— А-а, што тая прагрэсіўка з усёй нашай зарплатай,— з прыкрасцю перабіла яго Аляксандраўна.— Во дзе грошы людзі грабуць — лапатай,— яна паказала пальцам на газету.— Купляюць харчы ў магазінах і іірадаюць па сваіх цэнах — утрая даражэй. I працаваць не трэба — купляй ды прадавай! Прачытайце вось,— мажная кабета не паленавалася ўстаць, каб пакласці газету Сяргею на стол. — Дзякуй, потым,— адклаў ён газету на падаконнік.— Трэба далажыць пра камандзіроўку. Аднак Сяргей не мог пагадзіцца з тым, што кааператывы — гэта так ужо дрэнна, як меркавала Аляксандраўна. Таму ён разважліва прыкмеціў: — Калі іх адкрыецца многа — гэтых кааператыўных ларкоў, кавярняў, магазінаў, то і цэны спадуць: іх будзе збіваць канкурэнцыя паміж прадпрымальнікамі. — Ат, многа вы ведаеце,— ажно ўстрапянулася Аляксандраўна ад роспачы.— А калі яны ўвойдуць у зговар — як на базары? Вы толькі паслухайце! Мая суседка хацела прадаць крыху танней кветкі — прывезла ад бацькоў з вёскі. Ей абы прадаць, каб хутчэй дамой вярнуцца. Дык падляцелі да яе смуглявыя мужычкі і прагналі, бо яна ім цану збівала. А вы гаворыце! Сяргей не паспеў нічога адказаць на гэта, бо на парозе паявіўся Грачук. Па каратканосым твары начальніка аддзела было відаць, што ён вельмі ўзрушаны, але не хацеў паказаць гэтага і бадзёра-прытворным голасам запытаў: — Пра што сварка? Што вы тут не падзялілі? Усе сумеліся, толькі Люся Рамейкава, са.мая маладая і самая сціплая, як надзіва, адгукнулася: — Пра спекуляцыю мы... — Пра якую такую спекуляцыю? — Цяпер гэта называецца пасрэдніцкай дзейнасцю,— падказала Люся. — Ну і што тут кепскага? — заўзята дапытваўся Грачук. — А тое, што нічога ў магазіне не купіш,— прыйшоў на выручку дзяўчыне Сяргей.— Кааператары скупляюць усе тавары ў магазінах з чорнага хода, a то і прама са складоў. Няўжо нелыа забараніць? Можна, але не хочуць — чыноўнікі недзе самі на гэтым нажываюцца. Леанід Ігнацьевіч уважліва паглядзеў на Сяргея, нібыта толькі цяпер яго прыкмеціў, і хмыкнуў: — Ну, цяпер можна пра ўсё гаварыць... Аднак чаму вы не прынеслі акт? Планавікі ўжо шэфа за горла бяруць, а вы тут дзяржаўную палітыку ганьбіце. Дзе акт? — давайце яго сюды.— Грачук стараўся трымацца строга афіцыйнага тону, але гэта яму неяк не пасавала, не ішло да хударлявай постаці і мяккага голасу. Сяргей змоўчаў, бо мог ужо і папраўдзе прынесці акт да яго ў кабінет. Але колькі ён тут забавіўся, увязаўшыся ў гаворку,— хвілін, можа, на дзесяць. Дастаў з папкі акт на пералік грошай і папярэдзіў: — Падпісалі авансам, Леанід Ігнацьевіч! 3 умовай, каб тэрмінова адладзілі праграмы на «Аўтамаце». — Што? Мы гэты комплекс здалі ў мінулым годзе. — Гэты комплекс не працуе! 3-за яго не хочуць плаціць і па «Інструменце»; подпіс ледзь вырваў. Трэба ехаць — і тэрмінова. — Абыдуцца! Пра гэта цяпер не можа быць і гаворкі,— сказаў Грачук, не гледзячы на Сяргея. Сказаў — як адрэзаў. У Сяргея ажно ўваччу памутнела — так ён разгубіўся. Толькі ачмурэла глядзеў Грачуку ўслед, пакуль той не ляпнуў дзвярыма. Потым, шукаючы хоць якой спагады, звярнуўся да ўсіх, хто быў у памяшканні: — Як жа так, народ! Я абяцаў як найхутчэй вярнуцца. He падпішуць жа ніводнай працэнтоўкі... Супрацоўнікі спачувальна схавалі вочы. Толькі Аляксандраўна параіла: — А вы пагаварыце з шэфам. VIII Яму і сапраўды нічога не заставалася больш, як ісці да самога галоўнага канструктара. Паводле службовага этыкету, што склаўся ў аддзяленні, радавы супрацоўнік, хоць бы і старшы інжынер, не хадзіў да галоўнага канструктара, а калі і хадзіў, то нічога з таго не меў, бо ўсё роўна шэф вяртаў такога свавольніка да ягонага начальніка аддзела. Таму Сяргей, мабыць, з тыдзень набіраўся смеласці, каб пайсці да Храйнёва. А да таго часу некалькі разоў падступаўся да Грачука, аднак той толькі нерваваўся і ледзьве не ўцякаў ад яго са свайго кабінета: не хацеў нічога ні ведаць, ні чуць ні пра якія камандзіроўкі. А Сяргея хвалявала, што ён не можа выканаць абяцання, якое даў Анюце,— як мага хутчэй вярнуцца на завод. Урэшце ён наважыўся. Калі зазірнуў у кабінет да шэфа, той выгаворваў нешта Аліне Мікалаеўне, якая вяла ў аддзяленні рэдакцыйныя справы: рыхтавала да здачы ў друк рукапісы навуковых прац і афармляла да іх акты экспертызы. Жанчына, не слухаючы шэфа, запэўнівала яго: — Зраблю я, Уладзімір Пятровіч... сёння ж адпраўлю... Я зразумела, Уладзімір Пятровіч, усё зразу.мела.— Яна цягнулася рукой па аркуш, які трымаў шэф, і, урэшце, калі той аддаў яго, хуценька, не падняўшы вачэй на Сяргея, адмерала на высокіх абцасах колькі крокаў да дзвярэй. Шэф, невысокага росту, мажны мужчына, перавёў пукатыя вочы на Сяргея, нейкую хвіліну талопіўся на яго, нібы не разумеючы, адкуль ён узяўся, потым спытаў: — Вы да мяне, таварыш... — Шчуцкі,— падказаў Сяргей сваё прозвішча. — Чуцкі? — не зусім правільна паўтарыў шэф, але Сяргей не стаў папраўляць яго.— Дык гэта вы ездзілі ў Кунчур? — Я,— адказаў Сяргей, здзіўлены дасведчанасцю шэфа. — А чаму так позна падпісалі акт? Сяргей не ведаў, што і казаць. He гаварыць жа яму ў сваё апраўданне, што зусім не яго то была справа. — Раней ніяк не мог, Уладзімір Пятровіч. Падпісаў акт толькі ў суботу — і то пад чэснае слова,— адказаў ён урэшце. Шэф ніяк не выказаўся да пачутага. Ён толькі падняўся з месца і падышоў да шафы з кнігамі, нібыта згадаў пра штосьці забытае. — Гэта добра, калі нам яшчэ вераць на слова,— урэшце заўважыў ён, кранаючы то адну, то другую кнігу.— I што вы ім паабяцалі? He залатое яйка, спадзяюся... — He, не залатое,— усміхнуўся з яго жарту Сяргей і крыху пасмялеў.— Абяцаў адладзіць праграму на «Аўтамаце» — у тым комплексе, што здалі ў мінулым годзе. Пад гэта абяцанне і падпісалі. Цяпер ізноў трэба ехаць у камандзіроўку — разам з праграмістам, вядома...— Сяргей, баючыся, што шэф яго не надта і слухае, дадаў: — He губляць жа марку нашай фірмы! Шэф ад кніжнай шафы паволі падаўся да акна і, не адводзячы вачэй ад лесапаркавай зоны, нехаця адгукнуўся: — Вы правы — гонар нашай фірмы губляць нельга. Я не пярэчу, але пытанне з камандзіроўкай рашайце з Грачуком. — Гаварыў я з ім, Уладзімір Пятровіч,— ледзьве не жаласлівы.м голасам паскардзіўся Сяргей.— He хоча і слухаць, кажа — грошай на раз’езды няма. — Так ужо і няма,— усумніўся шэф.— Работы многа, a праграмістаў не хапае — вось дзе сапраўдная прычына. — Але ж я абяцаў — як прадстаўнік нашага інстытута,— націскаў Сяргей на кіраўніка.— Я ведаю, што рабіць... Гэта сваё «ведаю» ён уткнуў ад горычы і прыкрасці, што нічога не даможацца і ад шэфа. А той раптам страпянуўся ад такой заявы і з усмешкай перапытаў: — Ведаеце? — і даволі жвава вярнуўся да стала, усеўся зноў у абабітае скурай крэсла.— Сядайце,— запрасіў ён і Сяргея, паказаўшы на крэсла насупраць.— Падкажыце нам, што трэба рабіць? А ў Сяргея як мову адняло: думкі нейкія ў галаве круціліся, а каб сабраць іх у адно і выкласці — не знаходзілася слоў. — Можа, хоць скажаце, у чым там загваздка? — лагодна падштурхнуў яго шэф да шчырай размовы. — Ды, мусіць, у ты.м, Уладзімір Пятровіч, што ў нашай сістэме не застаецца месца для чалавека,— урэшце знайшоў што адказаць Сяргей. — He, я не згодны — тэхнблагу мы адвялі даволі пачэснае месца ў нашай сістэме. — Было б, мусіць, яшчэ лепш, каб тэхнолаг мог падкінуць машыне новую інфармацыю ці падказаць, што ён хоча атрымаць ад яе,— не зусім упэўнена дадаў Сяргей і неспадзявана для сябе зазначыў, што гаворыць са слоў Анюты. Сяргей чакаў адказу і баяўся, што шэф зараз высмее яго разам з прапановай. Галоўны канструктар, доктартэхнічных навук ды каб не ведаў, што рабіць. Аднак той усё марудзіў. Таму Сяргей палічыў за лепшае патлумачыць сваю думку. — Мы толькі так уяўляем, Уладзімір Пятровіч, што тэхнолаг — усяму галава. А на са.мой справе машына, яе работа для тэхнолага — гэта, як вы ведаеце, «чорная скрынка». Мабыць, трэба дазволіць тэхнолагу час ад часу заглядваць у тую скрынку. Шэф адкінуўся на спінку мяккага крэсла і вельмі ўважліва, як бы нечакана здзіўлены, глядзеў на Сяргея сваімі пукатымі вачыма. На поўным твары яго застыла паблажлівая ўсмешка. — А што — можа, з гэтага яйка што-небудзь і вылупіцца. Тады ва.м і карты ў рукі, малады чалавек. Афармляйце камандзіроўку — з Грачуко.м я ўсё ўладкую. Толькі паедзеце пакуль без праграміста. Паспрабуйце вызначыць, на якім этапе праектавання лепш за ўсё зрабіць распячатку праграмы. A потым будзем гаварыць з вамі больш ірунтоўна. Калі справа будзе каштаваць таго, падключым вас да навуковай працы — у рамках пошукавай тэмы. Жадаю поспеху! Шэф прыўзняўся з месца, падаючы Сяргею руку на развітанне, а разам з тым і надзею на больш-менш значныя перамены ў яго жыцці. IX Неўзабаве, падчас выпадковай сустрэчы, Сімаль завёў размову, ці добра і як яму, Сяргею, працуецца. Ды так лагодна спытаў, што Сяргей не ўтрымаўся — паскардзіўся: Грачук з яго жылы выцінае. Ён жа ведае, што шэф дазволіў Сяргею распрацоўваць пошукавую тэму «Перспектыва». А сам вытурыў яго на селы асработы — на цэлы тыдзень. Сяргей жа ездзіў у калгас і летась, і пазалетась — хоць бы з гэтым палічыўся. Дык не — едзь, больш ніхто не можа! Умомант парабіліся ўсе ці хворымі, ці кінуліся хворых даглядаць, а каму дык і наогул адпачыць захацелася. Ва ўсіх пазнаходзіліся ўважлівыя прычыны. а тое, што ён на сваёй працы загружаны па горла,— гэта не прычына. Уражанне такое, што Грачуку Сяргеевы даследаванні — да лямпачкі. — Я так і думаў,— пацвердзіў яго здагадку Сімаль.— Грачук баіцца, што яму давядзецца перарабляць праграмы... — Я ж яго не прымушаю, Сідар Іванавіч! — узрушана ўсклікнуў Сяргей,— Я толькі падказваю шукаць памылкі не ў тэхналагічнай карце, а ў распячатцы праграмы — усё на навуцы! — Гэта вы так думаеце. А ён думае, што вы стаіце ў яго на дарозе,— не згадзіўся Сімаль, паволі разгарнуў папку і падаў Сяргею капірку.—Вось што ён падсунуў мне. — Дык вам жа...— пасміхнуўся Сяргей. — А вы паглядзіце на святло, што там надрукавана,— стрымана параіў Сімаль.— Падыдзіце да акна. Гутарка адбывалася ў калідоры. Сяргей выйшаў за Сімалем на лесвічную пляцоўку і пачаў разглядаць на святло свежую капірку. Пакруціў яе так-сяк у руках і хутка разабраў, што на ёй адбіўся спіс літаратуры. Ды які — той самы, што Сяргей надрукаваў на пішучай машынцы, каб прыкласці да свайго навуковага артыкула.