А цяпер!.. Чаго ён дамагаецца цяпер? Хоча, вядома, прысвоіць брашуру, таму што на вокладцы застанецца толькі адно прозвішча — шэфава. Сяргей жа літаральна марнеў над гэтай брашурай, уклаў у яе ўсё, што ведаў і што здабыў у сваіх даследаваннях, і напісаў пра ўсё папулярна, каб зацікавіць як мага больш чытачоў. Храйнёў так ніколі не напіша, бо пісаць пра навуку папулярна — гэта таксама навука. Яна далё-ё-ка не ўсім па зубах. А тут сказаў раз — і ўжо квас!.. Прыгадалася колішняя размова з Алінай Мікалаеўнай падчас яе скарачэння. Сяргей зазірнуў тады да яе за шафу, каб даведацца, як аформіць да друку навуковы артыкул. Жанчына ніяк не магла ўцяміць, што ад яе хочуць. Яна абыякава перабірала папкі ў шафе і старалася не выдаваць свайго хвалявання. Урэшце дастала адну з папак і паклала яе перад Шчуцкім на стол: — Пашукайце самі — тут усе бланкі да артыкулаў. У папцы ляжалі розныя бланкі — на ўсе вьігіадкі, толькі не было ніводнай памяткі для аўтара. — He знаходзіце? Дык і не шукайце: яна вам можа не спатрэбіцца, тая памятка, як і артыкул,— з дрэнна прыхаваным раздражненнем прамовіла Аліна Мікалаеўна, забіраючы з рук у Сяргея папку. Сяргей, спрабуючы зразумець пачутае, збянтэжана разявіў рот. Аліна Мікалаеўна мусіла патлумачыць: — Вы чыталі рэцэнзію на манаграфію Уладзіміра Пятровіча?.. Я знарок яе вам падсунула — так сам Храйнёў параіў. Яму не хапае ў кнізе раздзела якраз па вашай тэме. — А пры чым тут я? — здзівіўся Сяргей. — Няўжо не здагадваецеся? Шэф не паважае такіх някемлівых супрацоўнікаў. — Пра што мне трэба здагадвацца, Аліна Мікалаеўна? — Сяргей няўця.мна паціснуў плячыма ды так і застыў, чакаючы больш дакладнага тлумачэння. — А хоць бы пра тое. што ў нас радавы супрацоўнік у друк без свайго шэфа не натыкаецца,— жорстка, нібыта за штосьці злуючыся на Сяргея, адказала жанчына.— Калі вы, наіўны чалавек, не засвоілі гэтай элементарнай этыкі, то ў навуку вам лепей не лезці. ...Тады Сяргей хацеў не паверыць такім адносіна.м да навукі, а цяпер выходзіла, што словы яе спраўджваліся. — А мо-можа, ле-лепш усё ж перанесці на наступньі год? — заікаючыся ад хвалявання і разгубленасці, спытаў Сяргей. — Што?.. Брашуру — ні ў якім разе! Зрабіце так, як я вам раю! — цвёрда прамовіў Храйнёў і, моцна абапіраючыся на падлакотнікі мяккага крэсла, устаў, даючы зразумець, што размова скончана. 3 нарастаючым у душы пратэстам і злосцю на сябе за мяккацеласць Сяргей падыбаў да дзвярэй. He так, зусім не так ён марыў працаваць у навуцы. V Сяргей паклаў класіфікатар дэталяў на стол Грачуку, як той і загадаў, праз два тыдні. Начальнік аддзела пагартаў паперы, на нейкі момант спыніў позірк на малюнках і адклаў іх убок. — Праверу потым. Што яшчэ? — спытаў ён, бачачы, што падначалены не спяшаецца адыходзіць. — Здаецца, я знайшоў, як удасканаліць ваш комплекс,— быццам бы між іншым вымавіў Сяргей. — Здаецца, што і певень смяецца,— здзекліва заўважыў Грачук.— Гаварыце канкрэтна. — Мне ўдалося выявіць этап апрацоўкі, на якім варта зрабіць распячатку праграмы... Натым, што вызначае паслядоўнасць аперацый. Пасля гэтага машына можа спраектаваць інфармацыйную мадэль і выдаць на экран дысплея. — Што яшчэ за мадэль? — Ды так сабе, даволі простая: звычайная таблічка з лічбамі. — Ну і што будзе рабіць з той таблічкай тэхнолаг? — не падымаючы галавы, данытваўся начальнік, нібыта Сяргей нёс несусветную лухту. — А мы распрацуе.м для яга дышыфратар,— цярпліва тлумачыў Сяргей, не падаючы знаку, што здагадваецца, якую стрэмку загнаў пад скуру свайго ганарыстага начальніка. Аднак Грачук успрыняў навіну стрымана, быццам ён і сам ведаў, што толькі так і можна наладзіць надзейную работу комплексу. Ён толькі ўхапіўся за свой кароткі нос і пачаў церці, быццам ён, не раўнуючы, невыносна засвярбеў. Потым зня- нацку падскочыў да Сяргея і, узяўшыся за гузік кашулі, са злосцю прыцягнуў да сябе: — Я ўжо казаў вам, Шчуцкі, што ніхто не будзе слухаць вашых парад. А я тым больш! Нашто вам менавіта мае комплексы? Ідзіце хоць бы да Земаса — ён толькі пачынае ствараць свой комплекс... — Дык што, загадаеце і мне пачынаць усё спачатку? — у роспачы выгукнуў Сяргей, а поты.м, узяўшы сябе ў рукі, пранікліва-ўпэўнена вымавіў: — А калі гаварыць па вялікаму рахунку, Леанід Ігнацьевіч, ніякіх асабіста вашых комплексаў тут няма: вы ствараеце праекты, а мы іх ажыццяўляем. Так што... — Няхай...-— ужо болей суцішана, нібыта пагадзіўшыся, азваўся Грачук.— Але ў маім аддзеле вы, Шчуцкі, будзеце рабіць толькі тыя праекты і, увогуле, толькі тое, што я скажу,— заявіў ён, бокам адыходзячы да стала.— Няўжо гэта так цяжка зразумець? — А няўжо так цяжка зразумець, што я не на шкоду вам, а на карысць працую? — як ні хацеў, але не мог суняць сябе Шчуцкі.— Каб нашы праграмы працавалі без рэкламацый ад заказчыкаў і дапрацовак! Грачук на момант застыў на месцы, мажліва, збіты з толку ўпартасцю падначаленага, а потым зноў падскочыў да Сяргея. — Ды разумеем мы ўсё, разумеем! Але ўлік твайго чалавечага фактару патрабуе распрацоўкі новых праграм, а дзе грошы ўзяць? I вялі-і-кія грошы! У міністэрстве спытаюць: дзе вы раней былі, куды глядзелі? I запатрабуюць дапрацаваць комплексы. За свае сродкі, вядома! Тады не ўбачыце вы ні прагрэсіўкі, ні пуцёўкі ў дом адпачынку, а магчыма, і ганарараў за кніжкі,— з’едліва скончыў Грачук гнеўную тыраду.— Зразумеў урэшце, чым пахне тваё вынаходства? I Сяргей быццам бы папраўдзе зразумеў. Зразумеў, што з Грачуком ён сваіх клопатаў не вырашыць. Навошта я.му лбом у лоб біцца са сваім непасрэдным начальнікам, калі ёсць людзі, інтарэсы якіх могуць супадаць з ягонымі. — Трэба, мусіць, да Храйнёва ісці,— як усё роўна думаючы ўсльіх, прагаварыў ён, уздыхнуўшы. — 3 шэфам буду гаварыць я сам! — запярэчыў Грачук, нагадаўшы Сяргею лішні раз, што ён не дазволіць, каб яго падначалены скакаў цераз яго галаву.— Ды і мітусіцца пакуль што няма вялікай патрэбы — ваш даклад адсунулі надалей. Грачук сказаў пра гэта так, быццам зрабіў Шчуцкаму вялікую паслугу. Аднак такая падмога не на жарты ўстрывожыла яго. Сам жа Грачук мянціў, каб ён рыхтаваўся да выступлення. Дый Людміла Канстанцінаўна казала, што яго даклад запланаваны для заслухоўвання на навукова-тэхнічным савеце. Дык што здарылася? Каб хоць што высветліць, ён накіраваўся да Анюты: можа, яна што-небудзь чула? Каля яе тоўпіліся жанчыны: аспрэчвалі нейкую партыйную пастанову, выхопліваючы адна ў адной газету. Зрэшты, газеты ў апошні час ледзь не ачмуралі людзей сваімі сенсацыйнымі навінамі. А навін тых было, як каманд у праграмах да ЭВМ, — процьма! Начытаўшыся, кожны ці не за гонар для сябе лічыў здзівіць чымсыді такім, пра што яшчэ ніхто не чуў. Так і цяпер: гаварылі, хто што думаў. А Людміла Канстанцінаўна ўвогуле ашаломіла ўсіх, сказаўшы, што яна падае заяву аб выхадзе з партыі. Маўляў, навошта і за што яна павінна плаціць узносы? — Вы да мяне? — як бы спахапіўшыся, спытала Анюта ў Сяргея, які цярпліва чакаў. Жанчыны пачалі разыходзіцца. — Сядайце, калі ласка,— запрасіла Анюта, і толькі тады, калі яны засталіся адны, са смехам падштурхнула: — Ды сядай ты, сядай! Шчуцкі пераставіў ад нейчага стала крэсла і паныла ўладкаваўся на ім. Анюта, уважліва назіраючы за мужам, устрывожылася: — Як твае справы? Сяргей недаўменна ўскінуў бровы: — Ды як табе сказаць... Анюта здагадалася сама: — Штосьці з Грачуко.м не так? Я чула, што ён на цябе кідаецца, як Гарбачоў на Ельцына. 3 чаго б гэта? — А хто яго ведае... Але ён і сапраўды не дае мне вольна дыхнуць,— прызнаўся Сяргей, пачуўшы ў жончыным голасе заклапочанасць. Падумаўшы, выказаў здагадку: — Мусіць, незадаволены, што выходжу з-пад кантролю... — Ен такі! — упэўнена згадзілася з ім Анюта.— Калі не можа налажыць на цябе лапу, будзе насядаць на дысцыпліну, сачыць за кожным крокам, a то і прымусіць перарабляць штонебудзь. Ён ужо і мне кішкі пераеў. — Ты ж, здаецца, працуеш у Рызіна? — удакладніў Сяргей. — У сектар Рызіна ён пасадзіў мяне для адводу вачэй, a працую я пад яго ка.мандай, па звышпланавай... — Пачакай-пачакай, Анютка! — перабіў яе Сяргей, няўцямна схапіўшыся за галаву.— А зарплату ты дзе атрымліваеш? — Тут, у Рызіна,— нібы дзівячыся з Сяргея, патлумачыла Анюта.— Дый што тут такога? Яны начальнікі — мусіць жа, дамаўляюцца неяк. — Што дамаўляюцца, то дамаўляюцца,— у роздуме пагадзіўся Сяргей.— Але ці не свае кішэні набіваюць? Як ты думаеш. Анюта? — He ведаю. ды і навошта мне ведаць! — засердавала тая.— Мяне не крыўдзяць — прагрэсіўку выдаюць на поўную катушку. — А калі яны працуюць налева? — ускочыў Сяргей і ўзбуджана заматляўся па.між пустых сталоў: жончыны супрацоўнікі пазыходзілі ў гэты час на абед. — Супакойся, усё законна! Грачук уключыў у дагавор другую арганізацыю — нейкі вытворчы кааператыў і заключыў з ім падрад на распрацоўку класіфікатараў... — Якіх класіфікатараў? — здзіўлены Сяргей каршуном падляцеў да стала Анюты.— Класіфікатары распрацоўваю я! — Што ты ад мяне хочаш, Сяргей! — Анюта з прыкрасцю схапіла нейкі тоўсты альбом і ляснула ім па стале.— Калі ён цябе абдурыў, дык і выкладвай я.му свае прэтэнзіі, патрабуй даплаты... Шчуцкі, здзіўлены нападам жонкі, утаропіўся на яе. Яна сумелася: — Прабач, Сяргейка, стамілася я. Ты ў бібліятэках сядзіш, а я адсюль не вылажу...— Анюта абаперлася локцем на стол, схілілася шчакой на далонь і з адчаем у пазелянелых вачах колькі хвілін глядзела ў расчыненае акно. Потым устрапянулася: — Калі ў цябе свабодны вечар? Мы з Людмілай Канстанцінаўнай збіраемся на выставу, хадзем з намі. — На якую выставу? — He чуў? Толькі і гамонкі пра гэтага мастака — пра Усачова. Яго карціны за мяжу ўпотай вывозілі, а мы іх і не бачылі. Прызналі ўрэшце і яго — ды спазніліся... Сяргей не адгукнуўся: слухаючы жонку, ён думаў аб сваім. He мог даўмецца, чаму яго гэтак бессаромна і часта ашукваюць. Ці ён такі ўжо неспрактыкаваны ў жыцці чалавек, ці ў яго характар такі, што ён не можа даць належнага адпору? А мо позна ўжо штосыді змяніць? Канечне, ва ўсім, што выпадала на яго долю, была пэўная прычына, але зразумець таго Сяргей не мог. Як і з гэтым дакладам. Перапыніў Анюту з яе размоваю пра мастака: — Выбачай, ты не чула выпадкова, чаму знялі мой даклад па дысертацыі?