Пазнаёміцца з дзяўчынай Мікола здолеў, але сустракацца з ёй не знаходзіў часу, бо не давала вучоба. Але. калі панраўдзе, дык вучоба была толькі суцяшальнай адгаворкай не толькі для Галі, а і для яго. Да лекцый ён рьіхтаваўся штодзень — гэта так, дый стьшендыю трэба было зарабіць — без яе ён не быў бы студэнтам наоі ул. Аднак яго непакоіла больш тое, што іх сустрэчы робяцца аднастайныя. Кіно ды кіно, адчуваў, маркоціла Галю, яе цягнула да нейкіх іншых забаў, якія маглі дазволіць сабе студэнты, што атрымлівалі грашовыя ііераводы з дому ці жылі з бацькамі. У Міколы ж на дыскатэкі, тэатры, канцэрты і'рошай не ханала, і з дому ён прасіць не мог: не было ў яго такога дома, бо маці з бацькам жылі паасобку. Амаль што год, як пазнаёміліся, а колькі разоў сустрэліся? Добра, калі бачыліся тыдні праз два. А цяпер дык мінае, глядзі што. месяц, як не хадзіў Мікола на спатканне,— пачаліся экзамены. Затое ён пісаў ёй лісты. Рабіць гэта, жывучы ў адным горадзе, было з яго боку, вядома, дзіўнавата, але дзяўчына разумела яго — без затрымкі адпісвала, а іншы раз дык і сама, не дачакаўшыся ад яго весткі, нагадвала пра сябе. Міколу было цікава чытаць яе пісьмы, звяраць свае ўяўленні пра жыццё з яе думкамі, ён знаходзіў наваг нейкі асаблівы сэнс у тым, што іх сяброўства трымаецца на перапісцы — гэта было як выпрабаванне іх пачуццяў. Хруцкі з гэтай нагоды кпіў, даводзячы, што нічога Мікола ад сваёй «цёлкі» не даб’ецца, калі будзе вось так паперу пераводзіць,— маўляў, дзяўчат варта, канечне, трымаць на адлегласці, але ж трэба навязваць і бліжні бой, як у тым боксе,— яны на гэта не крыўдуюць. На «цёлку» Мікола не зважаў, бо ва ўяўленні Арыка гэта была не якая-небудзь абраза, а нават ухваленне файнай дзяўчыны. Вось каб ён назваў Галю якой «клюшкай»... Праўда, свае парады Арык даваў не вельмі далікатна, але Мікола мусіў цярпець. Ён сапраўды быў не надта ўвішны на знаёмствы з дзяўчатамі, мабыць, таму Хруцкі і лічыў за свой абавязак іншы раз павучаць, як сябе паводзіць, каб не марна траціць час. Арык ставіўся да Міколы задзірліва, мала што не здзекліва, аднак і Мікола быў амаль што рады выпадку ўкалоць, прынізіць як-небудзь задаваку. I ўсё ж нягледзячы на гэта свой вольны час яны даволі часта бавілі разам. Аднаму, відаць, хацелася мець справу з сур’ёзным, не па гадах разважлівым хлопцам, а другому падабалася тое, як лёгка яго таварыш размаўляў з дзяўчатамі. Ды і жылі яны разам у адным інтэрнаце, нават у адным пакоі, што звязвала іх у пошуках якіх забаў. Але апошнім часам удвух яны нідзе не паказваліся. Арык за які месяц зусім змяніўся. Ён так перайначыўся ў сваім абліччы і паводзінах, што яго цяжка было пазнаць. Неяк у адначассе зрабіўся заўзятым моднікам: штодня апранаўся ў штосьці новае. Праўда, усе яго кашулі, світэры, пінжакі былі падношаныя, але затое шыкоўна пашытыя і размаляваныя. Неяк Арык, калі Мікола занадта яго дапёк, сказаў, што пазычае вопратку ў знаёмых хлопцаў-землякоў з іншых інстытутаў. Тут, вядома, не было ніякай крамолы, бо многія так рабілі — апраналі часцяком тое, што траплялася пад ру ку, бралі што і ў суседніх пакоях. Але адзін выпадак насцярожыў Міколу. Аднойчы ён прапусціў лекцыю па вылічальнай тэхніцы, бо раптам згадаў, ужо ў інстытуце, што не выключыў прас. Дакладней, ён ведаў, што выключыў, але не быў упэўнены — не помніў. А з гэтага, як толькі пачаў задумвацца, спакваля пачала расці трывога, каб не натварылася якой бяды. Урэшце ад такіх думак ён канчаткова страціў спакой і, выскачыўшы з аўдыторыі, памчаўся дадому. 15. Зак. 1777. 225 Бегучы па калідоры інтэрната, ён ледзь не збіў з ног жанчыну — яна была ўжо ў гадах, але даволі яшчэ статная і зграбна, па-дзявочаму апранутая. Чымсьці яна зацікавіла хлопца, бо ён нейкі час стаяў перад дзвярьіма свайго пакоя і глядзеў ёй услед. I тут скеміў, што яна толькі што выйшла адсюль — з ягонага пакоя. Ён штурхнуў дзверы: яны былі замкнутыя. Утыркнуў ключ у замок — той не лез, бо не пускаў ключ, што тырчаў з другога боку. Але ж Мікола выходзіў апошнім і сам замыкаў дзверы, дык адкуль хто ўзяўся? — Адчыняй хутчэй, калі ёсць хто жывы! — загрукаў ён, каб жартам напалохаць. Хтосьці «жывы» ў пакоі знайшоўся, бо зараз жа пачуліся крокі. Дзверы адчыніліся, на парозе стаяў Арык у расхрыстанай кашулі. — Я думаў, ты на занятках,— прабурчэў ён, адыходзячыся да свайго раскіданага ложка. — Прас выключыў? — спытаў Мікола, хоць і ўбачыў, што шнура ў разетцы няма. — Які яшчэ прас? Паглядзі ў шафе. Сапраўды, прас стаяў у шафе — дарэмна турбаваўся. — А чаго гэта ты лынды б'еш? Сёння ж у цябе кансультацыя,— нагадаў ён Арыку. Той надоечы казаў, што яму трэба абавязкова ісці — абавязкова высветліць тое-сёе, асабліва спасцігнуць, што гэта такое — закон адмаўлення адмаўлення. Арык адмахнуўся ад гэтага напамінку, бы яму загадалі месці падлогу: — Адчапіся, ёсць іншыя клопаты. — Ці не з той кабетай, што выпырхнула адсюль? — насмешліва паглядзеў на яго Мікола. — А хоць бы і з ёй — табе што? — задзірліва адгукнуўся Арык, папраўляючы на ложку коўдру. — А я дьік падумаў, што гэта твая маці,— працягваў дапякаць яго Мікола. — Думай лепш пра сваю «цёлку» — напішы ёй да запатрабавання, парадуй дзяўчыну,— агрызнуўся Арык, кідаючы на свайго насмешніка раздражнёны позірк. А Мікола толькі гэтага і хацеў — пазлаваць яго. Яны не давалі адзін аднаму спуску, калі было да чаго прычапіцца. Часцей за ўсё нападаў на яго Арык, дакараючы ў нягегласці, калі што датычыла моды ці дзяўчат. Цяпер жа гэты піжон сам цярпеў яўнае паражэнне — з жанчынай у такім узросце наўрад ці хто з іхняга курса завёў бы знаёмства. Тут на вочы яму трапіла куртка, што ляжала на крэсле. Гэта была модная куртка — другой такой не знайшлося б, мусіць, ва ўсім горадзе. На ёй быў намаляваны каратыст, які выскаліў зубы і задраў босыя ногі ў шалёны.м падскоку. — Ці не яе падарунак? — кіўнуў Мікола на куртку. Арык узяў куртку і закінуў яе ў шафу. — Бацька прывёз з-за мяжы, калі табе так хочацца ведаць,— неахвотна адказаў ён, узрушана ўздыхнуў і сеў на крэсла. Па яго прыгожым твары з падцятымі губамі было відаць: хлопцу сорамна і непрые.мна, што выкрылі яго знаёмства, за тое, мусіць, ён на сябе і на ўсіх злаваўся. — Можа, хоць скажаш, хто яна такая? — Мікола нахмурыў калматыя бровы, ад чаго шэрыя вочы яго зрабіліся задуменна стомлены.мі і спачувальнымі, нібыта перад ім сядзеў не баксёр-здаравяк, а хворы чалавек. Такая інтанацыя, калі Мікола неяк адразу перарастаў у дарослага чалавека, звычайна збівала з Арыка яго браваду, рабіла больш памяркоўным, але на гэты раз ён натапырыўся. — Ты яе не чапай, Коля! Гэта добрая жанчына, сама ўмее жыць ды і цябе, калі хочаш, навучыць,— Арык ускочыў з месца, забегаў паўз стол ад акна да дзвярэй. — Цікава, чаму яна можа навучыць? — Мікола спагадліва крануў Арыка за плячо, запрашаючы гаварыць шчыра, без хітрыкаў. — Ды хаця б таму, як модна апранацца,— адказаў Арык, яхідна аглядаючы Міколу, яго касцюм, набыты ў магазіне ўцэненых тавараў. — Нічога, братка, не турбуйся за мяне — хто захоча, пазнае... — Во-во, калі хто захоча,— рагатнуў Арык. — He туды кіруеш! — абарваў яго Мікола, незадаволены тым, што той пераводзіць гаворку на яго самога.— Ты мне проста скажы, хто яна такая, гэта твая... «цёлка»? — У якім гэта сэнсе? — Дзе яна працуе. напрыклад? — He хапала яшчэ, каб ты ёй біяірафію сапсаваў,— хмыкнуў Арык.— Усё, сябра, гуд бай, закалыхаў ты мяне зусім сваімі роспытамі,— ён памкнуўся да дзвярэй, зашпільваючы на хаду кашулю. Мікола заступіў яму дарогу: — Пачакай! Слухай уважліва: каб мы гэтай тваёй сяброўкі ў нашым пакоі не бачылі. Зразумеў? — Мы — гэта хто, Мікалай Другі? — He блазнуй, думку Алеся на гэты конт ты добра ведаеш. I я табе раю: кінь дурное,— больш лагодна сказаў Мікола, спрабуючы па-ранейшаму выклікаць яго да шчырай размовы. — Ідзі ты!.. Схадзі лепш да сваёй Галькі, калі яна яшчэ чакае цябе. Усёк? — Арык адштурхнуў яго і моцна бразнуў за сабой дзвярыма. * * * Мікола пісаў ліст да Галі, але ніяк не мог пазбыцца пачуцця, што робіць нешта не тое. Ці не пашляцкая парада Арыка была та.му прычынай? Апошні час ён з ім не размаўляў, але той, пэўна. лічыў, што так яно і леііей. Пачаў нават зусім прападаць з вачэй — не начаваў дома. Мікола набіраўся злосці і чакаў зручнага моманту, каб пагаварыць з ім больш пераканаўча,— на гэты раз удвух з Алесем. Куды гэта варта — хлопец ужо заваліў экзамен па дыямаце, не чакаць жа, пакуль зусім выключаць з інстытута. Ліст не пісаўся. У галаву прыйшло пабачыцца з Галяй — з’ездзіць да яе дамоў. Мікола тут жа адкінуў гэта, як што заўчаснае, але яна, думка тая, назойліва свідравала галаву. Дарэчы, гэта было якраз і па яго натуры — разблытваць які жыццёвы вузел нечаканым нават для сябе ўчынкам. Ён пачаў шукаць, у што лепшае апрануцца, ператрос усе свае манаткі і не знайшоў нічога вартага: вонратка была альбо заш.мальцаваная, альбо парадкам пацёртая. Адзіны яго неблагі пінжак паспеў нехта «пазычыць» — хутчэй за ўсё той жа Арык: ён быў самы ахвочы да чужых рэчаў. На вочы яму трапіла тая самая куртка — з босым каратыстам. Другім разам Мікола, мабыць, пасаромеўся б апранаць на сябе такую рэч, але выбіраць не было з чаго, дый цікава было, як паставіцца да такога ўбрання Галя. Аднак на вуліцы ён хутка пашкадаваў аб гэтым, калі заўважыў, што сустрэчныя дзяўчаты глядзяць на яго са здзіўленнем, а хто дык і з захапленнем. He прывык ён, каб на яго так пазіралі. Хлопец ведаў, што мае даволі звычайны выгляд,— псавала яго шырокая пераносіца, якая быццам збліжала вочы, ад чаго і твар здаваўся вузейшым, як бы сціснутым на скронях. На праспекце Мікола апынуўся сярод юнакоў у спартыўных касцюмах. Яны хутка аб.мінулі яго. але раптам замарудзілі хаду, сцішылі крок. Адзін хлопец, неяк дзіўна падстрыжаны — так, што валасы на скронях і на лбе сыходзіліся ў адну касую лінію,— падскочыў да якойсьці дзяўчыны і патунаў за ёй ззаду нага ў нагу. На дзяўчыне былі штаны ў клетачку — такія, што ледзьве апускаліся ніжэй калена. У патыліцу да хлопца цішком падступіўся другі, а за і.м, як па камандзе, ланцугом пайшлі астатнія — чалавек мо з дзесяць. Дзяўчына нічога не заўважала, ішла сабе павольнай хадой, а сустрэчныя людзі таропілі на яе вочы ды з усмешкай азіраліся на гэтую дзіўную каманду.