• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ў буфет. Знайшоў яго ў падвальным памяшканні. I не ўзрадаваўся: тут было таксама цесна.
    Ледзьве ён стаў у хвост доўгай чаргі, як пачуў за спінаю голас:
    — Вы апошні?
    Голас падаўся надзіва знаёмы. Сяргей азірнуўся і ўбачыў Анюту.
    — I ты тут? — спытаўся, абы не маўчаць.
    — Я тут, бо ты да апошняга дня адкладваў. Калі сёння не праціснемся, так і застанемся са сваімі інтарэсамі,— без намеру папракнуць яго заўважыла Анюта.
    Немаладая жанчына, якая стаяла побач, павярнулася тварам да Анюты і запярэчыла:
    — А я чула, што закрыццё выставы адкладуць. Я ўжо трэці раз сюды прьіходжу, а народу з кожным разам усё больш і больш.
    — А калі могуць зачыніць, у колькі гадзін? — Сяргей з цікаўнасцю зірнуў на жанчыну.
    — Недзе апоўначы. I ўсё роўна чарга застаецца,— дасведчаная жанчына сказала пра гэта нават ганарліва, нібыта мела нейкае дачыненне да мастака.
    Жанчына адвярнулася ад іх, высока ўзняўшы галаву. Сяргей мусіў зайсці наперад, каб спытаць у яе:
    — Выбачайце, а сам мастак прысутнічае на выставе?
    Жанчына паглядзела на Сяргея, як на дэбіла, і суха сцішаным голасам сказала:
    — Мастак памёр, малады чалавек ...у вашым узросце, калі хочаце ведаць.
    — Даруйце,— збянтэжана прамармытаў Сяргей, міжволі адступаючыся ад яе. Толькі цяпер згадаў, што Анюта нешта гаварыла яму на гэты конт...
    — Мы стаім наперадзе, далучайся,— Анюта хітнула галавой на буфетчыцу.
    Сяргей зірнуў туды і заўважыў непадалёк ад касавага апарата... Людмілу Канстанцінаўну. «Мне толькі гэтага не хапала»,— асуджана падумаў ён, бо апынуцца ў адной кампаніі з Анютай і Людай не хацеў бы нават у сне.
    — Без чаргі? — заўпарціўся ён, жадаючы збавіцца ад жанчын.— He, не трэба!
    — He хвалюйся, Сяргей... пайшлі-пайшлі,— Анютападхапіла яго пад руку і пакрочыла ўздоўж чаргі. Сяргею толькі і заставалася патрапляць ёй, як у запрэжцы, у нагу...
    Неўзабаве яны сядзелі за адным са сталоў, якія напалову пуставалі. Ніхто ў буфеце надта не заседжваўся, бо есці, акрамя пячэння, булачак, цукерак ды чаю, не было чаго. Гаворка не клеілася. Сяргей насуплена маўчаў, не знаходзілі тэмы для размовы і жанчыны.
    — Я, мусіць, не дачакаюся,— уздыхнула Люда, засяроджана боўтаючы лыжачкай у шклянцы.
    — Не-не, Людмілка, няможна так! — адразу паставілася супраць яе намеру Анюта.— Мы ўжо гадзіны тры змарнавалі — і пасля гэтага збегчы?
    — Ірынку трэба ўкладваць,— стомлена патлумачыла Людміла, але ўсё ж пагадзілася: — Зірнуць хоць краем вока трэба, канечне, але я затрымлівацца надта не буду, пакіну вас. А можа. наш кавалер правядзе мяне?
    Сяргей зрабіў выгляд, што недачуў апошніх слоў. Ён пачуваўся як той вандроўнік на раздарожжы. 3 Анютай жа яшчэ не парваны, як гавораць, шлюбныя адносіны, хоць, здаецца, іх ужо нічога не звязвала, акрамя агульнага даху над галавою і звычайнай павагі адно да аднаго. Такія адносіны ўсталяваліся паміж імі спакваля і з маўклівай двухбаковай згоды. Гэта, бадай, задавальняла абодвух, бо ні ён, ні яна нічога не рабілі, каб высветліць прычыну такога раўнадушша і як паразумецца.
    Настаў быццам бы зручны момант для гэтага. Таму што варта яму згадзіцца на провады Люды, як усё стане на ранейшае месца. I не трэба будзе ні хавацца, ні прыкідвацца бязгрэшным анёлам, ні ты.м больш хлусіць самому сабе. Розумам Сяргей усведамляў гэта, а душой не пагаджаўся, нават працівіўся, супраціўляўся. He магла яна, душа яго, ні з таго, ні з сяго, без дай прычыны пагадзіцца, што ўсё скончыцца і што можна ўжо ставіць крыж на яго каханні. Парасткі таго кахан-
    ня сядзелі, пэўна, у ягоным сэрцы занадта глыбока, каб маглі змарнець пад ціскам жыццёвай мітрэнгі.
    Калі ўрэшце яны пераступілі парог пакоя, які ў два рады быў увешаны карцінамі, Сяргею кінулася ў вочы жанчына ў бардовай сукенцы, з якой ён перамаўляўся ў буфеце. Хударлявая постаць яе была малітоўна засяроджана, а нерухомы погляд скіраваны на карціну з выявай Госпада. Галава яго ў знямозе схілілася набок, а на скрываўленым пад цярновым вянком твары вылучаліся і нясцерпная пакута, і адухоўленая пакорлівасць свайму наканаванню.
    Жанчына перахрысцілася і перайшла ў другі пакой. Перахрысціўся каля карціны і Сяргей, хаця дагэтуль не вельмі і хінуўся да веры. Калі і заходзіў зрэдку ў царкву, то найбольш ад цікаўнасці да абрадаў, чым ад жадання замаліць свае грахі. Зрэшты, амаль усе карціны маладога мастака адлюстроўвалі царкоўную тэматыку. Ніводная не дазваляла абысці яе: карціны прыцягвалі да сябе свежасцю задумы і загадкавасцю духоўнага жыцця, абагаўленнем зямнога існавання.
    На пераходзе ў другі пакой Сяргей адчуў поціск рукі: Люда па-змоўніцку зазірнула я.му ў вочы і ледзь прыкметна нахіліла галаву набок — маўляў, яна спяшаецца дадому і запрашае яго з сабою. У выставачнай зале панавала цішыня, толькі ціхі шэпат зрэдзь часу парушаў яе. А цяпер тую цішыню парушыў яшчэ і стук Сяргеевага сэрца, бо ён выразна пачуў, як яно пад грудзінай раптам затрымцела, а потым затахкала трывожна і гулка.
    Што рабіць? Рашыцца на адчайны крок і змяніць сваё жыццё ці пакінуць усё як ёсць і здаволіцца тым, што ён ужо меў? Пераходзячы ўслед за Людай ад карціны да карціны, Сяргей не бачыў іх. Думкі раіліся ў галаве, як пчолы ў вуллі, кідаліся ад Анюты да Люды і ад Люды да Анюты.
    Ужо на выхадзе з выставы Сяргей раптам апамятаўся, спахапіўшыся, што ў другім пакоі ён амаль нічога не пабачыў: сноўдаўся толькі туды-сюды ў роздуме пра свой лёс. Дык чаго ён сюды прыпёрся ды яшчэ й колькі часу патраціў? I калі гэту выставу паўтораць? Сяргей рэзка павярнуўся і рушыў назад. Мяльком убачыў, што Люда ўжо стаіць на лесвіч-
    най пляцоўцы і чакае, вядома, яго. Ён жа пакіраваў напрасткі да Анюты, якая не агледзела яшчэ і паловы карцін...
    Калі яны выбраліся на апусцелую вуліцу, было ўжо зусім цёмна. Дадо.му не спяшаліся: захацеўшы, да яго можна было дабрацца і пешшу. А па начному гораду дарэчы было хоць раз за ўсё лета і прагуляцца. He відаць, каб карцела і Анюце, дамоў, бо яна сама скіравала ў сквер, які дзе-нідзе асвятляўся ліхтарамі.Тупалі моўчкі. Гаварыць нра свае ўражанні ад выставы было залішне — нічога падобнага яны яшчэ не бачылі.
    Маўчанне парушыла Анюта, загадкава прамовіўшы:
    — Яна табе гэтага не даруе.
    — Хто? Чаго не даруе? — устрапянуўся Сяргей.
    — He хітруй, Сяргейка, я ўсё ведаю,— Анюта лагодна ўзяла яго пад руку і нейкім сцятым, як не сваім, голасам папрасіла: —Давай пасядзім крыху...
    Зямлю ахутвала начная цемра, асветленая плямамі вулічных ліхтароў. Добра ўгрэты за дзень асфальт яшчэ аддаваў задушліваму паветру цяпло, аддаваў шчодра — ажно кашуля прыліпала да плячэй. Паблукаўшы, знайшлі ў скверы свабодную лавачку. Анюта ў знямозе адкінула галаву на высокую яе спінку і моўчкі пазірала ў неба, нібыта падлічвала зоркі.
    — А ты ведаеш, Сяргейка, у мяне ёсць свая зорачка... Даўно абрала яе, яшчэ ў школьныя гады, у сёмым класе вучылася. Сядзела вось так на лаўцы каля сваёй хаты, задраўшы галаву, сумавала чагосьці, маркоцілася. Падумалася: гэта ж колькі зорак на небе, мусіць, кожнаму чалавеку па адной. Адну з іх сабе і выбрала. 3 той пары яна мне спраўна свеціць, аберагае, можа... Дзе я ні была, здаецца, на край света мяне заносіла, а яна як стаяла, так і стаіць на адным месцы, міргае мне, калі што не так, усцешвае...
    Сяргей не надта ўслухоўваўся, пра што яна гаварыла. Ён засяродзіўся на тым, што Анюта папрасіла, а мажліва нават і папярэдзіла, каб ён не хітраваў з ёй. А ён хітраваў, канечне, але ж апошнім часам не ў сілах быў дапяць, кім Анюта даводзіцца яму — жонкай ці сужыцелькай? — бо сама ж адпіхваецца ад яго абедзвюма рукамі.
    — Дык што ж ты такое пра мяне ведаеш? — спытаў Сяргей з намерам пагаварыць урэшце шчыра і адкрыта.
    Анюта глыбока, быццам сабралася даць нырца пад ваду, уздыхнула, доўга адмоўчвалася, але ўсё ж паясніла:
    — Яна не з тых жанчын, хто тоіцца, Сяргей,— і, нібыта спахапіўшыся, што не тое сказала, хуценька дадала: — А ты ёй падабаешся — віншую! — яна пераборлівая маладуха.
    Анюта, скалануўшыся, раптоўна перамяніла позу і, абагіершыся локця.мі на калені, схавала твар у далонях.
    3 натугай у голасе папярэдзіла:
    — Толькі не трэба апраўдвацца — ты ўсё правільна робі ш. Я і сама так хачу.
    Сяргей ад пачутага літаральна праглынуў язык, бо ўжо і сапраўды хацеў неяк патлумачыць свае паводзіны. У наступны момант ён і зусім здранцвеў, бо Анюта кінулася яму на грудзі з плачам:
    — Даруй мне, Сяргейка!.. Я цябе падманула.
    Спачатку ён сядзеў нерухома і бяссільна, як бы яго знянацку аглушылі ззаду ўдарам па галаве. Потым павольна падняў адну руку і паклаў Анюце на спіну, а другой адарваў яе ад сябе.
    — Ты мяне падманула? — перапытаў Сяргей, зазіраючы ў заплаканыя вочы жанчыне.
    — Так, Сяргейка, так! — Анюта адвярнулася і часта залыпала вейка.мі.— Я хацела вырвацца адтуль, з той дзіркі... дый на радзіму пацягнула. Але ж я не звязвала цябе, не пярэчыла... Ты і цяпер вольны чалавек, як і быў.
    Сяргей адхапіў руку ад Анюцінай спіны, склаў далоні і заціснуў іх між каленяў. Такое прызнанне трэба было яшчэ асэнсаваць. Значыцца, ён лічыў сябе жанатым чалавекам і жыў па-сямейнаму, а яго нарачоная толькі прытрымлівалася завядзёнага парадку. Станавілася ясна, чаму яна закрывала вочьі на яго адлучкі з дому, скрозь пальцы глядзела на яго выпіўкі з Адасём, ухілялася ад спрэчкі з Сімалем. А ўзяць хоць бы тыя ж хітрыкі з іх роспіссю ў загсе, да якога яны так і не датупалі. Чаму, урэшце, ведаючы пра яго сувязь з Людай, моўчкі пазірала на гэта?
    — А мне падалося напачатку, што ты кахаеш мяне,— толькі і выдавіў з сябе Сяргей.— Навошта тады гэтыя слёзы?
    Анюта кінулася зноў яму на грудзі і затрэслася ў плачы:
    — Ды кахаю я цябе, міленькі ты мой, кахаю! Але не магу я жыць з табою, не да.м я табе шчасця... Ну што мне рабіць?
    Пра якое яшчэ шчасце яна дурыць я.му галаву? Ён не супраць і таго, што ўжо ёсць, што атрымаў, жывучы з Анютай пад адным дахам. He прыкмячаў заган ці недахопаў, якія б не давалі ім жыць мірна і дружна. Так і сказаў, суцяшальна пагладжваючы Анюту па спіне.
    — Ёсць у мяне, Сяргейка, заганы ёсць! Хопіць і адной... на ўсе сто,— цяжка, са стогнам, уздыхнула Анюта.
    Яна, падобна, не магла прызнацца ў нейкім цяжкім сваім граху, а Сяргей не рашаўся дапытвацца. Ён абняў Анюту за плечы і моцна прытуліў да сябе. Яны дрыжэлі, і не зразумець было ад чаго: ад узрушанасці ці ад золку, бо бралася ўжо на раніцу.