Распячатка чорнай скрынкі
Яўген Кантылёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 238с.
Мінск 1999
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Наступны танец Нэлка прастаяла са сваім партнёрам ля адной з соснаў, што ўпрыгожвалі пляцоўку. Размаўляючы, яна раз-пораз аглядалася па баках, быццам кагосьці шукала. Зрэдку яна паблажліва ўскідвала на хлопца свае падмаляваныя
вочы, і тады на яе прыгожым твары тонкія бровы крыху ўздымаліся, як бы нечаму здзіўляючыся, а губы спагадліва ўсміхаліся. Пэўна, ёй надакучылі яго заляцанні. Цяпер Ігар, здаецца, сцяміў, ча.му яна так старанна танцавала: хацела, мусіць, каб яе заўважылі,— можа, хто іншы запросіць на танец. Але навошта тады яна звязалася з гэтым даўгалыгім? Непакоіла яго і тое, што недзе ўжо сустракаўся з ім. Але дзе?
Хоць Ігар і здагадаўся, чаго карцела дзяўчыне, але трапляць ёй на вочы не хацеў. Як не хацеў і ўцякаць з пляцоўкі, бо яго неспадзявана зацікавіла, як яна развітаецца са сваім кавалерам. У нейкі момант Нэлка, мусіць, адчула, што за ёй сочаць, і, нечакана азірнуўшыся, сустрэлася вачыма з Ігарам. I па-сяброўску памахала рукой. Праз хвіліну яна наблізілася да яго, амаль што не цягнучы свайго хлопца за руку. Ігару было прыемна, што яна не цураецца яго. ды толькі ён не падаў выгляду, як стаіў і тое, што яго здзівіла яе нетактоўнасць: ён зусім не хацеў бачыць побач з ёй гэтага ссутуленага хлапчука.
— Салют, Ігарок! Знаёмся, вось...— кіўнула Нэлка на свайго напарніка.
Той падаў руку.
— Паўлік! Прыемна пазнаёміцца,— і, глянуўшы ў твар Ігара, як бы збянтэжана адвёў вочы.
«Глядзі ты, інтэлігент які, у твар не глядзіць, а ўсё роўна прыемна»,— непрыязна падумаў Ігар, вяла паціскаючы яго руку.
— Паўлік, ты мне выбачай, нам з Ігарам пагаварыць трэба,— таропка прамовіла Нэлка, даволі выразна паглядзеўшы на хлопца.— Даўно не бачыліся, даруй, калі ласка,— з настойлівай ветлівасцю дадала яна ў адказ на здзіўленне, якое адбілася на пачырванелым твары Паўліка.
Той прыкметна нацяўся, каб схаваць крыўду, і адказаў такім жа манерна-ветлівым тонам:
— He маю жадання перашкаджаць вам.
Ігар намерыўся затрымаць яго, але Паўлік ужо запрасіў на танец першую, што стаяла побач, дзяўчыну. Калі тая адмовілася, Нэлка ўсміхнулася:
— I правільна зрабіла. На танцы ішоў, хоць бы джынсы надзеў.
— А калі ў чалавека іх няма,— запярэчыў Ігар, не жадаючы згаджацца з ёй.
— Ну, дык сядзі дома ды кніжкі чытай! Ха! У Паўліка ды каб джынсаў не было! У яго продкі ведаеш хто? Бацька — прафесар, матка — заслужаная настаўніца... Дык што, яны не могуць свайго адзінага сынка апрануць чын-чынам, не разумею,— Нэлка шырока расплюшчыла свае шэра-зялёныя вочы, а бледны твар нават гіаружавеў ад абурэння.
— Ты ж прыйшла сюды разам з ім,— ці то спытаў, ці то папракнуў Ігар, ухіляючыся ад яе спажывецкіх разважанняў.
— Ну дык што? Сустрэліся неяк на вуліцы. Мы з ім вучыліся ў адной школе, ён ужо скончыў,— паспешліва, быццам шукаючы сабе апраўдання, адказала Нэлка.
— Ну і ча.му ты пайшла з ім? У яго ж няма джынсаў,— працягваў дапытвацца Ігар абыякавым голасам.
Дзяўчына, не зважаючы на яго словы, раптам пацягнула за руку:
— Танцы канчаюцца, Ігарок! Хадзем лепш пагуляем, a то ён зноў прыклеіцца.
Яны пакінулі танцпляцоўку і адразу ж апынуліся ў натоўпе сярод маладых людзей, якія таўкліся ўздоўж агароджы. Нэлка вывела Ігара на шырокую асфальтаваную алейку, і яны павольна пабрылі насуперак стракатай плыні людзей, якія, відаць, ужо пакідалі парк.
Надыходзіў вечар, змрок уздымаўся аднекуль знізу, з-пад каранёў соснаў, і караскаўся паўз іх верхавіны да самага неба. Сухое паветра было прасякнута духатой, што засталася ад спякотнага дня. Пазямлі распаўзалася цемра, усё наўкол ахінала дрымота. Гаварыць не хацелася. Ігар помсліва маўчаў і сам дзівіўся таму, што гэта можа быць так проста — ісці побач з прыгожай дзяўчынай і маўчаць.
Затое Нэлка адчувала сябе няёмка. Яна колькі разоў намагалася распачаць гаворку, аднак, глянуўшы на адчужаны твар свайго спадарожніка, падціскала губы і рабіла выгляд, што ёй усё роўна. Чым больш яны маўчалі, тым больш цяж-
ка было вымавіць якое слова. Ігару стала сорамна ад сваёй варожасці да дзяўчыны, і ён вырашыў гаварыць хаця б дзеля прыліку.
— Як жа так, Нэла? Паўлік гэты табе да лямпачкі, а ты з ім на танцы...— сказаў першае, што прыйшло ў галаву, і адразу ўспомніў, што ўжо пытаўся пра гэта.
— Ну і што з таго? — жвава адгукнулася Нэлка.— Я магу і з табой пайсці — мне без розніцы. He ў танцах рэч. Яго бацька ў наргасе працуе.
— А што, ён у цябе поперак дарогі стаіць, яго бацька? — спытаў Ігар, прапускаючы міма вушэй абразлівыя словы наконт сябе.
— He прыкідвайся, Ігар, сам ведаеш — усюды патрэбна свая рука.
— Кал.матая?
— Любая! Цябе вось на Поўнач пасылаюць, а каб быў хто з той самай калматай рукой, знайшлося б месца і ля дома. Эй! Слухай сюды, Ігар! — нечакана ўстрапянулася Нэлка,— Ты ж снартсмен! Цябе гэты прафесар, бацька Паўліка, у інстытут працягне. Давай, га? — Нэлка ажно засвяцілася тварам ад сваёй здагадлівасці.
Ігар. наадварот, насупіўся: пашчэнкі напяліся, чорныя вочы, здаецца, яшчэ глыбей схаваліся пад навіслыя бровы, ён праглынуў пругкі камяк, знарок пакашляў і амаль спакойна сказаў:
— Нічога, як-небудзь абыдуся сваімі рукамі — вось гэтымі, уласнымі, разумееш? I досыць! Давай назад, a то згубіш свайго каштоўнага чалавека.
Нэлка не ўлавіла кпіны ў словах Ігара і пачала апраўдвацца, даказваючы сваё:
— Я яго цярпець не магу — цяльпук нейкі! Але ж ён можа спатрэбіцца. He ўсім жа быць такімі ідэйнымі, як ты... Хопіць, Ігарок, хопіць на сёння,— жаласлівым голасам папрасіла яна, калі заўважыла, што ён збіраецца сказаць ёй нешта рэзкае.— Давай лепш пасядзім-пакурым! — з запалам усклікнула яна і памчалася наперад.
У Ігара зусім не было настрою на нейкія там перакуры з ёй, але ён не стаў аднеквацца, бо не адразу скеміў, дзе яна хоча ўладкавацца: яны выйшлі з парку і падыходзілі да густога хмызняку. Цемра ўжо шчыльна ахутала зямлю, аднак месяц час ад часу выплываў з-за хмар і серабрыў наваколле сваім святлом. Нэлка ўпэўнена збочыла на вузкую сцяжынку, амаль нябачную ў высокай траве. Ігар трохі сцішыў крок і з цікаўнасцю глядзеў ёй услед.
Дзяўчына нагнулася, разводзячьі галінкі кустоў, і прашмыгнула ў хмызняк. Ігар паважна рушыў за ёй і адразу спыніўся: Нэлка ўжо сядзела перад ім на лаўцы, схаванай з усіх бакоў кустамі.
— Ну, як табе падабаецца мой куток? — гулліва спыталася яна.
Дзяўчына сядзела, паклаўшы нага на нагу, абапёршыся на калена локцем рукі, якой упіралася ў падбародак. Яна глядзела на хлопца крыху спадылба, і з вялікіх, бліскучых вачэй яе струменілася столькі пяшчоты, што сэрца ў яго скаланулася ад прадчування чагосьці надзвычай пажаданага, што магло зараз адбыцца. I куды толькі падзелася яго абыякавасць да дзяўчыны — атрымлівалася, што яна была напускной і ён толькі маніў сабе, калі лічыў, быццам зможа абысціся без Нэлкі.
Ён моўчкі сеў з ёй побач, сеў блізка, так, што яго нага дакраналася да яе. Яму захацелася абняць Нэлку за плечы. Але тут неяк неспадзявана падумалася, што ён не першы, хто сядзіць з ёй тут, у гэтым замаскіраваным кутку. Дзіўна было тое, што яна нават не спрабавала рабіць з гэтага ніякага сакрэту, як быццам ёй усё роўна, што яму магло прыйсці ў галаву.
— Дык раскажы, Ігарок, як тьі выступіў, які прыз атрымаў,— усё тым жа гулліва-гарэзлівы.м голасам прамовіла Нэлка, і так, што не зразумець было, гаворыць яна ад пачуцця сімпатыі да яго ці проста крыўляецца ў сваёй звычайнай манеры ўсім падабацца.
Напамінак аб яго няўдалым выступленні на спаборніцтвах скрабянуў Ігара па сэрцы, нібьі цвіком па шкле. Ён незадаволена адвярнуўся і з крывой усмешкай адказаў:
— Дрэнна выступіў, ліхтар атрымаў — дый толькі. Чэмпіёна цяпер шукай дзе ў другім месцы.
— А мне яго і шукаць не трэба — сам знайшоўся. Ды тьі ж толькі што сам пазнаёміўся з ім — гэта ж Паўлік! Стаў чэмпіёнам у тых жа спаборніцтвах, хіба не ведаеш? Медаль у кішэні носіць— во дзівак! Сціплы, свядомы, шчыры —так выхаваны, дайце атруціцца.
Ігар збянтэжыўся. Дык вось каго нагадваў яму Паўлік — Ганіева. Пасля свайго пройгрышу ён не захацеў нават даведацца, як выступаў далей яго сапернік. А ён, глядзі ты, усіх адлупцаваў. Ігара гэта крыху суцешыла: усё ж не каму-небудзь, а чэмпіёну прайграў. 3 грудзей жа вырывалася вонкі ўжо нешта падобнае на радасць: як жа, Нэлцы ўсё-ткі не чэмпіён, відаць, патрэбны, калі яна пакінула яго і пайшла з ім. На які чорт я.му той чацвёрты раунд, якога ён так прагнуў тады, на спаборніцтвах? He так дрэнна ўсё складваецца, як яму думаецца.
Усхваляваны і ўзбадзёраны такой думкай, Ігар парывіста абняў дзяўчыну і прытуліў да сябе. Нэлка, здаецца, ніколькі не здзівілася і даверліва прыціснулася да яго, заплюшчыла вочы. Такая паслухмянасць дзяўчыны працвярэзіла хлопца — у першую хвіліну ён не паверыў само.му сабе, не мог уцяміць, што такое здарэнне адбываецца паміж ім і Нэлкай — той са.май гірыгажуняй, якая да гэтага часу мроілася яму прынцэсай, калі не самой дзівоснай феяй. Ігар, узрушаны блізкасцю жаданай дзяўчыны, нахіліўся да яе вуснаў і... сумеўся. Аказваецца, так вось проста ён мог пацалаваць дзяўчыну, аб чым дагэтуль толькі марыў. Спакуса зведаць новае для сябе пачуццё была вялікая, але і перайначваць сябе не было ахвоты. Дый у душы яго ўздымаўся пратэст, які не дазваляў скарыстаць дзявочую прыхільнасць, бо ён быў упэўнены, што Нэлка неўзабаве пашкадуе аб сваёй нястрыманасці.
Ён прыкінуўся, што не заўважыў яе парыву, і далікатна адхіліўся. У наступную хвіліну Нэлка ўжо сядзела, абхапіўшы каленкі рукамі, і сканфужана глядзела ў другі бок. Ігар не ведаў, як цяпер трымацца з ёй. Дзяўчына схамянулася, спра-
буючы ўстаць з месца, аднак у гэты час яе затрымаў нечы голас, які пачуўся з-за кустоў:
— Сябра, навошта так! Навошта крыўдзіць дзевачку...— да Ігара наблізіўся хлопец з узнятым каўняром пінжака, за ім крыху воддаль спыніліся яшчэ двое.—He бойся, нам вашы шуры-муры да фені... Нам вось паўрубля не хапае, выручай, га?
Ігар чуў пра такіх папрашаек: яны толькі рабілі выгляд, што просяць грошы, а на самой справе вымагалі іх у адзінокіх прахожых ці ў такіх вось позніх гуляк. Звычайна людзі не звязваліся з імі з-за якойсьці там дробязі і выкладвалі медзякі. А тут на табе — ім ужо паўрубля падавай.