Сяргей разгубіўся, не ведаючы, што адказаць. 3 таго часу, як Анюта напісала яму наконт гэтага, мінула некалькі месяцаў. Каб ён пачуў пра гэту прапанову тады ад самога Федарэнкі, то, мажліва, на той час так бы і зрабіў, а цяпер абставіны змяніліся. — Думайце, малады чалавек, думайце!.. Прабачце, мне трэба вярнуцца на нараду. Да пабачэння,— галоўны тэхнолаг падаў на развітанне Сяргею і Анюце руку і пайшоў. V 3 дня на дзень чакаў Сяргей пісьма ад Анюты або тэлеграмы. Але з Кунчура не было ні слыху ні дыху. Ён не ведаў ужо, што і думаць. Дамова ў іх была быццам бы цвёрдая: Анюта звальняецца і едзе да яго. А ён тут здымае кватэру і сустракае яе. Дык што яе магло затрымаць?.. На памяць нрыйшла апошняя размова з Анютай. — Ну вось, цяпер можна і ў музей схадзіць,— з палёгкай уздыхнула Анюта, як толькі яны выйшлі з кабінета галоўнага тэхнолага. Сяргей не адгукнуўся. У галаве яго моцна засела ідэя, якую падкінуў Федарэнка,— аб пераездзе сюды, лічы, да Анюты. Карцела ў адначассе, менавіта цяпер адшпурнуць усё, што замінала жыць, і назаўсёды застацца з каханай жанчынай, норуч з ёй знайсці тое, чаго яму апошнім часа.м так не ставала — спакою і шчасця. Карцела кінуцца ў яе абдымкі безаглядна, не пакідаючы ніякіх шанцаў на адступленне, нават ахвяраваць сабой, калі памыліцца. Мінулую ноч яны назвалі сваёй шлюбнай ноччу, бо пагадзіліся, што адно без аднаго ім ужо не жыць. Аднак паў- стала пытанне — дзе жыць? Сышліся на тым, што рана ці позна Анюта перабярэцца да яго. Федарэнка ж сваёй прапановай збіў Сяргея з тропу. — А ці не пайсці мне і сапраўды да вас? — спытаў ён у Анюты. — Рашай сам, дарагі, ды глядзі, каб потым не пашкадаваў,— Анюта зычліва ўзяла яго пад руку і, стрымліваючы, няспешна пайшла поруч па бязлюднай, спрэс забудаванай драўлянымі дамамі, вуліцы.— Ты ж адарвешся ад вялікага горада. Ды што горад — ад родных мясцін адарвешся, ад сваякоў, а гэта ой як няпроста — па сабе ведаю. — Ад сваякоў я ўжо і так адарваўся. Толькі і той крэўнасці з імі, што іншым разам пагасціць езджу. Цяпер у мяне ты — самая блізкая і любая радня,— Сяргей прытуліў Анюту да сябе і колькі часу так і крочыў у абдымках з ёю. — Можа, яно і так, Сяргейка, але ж табе няма куды ехаць,— нерашуча запярэчыла Анюта, нібыта яе хто прымушаў да таго. — А Федарэнка што казаў? У дырэктара ёсць жыллёвы фонд. Дык я такую ўмову і пастаўлю — жанюся, маўляў, дайце кватэру. — Абяцанкі-цацанкі! — не пераставала пярэчыць Анюта, усё роўна як знарок палохаючы яго непахіснасцю абставін. — А я нічога не губляю, бо і сам іду на кватэру,— спрабаваў даказаць сваю правату Сяргей, як бы пераконваючы ў тым і сябе. На пераходзе цераз вуліцу яны затрымаліся, каб прапусціць машыну. -— Адно мяне за хвост трымае — дысертацыя,— услых, але найбольш звяртаючыся да сябе, прамовіў Сяргей,— дык і тут невядома, ці напішу яе, а калі і напішу, то ці ўдасца абараніць. Анюта недаверліва павярнула яго за рукаў тварам да сябе: — Ты пішаш дысертацыю? — Пакуль што не гэтак пішу, як перачытваю тое, што вучонымі людзьмі напісана,— усміхнуўся Сяргей.— Але тэму дысертацыі зацвердзілі. Анюту гэта навіна, мусіць, моцна ўразіла: яна ажно прысела на заснежаную лаўку, якая стаяла побач, каля перахода на вуліцу, і горача ўсклікнула: — Дык пра што мы тады балбочам, Сяргей? Пішы — і выкінь усё з галавы! Табе толькі цяпер і працаваць. Табе ж ніхто не замінае — ні жонка, ні дзеці. — He, мілая мая Анютка, без цябе я нічога толкам не зраблю. Буду марнавацца, журыцца, сумаваць па табе — якая тут можа быць навука. Ты ўжо прапісана вось тут назаўсёды,— Сяргей прыклаў руку да сваіх грудзей,— побач са мной і павінна знаходзіцца... Няма адзнакі ў пашпарце? Дробязі! Ты жонка мая перад Богам і людзьмі — ясна? — Сяргей сеў поруч з Анютай і абняў за талію. — А тьі не памыляешся часам, Сяргейка? — нейкім прыдушаным голасам, ледзь не шэптам спыталася Анюта, трывожна-шчаслівым гюглядам узіраючыся ў яго твар.— Цяпер ты ў такім стане... — He, міленькая, не памыляюся! Усімі жылкамі чую, што знайшоў урэшце чалавека, з якім магу жыць і радавацца. I не толькі жонка ты для мяне, а і найлепшая сяброўка,— ад узнёсласці сваіх слоў Сяргей засмуціўся і ўжо зусім недарэчы дадаў: — Нават у газеце пра тое вычытаў. — Пра што? — са здзіўленнем ускінула на яго вочы Анюта. — Пра цябе!.. Ну, пра жанчын, якіх завуць Анямі, альбо Анютамі,— што яны добрыя сяброўкі для мужчын. — I ты паверьіў? — насмешліва спыталася Анюта. Сяргею зрабілася яшчэ больш няёмка: знайшоў чым тлумачыць свае пачуцці. — Прымхі, канечне, але калі кахаеш, хочацца верыць усяму... Ды ты і напраўду такая, што лепшага сябра мне і жадаць не трэба,— у парыве пачуццяў Сяргей схапіў яе рукі ў свае, а потым, адным рыўком падняўшы яе з лаўкі і прыціснуўшы да грудзей, пацалаваў у вусны. Пацалунак атрымаўся, мусіць, занадта зухаваты, бо Анюта сарамліва зіркнула па баках, потым палажыла рукі яму на плечы і спытала: — He пашкадуеш гютым? — Барані Бог, любая мая,— ніколі! To як — пажэнімся? — Пажэнімя, Сяргейка! Толькі я не хачу прымаць ад цябе аніякіх ахвяраванняў. — Якія ахвяраванні? Ты можаш пераехаць напачатку ў Ракуць — да сваёй цёткі. — He, туды я не паеду! — рашуча адмовілася Анюта, a потым, крыху счакаўшы, патлумачыла: — Я ўсё-такі інстытут скончыла. Праз гэта і мамку сваю папамучыла і... увогуле. He, у вёску мне дарогі ўжо няма. — Я пра гэта і не гавару,— Сяргей ажно зморшчыўся ад прыкрасці, што Анюта зусім не так яго зразумела.— Гэта часова, пакуль жылшіошчу падшукаем. — He, Сяргей, гэты варыянт не падходзіць... Ёсць у мяне і другія прычыны не згаджацца, так што — выбачай. — Шкада,— заўважыў Сяргей у розду.ме.— Да мяне таксама няма куды — я кватэру яшчэ не знайшоў... — Я пачакаю,— супакоіла яго Анюта. — Дык жа доўга чакаць давядзецца. У нас на прапіску дванаццаць метраў патрабуюць — паспрабуй іх знайсці. Ды і грошай кучу сабраць трэба... — Грошы ў мяне ёсць, дарагі, а вось прапіска — гэта ўжо твой клопат. — Прапіска, канечне,— галоўнае, без яе на працу не ўладкуешся. Але ж сямейным і кватэру зняць — праблема: гаспадары дзяцей баяцца, бо потым як выселіш... — А мы дадзім распіску, што ў нас дзяцей не будзе,— сумна пажартавала Анюта.— Толькі кватэры нам не абмінуць. Так, Сяргей і сам разумеў, што нічога ім больш не свеціць. Ну і няхай сабе — шмат хто жыве так напачатку, не маючы свайго вугла, а потым неяк абжываюцца... I вось аднаго разу Сяргей прыходзіць з работы дамоў і што ён бачыць? Напачатку кінулася ў вочы, што ў прыхожай стаіць чамадан на маланцы і з рамянёвымі зашчапкамі, а з кухні чуецца голас суседкі. Ясна — хтосьці завітаў да яе ў госці. Па звычцы Сяргей, не вітаючыся, заходзіць у свой пакойчык і шчыльна зачыняе дзверы. Але следам урываецца Верка-суседка і абвяшчае з прытворна-радасным выразам на твары: — Сяргей, да вас жоначка ваша прыкаціла — прымайце! Пакуль ён сіліцца датумкаць, пра што гаворка, за спінай у суседкі паказваецца вельмі ж знаёмы... ну, канечне! — Анюцін твар. Сяргей вопрамеццю кідаецца да Анюты, хапае яе ў моцныя абды.мкі і заносіць у пакой, ляпнуўшы дзвярыма перад носам у цікаўнай суседкі. Анюта поруч з ім — якое шчасце! Апошнім часам ён ужо думаў, што загубіў яе, бо там, у яе Кунчуры, такіх жанчын, прыгожых і душэўных, больш не было, і мужчыны, пэўна ж, не давалі ёй праходу. Ён так і меркаваў, што хтосыді перабег я.му дарогу, можа, і той самы «кібар»-Карней. А яна, яго Анютка,— вось яна: стаіць перад ім, нібыта ўзнікла, як у той казцы, у паветры. Усё яшчэ не даючы веры сваім вачам, Сяргей гладзіць яе плечы, спіну, асыпае шыю і твар пацалункамі, потым падхоплівае на рукі і акуратна ўкладвае на канапу. Ён хоча. каб яго любая жоначка адпачыла з дарогі, са.м жа прысаджваецца побач і не зводзіць з яе вачэй — ніяк не нацешыцца. А яна ўсміхаецца яму стомлена-млявай усмешкай: маўляў, калі я і памучыла цябе, даруй, але нічога не пісала толькі дзеля таго, каб сёння паўстаць перад табой яшчэ больш жаданай. 1 папраўдзе ў гэтыя шчаслівыя хвіліны была яна жаданай для Сяргея як ніколі. VI 3 прыездам Анюты нахлынулі розныя турботы. Перш за ўсё — з прапіскай. але да гэтага Сяргей ужо падрыхтаваўся. Добры знаёмы падказаў, што лепш за ўсё прапісвацца ў вёсцы, якую нядаўна ўвялі ў рысу горада. Спатрэбіліся, праўда, немалыя грошы, каб заплаціць спагадлівай бабульцы за патрэбную адзнаку ў пашпарце. Другім нялёгкім крокам было ўладкаванне на працу. — А чаму б мне не пайсці ў твой інстытут? — выказала сваё пажаданне Анюта. — Да нас бяруць толькі па пратэкцыі,— непрыязна адказаў на гэта Сяргей. — Дык ты мне яе і дасі,— падказала Анюта. Сяргей крыва ўсміхнуўся: — Маё слова не мае там належнай вагі. Ды не гэта, канечне, стрымлівала Сяргея. Яго трывожыла непазбежнасць сустрэчы Анюты з Сімалем. Ча.мусьці ён не чакаў ад іх спаткання нічога добрага ні для Анюты, ні для сябе: не хацеў трапляць да яго ва ўяўныя зяці. Аднак Анюта настойвала на сваім: — У вашым інстытуце для мяне знойдзецца работа па спецыяльнасці, а дзесьці давядзецца асвойваць новую. — He хітруй, шаноўная Анна Сідараўна! — паблажліва паляпаў яе па шчацэ Сяргей.— Праграмістка робіць тое, што ёй скажуць. Я гавару, канечне, пра харошую праграмістку. A ты можаш працаваць усюды, хоць на хлебазаводзе. Аднак куды яны ні кідаліся, работы не знаходзілі. Анюта, набегаўшыся па заводах, усё часцей і ўсё больш настойліва чаплялася да Сяргея. каб пагаварыў са сваім начальства.м. Сяргей жа адгаворваўся як мог. Адна толькі думка, што Анюта можа апынуцца пад бокам у бацькі, на якога яна даўно забылася і нават ведаць не хацела, параджала на сэрцы неспакой і боязь чагосьці непрадбачанага. Надзеі ж на тое, што Анюта застанецца па-за ўвагай Сімаля, не было аніякай. Таму дастаткова будзе прачытаць Анюціну аўтабіяірафію, каб даўмецца, з кім яго звёў звілісты лёс. На пачатку тыдня Сяргей мусіў збірацца ў Кунчур: Грачук пасылаў, нават прасіў яго «выбіць» грошы — падпісаць акты па комплексе «Інструмент». Іншым разам Сяргей, магчыма, і адмовіўся б — не яго то была справа, але яму якраз цяпер захацелася праверыць тое-сёе з таго, што ішло ў дысертацыю. Па абедзе ён пайшоў да Валодзі Земаса — параіцца, як лепей прыстасаваць да праграмнага комплекса чарцёжнае ўстройства. Але яго адшукалі там і паклікалі да Храйнёва. Сяргей падумаў, што і той хоча даць яму нейкае дару-