• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Сяргею хацелася сказаць, што ён не збіраецца тлумачыць паклёпніцкія лісты. Яшчэ яму карцела заявіць, што гэта агідна: пераносіць сямейныя звадкі на службовыя справы, не ведаючы нават, адкуль ногі растуць — са слоў аднаго чалавека, хоць бы і жонкі. Яго няўмольна цягнула за язык сказаць яшчэ Сімалю, што ўжо каму-каму, а толькі не яму, са сваімі адносінамі да сваёй былой сям’і, лезці ў чужую.
    Аднак хваля абурэння перакінулася на жонку, што здуру накрэмзала скаргу. У чым яна магла вінаваціць яго? Калі Сяргей вярнуўся з калгаса, то ўбачыў на стале недапітыя шклянкі з віном, а ў лоджыі знайшоў цэлую батарэю бутэлек з-пад гарэлкі. Жонка не паспела, пэўна, прыбраць за сваімі гасця.мі, бо стол быў завалены агрызкамі яблыкаў, кавалкамі счарсцвелага хлеба і рэшткамі закускі на талерках. Акуркі ад цыгарэт і папярос ляжалі на сподачку, абрус быў абсыпаны попелам.
    Тады быў якраз выхадны дзень -— субота, дык чаму яе не было до.ма? Сяргей найперш памчаўся да Таіскі, як лепшай сяброўкі. I не памыліўся — тая, аказваецца, таксама балявала з жонкай. Жонку яе госці адправілі на машыне «хуткай дапамогі» ў бальніцу, але няхай ён не хвалюецца — нічога страшнага не адбылося: падчас выпіўкі хапілі Лёдзю нейкія колікі ў пячонцы. А дачку яна яшчэ дагэтуль перадала сваёй маці. Таіска не спяшалася тлумачыць, з якой нагоды і ў кам-
    паніі з кім яго жонка забаўлялася, а Сяргей не схацеў і распытваць.
    Ён тады, як і мае быць мужу, наведаў Лёдзю ў бальніцы, a пасля, калі яе выпісалі, цвёрда заявіў, што яму абрыдлі яе тралі-валі. Якія? А хоць бы і тыя, што яна часцяком не начуе дома, а ў сваёй разведзенай сяброўкі, а калі Таіска з’язджае з дому, бярэ ключы ад яе кватэры — нібыта для таго, каб наглядаць за ёй. А гэта яе апошняя пагулянка чаго вартая, не гаворачы ўжо аб выбрыках у доме адпачынку... Словам, ён параіў жонцы лепш самой падаць заяву на развод. I вось што атрымаў у адказ. Хто яго ведае, ці дайшло б у іх да таго разводу, але ўжо цяпер яго не абмінуць.
    — А можа, не трэба нам разбірацца тут у сямейных справах — га, Сідар Іванавіч? — мовіла ў абарону Сяргея Люда Харчукевіч.
    — 1 сапраўды, таварышы, мы ж не на пасяджэнні таварыскага суда,— падтрымаў яе чалавек з прафкама.— Давайце будзем трымацца бліжэй да справы.
    Сімаль сумеўся, ажно пачырванеў, але ж, мусіць, не ад таго, што яму зрабілася сорамна.
    — Калі ваша тэма закрываецца? — спытаў у Сяргея Храйнёў, вяртаючы размову ў дзелавое рэчышча.
    — Праз тры месяцы — у снежні. Аднак ужо ёсць станоўчыя вынікі, якія я адлюстраваў у артыкуле,—нагадаў Capre й.
    I тут у гаворку зноў уварваўся Сімаль — мусіць, не мог стрываць, што яго адсунулі ўбок.
    — Аднак таварыш Грачук сцвярджае, калі я правільна яго зразумеў, што работа Шчуцкага не дасць ніякіх вынікаў, акрамя страт. А гэта ж думка яго непасрэднага кіраўніка, майце на ўвазе,— шматзначна папярэдзіў Сімаль.— А што тычыцца яго сямейнай завірухі, то добра яшчэ, што скарга напісана своечасова...
    Апошнія словы ўжо не даходзілі да Сяргеевай свядомасці. Яны патанулі ў гневе падчас Сімалевых разваг наконт захавання сямейнага ладу. Толькі паслухайце, які праведнік знай-
    шоўся! Як цвёрда ён стаіць на варце чужой сям’і! А спытайце ў яго, як ён абышоўся са сваёй?
    Сяргей, ледзь стрымліваючы сябе ад абурэння, прамовіў:
    — Вам бы, таварыш Сімаль, не пашкодзіла лепш пра сваю першую сям’ю ўспомніць. Ды адшукаць дачку, ды паглядзець на яе хоць адны.м вокам, a то і дапамагчы чым-небудзь хоць бы цяпер.
    Сяргей думаў, што строгі ахоўнік маралі праглыне язык ад такіх напамінкаў. Але той не разгубіўся.
    — Вы маіх сямейных спраў не ведаеце і ведаць не можаце,— суха адказаў Сімаль, ва ўпор гледзячы Сяргею ў вочы.— Гаворка ідзе пра вас. I я раю вам памірыцца з жонкай, таварыш Шчуцкі. Гэта пойдзе на карысць, дзе б вы ні працавалі. А калі гаварыць па вялікім рахунку, Уладзімір Пятровіч,— Сімаль ледзь не ўсім тулавам павярнуўся да Храйнёва,— то нягожа нам збаўляцца ад людзей, якія спатыкаюцца ў жыцці. Наша задача дапамагчы ім вярнуцца на правільны шлях, выхаваць належным чына.м у сваім калектыве. Мушу ва.м сказаць, што за ім і іншыя грахі водзяцца.
    Шэф уважліва выслухаў Сі.маля, а затым не менш уважліва агледзеў Сяргея.
    — Прапаную зрабіць такім чынам,— урэшце азваўся ён, звяртаючыся да ўсіх прысутных.— Па тэме. якую распрацоўвае таварыш Шчуцкі, павінна быць рашэнне нашага навукова-тэхнічнага савета. Таму няхай ён перадасць свой артыкул на рэцэнзію Рызіну,— шэф павярнуў галаву да начальніка аднаго з сектараў Рызіна, а потым перапытаў у Сяргея: — Вы яго ўжо падрыхтавалі да друку, ці не так? Добра. На наступным пасяджэнні мы яго абмяркуем і прымем пэўнае рашэнне аб выніках работы па тэме «ГІерспектыва». Згодныя?.. Людміла Канстанцінаўна, так і запішыце, калі ласка, у пратакол.
    — Уладзімір Пятровіч, спісы аб атэстацыі кадраў неабходна падаць на гэтым тыдні,— нагадаў Сімаль шэфу, зазіраючы ў вочы,— Мы не паспее.м абмеркаваць Шчуцкага.
    — А мы яго пакуль што атэстуем,— адказаў шэф і спытаў у Сяргея: — Вы зразумелі?
    — Зразумеў, Уладзімір Пятровіч! Я перадам артыкул на рэцэнзію Рызіну і выступлю з дакладам, калі патрабуецца,— запэўніў яго Сяргей, узрадаваны, што не трапляе ў чорныя спісы, і падаўся да дзвярэй.
    — Адну мінутку,— уладарным тонам спыніў яго Грачук і звярнуўся да членаў камісіі: — Прашу ўлічыць, што мне спецыялісты па інжынернай псіхалогіі на гэты момант не патрэбны. Тым больш у якасці старшага інжынера. На гэтай пасадзе мне трэба мець кваліфікаванага праграміста. Лепшае, на што я магу пагадзіцца,— гэта пакінуць Шчуцкаму той жа аклад, але працаваць ён будзе як просты інжынер.
    — А пасада інжынера дазваляе атрымліваць тыя ж грошы? — недаверліва спытала Люда Харчукевіч у Грачука.
    — Па новым штатным раскладзе аклады павялічваюцца,— паспяшыў адказаць за яго Сімаль, нібыта падтрымліваючы такое рашэнне.
    — А што скажа наконт гэтага сам Шчуцкі? — спытаў у Сяргея шэф.— Згодны вы працаваць на пасадзе інжынера з тым жа акладам?
    Пытанне прагучала ці не здзекліва. Пасля таго як яго ледзь не выпхнулі за дзверы інстытута, у яго самога пытаюцца, ці згодны ён працаваць. Ды чорт яе бяры — тую пасаду, абы можна было займацца сваёй справай. 1 ўсё ж на душы было прыкра, штосьці так і падмывала знутры не пагадзіцца і пакласці канец усёй гэтай мітрэнзе. Калі яго паніжаюць на пасадзе, дык навошта яму свой пуп ірваць?
    У той жа час у яго не хапала духу пахаваць усё ўласнымі рукамі. Як бы там ні было, ён сам «вылічыў» сваю тэму, атрымаў дазвол на яе распрацоўку і толькі што адваяваў сабе месца ў штатным раскладзе інстытута — дык, мажліва, гэта не так ужо і мала напачатку. Ды і не бачыў ужо ён для сябе ніякай іншай дарогі, акрамя той, што выбраў.
    — У мяне няма іншага выйсця, Уладзімір Пятровіч,— спакойна, з нрыхаванай асуджанасцю ў голасе, адказаў пасля нядоўгага маўчання Сяргей і зірнуў на спах.мурнелага Грачука, быццам пытаючыся, ці правільна ён робіць.
    На Сімаля ён наўмысна не звяртаў увагі, хоць і адчуваў на сабе яго цяжкі і ўчэпісты позірк...
    Дома яго чакала пісьмо з Кунчура. У канверце ляжаў той самы пратакол, якога яму так не хапала на камісіі. Анюта даслала яго, як Сяргей і прасіў. на да.машні адрас. Шкада бьіло, канечне, што ён не атрымаў яго крышачку раней, але не гэта азадачыла Сяргея.
    Увагу яго адразу прыкавала запіска ад Анюты. Яна пісала: «Шаноўны С. П.! Комплекс наш працуе, тэхдакументацыя з машыны перадаецца ў аўтаматны цэх. Пэўна, дзякуючы гэтаму зацвердзілі ўрэшце і штат нашага бюро. Шчыруем пакуль што ўпяцярых. Федарэнка параіў пераманіць да нас і цябе, што я з радасцю і раблю. А што? Згаджайся, Сяргей, бо які з мяне начальнік, ды і спецпадрыхтоўкі бракуе. Спадзяюся — да хуткага пабачэння!»
    Анюта паасцераглася называць сваё імя і добра зрабіла: пісьмо паспела ўжо распячатаць жонка. Самой яе не бьіло дома — пагрэблася хутчэй за ўсё ў садзік за дачкой. Ды што з таго, калі б яна прачытала цянер хоць бы і любоўнае пасланне? Сяргей ска.мячыў запіску, але тут жа зноў выпрастаў яе на далоні і больш пільна ўгледзеўся ў напісанае. He, як ні чытай, ніякіх сумненняў не заставалася: недзе і некаму ён яшчэ патрэбны.
    У глыбокім роздуме Сяргей колькі часу туляўся па кватэры, урэшце запыніўся на кухні — каля акна. Пачаў зацікаўлена, як усё роўна дагэтуль не бачыў, узірацца з дзевятага паверха на вуліцу, якую з канца ў канец абляпілі машыны і людзі. Адзначыў, што на тратуары паявіліся новыя камерцыйныя ларкі. За імі, паміж высокіх дамоў. кароткім адрэзкам высвечвалася стужка ракі. На здзіўленне сабе, Сяргей не мог згадаць, каб ён хоць калі выбіраўся на яе бераг. Ен засунуў Анюціну запіску ў кішэню пінжака і падаўся на вуліцу.
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    I
    Пасялілі Сяргея ў нумары на дваіх. Ён мясціўся насупраць гардэроба, таму надчас снедання, абеду і вячэры ад гулу і гоману не было паратунку. Непакоіла крыху і другое— зусім яшчэ малады сусед, які назваўся Віцем. Але ўсё гэта былі дробязі. Галоўнае, што ён далёка ад дома, і не дзе-небудзь у тайзе, а ў доме адпачынку.
    Як ён апынуўся тут? Жыць разам з жонкай апошнім часам стала немагчыма: да яе ні з таго ні з сяго панадзіліся хадзіць сяброўкі. Лёдзя заводзіла іх на кухню, і яны, зачыніўшыся, пілі там чай, бясконца тачылі лясы. Увогуле, Capreft быў не супраць гасцей, але ж яны прыходзілі не да яго, прыходзілі вельмі часта і, вядома, заміналі. Аднаго разу ён не вытрываў і выпаліў жонцы: “Калі твае сяброўкі так табе патрэбны, дык і жыві з імі. А я пашукаю больш зацішнага месца — толькі чамадан збяры ў дарогу”.
    Сказаў так у роспачы, не надта задумваючыся, і падаўся на работу. А вярнуўшыся дадому, убачыў, што чамадан ужо стаіць у парозе. Што бьіло рабіць? Падхапіў Сяргей свой чамадан і пайшоў. Пераначаваў колькі дзён у знаёмага, а поты.м у пошуках кватэры ўзяў водпуск. Яго ніхто і не затрымліваў, бо які дурань добраахвотна пойдзе адпачываць зімой. Затое Сяргей не меў аніякага клопату з пуцёўкай: трэба было толькі заікнуцца, як Зе.мас яе і аформіў.
    Штодзённыя прагулянкі па лесе, на бераг возера, бязмэтныя паходы ў мясцовы насёлак нейкім чынам прымірылі Сяргея з яго няўдалым жыццём. Ды і маляўнічая прырода, неабсяжныя краявіды наўкола прыносілі жаданае заспакаенне. Асабліва цешылі вока сваёй казачнай прыгажосцю елкі, аздобленыя пушыстым снегам. I не толькі гэта. Было з чаго дзівіцца, калі Сяргей заўважыў, што лёд на возеры ляжыць застылымі хвалямі, нібыта які чарадзей раптоўна скаваў яго сваім сцюдзёным подыхам.