Распячатка чорнай скрынкі
Яўген Кантылёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 238с.
Мінск 1999
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
3 такімі думкамі разбіраць маніпулятар, а потым зноў збіраць яго зусім не хацелася. To гайка, то шайба — ды гары яна яркім полымем, такая праца! Яму стала неяк абыякава, што можа падумаць аб ім наладчык, што скажа заўтра майстар. Віктар заўважыў, што Валерка ўжо памыў рукі ў машынным масле і выцірае іх рыззём. «Самая пара і мне рухаць адсюль»,— раптам падумаў Віктар і пачаў збіраць свой інструмент.
— Ну як, патлаты, кумекаеш цяпер, з чым ядуць у нас шайбы?— пачуў ён над сабой голас наладчыка.
— Цяпер гэта і дурню зразумела,— адказаў Віктар з прыкрай для сябе згодлівасцю.
— Падкінуў ты мне парасятка. Гэта ж табе валэндацца яшчэ гадзін пяць — лічы, што да раніцы. А ў мяне праз дзве гадзіны заканчваецца змена,— выцягваючы з пачка папяросу, разважліва гаварыў наладчык.
— А што табе да мяне? Бяры вунь маніпулятар у Валеркі і працуй сабе на здароўе.
— Натой лініі станок няспраўны. А мне заўтра адну лінію трэба здаць — хоць трэсні! План, сам разумееш,— настойліва тлумачыў наладчык, не зводзячы вачэй з хлопца.
— Ты ж сам кажаш — трэба сядзець з ёй да раніцы,— кіўнуў Віктар на шайбу, якая ляжала на чарцяжы. У голасе яго пачуліся адчайна-жаласлівыя ноткі.
— Ладна, ты не млей, схавай сваю шайбу,— голас наладчыкатакса.ма загучаў больш лагодна.— Давай мы з табой вось што зробім — зоймемся спіхатэхнікай. He ведаеш як? Гэта, мілок, справа не тое каб простая, але і не занадта складаная. Бяры ў рукі малаток і зубіла — і ляпай па гайцы, пакуль не зацягнеш яе да самага ўпору. Усёк? Кантралёры не заўважаць, здадзім тваю «труну» ды заадно і ўсю лінію. Зразумеў?
Віктар не адразу ўцяміў, пра што гаворыць наладчык. Парада таго быццам бы супадала з яго настроем ісці дадому. Але ў душы нешта раптоўна ўскалыхнулася, пачало бунтавацца. Калі словы наладчыка дайшлі да яго свядомасці, Віктар рэзка выпрастаўся.
— Ведаеш, што я табе скажу, мілок... Каціся ты лепш дамоў! Ды як мае быць праспіся! — выпаліў ён і ў роспачы бразнуў адвёрткай аб падлогу.
He звяртаючы больш увагі на наладчыка, ён замахаў кранаўшчыцы рукой. Падчапіўшы маніпулятар на крук, апушчаны зверху — з маставога крана, Віктар са злосцю паклаў яго на падлогу, ды так, што пад ім нешта трэснула.
3 гэтага часу ён працаваў як апантаны. Шум ад маставога крана, што насіўся высока пад дахам, жыўканне дрыляў, галасы рабочых — усё быццам тапілася ў яго вушах, як у нейкай ціне. Гадзіннік быў у яго на руцэ, але ён ні разу нават не зірнуў на яго. Ім кіравала толькі адна неадвязная думка — як бы хутчэй паставіць гэтую сто разоў праклятую шайбу і загнуць на гайцы яе вушкі. I ўсё, хопіць яму тут шчыраваць! — мала таго, што ён Людкі сёння не пабачыў, дык ён павінен і начаваць тут, ці што?
Калі прыйшла пара ставіць маніпулятар на «папа», Віктар ледзьве разагнуўся. Кран тырчаў пад дахам недзе ў чорта на кулічках — аж на другім канцы цэха.
— Сюды, сюды давай! — закрычаў ён што ёсць моцы і нрызыўна ўзняў руку.
Напружваючы зрок, каб лепш разгледзець, ці зрушыў з месца кран, ён раптам адчуў востры боль у вачах. Іх стала рэзаць так, быццам ён нахапаўся зваркі. Замасленымі рукамі пачаў нраціраць вочы, затым кінуўся да сцяны і, паводзячы рукамі, адшукаў калонку з вадой. 3 заплюшчанымі вачамі намацаў кран: струмень вады вырваўся з калонкі высокім фантана.м. Хлопец, завіхаючыся, стаў прыгаршчамі лавіць ваду, праціраць вочы.
— Віця! — схапіў яго нехта за руку вышэй локця.— Што з табой, што з табой здарылася?
Голас быў жаночы, спалоханы, здалося — знаёмы, але Віктар усё яшчэ не мог расплюшчыць павекі. Як толькі ён спрабаваў гэта зрабіць, вочы рэзала яшчэ болып.
— Нічога-нічога, нічога страшнага...— прыгаворваў Віктар, хапаючы рукамі струмень вады і нахіляючыся да яго тварам.
Урэшце ён выпрастаўся і злёгку, не адрываючы рук ад твару, прыадкрыў вочы. I ўбачыў перад сабой Людку. Вось дык сустрэча! Ён ведаў, што яна працуе сёння ў начную змену. Але ж тады атрымліваецца, што ўжо другая скончылася, a сам ён працуе трэцюю змену запар. Хлопец упершыню адкрыў для сябе, што адданая праца літаральна паглынае час, і тое, што ён можа так працаваць, абудзіла ў ім пачуццё годнасці. Да таго ж гэта нечаканая і такая жаданая сустрэча з Людкай! Яго здзіўленне хутка змянілася на радасць. Значыцца, цянер яны будуць працаваць разам. Дык гэта яму нават пашанцавала, бо ён жа хацеў абавязкова ўбачыць яе.
Каб не вельмі выказваць пачуццяў, якія ахапілі яго, ён пачаў апраўдвацца за свае вочы:
— Нешта вось зрабілася, не разумею... ад пылу гэта ці ад поту,— гаварыў ён, шырока лыпаючы павекамі.
Дзяўчына далонню выцерла, як пагладзіла, Віктараву шчаку і спытала:
— Ну як, крыху ленш? — маючы на ўвазе, што боль, магчыма, праходзіць сам на сабе.
А Віктару ад яе мяккай рукі і пяшчотнага голасу стала і на самой справе быццам бы лягчэй. Яму захацелася, каб дзяўчына яшчэ раз дакранулася да яго твару. Ён наваг вочы мацней заплюшчыў, чакаючы. Але гэта яго жаданне не збылося.
— Трымай вось, выцірайся,— пачуў ён.
Віктар раснлюшчыў вочы і ўбачыў насоўку, якую працягвала яму дзяўчына. Яна глядзела на яго ўстрывожана і так, што ў цёмна-карыя вочы яе было прыемна зазірнуць, валасы яе, пафарбаваныя ў белы колер, выбіваліся з-пад касынкі ля вушэй і надавалі твару нечакана смелы, гарэзлівы выраз, a верхняя губа была прыўзнята і рабіла яе рот па-дзіцячы прыпухлым. Віктар лыпаў вачыма і не мог зразумець, як гэта ён адважыўся колькі дзён назад пакрыўдзіць такую дзяўчыну.
Ён далікатна адвёў яе руку з насоўкай, затрымаўшы ў сваёй руцэ:
— Дзякуй, Люда, зараз буду ў форме...
— Дык ты нерайшоў у нашу змену?
— He, яшчэ з першай не вылазіў, штурмую па ўсіх правілах. Во, цябе клічуць, Люда, ідзі. А потым зразу да мяне, добра?.. Хаця не, пачакай, пастаў спачатку маю... вось гэты...— ён невядома ад чаго не схацеў больш называць маніпулятар «труной» і, як надзіва, забыўся, як называецца гэты аўтамат па-сапраўднаму.
Дзяўчына пабегла да трапа, які ўзносіўся ўверх каля сцяны да кабіны маставога крана. Яна паказалася яму стройнай і прывабнай нават у сваёй мешкаватай спяцоўцы. А між тым раней Віктар не прыкмячаў як быццам, што яе танклявыя ногі і ўся постаць прыгожа абрысаваны, хоць яна і насіла туга нацягнутыя штроксы.
Ён часта міргаў, нрадзіраючы вочы, і сачыў за дзяўчынай да той хвіліны, пакуль яна не ўзышла на верхнюю ступеньку. Там, высока пад дахам, Люда павярнулася да яго і ўскінула руку ўгору — так, як гэта робяць артысткі ў цырку. Віктар ужо мог добра разгледзець яе: боль у вачах знік амаль таксама раптоўна, як і з’явіўся.
Люда паставіла маніпулятар, перавезла другія грузы па цэху, зноў падкаціла на сваім кране да Віктара. спыніўшыся над яго галавой. 1 гэта крупіца ўвагі да яго неяк па-новаму, нібыта ён толькі што пазнаёміўся, усхвалявала хлопца. Цянер ён нават у думках не дазваляў сабе называць дзяўчыну Людкай, хоць гэта і лічылася сярод моладзі звычайным сяброўскім зваротам. Люда. Людачка — дый годзе! Ён іменна цяпер — ноччу, на рабочым месцы, сярод металічных канструкцый — сця.міў, што яны не могуць доўгі час абыходзіцца адзін без другога, што ён, відаць, патрэбны ёй, патрэбны таксама, як і яна яму. Сэрца яго ад гэтага свежага і яшчэ незнаёмага пачуцця напаўняла незвычайная цеплыня. Былі ў Віктара і раней хвалюючыя мінуты пры сустрэчах з Людай, калі яму было з ёй хораша, але на гэты раз адбывалася нешта іншае —значна большае і больш чалавечнае. Ці не таму так здарылася, што сама гэта сустрэча з’явілася для яго незвычайны.м сюрпрызам, ці, магчыма, таму, што дзяўчына апынулася no634 з ім у цяжкую для яго мінуту і выказала я.му сваё такое ўсхваляванае спачуванне.
Як бы там ні было, настрой яго з кожнай хвілінай паляпшаўся. Стомленасць, што там казаць, моцна трымала яго ў палоне, яна засела дзесьці глыбока ўсярэдзіне, а звонку абціснула, як абручамі, яго спіну і ногі. Але рукі і галава яго працавалі безадказна. Віктар непрыкметна для сябе супакоіўся, думкі яго пацяклі роўна. ды і маніпулятар піхаць нагамі больш не хацелася. Наадварот, ён ужо паглядаў на яго як на справу сваіх рук, якой можна было ганарыцца.
Праз гадзіну-другую шайба стаяла на сваім месцы. «Вось так, мілок, вось з чым ядуць твае шайбы»,— задаволена падумаў Віктар і пацёр занямелыя пальцы. Ён пашукаў вачамі наладчыка, але таго, вядома, у такі час можна было знайсці толькі дома, у сваім ложку.
Вялізны крук ужо вісеў над яго галавой.
— Будзе.м падымаць? — запытала звонкім голасам Люда, схіліўшыся праз борт кабіны.
— Ты. Людачка, малайчына,— рупліва падхапіўся Віктар, ухваляючы яе здагадлівасць, і накінуў на крук зробленую з троса пятлю.— Віра!
Корпус маніпулятара адны.м канцом напоўз уверх. Віктар, нібыта падштурхоўваючы груз далонню, паказваў, што яго трэба падымаць вышэй, вышэй, яшчэ вышэй. Урэшце, калі маніпулятар павіс у паветры, Віктар перайшоў на тое месца, куды яго трэба было паставіць. Там ён павярнуў далонь уніз, і маніпулятар, як па загаду, пачаў апускацца. «Добра Люда працуе, не тое што Наталка ў нашай змене»,— адзначыў Віктар, калі маніпулятар стаў дакладна ў лінію, побач з першым станком.
— Усё, Люда, нрыехалі! — Віктар у знак падзякі ўзняў над галавой сціснутыя рукі.— Калі ў цябе абед?
— Праз гадзіну,— адказала дзяўчына, азірнуўшыся на сцянны гадзіннік.
— Добра. яшчэ ўбачымся, гутарка ёсць,— сказаў хлопец і накіраваўся ў раздзявалку.
...Гарача-халодны душ, пад якім ён бавіў час да абеду, даволі добра ўзбадзёрыў яго. Ён шпарка ішоў сярод высокіх, ледзьве не да самага маставога крана, агрэгатных станкоў,
якія выстраіліся ўздоўж пралёту. У сваіх шэра-блакітных джынсах на шырокім рамяні і карычневай тэнісцы з пагончыкамі і кішэнямі на грудзях ён выглядаў у цэху нават пасвяточнаму. Гэта надавала яму ўпэўненасці. Та.му ён не пытаўся дазволу, калі падышоў да трапа,— адразу палез па ім уверх. Люда, абапёршыся падбародкам на борт кабіны, нібы прыцягвала яго да сябе сваім уважліва-прывабным поглядам. Відаць, гэта было недарэмна, і, мабыць,ад таго, што яна адкрыла сёння ў хлопца нейкую новую рысу характару, безумоўна, пахвальную для яго. Такі.м чына.м добры яе настрой перадаваўся Віктару, бо ён быў перакананы, што цяпер дзяўчына даруе яму яго выбрыкі ў час апошняга спаткання.