• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Мужчыны наважыліся ўжо есці, як Люда, зябка здрыгануўшыся, ухапілася за каструлю і ўскочыла з месца:
    — 3 вамі яшчэ і радыкуліт нажывеш...— патлумачыла яна і сіганула ў глыб тока.
    Жнівеньская ноч і сапраўды выдалася стылай. Памяшканне працінаў свежы ветрык, аднак далей ад увахода ён недзе губляўся — разлятаўся па шчылінах. Люда спынілася ў самым канцы праходу. Сцены крайняга засека нагадвалі сутарэнне, запыленая лямпачка ледзьве свяцілася. Затое тут было па-сапраўднаму цёпла і жыта сухое.
    Пераступіўшы невысокую загародку, яны паселі вакол каструлі і дружна накінуліся на ежу. Люда, умінаючы дранікі за абедзве шчакі і запіваючы іх малаком, забылася і на стому.
    Але раптам спахапілася:
    — Усё, хоніць! Дасі кішцы волю — з’ясі шчасце і долю.
    Яна адкінулася на спіну і распласталася на жыце, як на пляжы. I нават вочы заплюшчыла. Яе, бадай, не вельмі зас.мучала, што яна апынулася адна сярод мужчын, і быцца.м не здагадвалася, што яны ўпотай разглядаюць яе з галавы да пятак.
    Люда была апранутая ў спартыўную куртку з чорнымі і жоўтымі палоскамі на плячах. Джынсы шчыльна абцягвалі ёмкія клубы. Распаўнелая постаць яе, аднак, выглядала зграбнай, мабыць, дзякуючы доўгім і стройным нагам. Сядзець утрох наўкруг адной жанчыны было неяк няёмка. Муслівец тузануў Сівалоба за руку:
    — Хадзем у сліўкі... Хадзем-хадзем!
    Сівалоб нібыта не пачуў. Выходзіла, што Люда застанецца ў гэтым утульным куточку сам-насам з Сяргеем. А для яго гэта было б, не раўнуючы, што партыю ў шахматы прайграць. He, Сівалоб гэтага не мог дапусціць, асабліва сёння.
    Бо надоечы Сяргей ноч навылёт праседзеў з ім за шахматнай дошкаю... I абыграў. Для Сівалоба такі зыход падаўся
    няйнакш як абразай. Звычайна, калі яны гулялі ў інстытуце ў «пяці.мінуткі», шчоўкаючы кнопкамі гадзінніка, Сяргей не перамагаў яго аніразу. Ды і ўвогуле гэта рэдка каму ўдавалася. А тут на табе: Сяргей з пяці партый выйграў тры.
    Сяргей ужо сабраўся падтрымаць Мусліўца сам, як жанчына нібыта скрозь сон прамармытала:
    — Во-во, правільна, Коля, збегайце з Шурыкам у сліўкі. I не бойцеся нікога: садтутзакінуты... Вядро вазьміце — звару вам кампоцік.
    Сівалоб пераглянуўся з Мусліўцом і, крывячыся ў з’едлівай ухмылцы, падыбаў услед за ім. А Люда нават не зварухнулася: як ляжала, так і засталася ляжаць. Сяргей міжволі агледзеў яе сцёгны, перавёў погляд на пышныя грудзі і спыніўся на прыгожа акрэсленых, спакуслівых вуснах, якія палалі нібыта ад жару.
    Раптам Шчуцкага ахапіла неадольнае жаданне дакрануцца да іх сваімі губамі. Ён асцярожна прылёг на бок, падсунуўся бліжэй да жанчыны і нахіліўся над яе тварам. Люда, здаецца, нічога не прыкмячала. Сяргей яшчэ зручней абапёрся на локаць і схіліўся ніжэй, ды неспадзявана заўважыў, што на Людзіных вуснах трымціць усмешка.
    — Сяргейка, ты што робіш, распуснік гэтакі? — пачуў ён, але каб не паказаць свайго засмучэння, абняў Люду за талію.
    Жанчына не зварухнулася і нават вачэй не расплюшчыла, а толькі ціха мовіла:
    — He, галубок, мусіць, нічога ў нас не атрымаецца. Нешта я не ўяўляю, каб тут, у гэтай будыніне... He ўяўляю — і ўсё...
    — А нічога ўяўляць і не трэба,—шэптам супакоіў яе Сяргей і ў адчайным парыве прыпаў да вуснаў жанчыны.
    Яна не адварочвалася ад яго, не вырывалася — ляжала расчуленая і падатлівая, а калі Сяргей урэшце адхіліўся ад яе, бьіццам павінілася:
    — He кіпіць ад цябе кроў у мяне, галубок ты мой...— і, быццам спахапіўшыся, што, мажліва, накрыўдзіла яго, са спагадай у голасе дадала: — А так — усім падабаешся...
    9. Зак. 1777.
    129
    — Выходзіць, душою ты са мною, а целам — паасобна. Ці ж так бывае? — пытаўся Сяргей, а сам няўцямна лашчыў рукою яе разморанае цела, гладзячы клубы і грудзі, цалаваў у шыю.
    — Так, падабаешся ты мне, Сяргейка. Але мяне лепш не расчароўваць, разумееш? — Люда схамянулася і села на адну нагу, падкурчыўшы яе пад сябе.
    Яна пільна ўзіралася Сяргею ў вочы, нібыта хацела здагадацца, што ў яго на сэрцы ляжыць. Потым абняла за шыю і прытулілася лбом да віска:
    — Я не супраць, толькі не гані коней. Добра?
    — Няхай пасуцца,— з напускной бравадай, хаваючы сапсаваны насгрой, нагадзіўся Шчуцкі.
    Аднак Люда, пэўна, заўважыла гэта і паспрабавала неяк заглушыць няёмкасць, якая ўзнікла.
    — Ведаеш, каго ты мне нагадваеш? — снытала яна і назвала прозвішча вядомага артыста.
    «Можа, і праўда?» — падумаў Сяргей, калі ўзгадаў таго артыста — рослага, з вострым тварам і ямачкай на надбародку. Калі так, то найперш яны падобныя сваімі ратамі, прамымі, з падцятымі губа.мі. Але і такое суцяшальнае параўнанне не пазбавіла прыкрасці. Чулі? Ён яе не хвалюе! Ён не той мужчына! Вядо.ма, жыве без мужа, дык набралася воныту. ведае, што да чаго...
    Сяргей ускочыў на ногі і пайшоў да расчыненых дзвярэй. Неба ўжо расквечвалі першыя промні сонца. Увесь нябесны абшар падзяляўся на палосы рознага колеру, якія неўпрыкмет мянялі афарбоўку і зліваліся ў незвычайнае суквецце. Разам з ватнымі лапікамі аблокаў яно, гэтае суквецце, нагадвала адмысловую коўдру, якую сонца паволі сцягвала ўжо з ранішняга неба.
    IV
    Хоць ён і адмахнуўся ад гаворкі з Людай наконт Грачука, аднак яна закранула балючае месца. Той недзе думае, што Сяргей лынды б’е. А яму, каб сказаць што-небудзь ад сябе,
    трэба корпацца ў манаграфіях, апытваць спецыялістаў, ставіць доследы. Быццам той жа Грачук гэтага не ведае — сам жа пісаў дысертацыю.
    Спачатку, калі Сяргей узяўся за сваю тэму, Грачук напіраў на яго далікатна, з аглядкай, мабыць, на Храйнёва, а потым памалу-паціху ўсчаў насядаць больш нагюрыста. Захацеў, каб Сяргей рыхтаваў класіфікатары для яго комплексу, а нейкая там асабістая яго тэма — не аргумент, бо яна ўсяго толькі пошукавая. Усялякае можа здарыцца. I ў архіў, не зацвердзіўшы, здадуць.
    А дысертацыя — гэта асабістая справа, і робіцца яна ў вольны час. А як самому, дык можна было і ў рабочы, бо ўсе ж ведаюць, як ён адным стрэлам умудрыўся двух зайцоў забіць: агульную работу перааформіў у сваю дысертацыю.
    Апошнім часам пачаў яшчэ і на рабочае месца, як у стойла, заганяць: запісвайся кожны дзень у журнал, куды пайшоў і калі прыйшоў. Мажліва, каго-небудзь і трэба кантраляваць, але ж не таго, хто як вол працуе. Хіба можна ў такіх умовах і сваю тэму выцягнуць і дысертацыю нанісаць?
    Сяргей папрасіў дапамогі ў Храйнёва: той жа не толькі начальнік над Грачуком, але і ў Сяргея навуковым кіраўніком лічыцца.
    — Я да вас са скаргай, Уладзімір Пятровіч,— павітаўшыся, адразу прыступіў да справы.— Грачук хоча павесіць на мяне яшчэ і комплекс «Інструмент».
    — I што зут кепскага? — весела адгукнуўся Храйнёў.— Вам жа трэба ўкараняць сваю распрацоўку ў вытворчасць.
    Шчуцкі недаверліва зірнуў на яго: можа, шэф жартуе? 3 горыччу ў голасе патлумачыў:
    — Дык жа я на «Аўтамат» працаваў, на яго і арыентуюся. Навошта мне тыя класіфікатары дэталяў? I заробак свой я магу атрымліваць па сваёй жа пошукавай тэме. A то працую па адной, а грошы плацяць па другой. Што за фінціклюшкі?
    Шэф падазрона-ўважліва, усё роўна як першы раз убачыў, паглядзеў на Сяргея, марудна выцягнуў з-за стала сваё поўнае, на кароткіх нагах, цела і нецярпліва затупаў па кабінеце.
    — Вы сядайце,— кінуў ён між тым Сяргею.
    Пакуль Храйнёў шнураваў у роздуме з кута ў кут, Сяргей апусціўся ў крэсла і моўчкі разглядаў абгорткі кніг, што ляжалі стосам на яго стале. 3 задавальненнем заўважыў: адна з іх была па інжынернай псіхалогіі.
    Урэшце шэф атабарыўся за сталом і, адводзячы ўбок погляд выпуклых вачэй, мовіў:
    — Сітуацыя такая, Сяргей Паўлавіч, што я не магу вам аднаму надаць статус самастойнага падраздзялення, а значыцца, трымаць незалежна ад якога-небудзь аддзела. Калі пад вашу пошукавую тэму кіраўніцтва інстытута выдзеліць сродкі на правядзенне навукова-даследчых работ, тады мы з*можам гаварыць і пра стварэнне незалежнага сектара — не, больш дакладна будзе сказаць,— самастойнага. А пакуль давядзецца ва.м, паважаны Сяргей Паўлавіч, пацярпець, пазмагацца на два франты...
    — Калі ўлічыць дысертацыю, то і на тры,— сумна адгукнуўся Сяргей, не вельмі ўзбадзёраны тым, што адкрыў перад ім шэф.— Ды і выдавецтва падкінула клопату.
    Храйнёў, як ад зубнога болю, ухапіўся рукой за сківіцу, адхіснуўся на спінку крэсла.
    — Што вы маеце на ўвазе? — устрывожана сііытаў ён.
    — У выдавецкіх планах на гэты год двойчы ўпамінаецца маё прозвішча.
    — Гэта ж добра,— Храйнёў паставіў локці на стол і ўпёрся кісцямі рук у падбародак, здзіўлена гледзячы на Сяргея.— Які тут клопат?
    — Нельга так, каб у аднаго аўтара вьіходзілі дзве кнігі ў адзін год, хай сабе і ў розных выдавецтвах,— патлумачыў Сяргей.— Там раяць перанесці адну з кніжак у план выпуску на другі год.
    — Пра якія кніжкі гаворка?
    — Пра маю манаграфію ў маскоўскі.м выдавецтве і пра нашу з вамі брашуру ў рэспубліканскі.м.
    — Што вы прапануеце? — утаропіўся шэф на Шчуцкага насцярожана-дапытлівым позіркам.
    -— Для мяне, вядома, важней надрукаваць найперш сваю манаграфію.
    — Вядома, свая кашуля бліжэй да цела,— з крывой ухмылкай нібыта пагадзіўся Храйнёў.—А я прапаную пайсці з гэтымі букваедамі на кампраміс: вы здымаеце ў брашуры сваё прозвішча, а я даю ў тэксце спасылку, што яна падрыхтавана да друку ў сааўтарстве з вамі. Згода?
    Ад такой прапановы Сяргею зрабілася моташна. Ён разгублена заміргаў вачыма, не ведаючы, што і сказаць. Шэфава прапанова была ні чым іншым, як форменным здзекам над ім, Сяргеем. Няўжо Храйнёў гэтага не разумее? Брашуру тую пісаў Сяргей, шэф даваў толькі трынаццаць ці чатырнаццаць старонак, якія да таго ж былі ўжо надрукаваньі ім у навуковапапулярным часопісе.
    Падаючы заяўку на публікацыю брашуры сумесна з шэфам, ён спадзяваўся, што той будзе працаваць нароўні з ім, таму і прозвішча Храйнёва як свайго навуковага кіраўніка ііаставіў не па алфавіце, а на першае месца. Той, падпісваючы заяўку, не пярэчыў, значыць, палічыў, што мусіць узяць на сябе галоўную ролю. А сам толькі прыкідваўся, што працуе, бо падсоўваў пісаніну, якая ні ў якія, як гавораць, вароты не лезла. Перад здачай рукапісу ў выдавецтва Сяргей прынёс яго шэфу. I гэтым разам спадзяваўся, што Храйнёў урэшце ўпэўніцца, хто ёсць хто, і памяняе іх прозвішчы месцамі. Дарэмна! Ён не толькі не зрабіў гэтага, а яшчэ і ўпісаў свайго знаёмага рэцэнзента.