• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Аднак яго спыніў воклік:
    — Сяргей! — Голас быў жаночы і надзіва знаёмы.
    Ён азірнуўся і не даў веры сваім вачам: да яго падыходзіла... Анюта! Сяргей кінуўся насустрач ёй, гатовы ад радасці расцалаваць. Аднак Анюта з ветлівай усмешкай стрымала яго парыў, прыклаўшы палец да вуснаў. Тады ён абедзвюма рукамі ўхапіўся за далоні яе рук і застыў, не ў сілах што-небудзь сказаць ад шчаслівага хвалявання, адно прагна ўзіраўся ў прыгожы і добразычлівы твар жанчыны.
    IV
    Сяргей расплюшчыў вочы і ўбачыў, што знаходзіцца там, дзе і хацеў быць,— у Анюты. Доўгая зімовая ноч падалася як ніколі кароткай, але яе было даволі, каб Сяргей зразумеў, як гэта добра — жыць з жанчынай у згодзе, у жаданні дагадзіць адно аднаму, ды яшчэ і адчуваць ад гэтага задавальненне і радасць. Ён быў упэўнены, што мінулая ноч злучыла яго сэрца з Анюціны.м назаўжды.
    Пад раніцу яны заснулі з Анютай у абдымках, але побач яе не было: сышла кудысьці на досвітку. Нягожа было і яму валяцца аднаму ў пасцелі. Сяргей склаў канапу, няспешна апрануўся, але не абуваўся, хоць драўляная падлога і была
    даволі настылая, і пінжака ды світэра не надзяваў: карцела адчуваць сябе ў гэтым пакойчыку не толькі госцем.
    Анюта вярнулася, прынёсшы з вуліцы пах свежага марознага паветра.
    — Прабач, Сяргейка! Хадзіла адпрошвацца ў Федарэнкі — званіла, каб збавіцца ад дыспетчарскай нарады,— сённяж субота. Ды дзетам — не могуць без мяне абысціся. Карнея ж гэтага. што баляваў з намі ўчора, хочуць на маё месца пасадзіць. Але дьірэктар загад яшчэ не падпісаў, дык мяне тузаюць,— узбуджаная Анюта прайшлася да акна і, не распранаючыся, села на крэсла.— He пайду!
    Было відаць, што ёй зусім не ўсё роўна, што яе здымаюць з пасады начальніка бюро, таму і па-жаночаму капрызіць.
    — Ідзі, Анютка, ідзі,— запярэчыў Сяргей.— За мяне не турбуйся — пабадзяюся па горадзе, у музей схаджу. Ёсць тут які-небудзь?
    — Есць — краязнаўчы,— машынальна пацвердзіла Анюта, думаючы пра штосьці сваё.— Сяргей, а можа, разам сходзім, га? На нараду тую. Пазвонім Федарэнку, скажам, што прыехаўу камандзіроўку...
    — Ідэя бліскучая,— перабіў яе Сяргей,— ды не вырашальная.
    — Чаму?
    — Бо я не ў камандзіроўку прыехаў...
    А чаго тады? — устрывожылася Анюта, расхінаючы на бакі футра, нібыта ёй горача стала.
    — Паглядзець, з кім ты і як свой вольны час бавіш,— пацвельваў з яе Сяргей.
    — He гавары глупства! У рэстаране мы толькі дні нараджэння адзначаем,— на поўным сур’ёзе пачала апраўдвацца Анюта, але, нібыта спахапіўшыся. тут жа вярнулася да раней распачатай гаворкі: — А і праўда, нашто мне цягнуць цябе з сабою. Зараз я на сняданак тое-сёе збяру,— яна хуценька скінула з плячэй футра, палажыла на канапу і падалася на кухню.
    Неўзабаве яна прынесла на падносе яешню, хлеб, масла, пячэнне — і ўсё гэта паставіла на прадаўгаваты стол, а потым падала яшчэ і каву ў кубках, сподачкі і відэльцы.
    — Да абеду, можа, не згаладаеш, а потым я па дарозе дамоў вазьму што-небудзь больш спажыўнае,— паабяцала Анюта, вінавацячыся за сціплы наедак.
    — I я так снедаю — бутэрбродам з чаем абыходжуся,— супакоіў яе Сяргей, узяўшы за руку, і ўсадзіў за столік: — Дык жа і сама перакусі, a то самлееш яшчэ на сваёй нарадзе.
    Падчас снедання Сяргею падумалася, што яму, мабыць, і не трэба адмаўляцца ад дыспетчарскай нарады. Можа, размова якраз будзе тычыцца Анюцінай пасады, дык жа і ён штонебудзь скажа ў яе абарону. He выходзіла таксама з галавы, што на заводзе побач з Анютай таўчэцца Карней, ды яшчэ і ў начальнікі да яе прэцца. А ў гэтага «кібара» хопіць нахабства, каб навязацца ёй і ў хахалі.
    — А Федарэнка — як ён ставіцца да гэтага «кібара»? — не стрываў, каб не спытаць, Сяргей.
    — Да Карнея?.. Ён яго ва ўпор не бачыць. Мусіць, таму і дырэктар марудзіць з загадам — не хоча сутыкаць іх ілбамі. Ды і што толку ад простай перастаноўкі. Гэтага «кібара», як гы кажаш, пераводзяць з аддзела аўтаматызаванага кіравання. А тут сапраўдньі спецьіяліст патрэбны — праектыроўшчык.
    — Дарэчы, “кібар” — не мая мянушка, а самога Карнея. Дзе ён яе выкапаў?
    — He “кібар”, а “кібарг”. Ты ж і сам ведаеш — гэта чалавек, які ў спалучэнні з камп’ютэрам у шмат разоў павышае свае звычайныя здольнасці.
    He слухаючы Анюту, Сяргей застыў над кубкам кавы ў роздуме. Потым дапіў яе і падняўся:
    — А я, Анютка, усё ж пайду з табой. Толькі як пропуск аформіць?
    — Ты што, хлопчык, першы раз у першы клас ідзеш,— адгукнулася Анюта з прыкметна павесялеўшым тварам.— Давай сваё камандзіровачнае пасведчанне — аформлю табе пропуск.
    — Ёй гавары, а яна — дагары,— з усмешкай пацепнуў плячыма Сяргей.— Я табе сказаў, што прыехаў не ў камандзіроўку, а да цябе. He на завод, а да цябе — і толькі!
    6. Зак. 1777.
    73
    Некаторы час Анюта глядзела на яго шырока раскрытымі вачыма, а потым уваччу заблішчэлі ад радасці бурштынавыя іскрынкі:
    — Сяргейка, даражэнькі ты мой! Дык ты і праўда да мяне прыехаў?
    Яна імкліва паднялася з крэсла і абвіла Сяргееву шыю рукамі, шукаючы яго вачэй пяшчотным погляда.м. Сяргей прытуліў жанчыну да сябе і пажадна расцалаваў.
    Крыху астыўшы, Анюта за.мітусілася:
    — Нам трэба спяшацца. Ты пашпарт хоць узяў?
    — У дарогу бяру заўсёды.
    — I правільна робіш. Давай апранацца...
    Галоўны тэхнолаг прыняў іх у невялікім кабінеце. На схуднелым твары яго, на які.м найбольш прыкметнымі былі металічныя зубы, ліпела зычлівая ўсмешка.
    — Рады бачьіць! — устаў ён з-за стала, які быў завалены стосамі дакументацыі, і моцна паціснуў Сяргею руку.— He часта бачыш чалавека, які свой адпачынак аддае вытворчасці.
    — Спалучаем прыемнае з карысны.м, Іван Міхалыч,— гэтак жа ветліва азваўся і Сяргей, не спяшаючыся вызваляць сваю руку з рукі галоўнага тэхнолага.— Ды і Анна Сідараўна ахвяруе сваім выхадным днём.
    Сяргей зрабіў пачцівы паклон да Анюты і павярнуўся тварам да Івана Міхайлавіча, прыгатаваўшыся слухаць яго. Той запрасіў перш-наперш сесці. а потым адразу перайшоў да справы:
    — Канверсія зачапіла і нас сваім крылом — спыняем выраб дэталяў для танкаў. Адсюль і ўсе беды — змяншэнне прыбытку, скарачэнне вытворчасці, а заадно і штатаў,— Федарэнка заклапочана паціраў лоб і час ад часу пазіраў на Caprex, нібыта шукаючы ў яго спачування.— Дырэктар наш робіць стаўку на аўтаматызацыю нраектавання тэхпрацэсаў. Мабыць, гэта і правільна — трэба запускаць у вытворчасць новыя вырабы і як мага хутчэй. Але дзе ўзяць аўтахматызаваныя сістэмы?
    У пакой зазірнула жанчына.
    — Іван Міхалыч, нарада ўжо пачалася,— нагадала яна.
    — Іду! — адразу адгукнуўся той, падымаючыся з месца, і папрасіў Сяргея: — Пачакайце мяне крыху тут, малады чалавек. Але якое там «крыху» — гэта надоўга. Я прапаную вам пайсці з намі. Паслухаеце — лепш зразумееце, што да чаго.
    Галоўны тэхнолаг узяў Сяргея пад руку і навёў з сабою услед за Анютай. Падняўшыся на другі паверх, яны ўвайшлі ў пакой, які нагадваў звычайны чырвоны куток. На Сяргея ніхто не звярнуў увагі — нібыта ён быў тут сваім чалавекам. Брывасты мужчына. які сядзеў у тарцы прыстаўленых адзін да аднаго сталоў, заклікаў прысутных да парадку, але яго воклічы не дзейнічалі. Чакаючы, пакуль людзі ўтаймуюцца, ён урэшце і зусім змоўк, толькі строга пераводзіў вочы з аднаго на другога.
    Урэшце яму ўдалося-такі ўклініцца ў бязладную гаворку са сваім пытаннем:
    — Мікалай Рыгоравіч, ці атрымліваеце вы своечасова нарад-заказы на аснастку?
    — He — толькі ў канцы месяца,— прагучаў у адказ нізкі, як з трубы, голас.
    — Федарэнка’ Няўжо нельга наладзіць рытмічную выдачу дакументацыі? У вас жа ЭВМ у руках.
    — Забяры ты яе сабе, Ігар Пятровіч,— ці не пакрыўджана агрызнуўся Федарэнка.— Машына тая — ні Богу свечка ні чорту чапяла, а Кучыцкая гвалціць мяне зноў — цягне людзей у сваё бюро.
    — Кепска гэта, Іван Міхалыч, калі жанчына мужыка гвалціць,— мімаходам заўважьіў брывасты.
    Сяргей гатовы быў зарагатаць, але людзі спрачаліся з такім запалам, што, здаецца, ніхто нават не ўсміхнуўся: было не да гумару.
    — А што рабіць прыкажаце, Ігар Пятровіч? — пачаў скардзіцца ўжо Федарэнка брывастаму чалавеку, хутчэй за ўсё — галоўнаму інжынеру.— Амаль кожны тэхпрацэс пасля «эвээмкі» гэтай даводзіцца правяраць і выпраўляць. Лягчэй сваімі рукамі распрацаваць.
    «Знаёмая песня,— з прыкрасцю падумаў Сяргей.— Ледзь што не так, начальнік застаецца збоку прыпёку, а за ўсё адказвае стрэлачнік. Анюта са сваёй ЭВМ апынулася якраз у гэтай ролі».
    — А мы супраць машыннай дакументацыі нічога не маем, толькі давайце яе ў першай дэкадзе.
    Федарэнка памкнуўся зноў запярэчыць, але галоўны інжынер перапыніў спрэчку:
    — Пра сістэму праектавання ў нас будзе асобная гаворка. А за дакументацыю на спецаснастку мы спытаем з цябе, Іван Міхалыч,— на ўсе сто. Мне вядома, што ты бярэшся вырабляць новыя інструменты тады, калі ёсць нармалізаваныя. Трэба часцей у даведнікі зазіраць! Карацей кажучы, забяспечыш інстру.ментальны цэх работай у першай дэкадзе студзеня — ясна? У новым годзе будзем і працаваць па-новаму! Гэта насваім... настольным календары запішы. Зтэхнолагамі размова скончана... Наступнае пытанне — матэрыялы і пастаўкі. Якія ёсць прэтэнзіі да Дзягунова?
    Тут пачаўся такі вэрхал, што не разабраць было, наконт чаго ідзе гаворка. Падобна, заводскае начальства збіралася на гэтыя суботнія нарады больш для таго, каб паскардзіцца на недахопы, чым для пазбаўлення ад іх.
    Пад гэты шум Федарэнка зрабіў Сяргею знак і падаўся да дзвярэй. Сяргей падаўся за ім, дотыкам паклікаўшы з сабой Анюту.
    — Чулі? — спытаў Федарэнка ў Сяргея, калі яны прыпыніліся ў прыёмным пакоі.— Пра вашы комплексы-аўтаматы будзе асобная гаворка. Рыхтуйцеся, Анна Сідараўна,— патрабуйце! — паблажліва зірнуў ён на Анюту.
    — Дарэмна вы з мяне кпіце, Іван Міхалыч,— адгукнулася тая.— У нашым бюро людзей сапраўды не хапае. У мяне на прыкмеце ёсць...
    — Пачакайце, пачакайце! — спыніў яе нібыта са спалохам Федарэнка, засланіўшыся рукамі.— Перш за ўсё трэба падабраць хвацкага начальніка бюро,— тут ён павярнуўся тварам да Сяргея, патлумачыў: — Анна Сідараўна ведае сваю справу, але гэтага ў наш ліхі час малавата. Выбачайце, Аня...
    — Калі ласка, Іван Міхалыч! Са.ма рада б збавіцца, каб было каму перадаць у талковыя рукі.
    — Згодны з вамі. Нам падышоў бы такі спецыяліст, як вы,— разважліва прамовіў Федарэнка, звяртаючыся да Сяргея.— Вы і вьітворчасць нашу ведаеце і дзелавую хватку маеце. Падумайце!.. На гэту пасаду дырэктар падбірае чалавека сам, а ў яго ёсць асабісты фонд і на жыллё.