• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Васіль зразумеў, што з яго ваганняў не інакш як насміхаюцца, бо ўсе падпісалі акт,— паставіў і ён свой подпіс, паспешліва выйшаў з дыспетчарскага пакоя. Васіль адчуў сябе няёмка. быццам некага пакрыўдзіў. Гэтае адчуванне прыгнятала яго, нават не давала ўздыхнуць з палёгкай, як гэта звычайна бывае, калі скончыш урэшце цяжкую працу.
    I не, каб парадавацца за Алю дый за сябе і, зрэшты, за ўсіх, бо здача такой складанай сістэмы — поспех трыццаці. калі не болей чалавек, што два гады марнелі над яе распрацоўкай.
    Незаўважна для сябе Васіль апынуўся на ганку інстытута. Напачатку не прыкмячаў нават, хто заходзіў у дзверы, a хто выходзіў. Яму заміналі, ён саступаў дарогу то аднаму, то другому, не адказваў на пытанні знаёмых. He, каб сысці з і анка ды прайсціся па вуліцы — такое не прыходзіла нават у галаву.
    Урэшце крыху супакоіўся. Ледзьве ён агледзеўся, як на вочы яму патрапіў Вярлыгін, Васіль убачыў яго спіну. 1 збянтэжыўся: як жа так — яго чакалі тут, шукалі, падпісвалі за яго паперы, атой недзе паблізу сноўдаўся. Васіль намерыўся дагнаць Вярлыгіна.
    Але тое, што ён убачыў, ашаламіла яго. Вярлыгін стаяў побач з жанчынай. He трэба было доўга ўглядацца, каб пазнаць у ёй Алю. Яна стаяла зусім блізка ад Вярлыгіна і слухала яго. а потым удзячна зас.мяялася — ажно паружавела. здаецца, ад радасці. Заўважыўшы Васіля, Аля спаХіМурнела
    і павярнулася да яго спінай, а Вярлыгін, азірнуўшыся, падхапіў жанчыну пад руку і павёў да скверыка.
    Васіля ахапіла млявасць. 1 думкі яго раптам сталі нібы скамечаныя. На душы зрабілася пагана. Ён пабрыў да інстытута.
    У дыспетчарскай было ціха: камісія пайшла. I наогул усе разышліся, толькі Валя складвала паперы ў шафу. Васіль няведама чаго сеў за дысплей, сціснуў галаву рукамі і так знерухомеў. У галаве была пустэча — аніякай думкі, быццам іх, думкі тыя. без астатку высмактаў гэты электронны тэрмінал.
    — Васіль Віктаравіч, памажыце мне, не магу зачыніць,— паклікала яго Валя, нараспеў расцягваючы словы.
    Васіль схамянуўся, усё роўна як чаго спалохаўся, на ватных нагах падышоў да дзяўчыны і спыніўся насупраць, няўцямна гледзячы на яе. Тая спагадліва ўсміхнулася — вядомая рэч, дасталося сёння чалавеку — націснула плячом на дзверцы металічнай шафы.— He зачыняецца!
    Васіль такса.ма налёг на дзверцы, але і яму не ўдалося замкнуць іх на ключ.
    — Ты, Валя, можаш ісці — я сам зачыню. Толькі каб які ломік знайсці — тут трэба адагнуць засаўку. Можа, знойдзецца што якое?
    — Зараз спытаюся ў электроншчыкаў,— паабяцала Валя і знікла.
    У шафе на верхняй паліцы былі акуратна складзены чарцяжы дэталяў, распячаткі тэхналагічных карт і лічбавых мадэляў, магнітныя дыскі — усё, што засталося ад выпрабаванняў.
    — Можа, гэтым што зробіце? — падбегла да яго Валя з доўгай адвёрткай у руках.
    — Як ты толькі адчыніла яе? — здзіўлена спытаўся Васіль, тузаючы ручку шафы ўверх-уніз.
    — Гэта не я, Вярлыгін адчыняў.
    Васіль міжволі апусціў рукі, збянтэжана ўтаропіўся на дзяўчыну.
    — Вярлыгін? Дык ён тут быў? Калі... што ён тут рабіў?
    — Ды раніцай прыбягаў... Браў у мяне ключ — паглядзець, ці ўсё на месцы. А што?
    — Пачакай, Валечка, я зараз,— папрасіў ён дзяўчыну, забыўшыся, што нядаўна сам выпраўляў яе дамоў.
    Ён схапіў з паліцы стос чарцяжоў, адбегся з ім да стала і пачаў ліхаманкава перакладаць.
    Вось валік, гэта шасцярня, гэта загатоўка для вінта, тактак... А вось і яна — тая ўтулка. Васіль схіліўся над чарцяжом так нізка, нібы чытаў яго ў цё.мным памяшканні, хоць пад столлю і гарэлі лямпы дзённага святла. Потым ён вынрастаўся і паднёс чарцёж да вачэй, недаверліва разглядаючы яго зблізку. Але нічога дзіўнага не ўбачыў — перад ім быў звычайны чарцёж.
    Толькі тады, калі паклаў яго ўжо на месца — у шафу, спахапіўся, што прапусціў быццам бы адзінае, што магло даць разгадку. Зноў выхапіў з шафы чарцёж — так яно і ёсць! Чарцёж хоць і быў той са.мы, ды не зусім: на канцы ўтулкі была абазначана фаска, якой раней не існавала, і нават напісана, што яе трэба тачыць якраз пад вуглом у сорак пяць градусаў. Было гэта падмалявана, але па-майстэрску, і калі не ведаць, адкуль што бярэцца, дык і не здагадаешся — падробка перад табой ці папраўка самога канструктара.
    Ён абхапіў рукамі галаву і пачаў цяжка тунаць па зале, абстаўленай па баках дысплеямі. I знячэўку зарагатаў — натужна-весела і роспачна.
    Валя, нічога не разумеючы, з трывожнай усмешкай назірала за ім.
    — Ты ідзі. Валя, ідзі сабе,— абарваў ён свой рогат.— Шафу я замкну і ключ пакладу на месца — не хвалюйся.
    Дзяўчына паслухмяна схіліла галаву і моўчкі падалася да дзвярэй. А Васіль у маркотны.м задуменні глядзеў сабе пад ногі, не ведаючы, чаму ён застаецца тут і што будзе рабіць. Лепш бы я.му не ведаць ні пра збой у праграме, ні пра тое, як яго зжывалі. Але як на тое ліха...
    ЗАКЛЯТЫ КАЛУН
    Вінцэсь выпусціў рыдлёўку і паволі сеў на прыступку, што вяла ў склеп, прыхінуўся да сценкі — у халадок. У галаве гуло, у вачах час ад часу цямнела: давалася ў знакі спякота. Крыху аддыхаўшыся, агледзеў усё, што зрабіў.
    Яма ў склепе, які ён узяўся перасыпаць, была ачышчана. Але працы яшчэ было даволі: мацаваць сценкі, ставіць кроквы, набіваць латы. На кроквы жэрдак быццам бы хапала, дый на дах дошкі знаходзіліся, а вось на папярочку нічога не падыходзіла.
    Неўзабаве сонца зноў запякло ў макаўку. Вінцэсь так-сяк вылез з ямы, прыплюшчыў ад святла маленькія вочы і пасунуўся ў хату. Hi жонкі, ні дзяцей дома не было. Дзеці, вядома, гойсалі недзе па вуліцы, а жонка завіхалася ў хляве ці ў агародзе.
    Ён адчыніў камору, знайшоў гладыш з кіслым малаком і прыпаў да яго — піў доўга, наколькі змог. У грудзях палепшала і дьіхаць стала вальней. У такую спёку не працаваць бы, а паляжаць пад яблыняй у цяньку.
    Вінцэсь толькі падумаў так, сам жа ведаў, што не дасць сабе такой раскошы. Бо толькі прыляж, разамлееш —і не падымешся. Ды і калі гэта было, каб ён апоўдні апускаў рукі... Праз хвіліну ён ішоў з сякерай ў руцэ да лесу. Ельнік пачынаўся ў якіх метрах ста ад дому. Паперадзе яго бег Гошка — маленькае сабачанё, чорнае ўсё з галавы да лап. Падскокваў на трох лапах, бо адну нехта падбіў. Каму ён, такі карагіет, мог нашкодзіць?
    А можа, і нашкодзіў. Вінцэсь бачыў аднаго разу, як дурэлі два шчанюкі. Кідаліся адзін на аднаго, качаліся па зямлі, даганялі, не зважаючы на курэй, якія сноўдаліся побач. A потым адзін шчанюк, мусіць, зусім здурэў — куснуў курыцу за гарляк, ды так, што тая толькі і паспела сакатнуць.
    Можа, і Гошка так вось папудзіў чужых курэй, хутчэй за ўсё — Нюрчыных. За тое і паплаціўся, бо калі не сама Нюрка, то хто-небудзь з яе родных паленам агрэў.
    Ад гарачага павеіра не бьіло паратунку і ў лесе, але ў засені дрэў пачувалася ўсё ж лепей. Вінцэсь прыглядаўся да сухастоін, аднак нічога вартага не знаходзіў. Таму мусіў падацца далей — за рачулку. якая ледзь бруілася па каменьчыках. Згадаў: калісьці, яшчэ ў маладыя гады, ён хадзіў сюды купацца. Тут і плаваць вучыўся — браўся рукамі за дошку і калаціў нагамі па вадзе. Аднаго разу дошка выслізнула з рук, і ён пачаў ужо пускаць бурбалкі. Добра, што Юзік, ягоны старэйшы брат, аказаўся побач — падаў яму дручок і выцягнуў.
    Адразу за рачулкай буяў густы маліннік, але прайсці цераз яго было не цяжка, бо ён быўскрозь патаптаны на сцежкі. Маліны ў такі задушлівы час ніхто не збіраў — нават гараджане, што панаехалі ў вёску на вьіхадныя дні, паўцякалі.
    Урэшце Вінцэсь натрапіў-такі на тое, што шукаў,— на асінку, якая падыходзіла на папярэчыну ў самы раз. Ён патаптаўся крыху каля яе, прымерыўся, з якога боку лепш падступіцца, і хуценька ўзмахнуў сякерай.
    — Бог на по.мач! — пачуў ён раптам жаночы голас за спінаю і паспешліва азірнуўся.
    I ўбачыў Нюрку, суседку сваю, са жбанком у руках: збірала, здаецца, маліны.
    «Толькі цябе тут і не хапала»,— з прыкрасцю падумаў Вінцэсь, не адказваючы на яе гіажаданне, быццам не пачуў. А жанчына не засмуцілася — наблізілася да яго і зычліва папярэдзіла:
    — Вінца, асцерагайся — Хаецкі тут ходзіць...
    — Ён мне дазволіў,— схлусіў Вінцэсь, упэўнены, што і Нюрка хлусіла, абы зачапіць яго.
    — Далібог, толькі што бачыла,— запэўніла Нюрка.
    «Ідзі ты, баба, куды ішла»,— хацеў агрызнуцца Вінцэсь, але змоўчаў і апошні.м моцным ударам знёс асінку з кораня. Думаў, што Нюрка адчэпіцца ад яго, аднак тая стаяла на месцы, як каза на прывязі. Тады Вінцэсь сам даў цягу ад яе: падаўся ў глыб лесу.
    — Ты часам не бачыў маіх? — запытала Нюрка, гаворачы наўздагон яму.
    — He,— прабурчаў Вінцэсь і паддаў ходу.
    He прызнаўся, хоць і бачыў аднаго з іх — Пецьку. Той ашалела выскачыў з хаты і з лаянкай кінуўся ў хлеў. Такой бяды! He было клопату яшчэ і сачыць, як яны там таўкуцца на адным падворку. Ужываюцца ж неяк — курам на смех.
    — Вінца, пачакай крыху,— папрасіла жанчына, наровячы ўгнацца за ім.— Дай ты хоць спытаць.
    — Чаго ты хочаш? — азірнуўся Вінцэсь, не хаваючы ўжо сваёй прыкрасці.
    — Хачу прасіць у цябе... на двары ж гара карчоў — калуна каб пазычыў. Сякерай не дадзім рады...
    — Ты мне спярша скажы, нашто яны табе — два мужыкі? — падкалоў жанчыну Вінцэсь, не ведаючы, як ад яе збавіцца.
    — А што рабіць? У Стася няма прытулку. Хацеў ужо ў банду нейкую ісці, а поты.м куды — ізноў за краты...
    — Дзе ты яго знайшла — такога? — у грубым голасе Вінцэся міжволі прагучала зацікаўленасць.
    — Сядзелі раза.м — не, не зусім каб разам, але пазнаёміліся, сумелі...
    — А ён за што папаўся? — бесцырымонна дапытваўся Вінцэсь, даючы зразумець жанчыне, што і тое добра, што ён з ёй увогуле загаварыў.
    — Жонцы сваёй піку ў спіну ўсадзіў — на святы, у гасцях будучы. На белага каня, кажа, сеў — нічога не помніць. Але жонка ўсё роўна не даравала, не пускае дамоў і цяпер,— не вельмі ахвотна, але і не доўга муляючыся, адказала Нюрка.
    — Выходзіць, сябры па няшчасцю вы з ім, маць вашу...— з пагардай вылаяўся Вінцэсь.
    Нюрка няпэўна цепанула плячыма:
    — Выходзіць... He адна я такая ўтрапёная, як бачыш...— У словах Нюркі пачулася ўжо штосьці падобнае на апраўданне.
    Гэта яшчэ больш раззлавала Вінцэся. Так яна дагаворыцца зараз да таго, што яе дарэмна пасадзілі.
    — Вось што, кабета, слухай! — ён раптам спыніўся і ледзь не сутыкнуўся з Нюркай,— Я табе не хачу нічога ні даваць, ні пазычаць. Зразумела?