Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

Распячатка чорнай скрынкі

Яўген Кантылёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 238с.
Мінск 1999
44.94 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
 
Яўген лШантылёў
РАСПЯЧАТКА
ЧОРНАЙ СКРЫНКІ
РАСПЯЧАТКА
ЧОРНАЙ СКРЫНКІ
Аповесць, апавяданні
Мінск «Мастацкая літаратура»
1999
УДК 882.6-3
ББК 84 (4Бсн)6
К 19
Выданне ажыццёўлена пры фінансаванні з Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва
ISBN 985-02-0135-5
© Я. Я. Кантылёў, 1999
© Афарчлеппе. М. Р.Каілоў. 1999
Распячатка чорнай скрынкі
Аповесць
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
I
Аднаго разу да Сяргея ў сектар зазірнуў інспектар аддзела кадраў Сімаль.
— Зайдзіце да мяне,— запрасіў ён, падаўшы руку.
He паціснуў, а проста падаў, як бы дазволіўшы патрымацца за яе,— так ён вітаўся заўсёды.
Следам за ім Сяргей зайшоў у невялікі пакой і спыніўся перад драўляным бар'ерам, што адгароджваў наведвальнікаў ад гаспадара.
Няспешна ўмасціўшыся за стол, Сімаль спытаў з папрокам у голасе:
— Чаму вы, Сяргей Паўлавіч, забываеце пра свае грамадскія абавязкі?
Туттрэба дадаць, што партыйцы аддзялення абралі Сімаля сваім важаком, таму на яго плячах ляжала яшчэ і палітыкавыхаваўчая работа.
— He разумею вас, Сідар Іванавіч. Газета да Дня Перамогі выпушчана. Што яшчэ?
— А дзень вызвалення нашай рэспублікі — хіба не свята? — Сімаль гаварыў строгім голасам, але зрэнкі з-пад прыпухлых павек глядзелі на Сяргея ўсё ж даволі прыхільна.
— Дык жа выкарысталі мы пра вайну ўсе матэрыялы. I потым — хапае цяпер людзям газет: кіёскі вунь ажно трашчаць ад іх. Пішуць пра што заўгодна — толькі чытай.
Сімаль як усё роўна не чуў яго, заняты сваіхмі думкамі, але, крыху счакаўшы, адказаў:
— У нашым аддзяленні ёсць партыйная арганізацыя... I прафсаюзная, і камсамольская,— пад гэты пералік ён загінаў пальцы.— Як думаеце, дзеля чаго яны створаны? Наш інстытут не толькі навуковая ўстанова — гэта дзяржава ў дзяржаве, хай сабе і мізэрная, але з усімі атрыбутамі. Значыцца, нам трэба мець і свой друкаваны орган. Няўжо гэта так цяжка зразумець?
— Нешта я не магу ўявіць, што дзяржава можа быць падобнай на... на матрошку. Прынамсі, мы маглі б абысціся і без насценгазеты...
— А хто адкрые людзям вочы на тое, што наўкол адбываецца,— у наш такі заблытаны час? Хто паўплывае на іх свядомасць, каб яны не па мітынгах бегалі, а спакойна працавалі? Калі людзям не падказваць, за што змагацца, нічога мы не даможамся.
Сімаль гаварыў лянотна, як пра нешта ўсім вядомае, і быццам са шкадаваннем, што ўсё гэта даводзіцца паўтараць.
— У нас людзі з вышэйшай адукацыяй — навошта ім падказкі? — не хацеў пагаджацца з ім Сяргей.— Граматныя ўсе —разбяруцца як-небудзь...
— Разбяруцца? — Сімаль уважліва паглядзеў на Сяргея.— А самі вы разабраліся? Наслухаліся, пэўна, розных нефармалаў і бегаеце за імі, задраўшы штаны. Нічога яны не зменяць. Перабудову пачала партыя — яна яе і завершыць.
Сяргей уздыхнуў:
— Усяго два дні да свята... Газету няма з кім выдаваць — Харчукевіч сядзіць з хворай дачкой, а Сівалоб ірвануў у водпуск.
Але Сімаль не адступаўся:
— А вам не трэба нічога ні пісаць, ні маляваць — толькі загалоўкі. Што ў вас — трафарэткі не знойдзецца?
— Я ў камандзіроўку еду, Сідар Іванавіч,— выклаў Сяргей свой апошні козыр.— Ужо і загад падпісаны.
— He хвалюйцеся, адсунем мы вашу камандзіроўку. Ваша ітээрачка няхай пачакае, нічога з ёй не стане.
Сяргей спачатку не дапяў, пра што ён кажа, пра якую такую «ітээрачку»? Ага, мусіць, мае на ўвазе інжынернатэхнічную работніцу.
— Мне трэба прыстасаваць ЭВМ да работы ў пары з тэхнолагам. Толькі пасля гэтага завод перавядзе нам грошы. Інакш не бачыць нам прагрэсіўкі, як сваіх вушэй.
На прэмію Сяргей завярнуў наў.мысна, бо ведаў, што Сімаль вельмі пільна сочыць, каб яго не абглінулі падчас яе дзяльбы. 3 гэтай яго прывілеі хто як мог абураўся, але начальнікі аддзелаў спраўна ўключалі парторга ў спісы — па кожным дагаворы.
— Пра якое яшчэ спарванне вы талкуеце? — насмешліва спытаў Сімаль, які, падобна, ужо злаваўся, бо апухлы твар яго пачаў спакваля бурэць.— Машынныя праграмы здаюцца па тэхнічным заданні, а поты.м...
— Ды здалі ўжо, а ко.мплекс не працуе,— нецярпліва запярэчыў Сяргей.
— He можа такога быць! Калі здалі, то атрымалі на гэта акт, а гэта сведчыць, што комплекс працаздольны. Камісія той акт падпісала ці не?
— Правільна, падпісала,— пагадзіўся Сяргей.— Камісіі здалі, а на заводзе ён забарахліў. Мусіць, нешта не так зрабілі.
— Досыць, за каго вы мяне прымаеце? He хапала толькі, каб мы тут разбіраліся, чаму ў іх там, на заводзе, штосьці не ладзіцца. Ды і не ваш гэта клопат, паважаны Сяргей Паўлавіч!
— Чаму не мой, Сідар Іванавіч? Мы ж не адзін ко.мплекс таму ўральскаму заводу здаём — тры. Адзін як след не здадзім — астатнія не прымуць.
— Прымуць! — упэўнена адказаў Сімаль.— Яны абавязаны ўкараняць нашу сістэму — па загадзе міністра. Так што можаце супакоіцца — за вас падумалі ўжо. А вьі лепей думайце пра партыйнае даручэнне.
— Дык жа я не член партыі,— нагадаў Сяргей Сімалю, каб той не вельмі насядаў на яго.
Зрэшты, Сяргей неяк гаварыў з ім, каб уступіць у партыю. Сімаль тлумачыў тады, што з райкама не даюць на інстытут разнарадкі, а калі што і даюць, то на іх аддзяленне нічога не
прыпадае, бо камуністаў у іх і так занадта — звыш нормы. Абяцаў толькі, што скарыстае першую магчымасць, каб паспрыяць Сяргею.
Сімаль падняў галаву, адарваўшыся ад нейкага тоўстага рукапісу, які гартаў падчас гутаркі.
— А гэта ўжо ад вас са.мога залежыць. Таму давайце лепш не спрачацца. Калі вам кажуць, што трэба павесіць газету на сцяну,— выконвайце. Гэта ваш абавязак перад калектывам, калі хочаце.
— Кашлакоў пісаць нічога не захоча, бо ледзь вырваў у яго заметку да майскіх святаў. Буранскі таксама нічога не дасць...— пачаў пералічваць Сяргей ветэранаў вайны, але Сі.маль перабіў яго:
— Я памагу вам — не хвалюйцеся,— і паклаў руку на разгорнутую папку.— Вось тут у мяне рукапіс майго добрага знаёмага. Ёсць у яго мемуарах цікавы эпізод з партызанскага жыцця,— Сімаль перадаў Сяргею некалькі аркушаў рукапісу.— Падбярыце яшчэ перадавіцу з якога-небудзь часопіса — і святочны нумар гатовы. Уперад, Сяргей Паўлавіч! —Сімаль падаў яму на поціск сваю вялую руку.— А ваша ітээрачка няхай пачакае,— заключыў Сімаль, быццам яны толькі і гаварылі пра Анюту, а потым па-сяброўску спытаў:—Якхоць завуць яе?
Сяргей не адказаў, нібыта не пачуў. Хай сабе думае, што хоча, бо калі ўвяжашся з ім у гаворку, то прыйдзецца альбо хлусіць, каб утаіць сваё знаёмства з Анютай, альбо гаварыць усю праўду.
II
Ад Сімаля Сяргей падаўся на лесвічную пляцоўку, дзе збіраліся курцы. Ён не курыў, але іншым разам забягаў сюды, каб перакінуцца з імі якім словам. Самым заўзятым з курцоў лічыўся начальніксектара Мальчанка, які, здаецца, не пакідаў гэтага кутка ўвогуле. Можна было толькі дзівіцца, калі ж чалавек працуе. А ён не вельмі і засцерагаўся.
Цяпер тут стаяў Валодзя Земас, а вакол яго тоўпілася чалавек пяць ці шэсць. Гэты мог забаўляць анекдотамі на любы густ. Ён кожны дзень выдаваў іх па дзесятку запар і ні разу не паўтарыўся — во дзе феномен! Земас расказваў пра жонку высокага кіраўніка, якую той вазіў з сабой па ўсім свеце. Мужчыны зарагаталі, забыўшыся, дзе знаходзяцца,— не мелі сілы стры.мацца, а Сяргей, засяроджаны на сваім, нават не ўсміхнуўся.
— Што на гэта скажаш, рэдактар? — зачапіў яго Земас, мажліва, якраз таму, што Сяргей не падзяляў іх весялосці.— Можа, надрукуеш у нашым «Алгарытме»?
— Чаму і не, у нас жа галоснасць. Пішы — надрукуем хоць заўтра,— жартам паабяцаў Сяргей.— Сімаль загарэўся выпусціць газету да трэцяга ліпеня. Даў во нешта з мемуараў свайго сябра — дык гэтага ж мала.
Сказаў, нібыта паскардзіўся, бо Земас быў старшынёй мясцовага камітэта. Земас з прыкрасцю плюнуў на паняросу і кінуў у сметніцу.
— Хопіць і гэтага! He было ў нас большага клопату,— заўважыў ён, але, прыкмеціўшы Мальчанку, нейкага Сімалева сваяка, мусіў, пэўна, з гэтай нагоды дадаць: — Збяры ў нашых гвардзейцаў фотаздымкі і наклей на ватман — вось табе і святочны нумар.
Сяргей узрадаваўся — гэта ж ідэя! А калі пад фотаздымкамі зрабіць гумарыстычныя подпісы ды змясціць успаміны ветэрана, то і папраўдзе атрымаецца неблагая газета. Цяпер яго не трэба было ні ўгаворваць, ні пры.мушаць. За той час, што ён выпускаў насценгазету, Сяргей навучыўся ацэньваць творчыя знаходкі дый сам сназнаў іх смак.
Напісаў неяк таму-сяму пажаданні да Новага года ў вершах — нічога, прыйшлося даспадобы. А назбіраў адказаў на анкету з пытаннямі да жаночага свята — такса.ма чыталі. Але гэта тады, калі ён сам варушыўся і тар.масіў супрацоўнікаў. Самі ж людзі звычайна нічога не пісалі і ніякіх пытанняў не ставілі. Побач з насценгазетай Сяргей павесіў скрыначку з надпісам: «Для за.метак»,— дык хай бы хоць жартам хто ўкінуў якую нататку. Таму ён ад нумара да нумара ці, лепш
сказаць, ад свята да свята ўсё больш астываў да сваіх рэдакцыйных абавязкаў.
А ў выглядзе фотамантажа газета яшчэ не выпускалася.
— Валодзя, у цябе не галава, а Дом Саветаў! — Сяргей удзячна патрос Земасу руку.— 3 цябе і пачнём — прынясі заўтра сваю фотакартку. I вы, хлопцы, не забудзьцеся,— звярнуўся ён да астатніх курцоў.— Хоць бы па адной картачцы. Лепш, каб што забаўнае,— на прывале, з фартушком на кухні ці ў якой вясёлай кампаніі. Дамовіліся? Картачкі аддадзім — не турбуйцеся.
Ўсе згадзіліся — кожнаму, пэўна, карцела паказацца на вочы маладым ды яшчэ й у вайсковай форме. Узбадзёраны падтрымкай, Сяргей вярнуўся на сваё рабочае месца. Пісьмовы стол яго стаяў каля самага акна. На падаконніку, як заўсёды, скакаў верабей, чакаючы якога пачастунку: семак ці крошак ад пячэння. Здаралася, што смелая птаха залятала ў пакой і пырхала пад столлю. Іншым разам Сяргей паспрабаваў бы прынадзіць вераб’я да свайго стала, але сёння такая забава не вабіла.
Перш-наперш ён пазваніў Людзе Харчукевіч — спытаў, калі яна збіраецца на работу. Звычайна яна друкавала нататкі на машынцы, таму без яе было не абысціся. Калі-нікалі яна і сама што-небудзь пісала, але нічога вартага. Затое яе няўрымслівасці і цікаўнасці да ўсяго і ўсіх можна было пазайздросціць.
Пачуў, што дачка яе яшчэ не паправілася, але яна можа папрасіць сваю суседку-пенсіянерку, каб тая паглядзела малую. Сяргей узрадавана падзякаваў жанчыне і сказаў, што з нецярпеннем чакае яе...