— Якія ў нас могуць бьіць сакрэты? He ведаеш ты Грачука — памянціць ды і супакоіцца. — He хавайся, Сяргей Паўлавіч, ад небяспекі, як той страус. У політэхнічным інстытуце ёсць патэнтазнаўца — прафесар Чухрын, здаецца. Схадзі да яго! — Каб мы сапраўды былі такія ўжо вялікія шкоднікі, гэтай справай заняўся б першы аддзел,— спаслаўся Сяргей на шэфава меркаванне. — He ведаю, што табе і сказаць, Сяргей. Дарэчы, Грачук апошнім часам іменна там і пасецца — май на ўвазе. Людміла Канстанцінаўна мела рацыю: назаўтра Сяргея паклікалі ў першы аддзел — не да Сімаля, а менавіта туды, дзе сядзеў начальнік алдзела. Сяргей кожны дзень праходзіў паўз металічныя дзверы гэтага аддзела, але не меў дагэтуль ніякай натрэбы адчыняць іх. Спадзяваўся, што і не спатрэбіцца, ды не абышлося — знайшлася і да яго справа. Сяргей перш-наперш кінуўся перачытваць артыкул. Адшукаў той экземпляр, які ў свой час пакрэмзаў Храйнёў,— добра, што не выкінуў. Магло стацца, што якую-небудзь фразу ў часопісе паднравілі, і яна загучала па-іншаму. Але нічога такога не выявіў, хіба толькі ўпэўніўся яшчэ больш, што напісаў добры артыкул. I не дзіва! Колькі літаратуры ён перабраў, колькі заводскіх спецыялістаў параспытаў і свайго розуму ўклаў, перш чым рашыўся надрукаваць гэты артыкул! А цяпер яшчэ і адказвай — за што? Ён жа даследаваў, чаму так марудна асвойваюцца, a то і зусім не прыжываюцца іх праграмныя комплексы на заводах. I высветліў, што ім не ханала надзейнасці ў рабоце. Толькі не той надзейнасці, якую надае тэхніка,— яе якраз хапала, а той, што ідзе ад чалавека. У комплексе «Аўтамат» гэтага недахопу ўдалося пазбавіцца. Якім чынам? Распрацоўшчык комплексу сумесна з заводскімі спецыялістамі, лічы Сяргей з Анютай, змянілі праграму, зрабіўшы так, што тэхнолаг можа правяраць работу машыны падчас праектавання. Аднак яшчэ не ўсе сродкі выкарыстаны, адзначалася ў артыкуле. Перш-наперш гэта тычыцца чарцёжнаграфічнага аўтамата. На ім можна атрымаць чарцёж, падобны натой, што быў закадзіраваны. Накладваючы атрыманы чарцёж на закадзіраваны, няцяжка выявіць памылкі на самым пачатку праектавання. Сяргей называў і другія недахопы, ад якіх трэба было пазбаўляцца. Дык чым гэта дрэнна? У нершы.м аддзеле знаходзілася некалькі чалавек. Начальнік аддзела, невысокі таўсцяк. адразу падаўся вонкі, пакінуўшы Сяргея з трыма незнаёмцамі. Адзін з іхсядзеў, уцягнуўшы галаву ў плечы, за сталом, а двое стаялі: падгалісты, з радзімкай на загарэлай шчацэ — побач з тым, што сядзеў, ніжэйшы ростам і хударлявы — каля падаконніка. Кінулася ў вочы, што ўсе былі ў светлых касцюмах і пры гальштуках. — Сядайце, калі ласка,— запрасіў сутулы чалавек, што сядзеў за сталом. Сяргей сеў насупраць яго на адно з крэслаў, якія стаялі ўпрытык да сцяны. — Шчуцкі Сяргей Паўлавіч? — спытаў, сцвярджаючы, сутулы чалавек і адрэкамендаваўся: — Мы з Камітэта дзяр- жаўнай бясііекі. Патурбавалі вас, каб высветліць некаторыя акалічнасці адносна публікацыі вашага артыкула. Вы ўяўляеце, пра што ідзе гаворка? Сяргей няпэўна нахіліў галаву, а ў самога ад хвалявання ў грудзях стала спачатку пуста, а іюты.м і горача: дзяржбяспека — гэта не першы аддзел. Сутулы чалавек наваліўся на стол, быццам хацеў наблізіцца да Сяргея, ды не мог: — Давайце ўдакладнім. У прэсу з вашага інстытута прасачылася інфармацыя, якую не пажадана друкаваць у адкрытым выданні. Нам неабходна ўстанавіць, ці ёсць у гэтым факце парушэнне рэжыму сакрэтнасці і ў якой меры. Спадзяёмся, што вы не адмовіцеся дапамагчы нам у гэтай справе, ці не так? — Так,— пагадзіўся Сяргей, больш-менш супакоены яго лагодным тонам.— Мне няма чаго ўтойваць. — Наша задача не ў тым, каб кагосьці абавязкова пакараць,— умяшаўся ў гаворку падгалісты незнаёмец з радзімкай на шчацэ.— Нам важна вызначыць ступень вінаватасці кожнага, хто дапусціў уцечку інфармацыі. Калі сыходзіць нават з таго, што артыкул надрукаваны не толькі пад вашым прозвішчам. то невядома, хто з двух аўтараў вінаваты больш, а хто — менш. Вы згодны? — Мабыць, так,— нехаця пацвердзіў Сяргей і не пазнаў свайго голасу: перасохла ў горле. — У вашых інтарэсах быць з намі шчырым да канца,— папярэдзіў падгалісты і нрымасціўся побач з Сяргеем на адным з крэслаў.— Мы лічым вінаватымі не толькі аўтараў артыкула. Былі яшчэ людзі, якія падпісвалі акт экспертызы,— так? Сяргей міжволі ёрзнуў на крэсле: за гэта чапляўся ўжо Храйнёў. Уся віна валіцца на яго галаву! Ды і як тут апраўдаешся, калі акт экспертызы да артыкула Сяргей не афармляў. Ён зайшоў у рэдакцыю часопіса толькі спытаць, ці могуць яны надрукаваць артыкул, і пакінуў яго там для азнаямлення. А потым праз колькі дзён пазваніў туды і начуў, што артыкул будуць друкаваць. Хіба ў часопісе не ведаюць, што робяць? Да таго ж Сяргей спадзяваўся і на такую ўстанову, як Галоўліт — і там жа людзі сочаць, каб сакрэты не траплялі ў друк. Пра ўсё гэта Сяргей гаварыў блытана, непераканаўча, разу.меючы, што нічога ў сваё апраўданне ён толкам сказаць не можа. Мусіць, з гэтай нагоды сутулы чалавек раптам прапанаваў: — А вы збярыцеся з думкамі, Сяргей Паўлавіч, і напішыце нам, з якой мэтай і калі вы падрыхтавалі артыкул да друку. Чаму надрукавалі яго іменна ў гэтым часопісе, а не ў галіновым, які мае адпаведны грыф сакрэтнасці. Падкрэсліце ролю сааўтара. Як вам удалося абысціся без акта экспертызы. I ўвогуле — напішыце пра ўсё, што можа паспрыяць пры разглядзе справы асабіста вам. — Добра,— Сяргей хуценька падхапіўся, нібыта заспяшаўся пайсці пісаць тлумачэнне, а папраўдзе — абы толькі збавіцца ад цяжкай гутаркі. Але сутулы чалавек таксама даволі хутка падняўся з месца і загарадзіў Сяргею дарогу. — Сядайце вось тут — за гэты стол і пішыце,— ён падсунуў Сяргею паперу і падаў аўтаручку. Такая прапанова збянтэжыла Сяргея і нямала ўстрывожыла — ці не дапытваюць яго? Асцярожліва, як да паламанага, прыладзіўся ён да стала і нахіліўся над аркушам паперы. Таксяк адказаў на пытанні, якія паставіў перад ім сутулы чалавек, потым дадаў ад сябе, што не меў намеру даваць інфармацыю менавіта пра Грачукову вынаходку, а толькі згадаў пра чарцёжна-графічны аўтамат, дзе яна ўжываецца. Нічога не ведаў таксама пра намер дзяржплана рэспублікі патэнтаваць тую вынаходку за мяжой. Падчас спробы вызначыць пазіцыю свайго сааўтара Сяргей спыніўся і глыбока задумаўся. Бакавым зрокам ён прыкмеціў, што хударлявы чалавек, які аблюбаваў сабе месца каля акна, паціху падышоў да яго і стаў за спінай. Мусіць, яго зацікавіла, на чым Сяргей запыніўся... VIII Настрой у Сяргея быў кепскі: куды ні кінь, усюды клін. Аднак сваю самоту ён насіў у сабе, не гаварыў аб сваёй мітрэнзе нават з Анютай. Неяк, ідучы з работы, Сяргей збочыў з асфальтаванай алеі і ўбачыў, што сталыя людзі гуляюць у валейбол. Гуляюць па-сапраўднаму— на разлінеенай сярод дрэў пляцоўцы, праз сетку, каманда на каманду. Сяргею падумалася, што гэтак во, гуляючы, можна выгнаць і нуду, якая горкай атрутай расцякалася па жылах. У дзень палучкі Сяргей з работы накіраваўся ў краму — купляць спартыўны касцюм. Анюта. ведаў, пярэчыць не будзе. Яна ўвогуле апошнім часам не пярэчыла яму ні ў чым і нічога не забараняла. Ён мог запозна прыйсці дадому, сустрэцца з кім-небудзь са сваіх сяброў за чаркай ці заседзецца вечарам у бібліятэцы — на ўсё гэта Анюта глядзела моўчкі, нібыта ўва ўсім яму давярала. Сяргей, канечне, не злоўжываў яе даверам, але часам у яго душу закрадаліся сумненні. Добра, калі яна давярала ад чыстага сэрца. А што, калі такім чынам прыкрываўся звычайны жаночы разлік? Маўляў, я цябе, мілы мой, не абмяжоўваю, дык і ты не накладвай сваю лапу на мяне. Але Сяргей гнаў такія думкі прэч, бо здольны быў даўмецца, што яны з’яўляюцца водгукам жыцця з былой жонкай. Па дарозе ў краму Сяргей заглянуў на валейбольную пляцоўку: хацелася ўпэўніцца, што яна і сёння не пустуе. 5Іна і не пуставала. На адной палове пляцоўкі гуляла чацвёра мужчын, кожны з іх меў недзе за сорак, але іх увішнасці, умення адбіваць мячы і рэзаць цераз сетку было даволі, каб не паддацца і шасцярым. Зацікаўлены гульнёй, ён нрысеў на лаўку побач з чалавекам, які, нахіліўшыся, завязваў шнуркі ў кедах: рыхтаваўся, мабыць, да выхаду на пляцоўку. I раптам, незнарок зірнуўшы на яго, пазнаў у пастрыжаным пад бобрык чалавеку свайго колішняга знаёмага — Адася. — Можа, і мяне ў сваю каманду возьмеш? — спытаў ён, беручы Адася пад руку. Той нетаропка разагнуўся. зірнуў на Сяргея. і твар яго раснлыўся ў шырокай і шчырай усмешцы. — Адкуль ты. браце? — абхапіў ён Сяргея за плечы абедзвюма рукамі. — Ды ўсё адтуль жа,— грэбліва кіўнуў Сяргей галавой у бок інстытута. — Яшчэ не збег? — нібыта спалохана адхіснуўся ад яго Адась,— Ці, мабыць, ад цябе адчапіліся ўжо? — Каб жа! — з горыччу ўсклікнуў Сяргей.— He толькі не адчапіліся, а яшчэ больш населі. Я пяты кут ужо шукаю. Бо і Сімаль прымяраецца, каб выспятка даць. He сам, але яго рука адчуваецца. У намружаных ад сонца Адасёвых вачах адбілася спагада: — Чужымі рукамі жар заграбаць — гэта яго почырк. Уцякай ты адтуль... выбачай, забыўся ўжо, як і завуць цябе... Здараецца так, Сяргей, што чалавек так стараецца, што са шкуры вылузваецца, а ўсё кату пад хвост. А зменіць работу — глядзіш, і пайшоў небарака ўгару, шаноўным чалавекам стаў. Так што ўцякай ты лепш, Сяргей... калі ёсць куды, вядома. Сяргей паціснуў плячыма і сумна адказаў: — Ды быццам бы і няма куды. Хацелася дадаць. што ён усімі пастромкамі ўпрогся ўжо ў сваю працу, нават на дысертацыю ўзбіўся, дык навошта яму куды ісці, чаго лепшага шукаць? Але як нра ўсё гэта скажаш, калі выпадкова набрыў на чалавека. Ён толькі паскардзіўся як усё роўна ў роздуме: — Можа, ты і праўду кажаш. Працую... колькі грузяць, гэтулькі і вязу. Плётак не разводжу, з людзьмі не сваруся... з чэснымі, вядома. Хіба толькі сваёй думкі трымаюся... — Гэтага твайго «хіба» дастаткова, каб сапсаваць сабе ўсё жыццё,— паблажліва ляпнуў Сяргея па плячы Адась. — A калі яшчэ і нарваўся на кагосьці накшталт Сімаля, лічы — перад табой чырвоны святлафор, які наўрад ці зменіць свой колер... Але гэта тэма для больш грунтоўнай гаворкі. — Дык давай пагаворым... больш ірунтоўна,— пагадзіўся Сяргей, зразумеўшы яго намёк.