• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Калі ён прысеў побач з ёй, Люда заклапочана азірнулася наўкол, але тут жа адчайна махнула рукой і з напускной грубасцю падсунула да Віктара газетны скрутак:
    — Чаго сядзіш, давай перакусім!
    Віктар паглядзеў на яе невялічкую, няма чаго аднаму есці, ссабойку — памідоры і паляндвіцу з хлебам — і запярэчыў:
    — He, дзякуй, у мяне знайшлося тое-сёе... там, у раздзявалцы,— але рука яго сама сабой тарганулася і пасунулася за са.мым меншым памідорчыкам.— Ну, калі толькі вось гэты праглыну.
    I тут ён убачыў, што Люда, здаецца, нездарма круцілася на сваім месцы. Як рысак, ускідваючы на хаду галаву, да іх імкліва прабіраўся між станкамі мужчына ў чорны.м халаце.
    — Ой, Віця, майстар бяжыць,— за.мітусілася яна. чамусыді хаваючы свой абед у газету.
    — Вас зразумеў,— Віктар таксама кінуў памідорчык у газету і хуценька пачаў спускацца па трапе, няёмка перабіраючы пяткамі ступенькі.
    Майстар спыніўся, цярпліва пачакаў, пакуль дасціпны кавалер не сыдзе на зямлю, і памчаўся назад да стала, за якім абедалі і рагаталі з чагосьці рабочыя.
    Віктар, трымаючыся ўнізе за білку трапа, далёка назад адкінуў галаву і закрычаў:
    — Люда, пойдзем заўтра на канцэрт! Хаця не — ужо сёння! — спахапіўся ён, ускінуўшы руку з гадзіннікам.
    — Ты што, ізноў за сваё!
    Віктар адразу здагадаўся, што яна разу.мела пад гэтым «за сваё». У мінулы раз Віктар ужо запрашаў яе на канцэрт Алы Пугачовай, але білетаў набыць не змог. Вось тады ён, каб хоць як-небудзь пазабавіць дзяўчыну, і запрасіў яе да свайго сябрука на кватэру — проста так: наведаць чалавека, пасядзець за сталом, пакруціць дыскі. Люда згадзілася і, здаецца, не шкадавала, што пайшла з ім: яна крыху выпіла, з ахвотай танцавала і нават спявала над гітару. А потым сябрук Віктара, выбраўшы зручную хвіліну, па-змоўніцку знік, пакінуўшы іх у пакоі адных... Пасля таго вечара Люда і пачала ўхіляцца ад сустрэч з ім.
    — He, зусім не тое думаеш — на канцэрт, праўда. Во, глядзі,— хлопец выхапіў з кішэнькі тэніскі білеты і паказаў іх.
    — Гэта дзе? У Палацы спорту? — запыталася яна.
    — Ага! Буду чакаць... ля касы!
    — Добра. чакай! Але ж ты праспіш, бо...
    — Ты скажаш! Сама не спазняйся ды глядзі — ні з кім не заляцайся,— амаль што не вершамі загаварыў узрадаваны хлопец, жартоўна ківаючы на дзяўчыну пальцам.— Да сустрэчы!
    Махнуўшы на развітанне рукой, ён задаў па пралёце такога драпака — адкуль толькі сілы ўзяліся,— што рабочыя перасталі есці свае бутэрброды, здзіўлена гледзячы яму ўслед. Люда таксама нраводзіла яго вачыма да самых дзвярэй, пакуль ён не знік за імі. Дзверы засталіся адчыненыя. 3 двара праз іх уварваліся ў цэх сонечныя промні летняй раніцы.
    У ТАВАРНЫМ ВАГОНЕ
    Мяшкі былі важкія — кожны кілагра.маў па пяцьдзесят. Даставаць іх было няёмка, даводзілася пад столь цягнуцца, каб ухапіцца за рог, але потым пайшло лягчэй. бо грузчыкі пакідалі на падлозе насціл з ніжніх мяшкоў,— стаўшы на іх,
    зручней было брацца за верхнія. Ухапіўшыся за рог, сцягнуць мяшок было не цяжжа — ён сам спаўзаў з гары — толькі плечы падстаўляй. Даніла скумекаў і пра тое, што верхнія мяшкі лацвей было ўскідваць на плячо, а сярэднія — браць на ірудзі.
    Цяжэй за ўсё было падымаць ніжнія мяшкі: адрываць іх ад падлогі нрыходзілася з вялікай натугай. Аднак, калі Даніла абышоў адзін з іх, схапіўшыся за верхні мяшок. брыгадзір адразу піхнуў яго ў карак:
    — Знізу падбірай,— знізу, маць тваю... не хітруй.
    Даніла і не думаў хітраваць, але ж рукі яго ўжо самі, здаецца, шукалі палёгкі. Пра перакуры ніхто не заікаўся, і Даніла дапяў, што, пакуль яны не нагрузяць поўны фургон, ніякай перадышкі не будзе. Аднак фургон быў што тая прорва, хоць клалі мяшкі не вельмі высока — на ўзроўні грудзей. У нейкі момант падлога захадзіла пад нагамі. загойдалася. Даніла з жахам падумаў, што ў яго кружыцца галава.
    — Зараз перакулімся, калі хочаце,— спакойна сказаў брыгадзір і спыніў Данілу: — Кладзі вось тут —на самы зад.
    1	ўсе пачалі скідваць мяшкі ля самых дзвярэй і выкладваць іх паўз бартьі. Гэтак яны ўраўнаважылі фургон, каб той не задраў свой хвост угору. Доўгая пашча яго, хоць і марудна. але напаўнялася. Ногі ў Данілы ад ходкі да ходкі ўсё больш слабелі, мяшок выслізгваў з рук, хлопец падбіваў яго на хаду каленам, каб не вынусціць зусім, а калі клаў на месца, то на нейкі міг укладваўся на яго і сам. шукаючы хоць якога спачыну.
    Урэшце апошні мяшок быў пакладзены. Калі адцягнулі фургон, сонечнае святло ўварвалася ў вагон, высвеціла ўзмоклыя твары ірузчыкаў. Але нікога яно не ўзрадавала — наадварот, усе падаліся далей ад дзвярэй, дзе можна было схавацца ў цяньку, паселі на мяшкі хто як змог — адны вышэй, другія — унізе. Даніла апусціўся на мяшок там, дзе стаяў, і зморана заплюшчыў вочы.
    — Яшч.э на фуры тры засталося,— падаў нехта голас.
    — У тры не ўлезе,— азваўся брыгадзір.
    — Вялікія могуць забраць,— запярэчыў хтосьці яшчэ, але брыгадзір абарваў і яго:
    — Дзе ты іх бачыў — вялікія, хаця б малыя паставілі,— ён ажно ўскочыў з месца і ўзбуджана затупаў па вагоне ад дзвярэй да дзвярэй, самавіта заклаўшы рукі за спіну.
    Даніла не мог уцяміць, пра якія-такія «фуры» талкуюць людзі і ці так гэта важна — колькі іх спатрэбіцца, каб яшчэ й спрачацца аб гэтым. Думкі яго займала іншае... Трэба было ж такому здарыцца, каб ён не на пляжы загараў, а цягаў гэтыя мяшкі. Ангідрыд тваю перакіс марганцу! — як любіў лаяцца яго сябра па інстытуце Вінца Кісель. 1 не так мудрагеліста будзеш лаяцца, калі падумаеш, што атрымалася з твайго намеру пашукаць прыгод на поўдні.
    Што яго, Данілу, пацягнула ў такую далеч? Вядома, карцела перш за ўсё знікнуць з жончыных вачэй, дый самому яе не бачыць, з’ехаць куды — і як мага далей. Куды далей ад сваёй Люсечкі. якая не вельмі, як аказалася, і трымалася за яго, бо больш любым для яе стаў той самы Кісель — фу-ты, ну-ты! Калі б не гэта, паехаў бы ён у водпуск разам з ёю, як яны і збіраліся, да яе бацькоў на Смаленшчыну. А так вось апынуўся тут, а жонка таксама невядома дзе, ды гэта яго цяпер не вельмі і цікавіла. Да д'ябла! — не трэба яму ні такой жонкі, ні такога сябра.
    I тады, і цяпер яшчэ трымала яго за горла ўчэністая крыўда і по.мслівае жаданне неяк адьіграцца за знявагу, хоць як ды сквітацца з жонкай. Таму ён і апынуўся тут — спадзяваўся, што знаёмства з якой жанчынай у курортным горадзе пазбавіць яго ад пакут і адчайнай рэўнасці.
    Цяпер было ясна, што ад усіх яго намераў засталіся толькі адны ўспаміны — як хто наўмысна нашкодзіў. I не сказаць, каб ён быў які-небудзь разявака, неяк жа засцерагаўся, але ж яму вельмі не пашанцавала — хоць пакеплівай з таго, хоць плач. Даніла зноў перабраў у думках усё, што яго напаткала з таго часу, як ён прыехаў сюды...
    Ен доўга, аж да стомы, гушкаўся на высокіх хвалях, потым паволі вярнуўся на roe месца, дзе распрануўся, калі прыйшоў на пляж. Бераг мора быў паўсюдна, наколькі брала вока,
    аблеплены людзьмі, што рабіла яго нават адмыслова прыгожы.м і ўтульным. Найбольш вабіла, проста цягнула да сябе звілістая паласа ля самай вады. якую несупынна лізалі шырокія языкі пеністых хваляў.
    Позірк яго мімаволі зачапіўся за барадатага мужчыну, які ляжаў амаль ля самай вады з маладой дзяўчынай — тая тулілася да яго, а ён пяшчотна, нешта нашэптваючы ёй, раз-пораз пагладжваў яе прыгожае цела, дакранаючыся то да загарэлых ног яе, то да таліі. За гэтай парай назіралі і тры даволі ўжо сталыя хлопцы, якія забаўляліся тым, што час ад часу даставалі са спартыўнай сумкі «фауст»-бутэльку і налівалі з яе вадкасць вішнёвага колеру ў нейкі мензурачны кілішак. Адзін з іх — доўгі, як цыбук, з наколкай на грудзях — падняў той кілішак над галавой і гукнуў, нібы ўзрадаваўшыся, да Данілы:
    — Ідзі да нас, Лёха, чацвёргым будзеш!
    Даніла здзівіўся такому знаёмству і адмоўна пахітаў галавой: бач ты іх — знайшлі сабе сябра. Яму не падабалася гэта кампанія. Трымаліся хлопцы так, быццам яны былі адны на пляжы,— рабілі, што хацелі, мацюкаліся і не прапускалі ніводнай дзяўчыны, што праходзіла наўз іх. каб не зачапіць банальным жартам наконт яе незвычайнай прыгажосці і не наклікаць на кайф кудысьці ў «Чарнаморац».
    Сонца пякло неміласэрна: Даніла, улёгшыся на пяску, ратаваўся ты.м, што падстаўляў пад яго промні то адзін бок, то другі, аднак неўзабаве вельмі захацеў піць. На ўскрайку пляжа стаялі павільёны, дзе, пэўна, прадавалі напітак. але шукаць грошы ў кішэнях і ісці туды было рызыкоўна — адтуль не было б відаць вопраткі. Да таго ж ён не хацеў паказваць, што з'явіўся на пляж з грашыма, ды яшчз й з усімі, што ў яго былі, бо не паспеў яшчэ нідзе ўладкавацца.
    Зводдаль ад яго струменіўся з калонкі фантанчык, да якога стаяла невялікая чарга. Даніла разморана падняўся, абмінуў двух дзяўчат з высока ўздзетымі на клубах плаўкамі — яны абыякава перакідваліся картамі, і пакрочыў да фантанчыка. Дачакаўшыся сваёй чаргі. пачаў прагна жлукціць летнюю ваду і не мог напіцца. Паратунак ад спякоты можна было
    знайсці толькі ў моры, бо пад навес які-небудзь было не ўбіцца: там хаваліся тыя, хто быў з дзецьмі, або старыя. Ад фантанчыка да мора яго прывяла сцежка, якая была вытаптана між посцілкамі.
    Гэтым раза.м Даніла ўжо не паплыў далёка, як ён рабіў дагэтуль, а пачаў вывучаць марское дно. Яно добра прагледжвалася, калі аііусціць у ваду галаву, а калі даць нырца, то можна было наткнуцца на нейкія кісельныя стварэнні, падобныя на зорачкі і парасончыкі. Даніла ведаў, канечне, што гэта медузы, але бачыў іх упершыню.
    Ен нырнуў яшчэ раз — да самага дна, грабянуў па ім рукой і зараз жа сціснуў кулак: нешта трапілася, мо якая ракавінка — гэта было б яму на радасць. I раптам адчуў, што ў руцэ быццам бы што зварухнулася. Ён ледзь не расціснуў кулак ад жаху, выскачьіў з вады і толькі тут упэўніўся, што трымае ў руцэ нешта пляскатае і шматногае — маленькага крабіка. Даніла так узрадаваўся, нібыта толькі затым і ехаў сюды — у гэтую далеч, каб злавіць менавіта такую во істоту. Яму карцела пахваліцца каму-небудзь сваёй знаходкай.
    Бліжэй да берага скакала на мелі дзяўчынка ў ружовы.м купальніку, па спіне ў яе матлялася русявая коска — то была мо якая сямікласніца. Во. ёй, мусіць, цікава будзе патрымаць жывога краба ў сваіх руках. Даніла наблізіўся да яе, таямніча спытаў: