Яна рабіла пад музыку практыкаванні, а вочы яе самі на сабе пазіралі на дзверы, што вялі ў мужчынскую раздзявальню. Але ж Вася ўвайшоў не сюдою — з вуліцы. На душы ў Алі палягчэла, быццам вызваліў хто ад цяжару. Яна падняла руку, папрасіўшы ў інструктара дазволу, каб выйсці, і іюдбегам кінулася насустрач сябру. — Вярлыгін затрымаў —злуе, як чорт, выпытвае, адкуль той збой узяўся,— апраўдваўся за затрымку Васіль. — Выкінь з галавы, што-небудзь прыдумаем,— супакоіла яго ды заадно і сябе Аля.— Фу, як тут горача. — Дык жа ацяпляльны сезон не скончыўся. А на вуліцы гарачэй, чым тут. Папраўдзе быў дзень, якога напачатку красавіка рэдка дачакаешся: сонца, хоць і заходзіла ўжо, але свяціла яшчэ даволі шчодра праз вокны. — 3 нашай лабараторыі скарачаюць дзевяць чалавек. Вось так,— узрушана гіра.мовіў Васіль. — У нас яшчэ больш: бюджэту няма, усе сядзяць на дагаварах... 14. Зак. 1777. 201 — Заказчыкі адмаўляюцца фінансаваць нашы распрацоўкі,— Васіль ускінуў плечы ды так і застыў.— I што рабіць? — Мусіць, яны і нашу сістэму не спяшаюцца прымаць, таму што няма чым плаціць,— выказала думку Аля, а Васіль, пагадзіўшыся, дадаў: — Таму і здаць яе трэба так, каб камар носа не падтачыў. — Як на мой розум, лепш было б крэдыт у банку ўзяць. чым спадзявацца сёння на заказчыкаў. — Дырэктар казаў, што крэдытаў банк ужо не хоча даваць. Я б на яго месцы прымусіў Цітаўца перазаключыць дагаворы па новых цэнах... — Ну, каб ты быў дырэктарам... А ты за яго не думай, Вася, аклад за гэта не павысяць,— мовіла Аля жартаўлівы.м тонам, але на прыгожым твары яе, без усялякай парфумы, усё ж бачылася стоеная турбота. — I не трэба,— на поўным сур’ёзе ад.махнуўся Васіль. — Нельга ж столькі людзей, трэцюю частку, выганяць на вуліцу. — Ну, што ты выдумляеш, на якую вуліцу? — невядома з якой нагоды Алі карцела пярэчыць Васілю.— Усё ж робіцца па законе: людзі панярэджаны за два месяцы да звальнення. потым атрымаюць двухмесячную дапамогу, а потым — дапамогу па беспрацоўі... — Калі іх прызнаюць беспрацоўнымі..,— паддражніў яе Васіль. — А табе дык галава баліць? Глядзі, каб нас саміх не вытурылі. — За што гэта? — За нашу «Трапецыю» — за што яшчэ? — ледзь не абурана і са здзіўленнем паглядзела на яго Аля.— Ці гэта цябе не хвалюе? — Дык жа толькі адна праграма кульгае. Сама нросіцца. каб яе крыху падлячылі, але гэта ўжо ў тваіх руках. — Крыху падлячыць, кажаш? Занадта ты шустры, Вася! — Аля зрушыла з месца. Васіль скінуў у парозе чаравікі і патупаў за ёй. — Нічога, Вася, ужо не зробіш. Сістэму трэба здаваць як ёсць. A то застанемся мы з табой і без грошай, і без мора,— нагадала яму Аля, бо яны ж дамовіліся, што як толькі здадуць сістэму пад шыфраванай назвай «Трапецыя», то паедуць разам адпачываць на Балтыйскае мора. I будзе гэта вандроўка за вясельнае падарожжа, бо заява аб шлюбе ўжо ляжала ў загсе. Аднак Вася не сунімаўся: — Няўжо так цяжка аднавіць якую каманду? У нас да выпрабаванняў яшчэ ёсць два выхадныя дні — давай і зробім. Аля ўсміхнулася. Чалавек не разумеў, што гэты праграмны збой быў як пляма на яе самай моднай сукенцы — альбо выведзеш яе, альбо размажаш яшчэ больш. — Аднавіць, кажаш? — яна раптам села на доўгую лаўку і пляснула па ёй далонню. каб Васіль сеў побач.— А ці ведаеш ты, што калі я змяню хоць адну каманду —• чуеш, хоць адну? — то, можа, і ўсю праграму прыйдзецца адладжваць нанава? Тады табе ніякіх выхадных не хопіць. Зноў жа — толькі заікніся аб гэтым цяпер, і можаш лічыць сябе кандыдатам у чорныя спісы на скарачэнне. — Прабач, Аля, затлуміла ты мне галаву! Ты так і хочаш здаваць сістэму — з недаробкамі? Дык жа не падпішуць акт, а значыць, зноў не пералічаць грошай. Ты што — хочаш развітацца з нашымі планамі на адпачынак? — He, міленькі, не хачу,— Аля сціснула рукі на грудзях. Тое, што Васіль, як за хвост, учапіўся за нейкую драбязу, пачало злаваць яе. Мусіць, з такімі во ўпартымі людзьмі лепш за ўсё гаварыць проста.— Я хачу здаць сістэму і не чапаць праграмы... He разумееш? У такім разе слухай... Колькі ўсяго чарцяжоў было на апрабацыі? I ўсе, акрамя аднаго, праграма апрацавала — ці не так? А на заводзе апрацуюць яшчэ добрую тысячу розных дэталяў, пакуль трапіць пад руку такі вось чарцёж — з утулкай без фаскі... Аля змоўкла, марудзіла сказаць пра галоўнае, чакала, каб Васіль сам у яе спытаў. Спакваля выпрастала нагу, скінула з яе пантофлю і сярдзіта паварушыла пальцамі. — Няўжо грыбок? — спачувальна запытаў Васіль, збіваючы гаворку на іншае. — Напэўна, бо калі не чапаеш, то цярпець можна, а так... Дык вось, адна памылачка на тысячу, a то і больш дэталяў! — зноў перайшла яна на дзелавы тон.— Урэшце мы маглі і не выявіць яе, каб не наткнуліся на гэту ўтулку. Ці не лепш будзе выкінуць той чарцёж ды замяніць якім другім — з тых, што ўжо адпрацаваны? Жанчына палажыла руку яму на калена, нібыта ўтрымліваючы на месцы. На Васілёвым твары адбівалася быццам бы і згода, жаданне неяк дамовіцца, і сумненне. Потым ён схамянуўся, усё адно як пазбавіўся якога наслання, устаў з лаўкі. Паднялася і Аля, стала насупраць Васіля, заступаючы яму дарогу. — Ты са мною не згодны? — недаверліва спытала яна. Васіль нейкі час вінавата-закаханым позіркам глядзеў на яе, нічога не адказваючы, усё роўна як не чуў пытання. — He, Аля, не згодны — выбачай,— урэшце адгукнуўся ён. Падумаў трохі і дадаў: — Выходзь заўтра на работу. Дазвол на машыну атрымаем — гэта я бяру на сябе. Неспадзявана Алі падалося, што перад ёй стаіць незнаёмы чалавек, на выгляд зусім звычайны: ростам ніжэй за сярэдні, з твару — круглы, ад ледзь бачных вяснушак крыху рудаваты, як загарэлы; шырокі рот, канечне. не ўпрыгожваў, дый ніжняя губа была занадта ўжо шчыльна падціснута. Але нечы.м жа гэты чалавек падабаўся ёй. — Ты так нічога і не зразумеў, родненькі,— быццам бы спагадліва, а на самай справе незадаволена прамовіла Аля. I пайшла ў строй — туды, дзе пад музыку ўсе як адзін то ўскідвалі ўгору рукі, то прысядалі, круцілі клубамі. Ішла не азіраючыся, бы не яна толькі што і гаварыла з чалавекам. — Аля! Буду чакаць цябе заўтра — на вылічальны.м цэнтры,— пачула яна ўслед, але так і не азірнулася. * * * Васіль употай спадзяваўся, што праграма нейкім чынам утаймуецца. аднак ніякага цуда не адбылося — у тым жа слупку ўсё тая ж непатрэбная лічба — саракапятка. Васіль і гэтым разам сцёр лічбу, падвёўшы курсор,— і хоць добра ведаў, што цяпер яе толькі агонь спаліць, усе ж не ўтрываў, уключыў прынтэр і стаў чакаць, калі ён зашаргаціць паперай: авось тая зацятая лічба згіне. Ды не — не згінула. Васіль у адчаі махнуў рукой і апусціўся на крэсла. Пашкадаваў, што Аля і носа не паказала тут у выхадныя дні. Ды хай бы хоць цяпер заскочыла, мо зрабілі б яшчэ што-небудзь. — Mima, пазвані ў аддзел Вярлыгіна, пакліч Буйневіч Алю,— папрасіў ён Крысевіча, бо тэлефон стаяў у таго пад рукой. — Яна толькі сама званіла. Сказала, што не мае часу,— іх там па чарзе да начальства цягаюць: адных на паўстаўкі пераводзяць, другіх адпраўляюць у адпачынак за свой кошт, a каго дык і зусі.м скарачаюць,— паведаміў Крысевіч, не адрываючыся ад журнала, у які нешта запісваў. «Кепска гэта, вельмі кепска, бо глядзець будуць і на выпрабаванні,— самотна падумаў Васіль, разіортваючы тэхналагічную карту.— А тут яна і вылезе — гэта лічба. Раптам яму захацелася зацерці лічбу на самой карце, каб яна больш не муляла — і кранты! Ёсць янатам ці няма, ніхто не заўважыць, бо на першы погляд сапраўды дробязь: будзе тая фаска на дэталі ці не. Вось табе мір і згода з Аляй. Аднак такая думка, ледзь нарадзіўшыся, вылецела з галавы. Ужо лепш сказаць, што ён са.м неяк наблытаў. Васіль яшчэ раз са скрухай на сэрцы пашкадаваў, што Аля пальцам не зварухнула, каб выправіць надоечы сваю праграму,— цяпер жа рабіць што-небудзь позна. Ён панёс тэхналагічную карту ў дыспетчарскую, паныла паклаў яе перад членамі камісіі, што прымала сістэму. Тут быў і ягоны шэф — Цітавец. — Дзе Вярлыгін? — спытаў ён у Васіля. — He ведаю, не бачыў яго. Цітавец памыляў губамі, паглядзеў на наручны гадзіннік, потым на насценны электронны. — Ён жа абяцаў быць,— незадаволена прамовіў.— Я вас папрашу: адшукайце яго і тэрмінова накіруйце сюды. — Добра,— згадзіўся Васіль, падзівіўшыся та.му, што Вярлыгін так снатрэбіўся, калі, здаецца, абышліся ўжо і без яго. Але дзе было таго шукаць? Васіль пабег на прахадную, пазваніў ад дзяжурных наверх — у аддзел прагра.містаў. Аднак пачуў, што яго бачьілі толькі раніцай, болей ён не паказваўся і не званіў. Але, можа быць, ён на пасяджэнні прафкама, таму што сёння туды выклікаюць людзей з яго аддзела: скарачаюць штаты. Васіль зазірнуў і ў прафкам: Вярлыгіна не было і там. Рабочы дзень ужо скончыўся, людзі разыходзіліся. Васіль вярнуўся ў вылічальны цэнтр. Усе члены камісіі стаялі наўкол стала, падпісваючы паперы. Васіль ціха наблізіўся да шэфа, дакрануўся да яго пляча, развёў рукамі. Той сярдзіта зморшчыў лоб. — Падпішыце за яго самі,— і падвёў да стала.-— Таварышы. Вярлыгін па ўважлівай прычыне адсутнічае, акт за яго можа падпісаць навуковы супрацоўнік Асейка, ён жа — кіраўнік брыгады па выпрабаванні сістэмы. Калі не пярэчыце? Намеснік дырэктара інстытута — высокі чалавек з доўгім тварам — уважліва паглядзеў на Васіля. — А навошта пярэчыць? Галоўнага выпрабавальніка якраз і не хапае ў нашай камісіі,— пасунуў ён паперы да Васіля. А навуковы супрацоўнік Васіль Асейка не мог проста так узяць і падмахнуць паперы, якія сам не пісаў. Таму ён. набраўшыся са.мавітасці, нетаропка прачытаў увесь аркуш, водзячы пяром па радках. Прачытаўшы, падняў акт — пад ім ніякіх папер не было, акрамя трох коній. — I ніякіх заўваг? — здзівіўся ён, азіраючыся на шэфа, і недаўменна падумаў: «Няўжо не заўважылі?» — Магчыма, у вас што ёсць? — жвава адгукнуўся мужчына, якога Васіль раней не сустракаў, не інакш — прадстаўнік завода.— Гаварыце, мы вас слухаем. — He праходзіла ў нас адна дэталька...— ніякавата паціснуў плячыма Васіль. — Ну, раней не праходзіла, а сёння, на ваша шчасце, прайшла — дык радавацца трэба,— стрымаў яго тлумачэнні шэф, адкрыта даючы зразумець, што цяпер не час пра тое успамінаць,— Але, калі ў вас узніклі нейкія сумненні, мы адкладзём выпрабаванні на заўтра.