, інверсус гэты самы, з правага боку сэрца!
I так yce зарадаваліся, нібы які падарунак яна ім дарагі паднесла. А ёй без розніцы было — ці злева ў яе сэрца, ці справа. Яно не балела ёй, а раз не баліць, дык хіба прыслухаешся, дзе яно там тахкаціць? Як і няма яго зусім. Ніколі яна нічога «ад сэрца» і не піла, хоць другім і раіла, і давала пустырнік.
Смех... Пракцікантачкі тады дзве ў бальніцы сноўдаліся. Божухна, дзеці горкія яшчэ... Адно дзеўчанё нішто, а другое бледненькае, што вымаклае. Зайшлі раз у палату, мнуцца ў парозе, на яе глядзяць, як не моляць, каб яшчэ які цуд сатварыла. «Інверсус... Інверсус...» — шэпчуцца, а падысці духу не хапае. Зжалілася, падміргнула ім: «А хадзеце-ка нно сюды...» Расхляпешчыла сарочку... «Наце, паслухайце і вы...» Дык гэтак ужо дзякавалі ёй, ледзь у руку не цалавалі. У той, што белая была, ажно шчокі заружавелі, нібы паздаравела.
...Затрашчаў, бы рассыпаючыся на кавалкі, трактар, адагнаў успаміны. Ілья паехаў, нагрузіўся якраз... А справа, дзе метраў за сто праступала з туману машына, то звонка, то глуха грукала па дошках — бэм! бух!
Да Тарасіхі і Кандрата накіраваліся гурмою даяркі. Лідачка-развядзёха спрабавала зацягнуць «А я жыта не жала, у баразёнцы ляжала!», але ніхто яе не падтрымаў. Так і не паспелі яны памагчы церабіць: адагародаў, уроссып, яктанкі ў атаку, уз’язджалі на балота машыны. Дзве... Пяць... Восем!
— Ого-го! Ура-а! — закрычала Лідачка.
Старшыня, мабыць, нагнаў машын з іншых «праізвосцвенных участкаў». На двух грузавіках галёкалі старшакласнікі — паспелі па іх заехаць у школу.
He згледзелі добра, з якой машыны вываліўся Мікітун, з якой — старшыня. Але адразу пачулі іх прыглушаную туманам, відаць, задаўненую спрэчку. «Як я буду расплачвацца з тымі ўчасткамі? У нас жа гаспадарчы разлік!» — сіліўся нешта даказаць Мікітун. «I ў другіх таксама разлік, не адзін ты такі герой!» — рэзаў яму старшыня. «Планам
не ўлічана такая помач!» — «I кепска, што не ўлічылі, кепскі план. На хаду будзем нікудышныя планы папраўляць!» — як адмахваўся ад яго старшыня. Рукі ў тумане выдавалі ўкарочанымі, як без кісцяў. Старшыня ішоў быстрым крокам упоперак нормаў, а Мікітун усё забягаў збоку, тупацеў, як певень каля курыцы.
— Сюды! Сюды машыну! — закрычалі ім даяркі, замахалі рукамі.
Начальства дайшло да Тарасішынай нормы. Старшыня крутнуў галавою ўправа-ўлева і паманіў рукою машыну — і раз, і другі. Паехалі ўперад самазвал і адзін грузавік з дзецьмі. Калі з машыны пасыпаліся школьнікі, Мікітун стаў тыцкаць у іх рукою, пералічваць — мо хацеў падзяліць пароўну да кожнай машыны ці баяўся, каб хаця Тарасісе не перадаць лішняга? Тлум, гам — як у школе на перапынку ці на кірмашы.
Неба над галовамі, недзе паўзверх туману, было без воблакаў. Там ваўсю свяціла сонца — нібы хто разапяў ружовую марлю. Здаецца, і ўнізе парадзеў туман, асеў, бо можна было бачыць улева ажно да грэблі. Толькі ўправа, пад чыгунку, куды было ў два разы далей, усё растушоўвалася ў тумане.
Калі ўрэшце прыйшла Маня, Тарасіха з Кандратам ужо канчалі выкопваць.
Давай нож... Bo... А сама можаш часаць назад — хапае сёння без цябе! — сказала ёй Тарасіха.— Па двары вельмі не шастай з прастудай... I слухай яшчэ што, гэта ж я толькі прыдумалася... Заскоч да мяне, выкінь дзяжу ў сенцы... Забыла зусім, перакісне рошчына. He ведаю, калі ўжо і спяку. Заўтра ж нядзеля — грэх... Ага: ключ за шалёўкаю намацаеш, справа. У вушаку сучок якраз наўпроці...
Маня закіравала ўсё-такі да даярак, памагла ім і дзецям нагрузіць грузавік і самазвал і толькі тады пайшла. Далёка ўжо ківалася Маня, каля самага сяла, як Тарасіха спахапілася: «Во даўбешка дубовая!.. Выправіла каго... Ёй жа цяпер няможна цяжкага падымаць!»
* * *
«Ну, і яшчэ адзін, пяты...» — Тарасіха асцярожненька падчапіла за бохан драўлянаю качаргою, падобнаю на рыбацкі боўт, памалу пасунула хлеб да сябе, пад чалеснікі. «Боўт» паставіла ў качарэжнік, угору папярэчынкай. Шосттронак жоўты і блішчыць, выслізгаўся рукамі за шмат гадоў. Ніколі гэтым «боўтам» Тарасіха не выгрэбвае ні попелу, ні жару — другі ёсць на попел.