• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    III
    У камандзіроўцы ўсе турботы прыпалі на апошні дзень, ды яшчэ і на выхадны. Сяргей зранку сядзеў у прьіёмным пакоі галоўнага інжынера. У памяшканні насупраць яго кабінета, за фанернай перагародкай, гучалі галасы. Людзі гаварылі абурана, спрачаліся, папракалі адзін аднаго ў няд-
    байнасці. Сяргей слухаў гэты лямант, седзячы за дзвярыма. Слухаў ужо гадзіны мо дзве. Каб ведаў, што дыспетчарская нарада будзе гэтулькі доўжыцца, збегаў бы хоць куды наснедаць. А цяпер было не адысціся, бо нарада ў любы момант магла скончыцца.
    Дарэчы, калі выпаў кароткі перапынак, Федарэнка выскачыў перакурыць і сярдзіта сказаў Сяргею: «Не таўчыцеся тут, ідзіце лепш пагуляйце — гэта надоўга»,— і нават падштурхнуў яго да выхаду. Але Сяргей не мог дазволіць сабе такой раскошы. Для яго важней за ўсё было падпісаць свае паперы.
    Сяргей у роспачы адно піў ваду з графіна ды матляўся ад акна да дзвярэй. I тут у прыёмны пакой з імпэта.м зайшла жанчына ў шэрай, амаль што белай сукенцы. He зважаючы на Сяргея, пакіравала да дзвярэй, за якімі ішла нарада, але раптам прыпынілася, слухаючы, што там робіцца.
    — Добры дзень, Анюта,— цырымонна пакланіўся ёй Сяргей, крьіўдуючы, што яна нават не прыкмеціла яго.— 1 вам сёння не гуляецца?
    — Сяргей? — азірнулася яна з радасным здзіўленнем.— Я думала, ты ўжо даўно дома. Што ты тут згубіў?
    — Пяць тысяч! Гэта выкуп за маё жыццё,— жартам паспрабаваў адказаць Сяргей, але атрымалася кепска, бо жартаваў з таго, што не давала спакою.— На гэту суму мне трэба падпісаць, хоць трэсні, акт аб аплаце нашай працы.
    Жанчына зняла акуляры і, прыжмурыўшы свае бурштынава-зялёныя вочы, занепакоена глядзела на Сяргея. Потым недаверліва снытала:
    — А раней нельга было падпісаць?
    — Федарэнка з дня на дзень адкладваў — нібыта не мог прабіцца да галоўнага. Сказаў, што сёння — у суботу — самы спрыяльны момант.
    На вузкім твары жанчыны вітала засмучана-спагадлівая ўсмешка. Міжволі прыцягвала позірк верхняя губа, акрэсленая, нібы алоўкам, светла-карычневай рыскай.
    — А сам ён тут — Федарэнка? — спыталася яна і, не чакаючы адказу, растлумачыла: —Я прыйшла з ім лаяцца. Хачу
    проста тут, перад усімі, патрабаваць, каб хутчэй пераводзіў у наша бюро людзей. Час ужо нешта рашаць...
    — Ужо быццам бы рашылі — наслухаўся тут,— махнуў Сяргей рукой.— Федарэнка лічыць, што толку ад вашага бюро... як ад казла малака. Гэта яго словы.
    — Сам ён казёл! — раззлаваная жанчына кінулася да дзвярэй, ухапілася ўжо за ручку, але раптам спынілася і здзіўлена ўсміхнулася: — Во горла дзяруць. I так кожную суботу — ажно да хрыпу. Жанчыне сюды нават патыкацца страшна... Але пайду! Давай і твой акт заадно — паспрабую падпісаць. Чакай мяне тут, Сяргей,— можа, спатрэбішся.
    Яна асцярожліва адчыніла дзверы і праслізнула ў пакой. З’яўленне Анюты зрабіла, пэўна, нейкае ўражанне на мужчын, бо шумная гаворка на момант сціхла. Але потым зноў пачалі кагосыді дубасіць — за нарыхтоўкі, матэрыялы, інструменты. Аднак нічога, колькі ні вастрыў Сяргей вушы, не чуваць было ні пра аўтаматызацыю, ні пра Анюціна бюро. 1 сама Анюта голасу не падавала.
    Яна выскачыла з памяшкання нечакана і з паперамі, якія ганарыста трымала над галавой.
    — Чорт яго бяры! He стала я з ім тузацца сёння — другім разам як-небудзь,— узбуджана мовіла Анюта і патрэсла перад Сяргее.м сашпіленымі аркушамі.— Затое на акце тваім ён свой кручок паставіў.
    — Хто — Федарэнка? Трэба, каб падпісаў галоўны інжынер...
    — Падмахнуў і той. Я ім сказала, што у мяне прэтэнзій да вас ня.ма, бо ты ўсё наладзіў. Але сам разумееш — гэта аванс. Цяпер. чалавеча, ты ў маіх руках — будзеш адпрацоўваць. Толькі што з цябе спаганяць? — яна адышлася да акна, углядаючыся ў паперы.
    — Ды тут усё ў норме. Федарэнка за першы наш комплекс чапляецца — за «Аўтамат»...— пачаў тлумачыць Сяргей і раптам знямеў ад здзіўлення.
    Анюта стаяла перад ім у белых плаўках і вузенькім, такім жа белььм, ліфчыку, а светла-шэрая сукенка нібыта знікла — зрабілася празрыстая, як вэлюм. Сяргей адвёў вочы, не пада-
    ючы выгляду, што бачыць яе ў такім пікантным адзенні. Але варта было Анюце скрануцца з месца, як міраж з аголенай жанчынай знік гэтак жа раптоўна, як і з’явіўся.
    Анюта, мусіць, прыкмеціла па твары Сяргея, што ён чымсьці збянтэжаны, ды зразумела ўсё па-свойму і паспяшалася яго супакоіць:
    — He палохайся — я цябе не затрымліваю. Але вяртайся як мага хутчэй — добра?.. Тады трымай свае паперы!
    Сяргей узяў іх і акуратна запіхнуў у пінжак ва ўнутраную кішэню.
    — Дзякуй, Анютка, шчыры табе дзякуй! Ты для мяне як тая добрая фея,— Сяргей гатовы быў абняць жанчыну ад радасці, нават схапіў яе за локці, але яна адхінулася, прыклаўшы палец да яго вуснаў.
    Сяргей суняўся і ўжо цішэй дадаў:
    — Мая чараўніца можа распараджацца мной, як яна таго пажадае,— ён паслухмяна схіліў галаву і прыклаў руку да сэрца.
    — Твая чараўніца больш за ўсё хоча апынуцца на свежым паветры — у сваім прыгожым цяністым парку,— адгукнулася Анюта і паважна, з напускной ганарлівасцю пакрочыла да выхаду.
    IV
    На вуліцы дыхалася не лягчэй, ды яшчэ і спякота даймала. Сонца з паўдзённай вышыні грэла зямлю так, што трымцела паветра. На вочы Сяргею трапіў ларок, да якога прыляпілася чарга,— прадавалі піражкі. Ён быў галодны, як сабака на паляванні, але не адважыўся лезці ў чаргу разам з жанчынай. Пад нагамі шныралі галубы, якіх хто-ніхто частаваў піражкамі.
    Непадалёк ад ларка спыніўся дзядок з сівой барадою — у саламяным капелюшы і пашарпаным чорным касцю.ме. Ён выграб з кішэні прыгаршчу крошак і пасыпаў сабе пад ногі. Неўзабаве да яго прыкавыляў рыжы голуб і пачаў іх дзяўбці. Следам і ўсе астатнія галубы, а разам з імі і вераб’і сабраліся
    каля дзядка. Той толькі галавой круціў і задаволена назіраў за птушкамі.
    — Гэты чалавек корміць іх кожную раніцу,— заўважыла Анюта.— Ходзіць сюды, як на работу, толькі сёння нешта запазніўся.
    — У выхадны дзень не грэх і паспаць,— весела адгукнуўся Сяргей, азірнуўшыся на цікавага дзядка.
    Праз колькі хвілін яны забрылі ў цяністы парк. Тут было надзіва ўтульна. Сяргей як захлынуўся ад тае прыгажосці, якая ахутала іх. I быццам не было дагэтуль ні клопату, ні спрэчак — усё неяк адразу змарнела і звілося ў мізэрны клубочак непрыемных успамінаў. А засталося толькі найлепшае, што магло напаткаць Сяргея ў чужым горадзе,— вось гэтая жанчына, якая ішла з ім поруч.
    3 ёй было лёгка гутарыць, наперад ведаючы, што яна не стане насміхацца ці кепска згадваць пра яго, калі б ён і ляпнуў нешта не тое. Сяргей гаварыў аб усім, што прыходзіла ў галаву,— смяшыў, згадваючы свае прыгоды ў дарозе, альбо распавядаў пра вядомыя эстрадныя ансамблі, на канцэртах якіх ён пабываў, дзяліўся ўражання.мі пра мітынгі, без якіх не абыходзілася ніводная значная падзея ў яго горадзе. He прапусціў нават футбол, хоць Анюце, відаць па ўсім, няўцям было, навошта людзі бегаюць за мячом, высалапіўшы языкі.
    Аднак усё ж збіўся на тое, што турбавала яго больш за ўсё:
    — Анюта, хачу цябе адразу папярэдзіць, што без праіраміста я з нашым «Аўтаматам» нічога не зраблю. А праграмістаў у нас не хапае.
    — Самі вінаватыя — навошта вы піхаеце ўсё ў праграмы? — спытала жанчына з горыччу ў голасе.— Хто вас просіць? Ды вы хоць ілбы свае паразбівайце, усяго ў машыну не ўвапхнеце. А я свой завод, сваю вытворчасць ведаю лепш за вас. I сама магу падказаць вашай звышразумнай машыне, што рабіць — толькі дазвольце! Патрачу крыху больш часу, затое не буду апасля разгадваць яе рэбусы.
    Сяргей, слухаючы такія дылетанцкія разважанні, толькі паблажліва ўсміхаўся. Анюта, мусіць, кепска ўяўляла сабе,
    што яна трымала ў сваіх руках. А трымала яна не проста машыну, а таго самага робата, які часцяком паказваецца на экранах, толькі той падобны да чалавека, а гэты нагадвае звычайную скрынку. Але гэта скрынка-робат можа зрабіць амаль усё, што робіць тэхнолаг,— і тэхналагічную карту напісаць, і прыстасаванне да станка альбо інструмент начарціць. Тэхнолагу застаецца толькі збольшага кінуць на паперы вокам, падпісаць і аддаць у цэх. Здараюцца, вядома, і ў электроннавылічальнай машыны «заскокі», дык трэба іх вытрасці з яе праграмных мазгоў — і ўвесь клопат. I не трэба ёй нічога падказваць.
    Парк быў прыбраны, але здавалася, што яго ніхто не даглядаў, бо таполі ды ліпы, кусты і кветкі атабарыліся тут прывольна, як у лесе. Людзей а.маль не было. Паперадзе паўстала штосьці накшталт скалы, у якую былі ўмураваны дзверы.
    Сяргей ізноў адчуў, як моцна ён згаладаўся. Але каб ведаў, што за гэтымі дзвярыма ў скале размясцілася кааператыўная кавярня, то абышоў бы яе за кіламетр... Ужо на выхадзе з яе ён зазначыў, што на свой апусцелы кашалёк разлічваць больш не можа. А значыцца, не прыходзілася разлічваць і на якую забаву з Анютай.
    Таму сказаў, што прасілася з языка:
    — У такую снякоту толькі ў парку і ратавацца.
    — Праўду гаворыш,— адразу адгукнулася Анюта.— A хочаш, сходзім у нашу нячору? Ужо там прахалода дык прахалода! Ну, праўда, давай. У гэту пячору на экскурсіі з усяго свету ездзяць, а я, дзівачка гэткая. ні разу не была там. Адкладваю з дня на дзень, а набіраюцца месяцы. Авой — якія месяцы, гады пайшлі ўжо. Хадзем, Сяргейка — га? Тут блізка, у кавярні мы. пэўна, сядзелі якраз над той пячорай.
    Пакуль Сяргей згадваў, колькі грошай даў яму на здачу бармен, Анюта падхапіла яго пад руку:
    — Усё -— ідзём! Я цябе запрашаю — ты не можаш адмовіць сваёй добрай феі.
    Білецёрка, яна ж і вахцёрша, параіла ім чакаць, пакуль не збярэцца новая група экскурсантаў, бо адна толькі што пайшла.
    — Мы яе дагонім — толькі дазвольце,— запэўніў Сяргей.
    — Вы-то дагоніце, а як яна,— білецёрка павярнула галаву да Анюты,— у такім строі. Гэта ж не палац — тут зверху капае.
    — Гэту бяду я адной рукой развяду,— Сяргей зняў з сябе пінжак і накінуў на плечы Анюце.— Як — цяпер можна?
    Білецёрка вяла махнула рукой на яго зухаватую балбатню, але ўсё-такі прапусціла іх, падказала толькі, што ісці трэба ў адным напрамку — на электрычнае святло.
    Адразу за дзвярыма іх напаткала дзівоснае відовішча: на столі пячоры зіхацелі ружова-блакітныя крышталікі снегу. Крыху далей яны трапілі ў грот, дзе зверху ледзь не да зямлі звісалі вялікія ледзяшы, празрыстыя і блішчастьія. Святло ад ліхтара пад столлю, здаецца, цалкам паглыналі гэтыя ледзяшы, бо, акрамя іх, не.мажліва было хоць што разгледзець. «Мусіць, мы ў сталактытавым гроце»,— чамусьці шэптам прамовіла Анюта, увабраўшы далонь яго рукі ў сваю.