• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — А вось гэта ўжо іх асабістыя цяжкасці,— перабіў яго Сімаль, звяртаючыся чамусьці да шэфа.— Мы здаём свае комплексы не дзядзьку з вуліцы, а камісіі. I прымае яна іх пасля выпрабаванняў...
    — Выпрабаванні, каб вы ведалі,— не вытворчасць,— не зусім пачціва перабіў яго ў сваю чаргу і Сяргей.
    — Я штосьці вас не разумею, таварыш Шчуцкі,— недаўменна вытрашчыўся на яго Сімаль,— чые інтарэсы вы тут абараняеце?
    Гэтым пытанне.м Сімаль як бы аддзяліў Сяргея ад калектыву, зрабіў чужым чалавекам. Сяргей засмучана ўсміхнуўся з гэтай красамоўнай рэплікі, а потым нават зазлаваў на Сімаля за ягоныя хітрыкі:
    — He хвалюйцеся вы надта, Сідар Іванавіч, я таксама за нашых... А яшчэ і затое, каб пасля не чырванець...
    — Давайце па сутнасці,— запатрабаваў Храйнёў, якому, відаць, надакучылі адвольныя размовы пра заводскія праблемы.
    — Дык я ж па сутнасці і кажу, Уладзімір Пятровіч! — Сяргей разгарачыўся ў спрэчцы і ўжо гатовы быў даказваць сваю праўду-матку хоць самому шэфу.— Калі мы не датум-
    каем, як пазбавіцца ад машынных памылак, на заводах нам пакажуць на вароты...
    Але шэф зноў спыніў яго:
    — Скажыце нам коратка, што вы прапануеце?
    — Я прапаную перш-наперш правяраць кадзіроўку чарцяжа. Трэба браць ад машыны распячатку праграмы і выпраўляць памылкі, пакуль яны не зашыліся глыбей. А памылкі можна адшукаць па інфармацыйнай мадэлі ў выглядзе табліцы, якая выдаецца на экран дысплея. Мы так зрабілі ў комплексе «Аўтамат» — і атрымалі добры вынік...
    — Дзе гэта — атрымалі? — паспешліва, нібыта ўражаны, перапытаў шэф.
    — У Кунчуры! Леанід Ігнацьевіч збіраўся далажыць вам аб выніках маёй апошняй камандзіроўкі сам.
    Шэф доўгім позіркам занрасіў да адказу Грачука, аднак той нават не зас.муціўся:
    — Я не магу дакладваць са слоў. Трэба ўпэўніцца самому.
    Шэф павярнуў і алаву да Сяргея:
    — А вы аформілі сваё тэхнічнае рашэнне пратаколам?
    Сяргей разгубіўся. Пратакол падчас паводкі на рацэ так размок, што яго немагчыма было прачытаць.
    — Пратакол аформлены і падпісаны, але наш экземпляр сапсаваўся — я не дагледзеў,— павініўся Сяргей.— Я прасіў, каб даслалі копію. На заводзе задаволены.
    — Можа, хто і задаволіўся,— мармытнуў сабе пад нос Сімаль, не падымаючы галавы.
    Ніхто не звярнуў увагі на гэту ягоную рэпліку, але Сяргей насцярожыўся: парторг увесь час наводзіў на думку, што яму нешга вядома пра Анюту. Аднак той тут жа перакрэсліў свой на.мёк новай заўвагай:
    — Атрымаеце распячатку, а там ніякіх памылак няма. Што ў такім разе? I час згубіце, і не абы-які, а машынны,— Сімаль нават палец узняў над галавой,— і паперу сапсуяце. Адны страты!
    — На жаль, без памылак не абыходзіцца, Сідар Іванавіч,— горача запярэчыў Сяргей.— А каб і ўдалося ад іх збавіцца,
    усё роўна ад умяшання тэхнолага адмаўляцца нельга. Я пераканаўся, што на заводзе ўвесь час штосьці змяняецца: то на складзе няма таго металу, што патрабуе машына, то нейкі новы нарматыў увялі, то станок на рамонт паставілі. Таму і ў зыходныя даныя трэба ўносіць змены...
    — Так, зразумела,— спыніў яго шэф, ляпнуўшы далонню па стале.
    Ён паставіў локці на стол і заклапочана падпёр кулака.мі падбародак. Было не зразумець, будзе ён і аварыць сам ці чакае слова ад каго іншага.
    У гэты час зазваніў тэлефон. Шэф надняў трубку і адразу насцярожыўся:
    — Добры дзень, Барыс Вікенцьевіч, слухаю вас... Так, ёсць... Усё падрыхтавана, дакументы ў мяне... Калі яны прыязджаюць?.. Добра, іду зараз жа!
    Шэф паклаў трубку і заклапочана паглядзеў на Сімаля:
    — У мяне тэр.міновая справа. Прапаную зрабіць перапынак мінут на пятнаццаць.
    Шэф адамкнуў сейф, што стаяў каля сцяны збоку ад яго, і дастаў адтуль падрыхтаваную для даклада папку...
    XII
    Падчас перапынку да Сяргея падышоў Сімаль.
    — А вы не думаеце, Сяргей Паўлавіч, што прычынай sa­mara скарачэння з’яўляецеся вы самі? — ён на нейкі момант спыніў на твары Сяргея свае вочкі-шчылінкі і адвёў погляд.
    — He разумею вас, Сідар Іванавіч,— здзівіўся Сяргей.
    —Выбачайце, як у вас на сямейным фронце? — ухіліўся ад тлумачэння сваіх загадкавых слоў Сімаль.
    Сяргей не стрымаўся, каб не пакпіць з яго:
    — Я, Сідар Іванавіч, з членамі сваёй сям’і не ваюю.
    — He трэба яхіднічаць, таварыш Шчуцкі! Няўжо вы думаеце, што ў нас няма большага клопату, як разбіраць вашы сямейныя драмы.
    — Пра што вы гаворыце, таварыш Сімаль? Якія яшчэ драмы? Гэта ўжо нейкае шальмаванне з вашага боку! —
    Сяргей недаўменна ўтупіў на Сімаля вочы, а сэрца па-здрадніцку ўздрыгнула і аціхла, нібыта перастала біцца.
    — He вельмі абурайцеся! На гэты конт мы яшчэ пагаворым,— паабяцаў Сімаль і пайшоў з кабінета, выварочваючы мыскі ног набок.
    Сяргей не мог даўмецца, з чаго б гэта Сімаль на яго так уз’еўся. Мусіць, пляліся ў іх калектыве нейкія падпольныя інтрыгі, да вытокаў якіх Сяргей дапяць не мог. Ясна было толькі, што Сімаль ужо ўецца вакол Грачука, хоць раней быццам бы і нападаў на яго. I нават гаварыў пра ананімку, якую б належала напісаць наконт яго плагіяту. Ці не ад Сяргея ён хацеў яе атрымаць, а не атрымаўшы, узяўся помсціць? Чорт яго разбярэ — гэтага старога прайдзісвета. Раптам на памяць яму прыйшлі Анюціны словы: “Асцерагайцеся чалавека, прозвішча якога пачынаецца на літару «С». Ці не Сімаля тычылася гэта яе перасцярога?
    ... Пасля купання на рацэ Сяргей як прыйшоў да Анюты, так у яе і застаўся. Піў разам з ёй каву, слухаў музыку, якая прыглушана лілася з касетнага магнітафончыка. А потым у Анюты знайшлася і ііачатая пляшка каньяку.
    Ужо на падпітку Сяргей запрасіў жанчыну натанец і моцна прыгарнуў да сябе. Потым паволі, у танцы, падвёў да канапы і пасадзіў. утрымліваючы за плечы. У нейкі мо.мантадна рука яго лягла ёй на калені, а другой ён прытуліў Анюту да сябе і пацягнуўся да яе вуснаў. Жанчына млява адвярнула галаву ўбок. Сяргеева рука нібыта сама па сабе апынулася на гіяшчотна-мяккіх грудзях. а губы датыкнуліся да тонкай шыі. Пальцы ўжо намацалі на халаце гузікі і пачалі іх расшпільваць.
    Але Анюта перахапіла яго руку:
    — Пачакай, Сяргейка,— дай хоць паглядзець, ці добры ты чалавек,— яна ііаднесла яго руку да вачэй і паправіла акуляры.
    — А ты што — хіба варажыць можаш?
    — Mary, не горш за цыганку.
    — Тады варажы ды ўсю праўду раскажы,— дазволіў Сяргей паблажлівым тонам.
    — He баішся?
    — Чаго?
    — Ды праўды. Бо пра ўсе твае пралюбадзействы даведаюся.
    — Во не падумаў,— Сяргей нібыта з жахам выхапіў руку.
    — Тады давай левую. На левай тваіх грахоў не відаць,— супакоіла яго Анюта.
    — Без грахоў можна, — Сяргей з лагоднай усмешкай падаў ёй левую руку.
    — Так, што мы тут маем? — Анюта колькі хвілін уважліва ўзіралася ў яго далонь, павярнуўшы да святла, якое падала ад бра, прыбітага над канапай.— Ну, па лініі жыцця ў цябе быццам бы ўсё ў нор.ме, мілы чалавек, жыць будзеш доўга,— яна правяла пальцам па далоні да самага запясця.— Цікава, што табе абяцае лінія лёсу?.. А вось тут у цябе нейкая блытаніна — быццам зменаў жыцці адбудзецца ці закахаешся ў каго,— Анюта пачала разглядаць і сваю руку, параўноўваючы яе з Сяргеевай.— А ўвогуле шмат цяжкасцей кладзецца на твае плечы,— твар у Анюты ахінуўся смуткам, усё роўна як яна і сапраўды верыла сваёй варажбе, а потым усклікнула: — Бедалага ты мой! Чым жа мне цябе суцешыць?..
    — Сама ведаеш!—Сяргей наспешліва абняў яе заплечы.
    — Пачакай, Сяргейка. мы яшчэ па сонцу не глядзелі,— жанчына, не вызваляючыся з абдымкаў, зноў узяла яго за левую руку.— Ого! У сонца ты яго абраннік. Толькі не магу сцяміць, што яно дало табе — таленавітасць ці шчасце?
    — He ўжо, якія ў мяне таленты,— Сяргей з усмешкай слухаў Анюту, цесна прытуліўшыся да яе пляча.— Лепш давай лічыць мяне шчаслівым... хаця б сёння.
    — Добра,— нібыта пагадзілася з ім Анюта, зды.маючы акуляры са свайго прадаўгаватага твару.— Можаш лічыць сябе шчаслівым.
    — I ўсё на гэтым? — расчаравана спытаў Сяргей.— He варта было і гадаць. Хоць бы даведацца, дзе яно хаваецца ад мяне — маё шчасце.
    — А ты не вельмі нас*міхайся, Сяргей,— Анюта паківала на яго пальцам.— Калі хочаш ведаць, на левай руцэ ў чалавека ў дзень яго нараджэння адбіваецца сем планет. У іх размяшчэнні — праграма жыцця і лёс кожнага чалавека. Дай руку, дай — вось гэта лінія, што ідзе ад указальнага пальца — лінія Венеры, альбо кахання...
    — Нават і такая ёсць? I што яна мне прадказвае?
    — А тое, што такія людзі, як ты, заўсёды чымсьці захапляюцца...
    — Згодны! Я ўжо захапіўся сваёй справай...
    — Але ж табе, Сяргейка, наканавана захапляцца не толькі справамі,— Анюта зазірнула яму ў вочы і нібыта засаромелася ад сваіх слоў.
    — Дык і я не супраць жанчын,— быццам бы жартам адказаў Сяргей, але адчуў, што і сам засмуціўся.
    Анюта амаль увесь час углядалася ў Сяргееў твар, нібыта шукаючы адказу на нейкія свае патаемныя думкі, і ад гэтага яе ўважлівага позірку ў яго рабіўся добры, лагодны настрой. 3 кожнай новай сустрэчай жанчына гэта падабалася яму ўсё больш і больш. Нават знешне яна не паходзіла на яго жонкубрунетку — была русявая, і вочы ў яе былі як той бурштын з кропелькамі зялёнага мармуру, і сама яна была якаясьці падамашняму ўтульная і прывабная.
    — А яшчэ я хачу цябе папярэдзіць, Сяргей,— сказала Анюта, ізноў узяўшыся разглядаць яго руку і пазіраючы на сваю.— Асцерагайся чалавека, прозвішча якога пачынаецца на літару «С»...
    — Добра, мілая мая вяшчунка, добра,— Сяргей пацалаваў у яе адну руку, поты.м другую, прытуліў жанчыну да сябе і пацалаваў яе ў вусны — спачатку далікатна, а потым усё смялей.
    Вось цяпер і прыгадаліся яму тыя перасцерагальныя Анюціны словы. Атрымлівалася, што і сапраўды няма яму асцерагацца каго больш, як Сімаля.
    Шэф вярнуўся ў свой кабінет, як і гаварыў, праз пятнаццаць мінут.
    — Сядайце, калі ласка! — запрасіў ён членаў камісіі.— Людміла Канстанцінаўна, паклічце Сідара Іванавіча.
    Калі ўсе ўладкаваліся на сваіх месцах, слова ўзяў Сімаль.
    — У нас ёсць звесткі аб непрыстойных паводзінах таварыша Шчуцкага ў сваёй сям'і,— ён пачаў корпацца ў жоўташэрай папцы, на якой вялікі.мі літарамі, выразанымі з назваў газет, было пазначана «Палітыка-выхаваўчая работа».— Вось гэта пісьмо,— паказаў Сімаль Сяргею і ўсім прысутны.м аркуш паперы, спісаны на абедзвюх старонках,— даслала ў наш адрас на імя сакратара партыйнай арганізацыі інстытута яго жонка. Яна абвінавачвае Шчуцкага ў развале сям’і. Што вы на гэта скажаце, Сяргей Паўлавіч?