Нямала клопату прыносіла афармленне даследаванняў. Яно было ўжо напрыканцы, але, як толькі Сяргей збіраўся паставіць апошнюю кропку, набягала аднекуль жаданне палепшыць змест і ўслед яму падказка, як гэта найлепш зрабіць. Адмовіць жа сабе ў спробе штосьці палепшыць было вельмі цяжка. I зноў пачыналася крэмзанне, а побач з ім варушылася ўсведамленне, што ён дарэмна патраціў час і што. пэўна, канца не будзе ўсялякім сумненням і пераробкам. I тады Сяргея ахопліваў адчай, ён запіхваў дысертацыю куды-небудзь у стос непатрэбных папер і хацеў толькі аднаго — адшукаць прычыну, зачапіўшыся за якую можна было б пазбавіцца сваёй абрыдлай працы. Але пазбавіццатак, каб не распісвацца ў сваёй бездапаможнасці. Ды якраз такой прычыны і не знаходзілася... VIII У сталоўцы да Сяргея падсеў прафорг Валодзя Земас. Цюхцяяваты з выгляду, ён быў жвавы на язык і ахвочы да анекдотаў: сыпаў імі, як гарохам. Акінуўшы вокам Сяргееў наедак, з кпінай у голасе спытаў: — Ты даўно з вёскі? Сяргей, марудна шаволячы сківіцамі, няўцямна паглядзеў на яго. Той патлумачыў: — Малочны суп і рыбу ў адзін прысест не еў нават мой дзед. А ты яшчэ й каву сюды дадаў. — А мне не шкодзіць,— з вымучанай усмешкай адгукнуўся Сяргей. — Цяпер не шкодзяць толькі парады доктара Гейла,— павучальна прагаварыў Валодзя і падсунуў да сябе салату з морквы.— Во што трэба есці! — На здароўе! — Ён не рэкамендуе ўжываць і каву... — Валодзя, я чытаў пра гэта, але дрэнна засвоіў,— нібыта вінавацячыся, перапыніў Сяргей прафорга.— Скажы лепш, што мне з’есці, каб радыяцыю з душы звесці? Сказаў так даволі шчыра, але Земас пад свой вясёлы настрой успрыняў. мусіць, яго словы як звычайны каламбур. — Ёсць і ад гэтага сродак! Пасля работы падыходзь да мяне,— адразу адгукнуўся ён, умінаючы мясны суп, аздоблены, мабыць, той жа радыеактыўнай ялавічынай. У Сяргея круцілася на языку адно. каб неяк выказаць сваю заклапочанасць. Ягоны суразмоўнік якраз гэта прыкмеціў: — Але ж ты, хлопча, нейкі кіслы, відаць, сапраўды блёкату наеўся. — Так, Валодзя, але не сам — накармілі,— паныла прызнаўся Сяргей, круцячы ў руках недапітую шклянку кавы.— Па горла сыты... увагай Храйнёва. — Дык чаго ты сумуеш? Радавацца трэба! — 1 праўда, чаму не радавацца, калі цябе клічуць ісці ў ка.мерцыю,— падхапіў яго ўзнёслы тон Сяргей, намагаючыся прыдушыць свой сумны настрой. Валодзя Зе.мас насцярожыўся: — У камерцыю! Гэта ўжо нешта новае, растлумач, калі ласка. Сяргей распавёў аб маючым адбыцца выданні сваёй манаграфіі і брашуры і аб намеры Храйнёва застацца адзіным аўтарам брашуры. — I шэф на гэта ідзе? — адразу скінуў жартоўную міну са свайго шырокага твару Земас. — Сказаў адкрытым тэкстам,— жаласліва-адчайным голасам пацвердзіў Сяргей. — I ты згадзіўся? — Моўчкі. Але нічога не абяцаў. Земас паклаў відэлец на край талеркі з біфштэксам і заклапочана забарабаніў пальцамі па стале. — На такі варыянт пагаджацца нельга, Сяргей. Лепш адкладзі сваю манаграфію на другі год. — Гэта рызыкоўна, Валодзя! — у роспачы запярэчыў Шчуцкі.— Адсунеш, а яе і зусім выкінуць з плана: выдавецтва ж не наша — усесаюзнае. Тут лаві момант... Ды і манаграфія — гэта не брашура. I ўвогуле...— Сяргей з прыкрасцю перасмыкнуў шчакой і перавёў позірк на доўгую чаргу да касы. Убачыў там Люду Харчукевіч, якая, азіраючыся, балбатала з маладым хлопцам. Цяпер ён толькі падзівіўся, што хацеў раіцца з ёй, што рабіць. Добра, хоць сама ўхілілася ад гутаркі. У Сяргея падспудна складвалася ўражанне, што ён ужо і сам знайшоў выйсце, а з Земасам голькі ўзгадняе яго, і што б той ні параіў яму, Сяргей усё роўна зробіць па-свойму. Інтарэс да меркаванняў прафорга вокамгненна прапаў. — Валодзя, а чаму ты не пішаш дысертацыі? — перабіў Сяргей намер Земаса штосьці сказаць.—У цябе і комплекс найноўшьі, і ўкараненне ёсць, а што да актуальнасці, то з рукамі адарвуць. — Кінь ты! He хапала мнетвайго клопату. Ды яшчэ і партфель услед насіць, частаваць, кветкамі віншаваць... — He разумею цябе. — Ён не разумее! — раптам узарваўся Земас.— Навуковы кіраўнік — гэта для цябе і неба, і зямля. і сонца заадно. Ты вось ужо не можаш вырашаць сам, што найперш выдаць. Яшчэ і брашурай ахвяруеш... — Яшчэ не ахвяраваў,— рашуча запярэчыў Сяргей,— I не ахвярую! — Твая ўпартасць пойдзе табе, чалавеча, толькі на шкоду. Шэфу твае матэрыялы патрэбны, а не твая дысертацыя. Яму кнігу з выдавецтва адшпурнулі — там не адлюстраваны новы падыход накшталт сімбіёзу чалавека з машынай. Здаецца, па тваёй тэ.ме, ці не так? ...У памяці Сяргея імгненна паўстала рэцэнзія, на якую ён калісьці наткнуўся, корпаючыся ў паперах Аліны Мікала- еўны — яшчэ да яе скарачэння. Яго зацікавіла тады, як яны пішуцца, гэтыя навуковыя прысуды. To была рэцэнзія з маскоўскага выдавецтва на манаграфію Храйнёва. У ёй адзначалася, што манаграфія патрабуе дапрацоўкі, бо ў ёй «не адлюстраваны вопыт стварэння аўтаматызаваных сістэм з улікам дасягненняў эрганомікі». Гэтыя радкі Сяргей перачытаў некалькі разоў. Дарма, што тут гаварылася пра эрганоміку: дасведчаныя людзі ведаюць, што інжынерная псіхалогія з’яўляецца яе асяродкам. Яго ўразіла, што выдавецтва адмаўляецца выпускаць кнігу, у якой няма звестак пра эрганамічныя — зноў жа, лічы, пра інжынерна-псіхалагічныя даследаванні. Гэта ж сведчыла аб важнасці той справы, якой Сяргей займаўся. А цяпер — яшчэ і аб тым, што тая рэцэнзія падказала шэфу тэму для яго, Сяргеевай, дысертацыі. А хоць бы і так, што тут кепскага? Праўда, Шчуцкі думаў, што сам «вылічыў» сваю тэму, ды так яно і было, бо ён прыйшоў да Храйнёва не з пусты.мі рукамі, а з падрыхтаваны.м да друку навуковым артыкулам. Шэф толькі падтрымаў яго ў той час, а цяпер, здаецца, хоча ўжо і паскубці... Пачуў глухаваты, нібыта аднекуль здалёк, голас Земаса: — ... дык вось, па.між намі дзевачкамі, я напісаў дысертацыю. 1 нават абараніў яе, ды ВАК не зацвердзіў. -— Чаму гэта? — схамянуўшыся, вылупіў вочы Сяргей. — Ды таму, што ў майго навуковага кіраўніка была іншая снецыяльнасць. — Як жа ён кіраваў тады? — намружыўся Сяргей, сілячыся зразумець сэнс Земасавых слоў, і раптам адчуў, як трывожна гайданулася яго сзрца. — А навошта кіраваць, калі вучні і самі з вусамі. I да публікацыі падключаць, і ў вынаходнікі запішуць, абы кіраўніко.м лічыўся. Галоўнае для такога кіраўніка — давесці вучня да абароны дысертацыі, а што на гэта скажа потым ВАК — ужо не яго клопат. He прадбачыў ён, мабыць, такога зыходу. Каб хто-небудзь даў Сяргею па вуху, і то ён не зведаў бы, пэўна, гэткага ўзрушэння, якое адчуў зараз. He мог даўмецца, што адбывалася. Горы праштудзіраваных кніг, экзамены па кандыдацкаму мінімуму, даследаванні і іх апублікаванне ў друку — і гэта марна?! А колькі турбот, перажыванняў, тузаніны з тым жа Грачуком, колькі траты вольнага часу і, урэшце, чаго каштавала яму адступленне ад сваіх перакананняў у адносінах з Храйнёвым і Сімалем? Навошта ўсё тое было, дзеля чаго? I што тады думае на гэты конт сам Храйнёў? Ён жа па спецыяльнасці — чысты тэхнар. Калі ён не правамоцны браць на сябе навуковае кіраўніцтва па другой спецыяльнасці, дык чаго бярэ? Мусіць, і папраўдзе не без карысці для сябе. Бо Сяргей жа сваёй галавой датумкаў, што і як рабіць, a тое, што даследаваў, апісаў і падрыхтаваў да друку, заставалася толькі аформіць як дысертацыйную працу. Але ці варта яе афармляць цяпер, траціць попусту час і сродкі? Земас яшчэ калупаўся са сваім біфштэксам, а Сяргей хоць і ўплёў ужо свой наедак, сядзеў за сталом як бьіццам прывязаны. Да іх з падносам у руках наблізілася Людміла Канстанцінаўна. — Можна да вас? — спытала і, састаўляючы на стол талеркі, звярнулася з пачцівай усмешкай да Земаса: — Прыемнага апетыту, Уладзімір Васільевіч! Хачу пагутарыць з вамі наконт пуцёўкі ў наш прафілакторый. — Можна,—адразу азваўся той,— Такія-сякія шанцы ў вас ёсць. — Дачку я ўладкавала, а цяпер думаю, куды б і сябе падзець,— усчала тлумачыць просьбу Людміла Канстанцінаўна, выразна пазіраючы на Сяргея. Ён няспешна падняўся з крэсла і, збіраючы посуд, каб занесці на канвеер, сказаў: — Менш бярэцца — далей нясецца... — Калі адной ходкай не абыдзешся,— дагаварыў ужо ўслед Сяргею Валодзя Земас. IX Пасля абеду Сяргей вярнуўся ў свой сектар і ўзяўся бязмэтна перабіраць паперы. Разважлівасць паступова ўзяла верх над яго ашаломленапрыгнечаным настроем. А што трагічнае, уласна кажучы, здарылася? Ён жа займаецца цікавай справаю, не думае не гадае, куды б запхнуць сябе ў вольны час. Паспытаў нямала радасці ад сваіх няўрымслівых пошукаў і знаходак, паспеў ужо праявіць сябе не горш за якога дыпламаванага вучонага. Дык чаго яму не хапае — дыплома кандыдата навук? Тут зноў жа трэба разабрацца яшчэ, якіх навук — тэхнічных ці псіхалагічных? — бо па ягонай спецыяльнасці дазваляецца абараняць дысертацыю і так і гэтак. Па іроніі лёсу, не інакш, паўстала перад Шчуцкім і тут праблема выбару. Так што хочаш, не хочаш, а ногі намочыш, бо тое, што падыходзіць шэфу, можа не спадабацца спецыялістам па інжынернай псіхалогіі. Дзе ты знойдзеш тут спецыяліста, які скажа, ці здолеў ён, Сяргей, абгрунтаваць сваю працу тэарэтычна? Альбо возьме на сябе навуковае кіраўніцтва? А калі такі і знойдзецца, напрыклад, у Маскве, то давядзецца выслабаніцца з-пад шэфавай апекі. Тады невядо.ма, чым скончыцца яго ііраца ўвогуле, бо Храйнёў такога выбрыку яўна не ўхваліць. Апанаваны тужлівым роздумам, Сяргей пасля працы, як звычайна, накіраваўся ў гарадскую бібліятэку. Але на выхадзе з парку спыніўся: там яго чакаюць кніжкі, а тут — зелень елак і каштанаў, свежае паветра і... магчыма, сустрэча з Адасём. Міжволі, нібыта хтосьці падштурхнуў яго, завярнуў да піўнушкі. Але ў наступны момант ногі неслі яго ўжо назад: тэрмін карыстання кнігамі канчаўся-—здадуць у кнігасховішча... Ды такой бяды — яны Шчуцкаму могуць больш і не спатрэбіцца... Збавіў, каб сабрацца з думкамі, крок. Ці не лепей будзе, пакуль не гюзна, пайсці на выставу таго мастака, пра якога амаль штодня нагадвае Анюта?.. Бакавая лесвіца ў Доме прафсаюзаў была спрэс поўна людзьмі. Лесвіца вяла на другі паверх, туды, дзе размяшчалася выстава. Чарга пасоўвалася марудна: трапіўшы на выставу, наведвальнікі не спяшаліся пакідаць яе. На вуліцы ўжо цямнела, калі Сяргей спахапіўся, што можа застацца без вячэры. Папярэдзіўшы, што яшчэ вернецца ў чаргу, ён падаўся