• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    — Пашукай, сябра! He хапае трохі — няўжо не разумееш? — націскаў хлопец.
    — He, не разумею! — з абурэннем адказаў Ігар.
    — He будзь ж.мотам! — у голасе хлопца пачуліся пагрозлівыя ноткі, а тыя, што стаялі ззаду, пасунуліся бліжэй да яго, засунуўшы рукі ў кішэні штаноў.
    — Ігар, у мяне ёсць,— спалохана ўскочыла Нэлка і схапілася рукой за кішэню джынсаў ззаду.
    — Правільна, Машка, за гэты люкс спачатку заплаціць трэба, а поты.м...— з кароткім смяшком прамовіў хлопец, працягваючы руку за грашы.ма.
    — He трэба! — спыніў Ігар дзяўчыну хуткім жэстам рукі.— А ты прасі ў яе прабачэння,— запатрабаваў ён у хлопца, стаўшы да яго тварам.
    — Што-о-о! Што ты сказаў?! Ты — кішка смярдзючая! — адно не зарыкаў той і выхапіў руку з кішэні.
    У руцэ яго мільгануў нейкі прадмет, але Ігар апярэдзіў хлонца ўдарам у сонечнае спляценне. He раздумваючы, кінуўся на астатніх. Аднаму з іх заляпіў моцную аплявуху і пусціўся наўздагон за другім. Аднак той, даўганогі, падбег да густой сцяны роўна падстрыжанага хмызняку, ракам праціснуўся скрозь яго і, выбегшы на другі бок, знік за дрэвамі. Ігар рвануўся назад да лаўкі.
    Тое, што ён убачыў, уразіла хлопца. На зямлі нерухома ляжаў папрашайка, а Нэлка нібы хацела ўдарыць яго нагой.
    Гэта было так неспадзявана, што Ігар мімаволі разгублена азірнуўся: не, ніхто іх не бачыў, сябрук збітага кудысьці прапаў. Ігар падляцеў да яе і, абхапіўшы ззаду, адцягнуў убок.
    — Ты што, з глузду з’ехала! — Ігар павярнуў яе за плечы тварам да сябе і моцна страсянуў.
    I не пазнаў яе. He, твар яе не змяніўся, ён па-ранейшаму заставаўся прыгожым, але стаў нейкі застылы, скамянелы, толькі прыжмураныя вочы гарэлі шалёным агнём ды сама яна дыхала разгневана — грудзі ўздымаліся, нібыта яна за кім гналася.
    Ігар моўчкі адвёў яе да лаўкі і пасадзіў.
    Дзяўчына хвіліну-другую сядзела як здранцвелая, а потым пачала ўздрыгваць плячыма — быццам бы плакаць, але без слёз.
    — Я спалохалася,я... ён хацеўустаць... я...— спрабавала яна нешта гаварыць надрьіўным голасам.
    Але ў Ігара ўжо не было ніякага жадання ні супакойваць яе, ні суцяшаць. Узрушаны відовішчам, ён ніякавата назіраў, як распластаны на зямлі хлопец зварухнуўся, стаў на калені і вялікім намаганнем паспрабаваў падняцца. Устаўшы, ён няўцямна пакруціў галавой і зігзагамі падаўся за кусты.
    А Ігар здзекліва, як бы размаўляючы з самім сабой, думаў: «Вось ён — твой чацвёрты раунд, якога табе так не хапала там, на спаборніцтвах. Напэўна, Нэлка задаволена — тут ты выступіў не горш за якога чэмпіёна. Ды толькі чаму радавацца?»
    Наадварот, на душы рабілася млосна, надакучлівая думка няўмольна цягнула да пэўнага рашэння, але Ігар адкідваў яе: не хацелася бязлітасна развітвацца са сваімі пачуццямі да Нэлкі, карцела верыць, што яны прызначаліся вартай дзяўчыне. Прадчуванне балючай страты, якая, пэўна, будзе доўга тузаць яго, не давала спакою. Але ці не замнога ён бярэ да галавы?..
    — Ну, годзе, хадзем адсюль, пасядзелі-пакурылі — і досыць! — Ігар узяў Нэлку за руку і падняў з лаўкі.
    Дзяўчына крыху пастаяла, як быццам не разумеючы, чаго ад яе хочуць, не.маведама з якой прычыны нахілілася, абхапіўшы каленкі рукамі і нізка звесіўшы галаву, затым з цяжкім уздыхам выпрасталася і пакорна паплялася ўслед за ХЛОПЦЭМ.
    НАЧНАЯ СУСТРЭЧА
    3 буфета Віктар Саўчук ізноў, хоць змена і скончылася, пайшоў на сваё рабочае месца: трэба было тэрмінова закончыць зборку маніпулятара. Яго варштат стаяў у адным шэрагу з іншымі, а побач узвышалася пляцоўка, на якой усталёўваліся электрычныя шафы. 3-пад гэтай пляцоўкі ў глыбіню цэха выпаўзала шэсць радоў аўтаматычных ліній, у пачатку чатырох з іх ужо стаялі маніпулятары вышынёй у рост чалавека ці нават больш. Гэтыя маніпулятары падавалі да станкоў на лініях загатоўкі дэталяў на апрацоўку, падавалі аўтаматычна, чалавеку-аператару заставалася толькі насаджваць загатоўкі на стойкі маніпулятара, а тыя пасля круціліся на дыску і падносілі іх да штангі з металічнымі рукамі; рукі, у сваю чаргу, здымалі загатоўкі са стоек і пераносілі ад станка да станка.
    Адзін з такіх маніпулятараў давялося збіраць і Віктару. Ён ужо каторы дзень завіхаўся ля яго, але ніяк не мог давесці да ладу. А тут яшчэ і апошнія тэрміны выходзяць. Вось і адпачні па-людску, паспрабуй, напрыклад, сустрэцца з Людкай ці схадзі ў тэатр які, музей або на стадыён.
    У цэху Віктар напаткаў Бусла: ён круціўся чагосьці наўкол яго маніпулятара. Буслам гэтага мужчыну звалі, напэўна, таму, што ён меў доўгую шыю.
    — Нешта я не разумею, што ты тут згубіў,— з насмешкай прамовіў Віктар, паставіўшы свой інструментальны куфэрак на дыск маніпулятара.
    — Зараз зразумееш! Маніпулятар твой, ці што? Тады стаў яго на месца —■ мне трэба лінію запускаць,— начальніцкш тонам запатрабаваў Бусел.
    Віктар даўмеўся, вядома, што перад ім наладчык, але не цягнуцца ж перад ім у струнку.
    — Пачакай, дзядзька, дай толькі большы разгон узяць,— Віктар адышоўся да свайго варштата, развёў рукі і зрабіў выгляд, што хоча кінуцца да маніпулятара, схапіць яго і аднесці да аўтаматычнай лініі.
    Наладчьіку такі гумар прыйшоўся, відаць, не даспадобы. Бо ён зняважліва скрывіў губы і пашыбаваў да другой лініі. Ды там у яго, мусіць, выйшла асечка. Ён то ўзнімаў ахоўны ліхтар на станку, то апускаў яго, а станок пры гэтым гучна чмыхаў сваімі клапанамі.
    Доўгае корпанне наладчыка на чужой лініі было для Віктара толькі на карысць. Яму заставалася прасвідраваць яшчэ дзве-тры адтуліны, і можна было ставіць маніпулятар на наладку. Але як толькі ён узяў у рукі дрыль, чмыханне на станку раптам скончылася.
    — Гэй ты, патлаты, цягні сюды сваю труну! — паклікаў наладчык, назваўшы немаведама чаму труной Віктараў маніпулятар.
    — Гэта табе не падыдзе, пашукай іншую,— з’едліва адказаў Віктар, не выпускаючы з рук дрыль, якім свідраваў адтуліну.
    Наладчыка збівалі з ііанталыку і злавалі кпіны маладога хлопца. Ён мог патрабаваць ад яго такой-сякой павагі да сябе: яму было ўжо за трыццаць. А ўпарты хлапчук гэтага не толькі не заўважаў, але не хацеў, як бачна, прызнаваць у ім нават спецьіяліста больш высокай кваліфікацыі. Наладчык не ведаў, напэўна, з кім мае снраву, але здагадваўся, што перад ім хутчэй за ўсё вылузваецца ўчарашні вучань вытворча-тэхнічнага вучылішча. Такім па рабочай традыцыі трэба было даваць «адцяжку», а гэты пеўнік яшчэ і сам на тое нанрошваўся.
    Наладчык дастаў з пачка папяросу і ўпотай, хаваючы яе ў кулаку, закурыў. Затым ён перакуліў уверх дном пустую тару з-пад дэталяў, усеўся на яе і пачаў назіраць, як хлопец працуе. I тут убачыў у яі о пад нагамі шайбу з вушкамі. He ўздымаючыся, ён пацягнуўся, падняў яе і зацікаўлена пакруціў у руках.
    — А гэта што ў цябе — лішняя дэталь? — спытаў наладчык.
    Віктар палічыў лепш не адказваць. I нават не паглядзеў, што ён там знайшоў. А наладчык між тым моўчкі перасеў на варштат і, пацягваючы з кулака папяросу, пачаў вывучаць чарцёж.
    — Ну-у, малойчык, зараз ты ў мяне пагойсаеш,— прамовіў ён праз некаторы час з няўтойнай злараднасцю.— Ходзь сюды, патлаты! — і махнуў да сябе рукой, быццам муху на ляту лавіў,-—Тупай-тупай, не саромся.
    Віктара апанавала злосць. I чаго чалавек заядаецца, не можа дачакацца, пакуль ён справіцца, ці што? Ён кінуў дрыль на падлогу і рашуча, з намерам наказаць дзе ракі зімуюць, накіраваўся да наладчыка. Але той, як толькі Віктар наблізіўся да яго, выцягнуў насустрач яму сваю бусліную шыю і адразу закрычаў:
    — У цябе што, хлопча, фотаэлементы запацелі?! Куды ты глядзеў?! Ты хоць ведаеш, дзе яна павінна стаяць, гэтая шайба? — наладчык падсунуў Віктару шайбу пад самы нос.— A яна ў цябе пад нагамі валяецца. Чаму?
    На яго крык пачалі сыходзіцца рабочыя. Віктар, узлаваны грубым тона.м наладчыка і тым, што не абышлося без сведкаў, агрызнуўся:
    — Чаму-чаму? Табе не зразумець, бо гэта не для сярэдняга розуму!
    — Паглядзіце на яго — які дацэнт знайшоўся! На, пакажы яе заўтра свайму майстру,— наладчык паклаў, як прыпячатаў, шайбу на чарцёж і паважна — адцягнуў усё ж такі малойчыка! — пасунуўся да станкоў на лініі.
    — I чаго такі вэрхал узняў? — спрабуючы апраўдацца перад рабочымі, паціснуў плячамі Віктар.— Доўга яе паставіць на месца, ці што — гэту шайбачку?
    — Ты спачатку пастаў, а тады гавары,— запярэчыў Валерка, яго сусед па варштаце.— Г эта шайба ву нь дзе стаіць,— ён тыцнуў пальцам у самы ніз чарцяжа.— А не паставіш яе — гайка адкруціцца, і хана, вінт на падлогу ляснецца.
    Ён хацеў нешта яшчэ сказаць, але, убачыўшы, што наладчык спыніўся ля яго маніпулятара, павольна рушыў туды. Віктар праводзіў яго заклапочаным погляда.м. He, увогуле ён быў неблагім чалавекам— гэты Валерка. Калі ў Віктара штонебудзь не ладзілася, ён заўсёды звяртаўся да яго. А той ці не заўважаў, што Віктар абганяе яго, ці толькі прыкідваўся, але заўсёды падказваў, што трэба і як зрабіць. Каб ён што параіў Віктару цяпер, было б зусім някепска, але таму, відаць, гэта надакучыла — маўляў, не трэба табе, браток, высоўвацца наперад, разблытвайся гэтым разам сам.
    Хлопец абапёрся локцямі на варштат і засяроджана разглядваў чарцёж. Дакладней, тое месца, дзе засталася масляная нляма ад пальца Валеркі. Бровьі на разгубленым твары яго высока ўзняліся, сабраўшы маршчыны на вузкім ілбе, a шэрыя вочы сталі такія, быццам бы чалавека нізавошта пакрыўдзілі. I сапраўды было крыўдна: шайба стаяла пад гайкай, якая накручвалася знізу на хадавы вінт; каб паставіць яе, трэба было выцягваць з маніпулятара дэталь за дэталлю, разбіраць яго амаль увесь.
    Віктар доўга не мог супакоіцца. 1 зрабіў жа нехта такую канструкцыю! Малады слесар-зборшчык ледзь стрымліваў сябе, каб не піхнуць нагой маніпулятар, у які ён, як у гумавае чэрава, напіхаў добрую сотню дэталяў. Яны, гэтыя дэталі, ужо сёння павінны былі неяк рухацца, варочацца, круціцца, карацей кажучы, працаваць. А яны яшчэ ляжалі мёртвы.м грузам у сваім корпусе. «Труна! Правільна сказаў гэты Бусел,— зрабіў Віктар няўцешны вывад, думаючы, як бы хутчэй пазбавіцца ад нечаканай навалы, і міжволі ўспомніў пра Людку.— А як жа яе пабачыць?»
    У апошні раз яны пасварыліся. Цяпер Віктар амаль кожны дзень абіваў парогі ў яе інтэрнаце, але не знаходзіў дома: то яна была на занятках у тэхнікуме, то блукала невядома дзе да позняга часу. Сёння ён збіраўся зрабіць яшчэ адзін заход да Людкі, памірыцца з ёй ды запрасіць на канцэрт вядомай спявачкі, але як тут адарвешся ад гэтае работы, калі заўтра — канец квартала.