• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Аднак Мікола, не слухаючы яе, ужо рваў замок на куртцы, скідваў яе з плячэй.
    — Трымай, перадай яму! — загадаў Мікола і працягнуў дзяўчыне куртку.
    — Добра, Коля, добра, ты толькі супакойся,— Галя няўпэўнена ўзяла з яго рук куртку, не ведаючы, што з ёй рабіць.— Супакойся, прашу цябе, наўкол жа людзі.
    А Мікола, стоячы перад дзяўчынай у адной майцы, зусім не зважаў на тое, што цікаўныя зводдаль ужо назіраюць за імі. Думка, якая рапта.м узнікла, прычыніла я.му боль: яна ўзяла куртку — значыцца, пойдзе да Хруцкага! Позірк хлопца зрабіўся кплівы, быццам ён злавіў дзяўчыну на здрадніцкім учынку.
    — Скажы яму, не забудзься, каб хутчэй здаў яе ў хімчыстку,— Мікола сказаў пра гэта з такой ганьбай у голасе, што дзяўчына здзіўлена разгарнула і агледзела куртку.
    — He выдумляй, яна чыстая,— запярэчыла і крыкнула Міколу ўжо наўздагон: — Я Сяргею перадам — скажы Хруцкаму!
    Мікола, пачуўшы такое, імгненна астыў і спыніўся. Якому яшчэ Сяргею? Што ён тады скажа таму скуластаму, ды хоць бы і Арыку?
    — Хто гэта такі — Сяргей?
    — Брат мой,— кінула ў адказ Галя і пашыбавала ў другі бок.
    Мікола згадаў, што ў Галі сапраўды ёсць брат, якога ён аднойчы бачыў. Але пры чым тут яе брат, калі шукаць будуць менавіта яго, Міколу, бо ён жа заклаў свой студэнцкі білет за куртку. Цікава атрымліваецца! Мала таго, што ён з Галяй пасварыўся з-за гэтай шмоткі, дык яшчэ і ў блатную кампанію заадно з Арыкам можа трапіць. Перад Галяй ён вінаваты — гэта ўжо ясна, як тое, што дзень змяняе ноч, бо калі Арык ведае яе брата, то няма нічога дзіўнага, калі ён ведае і Галю.
    Мікола дагнаў дзяўчыну, спыніў яе:
    — Выбачай мне, Галя! Прабач гэтаму ахламону,— ён моцна стукнуў сабе далонню па лбе.— Дай мне па мордзе!
    Галя недаверліва, спадылба паглядзела на яго, у сініх вачах яе бліснуў шалёны агеньчык — і не паспеў Мікола зажмурыцца, як атрымаў моцную аплявуху.
    Дзяўчына пахукала на руку і патрэсла ёй у паветры, ледзь стрымліваючы пракудлівую ўсмешку.
    — Дзякуй, любая, дай я цябе за гэта пацалую,— нахіліўся да дзяўчыны Мікола і жартам цмокнуў ля вуха, але не зусім натуральна, бо шчака ў яго моцна шчымела.— А цяпер аддай мне гэту паганую шмотку.
    Але Галя неспадзявана заўпарцілася:
    — А ты не хвалюйся. Яны з Сяргеем разам трэніруюцца — аддасць. Няхай і мой брацік крыху пафарсіць — не адным жа вам красавацца.
    Ей, вядома, карцела неяк адыграцца за тое, што надоечы вінавацілася перад ім, цярнела яго прыдзіркі, але яна хавала гэта за гарэзліва-вясёлым тонам. Мікола ўсё ж бачыў, што
    дзяўчына ўжо не вельмі крыўдуе на яго, і таму адчуваў на душы палёгку.
    Непакоіла іншае: як збавіцца ад скандалу, бо той скуласты можа і ў інстытут кінуцца, і ў міліцыю заявіць, калі не застане яго дома. Значыцца, трэба сядзець у інтэрнаце і чакаць яго. He было ў яго большага клопату! А потым жа і гэтаму шалапуту Арыку трэба нейкім чынам мазгі ўправіць, бо ўлез чалавек у гразь па самыя вушы. Цяпер ён не ад.махнецца ад яго, усё выкладзе, як на споведзі, а калі ўпарціцца стане, дык і Алесь падключыцца. Пафарсіў — і хогііць!
    Як падумаў, так і сказаў дзяўчыне:
    — Цяпер не да форсу, Галя! 3 гэтай курткай такая каша заварылася...
    — Тады забірай свой шык-.мадэрн і не дуры мне галавы,— Галя ткнула ў рукі яму куртку і ганарыстай паходкай, адкінуўшы галаву, рушыла ўперад, пакідаючы Міколу аднаго на вузкай вулачцы. Аднак праз колькі крокаў трывожна азірнулася на яго: — Якая такая каша?..
    — Табе не цікава будзе, выбачай,— Мікола гаварыў з ёй мякка. усё яшчэ шукаючы сабе апраўдання, мірыўся нават з тым, што яна крыху перабірае ў сваіх паводзінах.
    — Ты хоць апраніся,— нагадала я.му Галя, калі яны падышлі да праспекта.
    — He ўжо — хай яе чэрці носяць! Сустрэнемся з табой паслязаўтра, добра, Галя? А сёння ад гэтай шмоткі трэба тэрмінова збавіцца,— ён з агідай шпурнуў куртку, бы якую брудную анучу, на лаўку, што стаяла побач.— Няхай гарыць яна гарам! — усклікнуў ён узнёсла, нібы вымавіў словы праклёну з якой клятвы.
    — Няхай гарыць,— згадзілася дзяўчына і быццам зацвердзіла тое, зрабіўшы на сваім твары сурова-камічную міну. Потым спахапілася: — He, лепш я аддам яе Арыку. Добра?
    — Добра,— засмучана ўсміхнуўся Мікола.
    Змест
    АПОВЕСЦЬ
    Распячатка чорнай скрынкі	 3
    Частка першая	 3
    Частка другая	 59
    Частка трэцяя	 114
    АПАВЯДАННІ
    Чацвёрты раунд	 158
    Начная сустрэча	 170
    У таварным вагоне	 180
    Як на тое ліха	 201
    Закляты калун	 210
    Модная куртка	 221
    Кантылёу Я.
    K19 Распячатка чорнай скрынкі: Аповесць, апавяданні.—Мн.: Маст. літ., 1999.—238 с.
    ISBN 985-02-0135-5.
    У сваёй аповесці аб складаны.м і супярэчлівым жыццёвым лёсе навукоўца празаік раскрывае праблемы сучаснай навукі. Сумленны чалавек, змагаючыся за свае прагрэсіўныя ідэі, трапляе ў брудныя цянёты бяздарных зайздроснікаў. У дадатак — звады з жонкаю. Адзіная надзея і радасць — каханне да жанчыны, у якой ён адчуў духоўна блізкага сабе чалавека.
    Апавяданні вызначаюцца своеасаблівым поглядам аўтара на сучасныя няпростыя з’явы і праблемы.
    УДК 882.6-3
    ББК84 (4Бен)6
    Л ітарату pi іа-мастацкае выдаш іе
    Кантылёў Яўген Якаўлевіч РАСІІЯЧАТКА ЧОРНАЙ СКРЫНКІ Аповесць. апавяданні
    Рэдакгар /. /. Канановіч. Мастак М. Р. Казлоў. Мастацкі рэдактар A. М. Малышава. Тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова. Карэктары Г Ф. Зіновік, Н. I. Мірончык.
    Здадзена ў набор 21.07.99. Падп. да друку 12.10.99. Фармат 70x100 1/32. Папера афс. № 1. Гарнітура Тып Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 9.75. Ум. фарб.-адб. 10,08. Ул.-выд. арк. 12,28. Тыраж 1300 экз. Зак. 1777.
    Выдавецкае дзяржаўпае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Дзяржаўпага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 3 ад 19.11.97. 220600, Мінск, праспекг Машэрава. 11.
    Друкарня «Перамога». 222310, Маладзечна, вул. Таўлая, 11.
    Яўген Якаўлевіч Кантылёў нарадзіўся ў 1938 годзе на Магілёўшчыне ў вёсцы Елькаўшчына Круглянскага раёна. Скончыў Мінскі лесатэхнічны тэхнікум і Белдзяржуніверсітэт. Працаваў на заводзе аўтаматычных ліній, у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, Інстьггуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Надрукаваў шэраг навукова-папулярных артыкулаў, брашуру і манаграфію па інжынернай псіхалогіі. Празаічныя творы публікаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя» і іншых выдан-
    нях.
    ISBN 985-02-0135-5
    9 789850 201355