• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    * * *
    Пакуль грузчыкі адпачывалі, цыбаты хлопец збіраў у цэлафанавую торбачку цукар, што высыпаўся з падраных мяшкоў. На твары яго была ад.чеціна — адзін зуб на ніжняй сківіцы быў крывы, тырчаў у роце бока.м, адтапырваючы губу, дый астатнія зубы былі такія вялікія, што вусны не сутыкаліся,— гэта рабіла яго выскалены твар усмешлівым, нават вясёлым. Даніла абыякава разглядаў хлопца, але чым больш углядаўся, тым больш ён яго цікавіў, пакуль не здагадаўся, што недзе ўжо бачыў гэтага чалавека. I раптам схамянуўся. не даючы веры сваім вачам: на руцэ ў хлопца быў ягоны, Данілаў, гадзіннік. Ці не гэты хлопец клікаў яго ўчора ў сваю кампанію на пляжы?
    Ад такой здагадкі Даніла зніякавеў, адно таропіў на крывазубага свае вочы. А калі той яшчэ й расхінуў кашулю і агаліў грудзі, на якіх красавалася знаёмая наколка — галава жанчыны, Даніла ўжо быў упэўнены, што не памыліўся, што гэты хлопец быў з той самай пляжнай хеўры. Заўважыўшы, што Косця выкуліўся з вагона, каб нёкуды пайсці, Даніла падхапіўся і пашпарыў за ім.
    — Косця, ён тут — гэны...— ухапіў ён за руку мужчыну.
    — Хто? — абыякава азваўся той, гледзячы сабе пад ногі.
    — Дый той, што абакраў мяне ўчора — ці, можа, адзін з тых...
    — Адкуль даведаўся? — на цёмна-сінім твары ў Косці па-ранейшаму не адбілася ніякага інтарэсу нават да такой навіны.
    — Яны там віно пілі... на пляжы. А потым вытраслі мае кішэні — у злодзея мой гадзіннік на руцэ, электронны,—усхвалявана запэўніваў Даніла, на хаду зазіраючы ў Косцеў твар, быццам ад таго залежала, як выкрыць злодзея.
    Хутка зайшлі ў той самы будынак, дзе раніцай пераапраналіся, напіліся з-пад крана вады і пайшлі назад — да вагонаў.
    — Калі хочаш ведаць, тут сабраліся хто адкуль,— завёў размову Косця без усякай сувязі з гы.м, што толькі што паведаміў яму Даніла.— Адны без прапіскі, другіх аднекуль вытурылі з работы, ёсць учарашнія зэкі і такія, як я, каго пазбавілі правоў на машыну. Рабсілы хапае — хоць адбаўляй, таму і заробкі такія — пяць якіх ці шэсць рублёў за дзень. Тут, на гэтай біржы, адно добра — грошы даюць кожны тыдзень, па чацвяргах. А каго ты падазраеш? — нечакана спытаў урэшце Косця і ўжо з нейкім інтарэсам.— А-а, Крывазуб... дык гэта біч. Праўда, не зусім — ён мае пенсію: на заводзе працаваў, там яго і агрэла нейкай балдавешкай па галаве. Але ён з бічамі водзіцца, яны тут упяцёх аціраюцца, нават жывуць тут — на станцыі, у будаўнічай бытоўцы. I ніхто іх не гоніць — трэба што тэрмінова разгрузіць, дык яны заўжды пад рукой — нават уначы. А чаму ты думаеш, што гэта іменна ён? А можа, ён купіў твой гадзіннік — хоць бы і ў сваіх хаўруснікаў? Дык што ты я.му зробіш?
    Гэтае простае пытанне збіла Данілу з тропу: ён аб тым чамусьці не думаў, пазнаў свой гадзіннік — і ўсё. Але той хлонец мог і не красці яго сам і наваг не бачыць, хто краў,— тут Косця меў рацыю. Даніла ад прыкрасці, што ён паказаў сябе такім аблавухім, кусаў тоўстыя, засохлыя ад пылу, вусны — сапраўды, так проста нікога не абвінаваціш і нічога не дакажаш.
    Новы фургон ужо стаяў упрытык да вагона. Брыгадзір Грышчанка скасавурыўся на іх, але нічога не сказаў. Даніла, каб як згладзіць сваю віну за спазненне, хапаўся больш за ніжнія мяшкі — і гэта яму нядрэнна ўдавалася. Мусіць, хапіла таго адпачынку, каб набрацца моцы, дый спрыт ужо нейкі набыў.
    Косця па-змоўніцку пашаптаўся з брыгадзірам і кудысьці знік. А Даніла нават і не заўважыў гэтага. Між іншым ён сачыў за Крывазубам, нібы чакаў, што той нейкім чынам выдасць сябе. Той не пазнае, вядома, яго, Данілу, але, каб нагадаць як-небудзь пра сябе, было б цікава пачуць, што ён адкажа?
    Калі фургон урэшце загрузілі і калі адцягнулі ад вагона, Даніла падсеў да Крывазуба. Крыху аддыхаўшыся, спытаў як мага спакайней:
    — Як вы ўчора на пляжы —добра пажывіліся?
    Той нейкі час сядзеў моўчкі, быцца.м гэта пытанне яго не тычылася, але зубы сашчаперыў так, што яны амаль схаваліся ў роце, толькі адзін крывы зуб упарта вытыркаўся з-пад ніжняй губы.
    Праз якую хвіліну ён выскаліўся зноў:
    — Ты пра што, сексот? Які пляж? Я ўчора тут во рогам упіраўся...
    — А ты не брашы,— нечакана ўклініўся ў іх размову русявы хлопец з магутнымі рукамі, які, скінуўшы кашулю і падклаўшы яе пад галаву, ляжаў на мяшках побач.
    Біч вылаяўся:
    — Хай сабе не тут, такую тваю маць! Я шчабёнку скідаў...
    — He брашы, шчабёнку скідаў я, а цябе і там не было,— ляніва, як праз дрымоту, зноў паправіў яго асілак.
    — Замест мяне Таракан выходзіў — ну дык што з таго...— суняўся раптам крывазубы біч, але ж не ўтрымаўся, каб не аірызнуцца.— Дый каму якая справа, дзе я быў,— табе гэта трэба, так? — ён утаропіў злосны позірк сваіх шэра-зялёных вачэй на Данілу.— Ты хто такі?
    Біч падняўся, вышчарыўшы зноў свае вялізныя зубы, і павярнуўся да Данілы гэтак, быццам хацеў ударыць нагой. Хлопец падхапіўся, каб абараніцца, але Крывазуба астудзіў вокрык:
    — Сядзь, боўдзіла, чаго ты чапляешся да чалавека?! — зас гупіўся за Данілу асілак.
    Крывазуб адразу супакоіўся. як бы толькі таго і чакаў, каб яго хтосьці асадзіў, апусціўся на мяшок з выцягнутымі ўпе-
    рад рукамі, але раптам падхапіўся і памкнуўся да дзвярэй. У вагон спрабавала залезці, караскаючыся па драбінцы, дзяўчына, але не магла ніяк злаўчыцца, каб ступіць нагой на падлогу. Крывазуб стаў пады.маць яе пад пахі, аднак дзяўчына зараз жа выкруцілася з яго рук і саскочыла ўніз — была відаць толькі яе галава.
    Даніла глянуў на яе і ажно ёрзнуў на месцы: у дзяўчыны былі дзівосныя вочы — карыя зрэнкі амаль зліваліся са сваімі аднаколернымі абалонкамі, што рабіла іх вялікімі і надавала загадкавую прывабнасць. Дзяўчына глядзела ваўкавата. відаць, прывыкла ўжо даваць аднор такім во ўхажорам, але пульхныя вусны яе ўсміхаліся, нават заклікалі да жартаў.
    Яна круцілася тут, сярод грузчыкаў, і раней — падлічвала, колькі мяшкоў наклалі ў фургон, але Даніла не зважаў на яе. Зрэшты яна так нізка насунула хусцінку на вочы, што ў іх нельга было нават зазірнуць. Даніла падняўся, падступіўся да дзвярэй, нібыта дзеля таго, каб паглядзець, што робіцца на двары. Дзяўчына схілілася і штосьці шукала на зямлі, трымаючы ў руцэ блакнот.
    — Шго ты згубіла?— запытаў у яе Даніла.
    — Шарык,— коратка адказала дзяўчына.
    Хлопец паглядзеў зверху на дол, потым сабе пад ногі, пакруціў туды-сюды галавой і заўважыў шарыкавую ручку ля сценкі вагона.
    — Ручка во — у мяне, давай цяпер разам лічыць, колькі мы нарабілі.
    Даніла сеў у дзвярах, звесіўшы ногі, падаў ручку. Дзяўчына моўчкі ўзяла яе, пачала штосьці крэмзаць у сваім блакноце, а потым, не зважаючы на хлопца, залезла ў вагон, узяла кніжку, што ляжала на мяшку, і ўткнулася туды носам, быццам нікога побач і не было. Чытала таксама і тады, калі яны перабраліся ў другі вагон — выгружаць керамічныя пліткі, загорнутыя ў пакеты. He падымала ад кніжкі галавы, не падавала і свайго звонкага галаску, як быццам аня.мела. Ды толькі тым ужо. што яна зрэдку пазірала на іх і пералічвала пакеты ў фургоне, гэта прыгажуня, мусіць, паддавала мужыкам нейкага жару, бо ўсе цягалі тыя пакеты з пліткамі.
    нібы хацелі паказаць перад ёй сваю сілу. Нехта ўжо насіў на выцягнутых да калень руках не два, а тры пакеты, а там ужо і хтосьці іншы не пажадаў адстаць ад яго, а потым і ўсе без прымусу пачалі браць па тры пакеты.
    Каб не трапіць на язык Грышчанку, Даніла напінаўся, як толькі мог, пакуль не наклалі поўны фургон. Грузчыкі зноў забіліся ў кут вагона — далей ад спякотнага сонца, паселі хто проста на падлогу, хто на пакеты з пліткамі. Хтосьці параіў адчыніць другія дзверы, зрабілі так — і па вагоне загуляў свежы ветрык. Быў зручны момант зачапіць прыёмшчыцу — пазнаёміцца бліжэй, але Даніла страціў ужо ўсялякі інтарэс да гаворкі.
    Грышчанка не курыў, маўчаў, час ад часу насуплена пазіраючы на Косцю, які незаўважна вярнуўся са сваёй тэрміновай адлучкі. Урэшце не стрываў:
    — Хто за цябе, баклажан ты няшчасны, працаваць будзе?
    Косця нават не падняў галаву. быццам не зразумеў, што звяртаюцца да яго.
    — Ты хоць скажы нам, колькі ты выжлукціў — флакон ці два? — выцінаў з яго жылы брыгадзір, гаворачы як з якім недаросткам.
    — Які флакон? — пакрыўджаным тонам адгукнуўся Косця, не ўздымаючы галавы. — He флакон, а бутэльку эсенцыі... ідзе на выраб безалкагольных напіткаў.
    Асілак гучна зарагатаў, а следам за ім і ўсе засмяяліся. Грышчанка, які, мусіць, зразумеў так, што гэта яму ўдалося пацешыць людзей, працягваў дапікаць Косцю.
    — Жывуць жа людзі — прыгожа. нічога не скажаш. Прызнавайся лепш, дзе твой бар? — дазволь і нам глынуць...
    — А на складзе — цэлы вагон згружаюць. I нішто сабе атрута: градусаў на трыццаць бярэ, калі не разбаўляць.
    Такая навіна не то расчаравала, не то ўразіла мужыкоў, бо ўсе разам змоўклі. Першым заварушыўся Крывазуб, мяняючы быцца.м бы няёмкую позу, а потым і зусім устаў, падыбаў да дзвярэй.
    — Што, і ты туды навастрыўся? — спытаў яго брыгадзір.— Засмактала пад лыжачкай, га? Фанеры яшчэ трыццаць тон...
    Крывазуб адмахнуўся ад яго:
    — Заглухні ты, нікуды не дзенуцца твае тоны.
    — Ідзі-ідзі, толькі на падпітку не вяртайся — хопіць з нас аднаго,— цвёрда прамовіў брыгадзір, паказаўшы кіўком галавы на Косцю.
    — А калі я і ўмажу, дык што ты мне зробіш? — наблізіўся да брыгадзіра Крывазуб і стаў над ім, раскірэчыўшы ногі.— Можа, фіскаліць пойдзеш?
    Брыгадзір паглядзеў на яго знізу ўверх:
    — А то ты не ведаеш, як гэта робіцца: не запішу ў нарад — і ўсё, ідзі гуляй.
    — У-у, жыла! Давіся ты сваімі тонамі,— Крывазуб пашыбаваў да дзвярэй, але раптам спыніўся, прыхіліўшыся да іх плячом.
    — А чаго ты ішоў сюды? — сказаў у спіну яму брыгадзір і перавёў свой погляд на Данілу: — Вось ты — чаго тут пацееш?
    — Вядома,— пацепнуў той плячамі,— грошы трэба.
    — Вось і я — у свой выхадны дзень прывалокся сюды. Дык што — я за кагосьці ўпірацца тут буду, як вол. Каму грошы трэба, той на нейкую гадасць не паквапіцца... ды яшчэ красці.
    — Супакойся ты, сексот! Хімічнае ўгнаенне на дачу хто цягаў — хіба забыўся? А можа, ты ў лыч хочаш? — азірнуўся на яго ад дзвярэй Крывазуб.-— Дык я магу ўважыць.
    Даніла, нібыта зацікаўлены тым, што сказаў брыгадзір, перавёў гаворку на яго самога:
    — Як, вы недзе яшчэ працуеце? Чаму б вам і сапраўды не адпачыць было сёння — не разу.мею?