Урэшце яна сцяміла, што за яе спінай вытвараецца нешта камічнае, паглядзела цераз плячо назад і тут жа адскочыла ўбок, пляснула рукамі і ўся зайшлася ад гучнага смеху. Мікола таксама зас.мяяўся, але адразу і насцярожыўся: так залівіста рагатаць магла толькі Галя. А мог бы і не пазнаць, бо не думаў, не гадаў, што яна здольная так модна апранацца,— на спатканні з ім яна ў такім убранні не прыходзіла. I прычоску змяніла: не завіўка, a гладкія валасы, натапыраныя на скронях і ля вушэй угору. Мікола міжволі запыніўся. I вылаяўся, мабыць, нават уголас — мудрагеліста падстрыжаны амбал, які толькі што тупаў за Галяй, падскочыў да яе, схапіў пад руку і пацягнуў яе ў сваю камнанію. А тая не відаць было, каб вельмі ўпіралася. Спачатку яна ішла разам з хлопцамі, нешта гаварыла і жартавала з імі. Аднак потым па.між ёй і яе зухаватым кавалерам, відаць, штосьці не зладзілася, бо яна пачала з абурэннем вырываць руку. А той не адпускаў яе і, схіліўшыся да самага вуха, нешта весела нашэптваў. Галя адхілялася ад яго і спрабавала вырвацца, але дарэ.мна. Мікола мігам апынуўся побач з імі і паклаў на плячо нахабніка руку: — Навошта так назойліва! Дзяўчына, зірнуўшы краем вока на свайго збаўцу, узрадавана ўсклікнула: — Глянь ты, Арык, на яго — дэбіла гэтага! Чаго прыклеіўся?! Той жа рэзка крутнуўся на месцы: — He блытайся пад нагамі, кент! Кульгай адсюль! — Вядома, стаяць не буду,— спакойна адказаў Мікола, беручы дзяўчыну за руку.— Хадзем адсюль, Галя! — Пастой крыху, не вельмі спяшайся,— выскачыў наперад хлопец ягонага росту з вострымі скуламі на твары.— Адкуль у цябе гэта куртка? Мікола ўтаропіўся на яго, як на якога экстрасенса, усміхнуўся і спытаў дзеля забавы: — А ты мне скажы, дзе ты ўзяў свае джынсы? — Mae джынсы — гэта мае. А чыя ў цябе куртка на плячах? — упарта дапытваўся скуласты. — Ды адчапіся ты, сябра! — Мікола папнуўся абысці яго, але той зноў загарадзіў дарогу. — He, не ўцякай. Гэты нумар так не пройдзе... Ён падхапіў яго пад адну руку, хтосьці — пад другую, усе акружылі яго гурбой і пацягнулі за жалезную агароджу ў двор нейкага дома, заваленага скрынкамі з-пад садавіны. Мікола адно паспеў агледзецца: Галі побач не было — некуды знікла, а ў двары было пуста, ні душы. — Што, можа. загадаеце распрануцца? — не губляючы форсу, запытаў Мікола, не зважаючы на тое, што ногі яго самі па сабе па-здрадніцку слабелі ад прадчування блізкай расправы. — He круці — адказвай, дзе ты ўзяў гэту куртку? — скуласты ўпіўся позіркам у яго грудзі і адышоўся назад, нібы беручы разгон, каб зрабіць той самы прыём, які быў намаляваны на куртцы. Мікола не ведаў ніякіх такіх прыёмаў і падрыхтаваўся да самага горшага, адно думаў, як устояць на нагах. Але нечакана на дапамогу яму прыйшоў той самы амбал, што чапляўся да Галі: — Стой, Марат! Можа, не твая? Адмеціна на ёй ёсць якая — успомні? — Навошта мне нешта згадваць яшчэ? Я гэту куртку здаў у хімчыстку... — Куды здаў, там і забірай,— падхапіў Мікола, быццам не разумеючы, пра што той гаворыць.-— Чаго ты ад мяне хочаш? Але скуласты не адступаўся: — На правым локці была зацяжка. Ану — паднімі руку. Мікола выставіў локаць, паглядзеў, пацягнуўшы рукаў да вачэй. I разгубіўся: на рукаве сапраўды прыкметна вылучаўся вузельчык з выцягнутых нітак. — Ну. што на гэта скажаш? — пачуў ён злосны голас. — Гэта яшчэ не доказ, схадзі спачатку ў хімчыстку,— запярэчыў Мікола, хаця ўжо сам пачаў здагадвацца, што ў гэтай справе не абышлося, пэўна, без Арыкавай кабеты. У гэты момант у двор убегла Галя, за ёй таропка ішоў міліцыянер. Дзяўчына ўціснулася у гурт, стала побач з Міколам, падазрона аглядаючы хлопцаў. «Не хапала яшчэ, каб міліцыя пачала разбірацца з гэтай курткай»,— спалохана падумаў Мікола. — Можа, лепш без такіх памагатых абыдземся, га? — звярнуўся ён да скуластага,— Правер, не будзе ў хімчыстцы, дык знойдзеш мяне ў інтэрнаце, вось мой студэнцкі білет — вазьмі. He хвалюйся — разбяромся самі,— запэўніў ён хлопца, калі той недаверліва ўзяў білет. — У чым гэта вы тут «самі» разбіраецеся? — спытаўся сяржант, які ў гэты момант наблізіўся да іх.— Што тут адбываецца? — ён перасунуў рацыю з боку наперад, нібыта збіраючыся гаварыць па ёй. Усе стаялі моўчкі. Сяржант з дакора.м паглядзеў на дзяўчыну, тая ж кінула няўцямны позірк на Міколу, тарганула яго за рукаў. Трэба было нешта адказваць. — Нічога такога не адбываецца. Узнікла ў нас гаворка, ды ўжо і... знікла,— растлумачыў Мікола, нечакана для сябе збіўшыся на каламбур. Сяржант прымірэнча перасунуў сваю рацыю на бок. — Тым лепш для вас. Усё на гэтым? — звярнуўся ён да Галі. Мікола ўзяў Галю за руку і паспяшыў развітацца з ім, a заадно і з хлопцамі. * * * Яны збочылі на ціхую вулачку студэнцкага гарадка. Абое маўчалі, адчуваючы стоеную няёмкасць. Міколу не спадабалася, што яго дзяўчыну, калі хто захоча, можа зачапіць так вось проста нават на вуліцы. а тая таксама, пэўна, лічыла сябе вінаватай, што дазволіла сабе недарэчныя жартачкі з першымі стрэчнымі. Аднак дзяўчына неўзабаве падбадзёрылася. — Але ж мадэрнова ты стаў апранацца,— прамовіла яна, скасавурыўшыся на Міколаву куртку. — Ат, давялося вось напяць, бо не знайшлося нічога людскага. Гэта цябе дык не пазнаць. Адкуль такія змены? — Змены? — перапытала Галя і чагосьці сумелася.— Г эта што, яшчэ які месяц — і ты мяне сапраўды не пазнаў бы. Словы яе прагучалі як папрок за рэдкія сустрэчы, пачуўся ў іх нейкі адчай, быццам ад якой балючай страты. Відаць, правільна гаварыў Арык, што аднымі лістамі дзяўчыну не ўтрымаеш. Але ж дзе яму знайсці той час для спатканняў, асабліва цяпер? Ён рады, што сустрэўся з ёй, нават шчаслівы ад гэтага, а на сэрцы прыкра, што не падрыхтаваўся яшчэ як след да экзамену. А што, калі зляціць са стыпендыі? Гэта ж канец вучобе. — Ну, не пазнаў бы — пазнаёміліся б як-небудзь яшчэ раз — нанава,— паспрабаваў Мікола скіраваць гаворку на жарты.— Паслязаўтра здаю апошні экзамен, а там ужо — на пагулянку,— спагадліва абняў ён дзяўчыну за плечы, злёгку прытуліў да сябе, аднак яна зварухнулася, каб вызваліцца.— А ты ўжо здала нябось? Нават усе? Віншую! Цяпер слова за мной. A там бяром палатку і гайда з нашымі ў турпаход, га?.. Ці сходзім у тэатр куды,— не зусі.м упэўнена дадаў ён, бо адчуў яе маўклівую адлучанасць. Штосьці засмучала дзяўчыну, а іх нечаканая сустрэча нібы зусім не ўзрадавала яе. Апошні раз яна весела шчабятала — пра сябе, пра сваіх сябровак, з якімі вучылася ў медвучылішчы, вельмі трапна і далікатна пакеплівала з яго, жартавала над яго да.маседства.м, а калі маўчалі, ён браў яе за руку, яна ў адказ пяшчотна паціскала яго далонь сваімі тонкімі пальчыкамі. 1 гэта маўчанне было не горшае за якую шчырую размову. А цяпер яна трымалася так, быцца.м яны толькі што пазнаёміліся. — Дзе гэта ты здабыў таку ю куртку?— спытала Галя, гледзячы перад сабой. Мікола ажно зубы сціснуў, каб не застагнаць: згаварылася яна з тымі хлопцамі, ці што? Далася ім у знакі гэтая куртка! Але стрымаў сябе, не паказаў нават, што злуе: — Няўжо і табе падабаецца? Ды гэта не мая зусім. Суседу майму, фарсуну, спатрэбіўся, дзіва нейкае, мой пінжак, а мне давялося ўзяць вось яго куртку. Разам жывём, таму і носім усё, хто што мае. — Як гэта — разам? — усхвалявана спытала дзяўчына.— Дзе? — Як — дзе? — у тон ёй адгукнуўся Мікола.— Галя, ці не забылася ты, дзе я жыву? I тут ён адчуў, як трывога, што ахапіла яго з моманту сутычкі на праспекце, падкацілася яшчэ бліжэй да сэрца. Ён раптам згадаў, што дзяўчына, як толькі ён паказаўся ёй на вочы, назвала яго Арыкам. Які ён Арык? Памылілася, вядома, але чаму менавіта Арык? Як гэта выскачыла ў яго з галавы? Не-не, да д’ябла! Толькі гэтага яму не хапала. — Дык ты што... можа, ведаеш яго... гэтага Арыка, Арыка Хруцкага? — спытаў ён асіплым ад хвалявання голасам. Дзяўчына разгублена прыкусіла ніжнюю губу. Мікола таксама не мог вымавіць ні слова. Урэшце Галя ўзняла на яго вочы і папрасілася: — Давай крыху пасядзім — стамілася я нешта. Мікола цяжка апусціўся на лаўку ў пакрыўджана-абыякавай паставе і выцягнуў ногі. Ён так і знерухомеў з каменным выразам на твары. Дзяўчына, на ўсім відаць, лічыла сябе вінаватай перад ім і засмучана глядзела кудысьці ўдалячынь невідушчым позіркам. Калі-нікалі яна спасцярожліва пазірала на яго збоку, як бы жадаючы нешта сказаць. Мікола бачыў, што ёй не па сабе, але спачуваць не хацеў, бо сам не мог ніяк супакоіцца. Як жа гэта зразумець? Дзяўчына, якую ён лічыў лепшай за ўсіх, якая была для яго самай жаданай, звязалася з Хруцкім, з гэтым пустадомкам, што з-за моднага рыззя гатовы блытацца з кім прыйдзецца і рабіць што давядзецца. I з такім чалавекам у Галі ёсць нешта агульнае? Неверагодна! Лепш бы яна знайшла сабе якога іншага, больш нрыстойнага хлопца, калі ўжо ёй так надакучыла чакаць спаткання з ім, Міколам. — I далёка гэта ў вас зайшло? — паглядзеў ён на дзяўчыну сумным позіркам. — He трэба, Коля, так гаварыць — не смей, чуеш! — запярэчыла Галя, даткнуўшыся да яго рукі схаладнелымі пальцамі. Мікола скрыжаваў рукі на грудзях, схаваўшы далоні пад пахі. Дзяўчына пакрыўджана падцяла губы і адвярнулася. — Я ведаю, пра што кажу — прарвалася ў Міколы.— Я вельмі добра ведаю гэтага піжона. 3 ім трэба ці рваць адразу, ці скакаць пад яго дудку... Прыстойныя дзяўчаты, каб ведала, абыходзяць яго за кіламетр... Сядзі! — ён утрымаў дзяўчыну за плячо, калі тая рванулася з месца. — Што ты вярэдзіш мне душу! — абурылася Галя, дарэмна спрабуючы скінуць руку хлопца са свайго пляча,— He тое ты гаворыш, зусім не тое! He хачу цябе слухаць, разбяруся сама. — Сама! — ускочыў з месца Мікола.— Ды ён табе так мазгі запудрыць... — Кінь ты, Коля! — рашуча абарвала яго дзяўчына і ціха, з ушчуваннем у голасе сказала: — Ну як гэта можна — жывеш з чалавекам разам. а сам абгаворваеш яго. Нават пагарджаеш ім, а вопратку яго дык насіць не грэбуеш. Мікола, здаецца, захлынуўся ад гэтых яе разумных слоў, ад крыўды на тое, што яна так абразліва перайначыла яго намер перасцерагчы яе. Ён намагаўся нешта сказаць, але толькі хапаў ротам паветра. Галя міжволі адсунулася ад яго, спалохана зашаптала: — Прабач, Коля, не хацела, але ж ты так гаворыш, быццам...