Распячатка чорнай скрынкі
Яўген Кантылёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 238с.
Мінск 1999
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Сяргей радаваўся, што яго ніхто не ведае тут, і сам не меў ніякай ахвоты заводзіць знаёмства з жанчынамі, бо гэта было зусім проста. Радавала мажлівасць пабыць аднаму, адрынуцца ад хваляванняў і іурбот, якімі быў сыты па горла і дома.
Аднак не тое гэта было месца, каб зашыцца ў сваю адзіноту. Неяк, вярнуўшыся з бібліятэкі, у сваім нумары заспеў дзвюх дзяўчын. Калі выходзіў, пакінуў ключ у адміністратаркі — для Віці, вядома, а тут дзяўчаты.
На яго запытальны погляд адна з іх, з прыгожымі карымі вачыма і са стрыжкай пад хлопчыка, патлумачыла:
— Выбачайце, мы чакаем Віцюню — ён зараз вернецца.
Яна сядзела на Віцевым ложку, а яе сяброўка, белабрысая, з доўгімі валасамі і тонкімі рысамі незвычайна белага, мармуровага твару, уладкавалася на крэсле за сталом, які стаяў упрытык да падаконніка. Яна была прыкметна засмучана тым, што апынулася ў пакоі незнаёмага мужчыны.
Каб падбадзёрыць, Сяргей звярнуўся да яе:
— А не вернецца, дык знойдзем занятак і без Віцюні — праўда?
— А што мы будзем рабіць? — адгукнулася бялявая, сарамліва ўсміхаючыся.
Сяргей не ведаў, што і адказаць. Ніякі дасціпны жарт не ішоў на язык, а той, што круціўся, наконт самай папулярнай у доме адпачынку забавы, дзяўчаты маглі прыняць за чыстую манету. Якраз у гэту хвіліну ў дынаміку загучала музыка, пад якую можна было танцаваць. Сяргей памкнуўся, каб падхапіць дзяўчыну, але яе каравокая сяброўка спыніла:
— He дурыцеся вы, людзі! Соня, мы ж на танцы ідзём — там наскачамся. Хадземце і вы з намі, малады чалавек, a то вы, здаецца, усе забавы на лес памянялі. Так і пуцёўка згарэць можа.
— He згарыць! — міжволі настроіўся на жартоўны лад і Сяргей.
— Во, бачыш, ты гэтага адзінотніка! — перавяла каравокая жартоўна-здзіўлены позірк на сяброўку і пацікавілася, звярнуўшыся да Сяргея: — Скажыце хоць, хто яна —лясная дзева, ці што? Мы яе, мусіць, і не бачылі яшчэ?
— Чаму не — кожны дзень бачыце,— запэўніў Сяргей, хаваючы ўсмешку.
— Кожны дзень? Мо якая афіцыянтка? — строіла здагадкі дзяўчына.
— He, яна не працуе. I на прагулянкі не ходзіць,— удакладніў Сяргей.
— Ха-ха-ха! — раптам зайшлася ад смеху каравокая і падскочыла да сяброўкі, пляснуўшы яе па плячы.— Соня! Гэты чалавек прывёз з сабой ляльку... Пакажыце, калі ласка,— папрасіла яна Сяргея, бліскаючы вачыма.
— He магу — няма яе тут,— Сяргей сцяміў, што ў сваіх жартачках яны збіліся на вядомую гульню «горача-холадна».
— Мая дзяўчына аблюбавала адно месца і ніколі не пакідае яго.
— А-а, я ведаю! — узрадавана ўсклікнула Соня.— Яна сядзіць вось так,— дзяўчына абхапіла свае калені рукамі і прыўзняла ногі.
У гэты момант у пакой уварваўся Віця. Гарбаносым тварам сваім ён вельмі нагадваў горца.
— Усё о’кэй, дзяўчаткі, можна ісці! — абвясціў ён з парога.— Танцы ў санаторыі будуць. I музыка — клёвая, нейкая рок-група заскочыла. Айда і ты з намі, Сяргей!
— Можна і ў свой клуб схадзіць — дыскатэка ж сёння,— замуляўся Сяргей.
— Тут ад суму скіснеш — усе туды збіраюцца,— патлумачыў Віця і затрымаў дзяўчат, якія пачалі апранацца.— Цішэй ход, паненкі, не ганіце коней. Давайце саграшым крыху,— ён вывалак з тумбачкі трохлітровік, у якім заставалася яшчэ ледзь не палова напою.
Соня палахліва зірнула на сяброўку, але тая і не думала адмаўляцца:
— Калі нельга, ды вельмі хочацца, то можна. Толькі было б чым закусіць.
— Будзе, радасць ты мая, і закусь. Для цябе я без падману і рыбку з возера дастану,— Віця цмокнуў каравокую ў шчаку, ціскануў яе ў абдымках — ды так, што тая ажно войкнула, і загадным тонам запрасіў: — Сядайце!
Ён паставіў перад дзяўчатамі шклянкі, пляснуў у іх пакрыху свайго пітва і падагнаў:
— Глытайце хутчэй, дзяўчаткі, пакуль я не перадумаў.— Сам жа выхапіў з тумбачкі тлустага карася і пачаў разразаць яго.— Яня, пакажы прыклад!
Яня дакранулася сваёй шклянкай да Сонінай, моўчкі выпіла, а следам пракаўтнула напой і Соня. Соня папярхнулася, а Яня выхапіла з рук у Віці кавалак рыбы, тыцнула яго ў рот сяброўцьі, а рэшту праглынула сама. Твары ў дзяўчат зморшчыліся, нібыта іх моцна, да слёз пакрыўдзілі.
— Цяпер наша чарга,— Віця зноў напоўніў шклянкі і, падняўшы сваю над галавой, прадэкламаваў: — Каханне ўзнікае і знікае, а выпіць хочацца заўжды!
— Ты, Віцюня, мусіць, паэт,— заўважыла Яня.
— Глядзіш у корань, душа любезная! Хочаш паслухаць? — Ён адным махам кульнуў гарэлку ў рот і стаў сярод пакоя ў тэатральнай позе.— Слухайце — твор уласнага сачынення наконт прыгод майго суседа Кузьмы:
Хто прыдумаў самагонку, Каб яму скула і плсш! Загрызас мянс жонка. Хоць нс пі зусім, нс сш.
Я ўжо кляўся і бажыўся. Што ў рот болсй нс вазьму. Спаць цвярозснькі лажыўся Амаль цэлую зіму.
Ну, а потым з нашай хсўры Хтось спакусіў пад вясну.
I пайшлі ізноў мансўры To пад плот, то пад сасну.
У нядзслю на сняданнс Можна б коўтнуць аднаму.
Алс дзс там — даў заданнс: Пазавіцс мнс Кузьму!
А Кузьма такі мачыла!
Дый спадніцы нс мінс...
— Добра, Віцюня, добра склаў,— нецярпліва перабіла яго Яня і пацягнула за рукаў.— Па дарозе даскажаш...
II
Танцавалі ў паўзмроку на прасторнай пляцоўцы — збоку ад лесвіцы. Музыка, пераважна спакойная, меладычная, час ад часу перарывалася рытмічны.мі гукамі, і тады танцоры збіраліся ў гурткі і тапталіся на адным месцы хто як мог — кожны са.м па сабе.
Такія танцы вымагалі бадзёрасці, а Сяргей перастаўляў ногі з лянотай — не ўпоравень з Соняй, якая рухалася жвава, хістаючы клубамі, як у якім азіяцкім танцы. Неўзабаве ў гурток да іх уціснуўся незнаёмы мужчына з сівой галавой і, дрыгаючы тонкімі нагамі, закруціўся каля Соні, як той певень. I дзяўчына пачала трымацца тварам да яго.
Сяргей не надаў гэтаму значэння. Ну і што, калі хтосьці скача лепш за яго. На тое і танцы, каб даць волю нагам. Аднак падчас «белага» танца Соня пакінула іх кампанію і сама накіравалася да таго рухавага мужчынкі. Сяргея шкрабянула па сэрцы. Як ні круці, дзяўчына чымсьці спадабалася яму: было ў яе ш.мат дурноты. але даволі было і зваблівасці. Ён ужо маракаваў, што няблага было б калі-нікалі паблукаць разам з ёй па лясных сцежках.
А тут раптам сапернік намаляваўся. Дык што яму, Сяргею, цяпер рабіць? Высцілацца дывановай дарожкай перад Соняй альбо яе кавалера як-небудзь прыжучыць. Адшыць яго было не так ужо і цяжка, бо яны прыйшлі сюды сваёй кампаніяй. Аднак Соня, мусіць, зачапіла ў яго нейкую хваравітую жылку, заіірасіўшы таго «пеўня» якраз на павольны танец, да якога быў ахвочы і Сяргей.
Зрабіўшы абыякавы выгляд, ён выбраўся з натоўпу і пабрыў наверх — на другую пляцоўку. Тут сабраліся адны мужчыны, якія забаўляліся гульнёй у шах.маты і шашкі. Шахматнай дошкай служыў разлінаваны на клеткі стол, па якім гульцы перасоўвалі вялікія, на цэлую пядзю фігуры. Сяргей далучыўся да назіральнікаў, стаўшы за спінай аднаго з шахма-
тыстаў — рослага, з прычоскай пад бобрык, мужчыны. Той ужо трымаўся рукой за каня, збіраючыся рабіць ход. Пакуль ён вагаўся, Сяргей паспеў ацаніць пазіцыю.
Лепш было паставіць спачатку ладдзю насупраць караля, а потым падсунуць каня пад пешку, якая закрывала караля ад ладдзі.
— Хадзіце сюды,— ціха мовіў Сяргей, датыкнуўшыся пальцам да ладдзі і паказаўшы пальцам, куды зрабіць ход.
Мужчына адарваў руку ад каня, узважваючы каштоўнасць падказкі, але яго партнёр абурана запярэчыў:
— Узяўся за фігуру — хадзі! I давайце без падказак!
— Я папраўляў фігуру, Вася,— не пагадзіўся з ім пастрыжаны пад бобрык мужчына і паставіў ладдзю так, як параіў яму Сяргей.
— Гэта нікуды не варта, Адась Рыгоравіч! Мы з вамі не дзеля забавы гуляем,— запратэставаў партнёр, ды так заўзята, што шырокі твар яго заліўся чырванню.
— He хвалюйся ты гэтак, Вася! Ну, паглядзі ты сам, куды мне канём хадзіць? Няма ніводнага вартага ходу,— пачаў апраўдвацца так званы Адась Рыгоравіч і зірнуў, чакаючы, мабыць, падтрымкі, на Сяргея. 1 здзіўлена ўталопіўся на яго.
— Гэта ты, браце? — ён з радасцю падаў руку Сяргею, a потым паспешліва павярнуўся да свайго партнёра: — Здавайся лепш, Вася, усё роўна табе п... . Што — не верыш? Дакажыце яму, Анатоль Францавіч, згуляйце за мяне,— звярнуўся ён да аднаго з назіральнікаў і, не зважаючы на Васевы пратэсты, узяў Сяріея пад руку і адвёў ад шахматнага стала. — Дзе ты, браце, прьшаркаваўся?
— Я ў доме адпачынку,— ці не ўзрадаваўся і Сяргей нечаканай сустрэчы са сваім знаёмым.
Той быў нечым адрозны ад былога Адася,— мажліва, сваёй новай прычоскай, а мо і тым, што прык.метна пахудзеў. Пасля роспытаў і абмену ўражання.мі пра адпачынак Адась са скрухай у голасе пашкадаваў:
— He пакінуў я на такі выпадак чаркі — мабыць, не пашкодзіла б — га? Пачакай, зараз спытаю ў сваіх інвалідаў, можа, хто прыхаваў...
Сяргей спыніў яго, хоць Адась не вельмі і спяшаўся выконваць свой намер.
— He бяды, Адась, зараз што-небудзь змікіцім,— запэўніў ён суразмоўніка. нібыта толькі і марыў глынуць якой гары.
Адась умомант павесялеў тварам:
— Малаток, Сяргей, давай пагамонім як мае быць. А то я сюды, як у шпіталь, нрыехаў — толькі і гаворкі што пра лівер ды пра ныркі.
Сяргей шпарка збег па лесвіцы ўніз — да Віці. Той быў у кампаніі са сваімі дзяўчатамі, але каля Соні тырчэў і танканогі «певень». Ну і хай сабе — цяпер ужо Сяргей мог і пакінуць яе. Адазваўшы Віцю ўбок, Сяргей патлумачыў: «Сустрэў тут знаёмага. Дык не пашкодзіла б нам пакаштаваць твайго наііою. Я разлічуся».— «Не гавары глупства,— зморшчыўся Віця.— Бяры во ключ ад нумара — і хіляй. Мяне сёння можаш не чакаць!» — кінуў ён ужо наўздагон Сяргею.
Прагуляцца ў дом адпачынку Адась згадзіўся без роздуму, балазе той знаходзіўся побач — не было і кіламетра.
Неўзабаве яны сядзелі ў Сяргеевым пакоі. Адась, нібыта пакутуючы ад смагі, перакуліў паўшклянкі гарэлкі адным махам. Хукнуў у кулак і папрасіў хлеба, хоць якую скарынку, нягледзячы, што Сяргей палажыўна стол рэшткі карася. Сяргей выпараў усё ж у тумбачцы скарынку і выгйў сам: не адставаць жа было яму ад суразмоўніка.
Чамусьці хацелася Сяргею быць з ім нароўні. А можа, спадзяваўся, што сталы чалавек паможа яму разгадаць жыццёвыя рэбусы, падкажа, як жыць далей? Падчас апошняй сустрэчы, якая скончылася выпіўкай у гастраноме, яны добра-такі пагаманілі. Сяргей гэта добра памятаў, нягледзячы, што іх задушэўную гутарку сапсавала тады міліцыя.