Распячатка чорнай скрынкі
Яўген Кантылёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 238с.
Мінск 1999
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Давай дзе схаваемся,— Анюта пацягнула яго з алеі пад галіны дрэў.
Яны спыніліся пад невысокай сасонкай. Сяргей стаў у Анюты за спінай і прытуліў яе да грудзей. Ад цяпла, што ішло ад яе пругкага цела, пацяплела, здаецца, і на сэрцы.
— А што гэта.му злыдню ад цябе трэба — Сімалю? — з адценнем агіды ў голасе снытала Анюта, азіраючыся на Сяргея праз плячо.
— Вядома — што, ён жа нашы сакрэты сцеражэ,— іранічна, але не скідаючы сур’ёзнага выразу з твару, патлумачыў Сяргей.
— Вой, трымай мяне — я зараз павалюся,— Анюта аслабела апусціла рукі, адваліўшыся на яго грудзі.— He смяшы мяне — якія ў нас сакрэты? Ад каго? Каму яно патрэбна — гэта наша ламачча?
— I я так думаў. А наш Сімаль, калі захоча, сакрэт і з пальца высмакча. Ды ўжо і высмактаў, калі ўхапіўся за допуск. А без допуску да сакрэтньіх работ у нашай «паштовай скрынцы» няма чаго рабіць.
— Дык што — і работу іншую шукаць давядзецца? — шырока раскрыла свае бурштынава-зялёныя вочы Анюта, з недаверам і здзіўленнем узіраючыся Сяргею ў твар.— У нас на заводзе, у Кунчуры, таксама ўвялі гэтыя самыя допускі, але не было выпадку, каб хтосьці з-за іх пацярпеў.
— To ў вас, а гэта — у нас,— цяжка ўздыхнуў Сяргей.
— Ды ну іх — не бяры да галавы, Сяргейка,— Анюта павярнулася тварам да яго і, абхапіўшы за шыю, моцна прыціснулася да яго вуснаў сваімі. I доўга не адрывалася, як усё
роўна намерылася сваім пацалункам адцягнуць на сябе ўсе яго згрызоты.
А потым, адхінуўшыся тулавам, задыхана спытала:
— 3 чаго б гэта Сімаль узяўся дагаджаць Грачуку? Ён жа яму не падпарадкоўваецца нават.
— Мне тое-сёе вядома з яго мінулага,— крыху счакаўшы, выказаў сваю здагадку Сяргей.— Можа, таму і кусаецца — хоча рот заткнуць альбо запалохаць.
— Што вядома — кампрамат які-небудзь? — зацікавілася Анюта.
— Можна лічыць і так. Гэты вартаўнік сакрэтаў хаваўся ад жонкі, каб не плаціць на сваё дзіця аліментаў.
— Дьік гэта ж крымінальная справа,— устрапянулася Анюта.
— Магчыма, і так,— з напускной абыякавасцю пагадзіўся Сяргей і, каб скыніць роспыты, пяшчотна прыгарнуў Анюту да сябе.
— Пачакай, даражэнькі, пачакай! — Анюта напялася, каб вызваліцца з яго абдымкаў.— А ты адкуль пра гэта даведаўся?
Сяргей завагаўся: з Анютай ён яшчэ ні разу не гаварыў пра яе бацьку, ды і гаварыць не хацеў, бо навошта ёй быў такі бацька, а яму, Сяргею,— яшчэ і цесць. Аднак апошнім часам гэтая тайна ўсё больш і часцей муляла яму, не давала спакою. Мабыць, няёмка было штосьці ўтойваць ад Анюты, а мажліва, і парада Адася ўзяць Сімаля як мае быць за шчэлепы давалася ў знакі, але захоўваць маўчанне рабілася цяжэй і цяжэй. Ды і момант быў якраз той, што вымушаў адбівацца ад зламыснікаў усімі сіламі і сродкамі.
— Дык адкуль ты даведаўся, Сяргейка? — не сунімалася Анюта.
— Ад цябе і даведаўся,— нечакана для сябе і неяк асуджана прамовіў Сяргей, не пазнаючы свайго асіплага раптам голасу.
— Што ты пляцеш? — Анюта рыўком выслабанілася з Сяргеевых абдымкаў і няўцямна скасавурылася на яго.
— Супакойся, мілая, зараз растлумачу,— зноў прыгарнуў ён да сябе Анюту, нібыта яму лягчэй было так гаварыць.— Ты памятаеш тую фотакартку — з тваімі бацькамі?
— Канечне,— насцярожана пацвердзіла Анюта.— Ну і што?
— А каго-небудзь падобнага на свайго бацьку ў нас ты не бачыла? — спытаў ледзь не шэптам Сяргей.
Дождж перастаў, але ні Сяргей, ні Анюта гэтага не заўважалі. Яны, як стаялі, так і заставаліся стаяць пад парасонам, раз-пораз зазіраючы адно аднаму ў вочы: Сяргей — крыху вінавата, Анюта — насцярожана і ці не спалохана. Стаялі ўсытыч моўчкі, бо Сяргею не хацелася больш нічоіа да сказанага дадаваць, а Анюце, мабыць,— распытваць.
— Дык каго там можна пазнаць —• на той фотакартачцы?
Сяргей па.марудзіў з адказам і раптам схамянуўся: згледзеў вавёрку! Яна скакала ад дрэва да дрэва і не прыкмячала, што за адной з соснаў прытаіўся рыжы кот. У зручны момант той маланкай выцяўся ў паветры і вокамгненна аблапіў сваю ахвяру. Вавёрка з вялікага перапуду вырвалася з яго кіпцюроў, але кот зноў загроб яе пад сябе.
Адабраць вавёрку ў ката было ўжо немагчыма. Сяргей заклаў два пальцы ў рот і пранізліва свіснуў. Ашаломлены кот ажно прысеў, выпусціўшы вавёрку, і задаў драпака.
— Во дранежная пыса! — узбуджана мовіў Сяргей, рады, што ўдалося выратаваць прыгожую жывёлку.— Гэты драпежнік, мусіць, перадушыў тут усіх вавёрак, бо іх ужо амаль і не відаць. To самі ў рукі...
— Дык хто там на фотакартачцы? — нагадала Анюта пра іх гаворку, нібыта не бачыла яна ні ката, ні вавёркі і нават свісту не чула.
— Ты яго бачыш кожны дзень, Анютка. Можаш і сама здагадацца... Як было не пазнаць... Хоць, калі выкінуць з галавы назусі.м...
— Сяргей, не цягні ката за хвост,— нецярпліва перапыніла яго мармытанне Анюта і пакорліва спытала: — Хто ён тут у вас — мой бацечка?
— Сімаль гэта, Анютка! — з боле.м у сэрцы выгукнуў Сяргей.
— Хлусня! Маё прозвішча Кучыцкая, і запісана я па бацьку,— ледзь стрымліваючы сябе ад абурэння, запярэчыла Анюта.
— Сімаль узяў прозвішча другой сваёй жонкі,— патлумачыў Сяргей ужо з нейкай упартасцю ў голасе.
— Ён табе няйнакш спавядаўся,— кпліва зазначыла Анюта, адвярнуўшыся ад яго і гледзячы кудысьці ўдалячынь.
— He мне, дык другім — хто яго даўно і добра ведае. I не спавядаўся, вядома, а напісаў у сваёй аўтабіяграфіі. А потым з дазволу свайго былога сябра перапісаў ды быццам бы забыўся назваць сваё сапраўднае прозвішча...
— Хіба так можна?
— Нельга, канечне. За гэта яго сябра нават з пасады знялі, а потым і на пенсію заўчасна спісалі... Вось такая атрымліваецца распячатка, дарагая,— закончыў Сяргей сваё тлумачэнне і злавіў сябе на тым, што рабіў гэта нават задаволена. Аднак глыбокі сум тут жа агарнуў яго, калі ён заўважыў, што бурштынавыя іскрынкі ў вачах Анюціных патухлі, зніклі, нібыта іх і не было ніколі, а самі вочы набылі амаль зялёны колер, зрабіліся пакутліва-адчужанымі і невідушчымі.
Можа, не варга было і пачынаць гаворку пра яе колішняга бацьку, ды як стрымаешся, калі толькі Анюта магла прыструніць яго як след, адбіць ахвоту да зламыснага інтрыганства. Калі Анюта нагадае Сімалю пра сябе, пра сваё пакутлівае жыццё і дасць зразумець, што ёй тое-сёе вядома пра яго ўцёкі ад іх з маці, ён, мабыць, стрымае свой запал у выкрыцці дробязных парушэнняў ці хоць бы адчэпіцца ад яго, Сяргея.
Думаючы, што жонка не адмовіцца папсаваць нервы свайму бацысу-нягодніку, Сяргей упэўнена сказаў:
— Сімалю гэтаму можна прышчаміць хвост, ды так, што не захоча болей людзей цкаваць.
Далікатна абняўшы Анюту за плечы, Сяргей меўся прытуліць яе да сябе, каб неяк суцешыць з нагоды такой неспадзеўкі. Але яна знянацку грымнула яму кулакамі ў грудзі.
ірванулася з рук і стрымгалоў памчалася прэч. Сяргей пусціўся быў наўздагон, але спыніўся, здагадаўшыся, што ягоныя спачуванні для яе цяпер усё роўна, што халодная вада ад зубнога болю.
XI
Гаворкі з Анютай пра яе бацьку Сяргей больш не распачынаў: не хацеў назаляць. Маўчала і Анюта, ды, мабыць, з другой нагоды. Сяргей ужо быў схільны думаць, што яна не пойдзе супраць Сімаля, а можа, і наадварот — даруе таму колішнюю здраду. У важданіне з ім Сяргею заставалася спадзявацца толькі на сябе. Ды што ён мог зрабіць? Без падтрымкі з боку Анютьі Сімаля не ўтаймуеш. А што, калі б і была на тое яе згода? Можна было б прыгразіць Сімалю, што яны прыцягнуць яго да суда. Але гэта патыхала калі не помстай, то звычайным шантажом, бо Сімаль мог выкруціцца — даказваць, што Анюта зусім і не дачка яму, а грэшнае дзіця былой жонкі. Анюту такі паварот справы мог бы глыбока траўміраваць...
Думаючы так, Сяргей усё больш схіляўся да таго, што не трэба яму хітраваць. Няўжо нельга абысціся без гэтага? Навошта людзі хлусяць адзін аднаму, прытвараюцца, выкручваюцца, гавораць адно, а робяць другое? У рэшце рэшт, навошта яму браць на сябе віну, каб некаму дагадзіць, хоць бы і Храйнёву, свайму навуковаму кіраўніку. Мабыць, лепей не мудрагеліць, а выкласці ўсё начыстую, а там што будзе, тое і будзе.
Аформіўшы дазвол на выхад, Сяргей накіраваўся да тэлефона-аўтамата. Набраў нумар тэлефона, які пакінуў яму на развітанне чалавек з дзяржбяспекі. На другім канцы адразу адгукнуліся.
— Вам звоніць аўтар артыкула... дакладней, адзін з аўтараў. Якога вы... апытвалі наконт...— таропка загаварыў Сяргей, маючыся як хутчэй растлумачыць, па якой справе ён звоніць.
Але выразны голас у трубцы спыніў яго на паўслове:
— Зразумела! У вас ёсць што паведаміць нам?
— Ды нічога асаблівага,— засмуціўся Сяргей, уражаны тым. што якогасьці паведамлення ад яго быццам бы і чакалі.— У мяне захаваўся чарнавік артыкула, з якім працаваў мой сааўтар...
— Добра,— адгукнуўся ў трубцы той жа выразны голас, але такім тонам, нібыта яго нічога не цікавіла.— Перадайце вашы паперы ў першы адцзел інстытута.
— Начальніку аддзела? — удакладніў Сяргей.
— Можаце перадаць інспектару па кадрах вашага аддзялення.
— Да пабачэння,— азадачана развітаўся Сяргей, калі у трубцы пачуліся ўжо кароткія гудкі.
Перадаць паперы Сімалю? Нават тады, калі людзі з органаў выклікалі яго ў нершы аддзел, размова ішла, можна сказаць, пры зачыненых дзвярах, бо начальнік аддзела выходзіў. Значьіць, справа яго не такая ўжо і кепская, калі яе спусціліўніз — на вырашэнне адміністрацыі інстытута. Кепска хіба толькі тое, што ход яе вырашэння будзе залежаць ад Сімаля.
А той нібыта гэтага і чакаў.
— Што там у вас — давайце,— працягнуў Сімальруку да драўлянай загародкі, перад якой спыніўся Сяргей. Нават не адказаў на прывітанне.
Сяргей памкнуўся адчыніць дзверцы, каб падысці да яго, аднак Сімаль сам падняўся з-за стала і, нахіліўшьіся над ім, узяў чарнавік артыкула. Пагартаўшы пакрэмзаныя шэфавай рукой аркушы, Сімаль зірнуў на Сяргея недаверліва, з прыжмурам, ад чаго яго ,маленькія вочы, схаваныя у падпухлых павеках, зрабіліся амаль нябачнымі.
Іранічна спытаў:
— Як гэта вы рашыліся на такі адважны крок? Вы хоць уяўляеце, чым гэта вам пагражае?
Сімаль меў на ўвазе, канечне, пагрозу з боку Храйнёва, але Сяргей павярнуў гаворку ў другім накірунку.
— Уяўляю! — з выклікам адказаў ён.— Аўтараў артыкула вы можаце пазбавіць допуска да сакрэтнай дакументацыі.
Ён намякнуў такім чынам, што і Храйнёва трэба пазбаўляць допуска як аднаго з аўтараў артыкула. Гэтай фразай Сяргей, мусіць, збіў Сімаля з толку, бо той зноў пачаў гартаць артыкул, узіраючыся ў пакрэмзаныя радкі ўжо больш пільна.