— Пэўна ж, Нюрку не падзялілі... — Яна ў лесе — маліны збірае,— зазначыў Вінцэсь. Марыля здзівілася: — У такі час? — Пецьку я сёння бачыў — бегаў па двары як падсмалены,— Вінцэсь дапытліва паглядзеў на жонку, потым на Марылю, чакаючы, што яны скажуць на гэта. Здаецца ж, неблагі мужчына да яе прыбіўся, да гэтакай паскудніцы. Прыходзіў ён калі-нікалі накурыць да Вінцэся. Праўда, пагаварыць ім як мае бьшь не давялося, бо тут жа прыбягала Нюрка — клікала яго дамоў, а сама пачынала гаворку. Назойліва лезла на вочы я.му — Юзікаву брату. Хіба хацела папярэдзіць пра свой на.мер прыдбаць яшчэ аднаго мужыка. Бо як зразумець, што яна, маючы мужа, сама шукала сабе хахаля? Цэлы тыдзень недзе ашывалася, a no- тым і з’явіўся на яе падворку стрыжаны бейбус на кароткіх нагах. Думалася, што той пагасціць колькі часу дый сыдзе з дому, аднак не падобна на тое. Вінцэсь моўчкі выбраўся з-за стала і пасунуўся на дрывотню. У калодзе, на якой ён шчапаў паленне, тырчаў той самы злашчасны калун. Вінцэсь вырваў яго з калоды і пакруЦІў У руках. Такіх тоўстых калуноў ён ні тут — у вёсцы, ні ў горадзе не бачыў: мусіць, дастаўся ён Нюрцы ў спадчыну ад дзеда яе, Піліпа. А дзед жа, гавораць старыя людзі, быў ведзьмаком, ці што, бо мог і сурочыць, і нагавор учыніць. Мабыць, стары і калун загаварыў. He выпускаючы яго з рук, Вінцэсь рушыў на вуліцу. — Вінька, куды ты? — пацікавілася жонка. Той не азірнуўся. Яніна высунулася за вароты і іірасачыла, куды ён пойдзе. Вінцэсь завярнуў у Нюрчыну хату. На падворку ён нікога не прыкмеціў. Нечакана з будкі выскачыў руды сабака і забрахаў на яго — злосна, як ашалелы. Вінцэсь, каб прагнаць з дарогі, замахнуўся на яго калуном, аднак сабака яшчэ больш раз’юшыўся — ланцуг зазвінеў, шоргаючыся па дроце. Вінцэсь спыніўся, чакаючы. ці не вызірне хто з хаты. Але ніхто не паказваўся. Тады ён схапіў ка.меньчык і шпульнуў у сабаку. Гэтым разам той наўздзіў хутка, адным махам, схаваўся ў будку. Вінцэсь асцярожліва, зазіраючы ў вокны, патупаў да ганка. адчыніў сенцы. Пачуў мужчынскія галасы — даволі мірныя. У хаце за сталом, што мясціўся ў куце насупраць увахода, сядзелі Пецька — Нюрчын мужык, і Стась — яе палюбоўнік. Перад імі стаялі чаркі і дзве пляшкі з гарэлкай, было і тоесёе, каб заесці: хлеб, пукі цыбулі, яйкі. — А вось і сусед,— нібыта ўзрадавана падхапіўся брытагаловы Стась.— Праходзь смялей, кульнём па чарцы! — He, дзякуй! Нюрка во прасіла — карчы калоць,— Вінцэсь паставіў калун каля дзвярэй і памкнуўся выйсці, але яго спыніў Стасеў воклік: — He ўцякай, сусед! Давай пагутарым як белыя людзі,— Стась няспешна вылез з-за стала і падышоў да Вінцэся. — He, не магу, трэба ісці.— рашуча запярэчыў Вінцэсь.— Склеп узяўся чыніць — работы процьма. — Брэзгуеш, значыцца,— зазначыў Стась і пагрозліва паглядзеў на Вінцэся з-пад навісльіх броваў. Вінцэсь хацеў пагадзіцца, што так яно і ёсць — не карцела яму распіваць гарэлку з абібокамі. Аднак не сказаў, але і дапяць не мог, як адмовіцца, каб не ўзлаваць гэтага чалавека. Падсунуўся да іх і Пецька. — Кінь ты, Вінца! — ён падняў і рэзка апусціў рукі. быццам і папраўдзе кінуў штосьці пад ногі.— Работы ўсёй ніколі не пераробіш. Пасядзі лепш з на.мі — адпачні. Мы... гэта во... разбірае.мся тут, каму сысці з до.му — яму ці мне? Бо анрыкла ўжо трымацца за адну спадніцу: мужыкі мы ці не? Дык нарэшце мы надумалі... гэта во... дагаварыцца па-людску. A ты нас рассудзі, братка,— Пецька падхапіў Вінцэся пад руку і пацягнуў да стала. — Я вам не суддзя — разбірайцеся самі,— Вінцэсь ізноў памкнуўся да дзвярэй. — Тады скажы хоць, у каго з нас больш правоў? — не адступаўся Пецька.— Я ж запісаны з Нюркай — у мяне... гэта во... у пашпарце адзнака ёсць. Усё па законе, а гэты прышлы зэк... — Што? Канчай шасцярыць, гніда! —рапта.м раз’юшыўся Стась.— Я засвае грахі адпакутаваў ад званка да званка. A з Нюркай мы яшчэ там, у зоне, сышліся — па сваіх законах. Мікіціш? Так што хіляй адсюль. пакуль цэлы, чуеш? — Стась з пагрозай, якая бачылася ва ўсёй яго паставе, падступаўся да Пецькі ўсё бліжэй і бліжэй, заціскаў таго ў куток. Вінцэсь, скарыстаўшы зручную хвіліну, выслізнуў за дзверы і подбегам кінуўся за вароты. Сабака гэтым разам не высунуў нават носа. ...Майструючы склеп, Вінцэсь наткнуўся яшчэ на адну патрэбу — не хапіла цвікоў. Мусіў ісці пазычаць да Захара. A калі вярнуўся, змеціў, што жонка чымсьці вельмі ўстрывожана. — Пецьку ў бальніцу павезлі,— паведаміла яна. — Чаго-о? — А гэты недавярак, Стась, ганяўся за ім па вуліцы... Упярыў калуном па спіне. Наўрад ці выжыве... А табе навошта было ісці да іх? Пацягаюць і цябе па судах — пачакай...— Жонка штосьці даказвала яму, папракала, але Вінцэсь не слухаў яе. Яго ўразіла, што злачынства і гэтым разам адбылося ў той жа хаце — і зноў не абышлося без калуна. — Янька, ты. можа, чула — калі стары Піліп паміраў, быццам бы ў хаце столь узрывалі? — прыцішаным голасам запытаўся Вінцэсь у жонкі, засяроджана ўзіраючыся ў яе твар. — Чаму ж не? Староі а с.мерць доўга не брала — пакутаваў надта. Тады ўзяліся столь узрываць, ды рады не далі. Управіліся, калі знайшлі калун у нябожчыка пад ложкам,— Яніна цікаўным позіркам углядалася ў мужаў твар. Але Вінцэсь маўчаў. Бо сам ужо ўверыўся, што калун той няйнакш як закляты. МОДНАЯ КУРТКА Быў выхадны дзень, на пляжы тварылася штосьці неймавернае. Бераг возера нагадваў стракатую дывановую дарожку, ад рознакаляровых купальнікаў і плавак мільгацела ў вачах. Ненадалёк ад берага над жоўта-карычневы.мі цела.мі. якія пазбіраліся там-ся.м у гурткі, узляталі ўгору мячы; усё наўкол калыхалася, узрывалася крьікамі і смехам. Хлопцы распрануліся і паклалі вопратку ля валуна: насіцца з рознымі там посцілкамі ды вылежвацца на сонцы было не па іх нравілах. Тут, на возеры, яны сыходзіліся амаль ува ўсім: гулялі ў валейбол, плавалі, шпацыравалі ўздоўж берага, выглядаючы дзяўчат. Арык часцей за ўсё кідаў вока на тых, што мелі нры сабе карты. Яго жартачкі звычайна канчаліся тым, што хлопцы займалі месца на дзявочых дыванках і пачыналі рэзацца з імі ў дурня. Мікола не любіў гэту гульню, таму Арык часцяком чанляў яму і яго напарніцы пагоны. Так было і гэтым разам. Калі карты ўсім надакучылі, Арык Хруцкі падхапіў сваю партнёрку і пацягнуў у ваду. Потым ён скіраваў раза.м з дзяўчатамі на валейбольную пляцоўку, а Мікола, які не лічыў сябе такім майстрам, каб гуляць праз сетку, колькі часу туляўся па пляжы. Крыху паназіраўшы, уціснуўся ў адзін з гурткоў: тут ён мог гуляць у мяч не горш за іншых. Неўзабаве хлопец не на жарт разышоўся і пачаў выцягваць такія рэзаныя мячы і з такім спрытам. што гульня прыкметна ажывілася. Дзяўчаты, не здольныя адбіваць моцныя ўдары, адна за адной выбывалі. У хуткім часе ў гуртку засталіся толькі дзве — самыя заўзятыя валейбалісткі. Адна з іх, што стаяла збоку ад Міколы, апынулася насупраць яго. Русявыя кароткія валасы звісалі ёй на вочы, дзяўчына цярпліва папраўляла іх пасля кожнага ўдару па мячы. На ёй быў чырвоны, усыпаны белымі гарошынкамі куііальнік. Дзяўчына, мусіць, шмат часу праводзіла на пляжы: загар у яе быў колеру спелага арэха, пакрываў цела шчыльным слое.м. Нечым гэтая дзяўчына вабіла да сябе: Мікола падсвядома сачыў за ёй. Злавіўшы яго зацікаўлены позірк, яна ўсміхнулася. He, не яму, а так — сама сабе. як усміхаюцца дзяўчаты, калі заўважаюць, што за імі хтосыді цікуе. Сэрца ў Міколы ў гэты момант ажно страпянулася — да таго знаёмай здалася яму гэтая ўсмешка. Тут ён адзначыў у думках. што выглядае на пляжы як белая варона — аніякага загару. Цяпер пад мімалётнымі позіркамі русявай дзяўчыны ён нават засаромеўся, што так прыкметна вылучаецца сярод усіх. А дзяўчына, калі мяч ад яго моцнага ўдару закаціўся ў ваду, схамянулася, нібы што згадаўшы, і падалася ў другі бок. Мікола, які памкнуўся бегчы ўжо за мячом, затрымаўся і пакрочыў услед за ёй, не зважаючы на іранічныя погляды. Тая спынілася каля сяброўкі, што ляжала на вузкай посцілцы, нешта сказала ёй, засмяялася і, падаўшы руку, адным рыўком паставіла яе на ногі. Абняўшыся, сяброўкі накіраваліся да фантана. Там, дачакаўшыся сваёй чаргі, абліліся вадой, напіскваючы ад асалоды. А калі вярнуліся на сваё месца. то не сталі класціся, а толькі круціліся да сонца то спінамі, то тварам. Мікола здагадаўся, што сяброўкі збіраюцца дадому, і калі яны зараз пойдуць, то невядома, дзе яшчэ ён сустрэне гэту сімпатычную дзяўчыну і ці сустрэне наогул. Ён як зачараваньі круціўся вакол дзяўчат, не знаходзячы больш-менш вартай прычыны, каб пачаць размову. Прыкмецілі і дзяўчаты, што вакол іх ходзіць нейкі дзівак. Пашапталіся між сабой, хіхікнулі і зрабілі выгляд, быцца.м не заўважаюць яго. Русявая ўжо зашпільвала спадніцу, калі Міколу раптам бы хто падказаў: дык гэта ж яна! — тая самая фізкультурніца, фотакартку якой ён убачыў аднаго разу на вітрыне неўзабаве пасля Першамайскага свята. Тады сярод дзяўчат у кароткіх спаднічках, што трымалі каляровыя вееры ў руках, ён адразу вылучыў яе — яна так хораша ўсміхалася, што яму зрабілася быццам бы весялей на душы. Усмешка звыкла-натуральна адкрывала верхнія зубы, а свежыя вусны рабілі яе зычлівай і даверлівай. I ўвесь твар яе свяціўся, быццам заклікаючы падзяліць з ёй яе добры настрой. Вабілі да сябе і вочы дзяўчыны: яны ззялі так ветліва, так шчыра, што ён доўга не мог адысціся. «Юныя фізкультурніцы на нарадзе» — прачытаў ён падздымкам... Згадаўшы гэта, Мікола падышоў да дзяўчыны, быцца.м да сваёй прыяцелькі, і жартаўліва спытаў: — Куды гэта юная фізкультурніца збіраецца? Сягоння ж, здаецца, ніякага парада не будзе. Сяброўка «юнай фізкультурніцы» няўцямна паглядзела на хлопца і адвярнулася, а русявая здзіўлена-радасна заміргала сінімі вачыма і падбадзёрыла яго той самай цудоўнай усмешкай, якая так добра захавалася ў яго памяці. Яна, канечне, бачыла той фотаздымак, і ёй, бадай. было прые.мна, што знайшоўся вось хлопец, якому яна спадабалася з першага ногляду, калі ён не толькі запомніў яе, але і здолеў пазнаць тут, у гэтым людным месцы. Дамоў Мікола пайшоў не адзін, як звычайна, і не з Арыкам, а з Галяй, якая ахвотна пазнаёмілася з ім і ветліва развіталася, згадзіўшыся на сустрэчу. * * *