• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — He чула, але...
    Зацікаўлены яе думкай, Сяргей апусціўся на крэсла.
    — Дай падумаць... Можа, якраз таму, што ты пішаш дысертацыю. Абараніць дысертацыю мог толькі ён — Грачук. А ты хочаш стаць упоравень з ім. Дык ці не замнога хочаш?
    — Ну і логіка ў цябе. Адно сказаць — жаночая.
    — Навука яму нялёгка далася,— гаварыла далей Анюта,— а ты, спрытнюга, хочаш раз-два і ў дамкі. He выйдзе, сябрук! Ты не паспі, як ён, папарві свае жылы, пацягні, што ён на цябе наваліць, вось тады ён, мажліва, і прызнае, што ты варты заняць месца ў навуцы — гэта значыць, побач з ім... Мне так здаецца.
    Хоць гэта Анюціна здагадка і гучала недарэчна, але Сяргей крыху супакоіўся, нібыта знайшоў адказ на балючае пытанне.
    VI
    — А цяпер, даражэнькі, бяжы ў ванну,— загадала Люда, як толькі яны распрануліся.— He хвалюйся. мы адны — Ірынку я адправіла да сваякоў. Мыла і мачалку знойдзеш у ванне, а ручнік я зараз прынясу.
    Сяргей завітаў да Люды з вуліцы, ды яшчэ ў спякотны дзень, таму асвяжыцца было як найлепш. Сяргей даволі доўга песціў сваё разамлелае цела, лежачы ў ванне. Потым устаў і пераключыў ваду на распыляльнік, які вісеў на сцяне. Цераз празрыстую фіранку, якой ён адгарадзіўся, каб не заліць падлогу, убачыў, што ў ванную заскочыла Люда. Яна была ў махровым халаце светла-ружовага колеру. Па-свойску адхінуўшы фіранку, адабрала ў Сяргея мачалку, на.мыліла яе і голасам, які не дапускаў пярэчанняў, загадала:
    •— Падстаўляй спіну!
    Адчуваючы і сорам, і дзівосна-прыемнае хваляванне, Capreft паслухмяна павярнуўся да яе спінай. Каб схаваць сваю збянтэжанасць. зухавата папрасіў:
    — Залазь і ты сюды, Людмілка, пашарую і я цябе.
    — He, я ўжо мылася, не хачу валасы мачыць. Усё, хопіць з цябе! — яна нляснула Сяргея па плячах, павярнула тварам да сябе і, адкінуўшы галаву назад, заплюшчыла вочы.— Твая гейша чакае падзякі.
    Сяргей прагна, сціснуўшы шчокі ў далонях, пацалаваў жанчыну ў вусны.
    — He кусайся. драпежнік! — гулліва мовіла яна і саўганула кісць рукі ніжэй жывата.— Ручнік на сцяне — вось гэты,— паказала яна, выціраючы рукі, і вышмыгнула за дзверы, таямніча шапнуўшы: — He затрымлівайся.
    Людзіна непасрэднасць і шчырасць падкупілі Сяргея. Аб якойсьці здрадзе жонцы, калі ён раптам наведае незамужнюю жанчыну, не думаў. Апошнім часа.м яго непакоіла іншае: чаму так атрымліваецца, што і шэф, і Грачук, якія варагавалі паміж сабой, да яго, Сяргея, ставіліся амаль аднолькава — абодва садзіліся на карак. Люда ж, як заўсёды, усё пра ўсё ведала. Учора Сяргей падступіўся да яе і па-сяброўску схіліў да шчы-
    рай размовы. А тая, спаслаўшыся, што размова на такую далікатную тэму патрабуе іншай, больш прыдатнай абстаноўкі, запрасіла яго дадому, на кубак кавы. Сяргей згадзіўся, балазе жонка паехала ўрэшце ў Ракуць да цёткі, нават не параіўшыся з ім.
    Дый увогуле Анюта з кожным днём усё больш затойвалася ў сабе і аддалялася ад Сяргея, так што іх грамадзянскі шлюб трымаўся хіба што на сумесным пражыванні. Дык чаму было не адгукнуцца на запрашэнне знаёмай жанчыны да дзелавой размовы за кубкам кавы? Праўда, атрымлівалася крыху не так, як уяўлялася, але падобна што і не горш.
    Ён адчуваў сябе ў чужой кватэры так, што мог бы, здаецца, хадзіць з заплюшчанымі вачыма. А што да паводзін самой гаспадыні, то Сяргей усёй сваёй істотай раптам спасціг, як не хапае яму жаночай цеплыні, увагі, прыхільнасці. Падсвядо.ма цешыўся і тым, што падабаецца жанчыне — і не абьіякой, а прыгожай і хвацкай — такой, што, пэўна ж, ведае, з кім бавіць час.
    3 гэтым пачуццём ён вярнуўся ў пакой. Люда з ухвальным позіркам агледзела яго постаць, запрасіла да століка:
    — Сядай, перакусім!
    Столік той быў на колцах, меў два ўзроўні і стаяў ля канапы. Сяргей хацеў апрануцца, але Люда запярэчыла, таму ён як выйшаў з ваннага пакоя, так і застаўся ў плаўках. Жанчына сядзела на падлозе, якая была заслана ватнай коўдрай, a паўзверх прасцінай.
    Убачыўшы, што Сяргей вагаецца, куды прыткнуцца — на падлогу ці на канапу, яна ляпнула рукой па канапе:
    — Калі ласка,— і, гарэзна усміхаючыся, нагадала: — Мы ж не на сельгасработах.
    Зрэшты, з таго часу, калі Шчуцкі меўся лашчыць і цалаваць яе на зерні ў таку, яны пасябравалі, але ставіліся адно да аднаго так, нібыта забыліся пра тое. Сустракаліся толькі на рабоце, ды і то выпадкова, па-за справамі, і падобна было, што ні аб чым іншым не думалі.
    Сяргей сеў на канапу, а поруч з ім прымасцілася Люда і падняла кілішак на тонкай ножцы:
    — За твае поспехі, Сяргейка!
    — Якія там поспехі, калі вакол адны канавы ды калдобіны,— паморшчыўся ён.
    Але Люда тут жа запярэчыла, прыклаўшы да яго вуснаў далонь:
    — Пра гэта потым, потым, не сёння! He псуй добрага настрою.
    Выпіваючы, Сяргей адчуў: Людміла частуе яго каньяком. А ён, вахлак, і папраўдзе дыбаў на каву, каб ведаў, прынёс бы і сам што-небудзь. Лёгкі хмель амаль адразу атуліў галаву і надаў бадзёрасці і моцы распаранаму целу. Паўзмрок, які насоўваўся праз акно, настройваў на лагодны лад. Сяргей падсунуўся бліжэй да жанчыны і палажыў руку на плячо.
    — Добрая ў цябе кава, Люд.мілка,— пахваліў ён.
    Люда гарэзліва паківала на яго пальцам:
    — А чым гэта пахне?
    Сяргей зрабіў глыбакадумную міну, шукаючы дасціпнага адказу, але так нічога і не прыдумаўшы, снытаў:
    — А чым гэта пахне звычайна?
    Яна ўсміхнулася:
    — Звычайна?.. Хочаш, анекдот раскажу?.. Тады слухай. Сустрэліся дзве колішнія сяброўкі. Пагаманілі як мае быць, а потым адна пытаецца: «Валя, а ты замуж выйшла, кажуць?» — «Так, зусім нядаўна, мядовы месяц яшчэ не скончыўся»,— адказвае тая. «Віншую, дарагая! — радуецца сяброўка і пытаецца цішком: — А як ты перажыла першую шлюбную ноч?» — «Як, ну як...— муляецца Валя.— Ну, як звычайна!»
    — Во-во! За звычайна п’юць адчайна,— падхапіў Сяргей, перакруціўшы змест вядомай прыказкі.— Каб і ты, Людмілка, была заўжды такой, як звычайна,— прыгожай і няўрымслівай!
    — Дзякуй, Сяргейка! Даўно не чула я такой ухвалы,— Люда кароткімі глыткамі, раз-пораз пазіраючы на Сяргея блакітнымі вачыма і як бы ўзважваючы шчырасць яго слоў, апаражніла кілішак да дна.
    Потым, не адводзячы ад яго вачэй, намацала на талерцы дольку лімона з цукрам, нетаропка перажавала яго і, стаўшы
    на калена, палажыла абедзве рукі Сяргею на плячо. Халат на ёй расхінуўся і адкрыў крамяныя, па-дзявоцку акругленыя грудзі. Ці то гарачая кроў раптоўна стукнула ў галаву, ці хмель закружыў яе, але жаночы твар пачаў быццам бы аддаляцца ад яго, робячыся дробным і застылым.
    Люда заўважыла, што Сяргей трызніць і трагічна войкнула:
    — Няўжо кіншчык спіўся? — патузала яна Сяргея за звіслыя на лоб валасы.— А я хачу ў кіно, Сяргейка, вельмі хачу...— жанчына адсунула столік і, абшчапіўшы свайго госця за шыю, з рогата.м перакуліла яго з канапы на падлогу.
    Нейкі час яны качаліся, як малыя кацяняты, пакуль Сяргей не намацаў сваімі вуснамі жаночыя. Люда раптоўна супакоілася і ўсім целам прыпала да яго. Потым яна сама надоўга захапіла Сяргееў рот, ды так, што ён не мог дыхнуць. 3 ашалелай палкасцю ён перакуліў Люду на спіну і пачаў горача цалаваць яе шыю і грудзі, захлынаючыся ад водару духоў і гладкай скуры. Дотык яе трапяткіх пальцаў да спіны і паясніцы распальваў яшчэ больш. Рука яго паволі саслізнула з плячэй на клубы, намацала ўскудлачаную купінку і апынулася паміж ног...
    Яны ўключылі святло і, зноў падсеўшы да століка, выпілі па кілішку, аздабляючы кожны глыток пацалункам. Потым іірыпалі зноў адно да аднаго. Люда ў парыве нястры.мнай дрыготкі выгіналася так. нібы імкнулася зліцца з Сяргее.м у адзіную істоту. У нейкі момант яна села яму на жывот. Цяпер ён бачыў навіслыя над ім грудзі з карычневымі кружочкамі вакол набрыняла-чырванаватых саскоў. Жаночая пажаднасць перадалася і яму. Але ён не толькі не саромеўся ўжо нязвыклай праявы сексуальных пачуццяў, а нават усчаў памагаць ёй, удзячны, што яна так шчыра аддаецца яму.
    Калі ён, змораны ўшчэнт, прыгарнуўся збоку каля пляча сваёй спакусніцы, тая паціху выслізнула з-пад яго рукі і падалася да дзвярэй. Праз некаторы час яна вярнулася ў адной кароткай майцы-безрукаўцы. 3-пад майкі выглядаў лапік цёмных валасоў, што прытуліўся ў прывабных выгінах паху.
    — Можа, з чаго пачалі, тым і закончым? — бадзёрым голасам спытала жанчына, адкінуўшыся з распасцёртымі рука.мі на канапу.
    — Можна,— паблажліва азваўся Сяргей, накідаючы на плечы кашулю і падсаджваючыся да століка.
    VII
    Анюта вярнулася з вёскі чы.мсьці прыгнечаная: ухілялася ад Сяргеевых роспытаў, не спяшалася ні есці гатаваць, ні вопратку мыць. А Шчуцкі не вельмі і лез да яе са сваімі пытаннямі, нічым не дакучаў і не дакараў, дый увогуле нібыта не прыкмячаў яе заду.млівасці. У выхадныя дні сыходзіў з дому.
    Так павялося ўжо, што амаль увесь вольны час Сяргей праседжваў у бібліятэцы. Анюта не пярэчыла, нават падбухторвала яго да гэтага. На забавы яна была не вельмі прагная: наведалі яны, не выбіраючы спектакляў, кожны тэатр, прагледзелі найбольш цікавыя кінафільмы, а на выставу якую ці ў музей Анюта магла пайсці і адна. «Я чалавек без прымхаў»,— супакойвала яна Сяргея ў такіх выпадках.
    А Шчуцкага такая яе непрымхлівасць задавальняла, бо дысертацыя паглынала ўсе яго інтарэсы. I не дзіўна, бо, працуючы над ёй, яму самому даводзілася быць і навуковым кіраўніком і апанентам. Храйнёў могтолькі на першым часе як галоўны канструктар аўтаматызаванай сістэмы падтрымаць яго, вучоных жа па Сяргеевай спецыяльнасці паблізу не было, а таму не было з кім параіцца ці хоць бы паспрачацца. I гэта ў той час, калі думкі сталі разлятацца ў розныя бакі, як тыя спалоханыя птушкі з куста.
    Бо думка, якая здавалася адзіна правільнай учора, на другі ці на трэці дзень такой ужо не была — высвечвалася іншым бокам, a то і зусім ганьбавалася. А новая патрабавала перагляду ўсіх ранейшых набыткаў. Засяродзіцца на якойсьці адной ідэі рабілася немагчыма. Здаралася і так, што думка, якой радаваўся як знаходцы, раптоўна ўспырхвала і знікала ў небыцці, і тады Сяргей вельмі шкадаваў, што паспадзяваўся на
    сваю памяць і не запісаў яе. А іншым разам нават запісаная і добра асэнсаваная, яна губляла свой першапачатковы сэнс і набывала зусім іншы, робячыся трывіяльнай.
    Больш за ўсё пакут прыносілі высновы, ад якіх даводзілася, паблукаўшы па калідорах усялякіх рашэнняў, адмаўляцца і вяртацца да таго, што ён нядаўна перакрэсліў. Але і ў гэтым разе ўпэўненасці, што ён нарэшце спыніўся ў сваіх пошуках, не ўзнікала.