Урэшце сказаў зроблена бадзёрым голасам: — Ну і трымай сваю загану пры сабе, яна мне нічым не шкодзіць. — Можа і пашкодзіць, дарагі, бо ў цябе не будзе дзяцей,— асуджана прамовіла Анюта, сумна падпёршы шчаку рукой і схіліўшы твар да каленяў. — А хто мне забароніць — суседзі, ці што? — пажартаваў Сяргей, каб толькі хутчэй пазбавіцца нуднай размовы і не вельмі ўнікаць у пачутае. — Я сама забараню,— з адчаем у голасе прамовіла Анюта і патлумачыла: — 3-за гэтага мы і разышліся з мужам... Дзяцей у мяне не было і не будзе. Усялякага чакаў Сяргей, толькі не такога зыходу іх шчырай раз.мовы. Калі прызнацца, то і сам ён разышоўся са сваёй Лёдзяй, акрамя ўсяго іншага, з-за гэтага: яна не магла нараджаць дзяцей. Праўда, Ліначку яна ўсё ж вынасіла, але сама пасля гэтага трапіла ў псіхіятрычную бальніцу і праляжала там з паўгода. А Сяргей з двухтыднёвай дачушкай на руках кінуўся ў вёску да сваёй маці. Сяргей вельмі хацеў мець яшчэ і сына, але пра гэта не магло быць аніякай гаворкі... I вось табе зноў — абухом па галаве! Пасля доўгага натужлівага маўчання Сяргей устаў і рашуча адарваў ад лаўкі Анюту: — Годзе марнавацца, пайшлі дадому... У мяне дачка ёсць, будзем яе песціць. Апавяданні ЧАЦВЁРТЫ РАУНД Сапернік стаяў у сінім куце спінай да яго, Ігара, дробна пераступаў і падрыгваў нагамі — увачавідкі хваляваўся. Ігар таксама адчуваў сябе не лепш, хоць і не знаходзіў у сваім саперніку нічога пагрозлівага для сябе,— гэта быў танклявы хлопец з доўгімі рукамі, якія нібыта абцягвалі ўніз яго ссутуленыя плечы. Ганіеў назбягаў пільнага позірку, якім нацэліўся на яго Ігар, і нават не ўзняў вачэй, паціскаючы перад боем рукі. Востры твар саперніка быў нейкі бяскрыўдны, амаль што дзявочы. Ігар міжволі пачаў злаваць на гэтага слабака, што нрыкідваўся ці зусім не хацеў заўважаць ні яго моцных плячэй, ні тугіх біцэпсаў. Варта было адсцябаць яго за такое нахабства. Балазе дагэтуль Ігар яшчэ не сыходзіў з рынга пераможаным, хоць і ііравёў не скажаш каб мала — шаснаццаць баёў. Прагучаў гонг, Ігар імкліва перасёк рынг і застаў Ганіева лічы што ў самы.м куце. Той ледзь паспеў ухіліцца ад яго бакавых удараў і выскачыў на сярэдзіну рынга. Ігар зноў кінуўся ў атаку з ударамі па корпусе — з хітрасцю, каб ударыць мацней па сківіцы. Але дарэмна: Ганіеў негірыкметна адхіліўся назад і закружыўся вакол Ігара, адбіваючыся абедзвюма рукамі. Два ці тры ўдары Ігар прапусціў, аднак гэта былі не ўдары, а нейкія штуршкі — яны толькі яшчэ больш раззлавалі яго. — Радкевіч, лаві яго на банку, не выпускай з кута! — пачуліся воклічы гледачоў, як бы адчуўшых жаданне Ігара скончыць паядынак адным моцным ударам. Зрабіць такую канцоўку перашкодзіў яму, здаецца, толькі гонг. Ігар не схацеў нават сесці, каб адпачыць між раундамі, адно паклаў рукі на канаты. Глыбока ўздыхваючы і ўздымаючы плечы, ён абвёў вачыма гледачоў. Бліжэйшыя рады вялікай залы былі скрозь занятыя, шмат хто знайшоў сабе месца на балконе. Былі тут і дзяўчаты, яны сядзелі паасобку, кожная са сваім прыяцелем. Ігар пашкадаваў, што Нэла не захацела чамусьці застацца пасля таго, як правяла яго сюды,— няхай бы паглядзела, як ён зараз аддубасіць свайго саперніка. У другім раундзе Ігар ганяў яго па ўсяму рынгу. Але той лёгка рухаўся і нырцамі пад рукі ўцякаў з кутоў. Ігар пачаў чакаць, калі Ганіеў стукне першы. дый злавіць яго на гэтым. I варта былотаму трошкі зварухнуць плячом, як Ігар, ухіліўшыся пад яго руку, рэзка выкінуў насустрач свой кулак. Ганіеў, здаецца, папаўся на гэту прынаду. Аднак Ігара са.мога раптам пацягнула да падлогі, нібыта нейкім магутным магнітам. Ён ажно нрьісеў, пахіснуўшыся, у вачах пацямнела. Ён утры.маўся на нагах, але суддзя ўжо адлічваў секунды — накдаўн! Што ні кажы, а з леўшуном можна гора хапнуць: цяжка прыстасавацца да яго незвычайнай стойкі. Тут Ігар і памыліўся, не згледзеў, як Ганіеў апярэдзіў яго сваёй левай. урэзаўшы яму акурат па «барадзе». Цяпер трэба было адквітацца, кроў з носа, але адыграць страчаныя ачкі. Ігар паспрабаваў рызыкнуць: наўмысля апусціў пальчаткі да грудзей. I хутчэй здагадаўся, чым прыкмеціў, што Ганіеў б’е гіа твары. Вось ён — зручны момант! Ігар з усяе сілы ўрэзаў кулаком цераз руку саперніка. Ды што такое? Быццам токам працяло Ігара з галавы да ног. Няўжо гэты конік, які адно рабіў. што няспынна скакаў вакол яго, трымаў напагатове які электрычны зарад? I на гэты раз Ігар утрымаўся на нагах, але суддзя ўжо пачаў выкідваць пальцы перад яго тварам. Зноў накдаўн? Яшчэ адзін — і суд- дзя спыніць бой, падыме руку Ганіева за перамогу з яўнай перавагай. Перад вачыма на імгненне ўзнікла фігурка Нэлы ў шэрых джынсах і бардовай кофце. Надоечы яны сустрэліся выпадкова ля дома, ёй, пэўна, не было чаго рабіць, таму і прайшлася з ім колькі кварталаў. Вось тут Ігар і сказаў ёй, што хутка збіраецца ехаць па размеркаванні на Поўнач, бо ўжо скончыў вучобу ў тэхнікуме. 1 запытаў, зрэшты, вымусіў сябе запытаць, ці не згодзіцца яна куды схадзіць з ім на развітанне,— напрыклад, на дыскатэку? На што яна адказала: «Як станеш чэмпіёнам, тады паглядзім». 3 гэтым яе «паглядзім» Ігар звязваў занадта многа сваіх юнацкіх спадзяванняў, каб ён мог змірыцца цяпер са сваі.м пройгрышам. 1 ён сцяў кулакі так, быццам ухапіўся за які канат над безданню, і палез на санерніка як ачмурэлы. Прыступ адчайнай злосці надаў яму моцы, Ганіеў нават разгубіўся ад такога непрадбачанага націску. Гонг застаў Ігара ў куце, куды ён і на гэты раз загнаў саперніка. Той узрадавана абняў яго за плечы, але Ігар вывернуўся: ясна, што гэта псіхічная атака ўжо не магла выратаваць яго ад паражэння. «Мне б яшчэ толькі адзін раунд — чацвёрты...» — з жалем падумаў ён, паціскаючы згодна правілаў руку санерніка без усякай на тое ахвоты. А колькі надзей ён нёс сюды, на гэтыя спаборніцтвы! Тут сабраліся юніёры спартыўныхтаварыстваў з усёй рэспублікі. I тым лепш было б прышпіліць да свайго пінжака жэтон чэмпіёна ці хаця прызёра. Ён толькі і разлічваў на гэта. Куды б ён ні ішоў, што б ні рабіў, яго свідравала думка аб перамозе як аб нечым ужо наканаваным. У марах ён ужо яскрава ўяўляў, як яго з віншаваннямі сустрэнуць знаёмыя хлопцы, ды і Нэла, напэўна, паглядзіць на яго іншымі вачыма. Эх! Была б тут яна, ужо ён нізавошта не паддаўся б, навыварат бы вывернуўся, але адмалаціў бы гэтага коніка. Дык не, адмовілася пайсці з ім, праводзіла толькі і пашкрэбала некуды вылузвацца перад сваімі сябрука.мі... * * * 3 дому ён апошнія дні нікуды не вытыкаўся. З’ездзіў толькі ў тэхнікум, атрымаў накіраванне на работу і грашовую дапамогу: прыйшоў час пракладваць сваю дарогу ў жыцці. Гэта новая турбота ўтаймоўвала яго сум і адзіноту. Вабілі да сябе далёкія мясціны, незнаёмыя людзі, цягнула да новых уражанняў. Але і ўсё тое, з чым ён звыкся, нялёгка было пакінуць: тут былі і сябры, і спорт, і Нэлка... Ён ужо даўно, тыдні, можа, два, не бачыў яе. I наогул не хацеў сустракацца з ёй. Аднойчы ўбачыў яе на сваім двары з сяброўкамі і шмыгануў у другі бок. Потым сустрэў у прамтаварным магазіне на іхняй вуліцы і такса.ма сігануў прэч. Дарэчы, яму здалося, што і яна яго заўважыла і нават памкнулася падысці да яго. Але аб чым ён мог гаварыць з ёй, калі яе пажадання, а дакладней кажучы — умовы, ён не толькі не выканаў, а яшчэ й сышоў з рынга з падбіты.м вокам. Увогуле ён сінякі насіць не саромеўся, лічыў, што сапраўднага баксёра гэта не псуе. Каб яму ды яшчэ прыплюснуты нос, ён бы толькі ганарыўся гэты.м. Але паказвацца Нэлцы падмаляваньім не хацелася — гэта было б чортведама што. Хай бы яна лепш не заікалася тады аб сваім пажаданні. Чэмпіёна, бач ты, ёй падавай, і то яна яшчэ «паглядзіць»! Ііар адчуваў, як у яго сэрцы штодня настойвалася прыкрасць да дзяўчыны, і ён не мог уявіць, як зможа сустрэцца з ёй хаця б проста так — у кампаніі. Аднак сустрэцца ім усё-ткі давялося. Што ні кажы, дамы іх стаялі побач, ды і свой вольны час усе яны бавілі аднолькава: збіраліся па вечарах на сваім двары, хадзілі разам у кіно і маладзёжнае кафэ, танцавалі. Калі сіняк пад вокам пранаў, яго пацягнула да звыклай пацехі — на танцы. Нелыа сказаць, каб ён быў заядлым танцорам, але мітусня і непасрэднасць на танцавальнай пляцоўцы яму падабаліся. I на гэты раз ён больш глядзеў, чым танцаваў, ды дзівіўся, як некаторыя хіпакі ўхітраліся так мудрагеліста дрыгаць нагамі. Крыўлянне і адмысловыя выкрунтасы рабілі іх падобнымі на нейкіх забаўных персанажаў з мультфільмаў. Сам Ігар неяк падсвядома ўяўляў кожны свой крок і мог дакладна сказаць, правільна зрабіў яго ці не. Варта было хаця б для гэтага займацца спортам. Добра, што не ўсе так танцавалі, былі і такія, што разумелі хараство руху, укладвалі ў яго, здаецца, усё сваё пачуццё прыгажосці. Ну, хаця б як тая бялявая дзяўчына ў шэрых джынсах. Яна ўвішна пакручвалася ля партнёра то адным, то другім бокам і рабіла ўсё гэта так пластычна, ненацята, што нельга было не загледзецца. Ігар нават пасунуўся наперад, каб лепш бачыць яе сярод постацей, якія калыхаліся ў аднастайным рыт.ме. I тут зніякавеў — перад ім была Нэлка, хоць і перафарбаваная на бландзінку, але Нэлка. Ён яе такой ніколі не бачыў: яна была як бы зачаравана мелодыяй музыкі і сваёй прывабнасцю. Ігар перавёў позірк на яе партнёра — яго ён не ведаў, але той нагадваў яму нейкага знаёмага. Ігар з яшчэ большай прыкрасцю адчуў, што дзяўчына робіць нешта не так. Нэлка яму падабалася, нават вельмі, хоць той-сёй на іх двары не лічыў яе за вартую дзяўчыну: для іх яна была эмансіпіраванай псіхапаткай, карацей, эмансіпаткай — дый толькі. А Ігар быў, мабыць, закаханы ў яе, бо як інакш магло тлумачыцца тое, што ён ніколі не кранаў яе і не мог прамовіць нічога ладам, калі яна была побач,— губляўся, баючыся ляпнуць абы-што. А каб абняць яе ці там, барані бог, пацалаваць, не дапускаў нават думкі — гэта было для яго нязбыўнай марай. Затое кожны дзень яго агортвала спакуслівае жаданне запрасіць яе ў кіно ці на танцы, а яшчэ лепш куды за горад, на якое-небудзь возера. Ды ён не мог адважыцца і на гэта: яго палохала, што яна адмовіцца. А калі ўрэшце наважыўся на такі крок перад спаборніцтвамі, то яна хоць і не адмовілася, але ж і не згадзілася. А сама вунь якія каленцы выкідвае — прыйшла, вядома, не адна, а з гэтым даўгалыгім хлапчуком, бо яе сябровак, як ні шарыў ён вачыма, нідзе не знаходзіў.