— Анюта, ты нікуды не пойдзеш! — працадзіў Сяргей скрозь зубы.— Пазвані ёй і скажы... — У яе няма тэлефона, Сяргейка. Жонка намкнулася ісці ў магазін, але ён заступіў дарогу: — Скажы ёй, што не можаш сцерагчы яе кватэру, і вяртайся дадому. — He магу, Сяргей, позна! Няўжо без мяне і тыдня не пражывеш? — спытала Анюта з якойсьці помсліва-гарэзлівай усмешкай.— Адпачні, дарагі мой, ад нашага сямейнага жыцця... Дай і мне адпачыць! Хоць бы ад нашых суседзяў. Яны стаялі на ганку крамы, як слупы. Пакупнікам заставалася толькі касавурьіцца на іх ды абыходзіць. Аднак сысці куды ўбок ні Сяргей. ні Анюта не здагадваліся — не прыходзіла нават у галаву. Спрэчка разгаралася ўсё больш. — Можа, і мне адлучыцца куды... да сябра? — з паірозай прамовіў Сяргей. — I праўда, Сяргейка! — нібыта ўзрадавалася Анюта.— А яшчэ лепш, пашукай сабе жанчыну. Тую ж Людмілу Канстанцінаўну толькі гукні. Такая прыгажуня — і адна жыве... — He адна — з дачкой,— машынальна паправіў ён, спрабуючы дапяць, якая муха ўкусіла жонку. Анюта адразу прычапілася да слова і голасна прамовіла: — Дзеці, каб ты ведаў, Сяргей, не перашкода ў жыцці, a набытак — нават чужыя. He перашкодзілі б і нам. Ды, мабыць, і не варта. He хачу я, каб ты з-за мяне па чужых кутках туляўся. Так што, Сяргейка, можаш шукаць сабе другую жонку — з кватэрай. Ідучы проста на яго, жонка праціснулася ў краму. Сяргей жа, агарошаны тым, што пачуў, міжволі саступіў з дарогі. Анюціны згадкі пра іх жаніцьбу рабіліся ўсё больш змрочньія. Быццам бы і не яна сама ўхілялася немаведама ча.му ад рэгістрацыі іхняга шлюбу ў загсе. Дагэтуль яны жылі ціха-.мірна, не сказаць, каб весела, але і не сумна, маглі абмеркаваць любую падзею, калі гэта тычылася мастацтва, навукі альбо літаратуры, не цураліся і палітыкі, дзівячыся, як хутка былыя партакраты пераўвасабляліся ў камерсантаў і праднрымальнікаў. Часцяком заставаліся кожны пры сваёй думцы, але гэта ні яго, ні яе не кранала, а хутчэй, наадварот, надавала жывы інтарэс спрэчкам. Аднак пасля кожнай такой спрэчкі, з якой бы нагоды яна ні ўзнікала, усё менш і менш заставалася душэўнай блізкасці. Складалася ўражанне, што хтосьці з іх, няхай сабе і ён, Сяргей, паклаў за пазуху камень. Паклаў, нават не маючы намеру пускаць яго ў ход, але і гэтага хапала, каб спарадзіць у душы неспакой альбо кепскі настрой. Сапсаваны настрой азмрочваў, атручваў пачуцці, якія напластоўваліся адно на другое і выціскалі з сэрца па кроплі ўсё тое, што збліжала і радніла яго з Анютай. А ў галаве ўсё часцей і ўсё больш настойліва шкрэблася пытанне: ці не паспяшаўся ён сысціся з ёю? Станавілася прыкра яшчэ і адтаго. што яны не рэгістравалі свайго грамадзянскага шлюбу ў загсе — Анюта нібы чытала яго думкі, калі гаварыла так. Пасля разводу з Лёдзяй напачатку было вельмі самотна. У выхадныя дні бавіў час абы з кім, хто трапляў пад руку. У рабочы, будзённы час было лягчэй: пасля іірацы імчаў у дзіцячы садок і гуляў з дачкой. Яе маці прыходзіла крыху пазней, нават не нрыходзіла, а прыбягала, бо звычайна пазнілася забраць дзіця. Тады Сяргей адразу развітваўся са сваёй Ліначкай і, пазбягаючы ўсялякіх роспытаў, кіраваў да пралазу ў агароджы. I ўсё ж у сваім халасцяцкі.м жыцці Сяргей бачыў тады не адны заганы. Ужо адно тое, што ён жыў спакойна, без нервовай тузаніны. якая штодня ўзвінчвала яго жыццё з Лёдзяй, не магло не радаваць. Ніхто яго пад дахам кватэры не катурхаў, нікому ён не быў няведама ў чым абавязаны, ні перад кім без дай [ірычыны не апраўдваўся. Той-сёй з прыяцеляў нават зайздросціў яму, думаючы, што ён перабірае жанчын адну за другой. Сяргей толькі пасміхаўся з гэтага, бо яго, вольнага чалавека, як наўздзіў, не надта і цягнула да лёгкіх забаў. Сустракаліся і такія дзівакі, што шкадавалі яго. Адзін даўні знаё.мы нават спалохаўся, не разумеючы, як гэта ён умудраецца жыць адзін — маўляў, а хто ж яму, гаротніку такому, есці гатуе. Можа, такое жыццё каго і палохала, ды толькі не яго, Сяргея. Дык, мабыць, і папраўдзе паспяшыў ён са сваёй жаніцьбаю. Бо калі ўдумацца, нічога, здаецца, і не спрыяла таму, каб ён сышоўся менавіта з Анютаю. Хоць бы з той прычыны, што жылі яны ў розных гарадах і абое не мелі свайго жытла. Каханне, вядома, можа і ў будан завесці, але ці было яно ў Анюты, калі пачало чахнуць і згасаць ад той жа агульнай кухні. А тут яшчэ і Сімаль на галаву зваліўся. Сяргей прадчуваў, што сутыкніся Анюта лобом у лоб са сваім бацечкам, то гэта калі не нашкодзіць ёй, то і на карысць не пойдзе. Як і яму, Сяргею, бо пыл ад іх сутыкнення сыплецца і на яго галаву. А напачатку ж бьіло ўсё добра, быццам бы па шчыраму ўсё рабілася. Ды ці сапраўды так яно?.. Згадваючы мінулае, Сяргей разумеў цянер, што яго стасункі з Анютай маглі абарвацца яшчэ тады — з моманту балявання ў рэстаране. II На Анюце ў той вечар была цё.мна-сіняя сукенка з бліскучымі стужкамі, якія, збягаючы ўніз, расплываліся і амаль знікалі на клубах, падкрэсліваючы іх зваблівую прыгажосць. 3 шыі звісаў срэбны ланцужок са знакам задыяка і ўтульна хаваўся ў лагчынцы на грудзях. Рукі яе былі аголеныя да локцяў, што яшчэ больш вылучала жанчыну з тлумнага асяроддзя. — Ты ў камандзіроўцы,— не спытала, а зазначыла Анюта, упэўненая, што інакш і быць не можа. — He, Анютка, я да цябе! — радасна ўсклікнуў Сяргей у захапленні ад таго, што яго сяброўка, яшчэ далёкая ўчора, стаяла цяпер перад ім такая блізкая і жаданая. Анюта нейкую хвіліну маўчала, раздумваючы, мусіць, даць яму веры ці не, а потым спахапілася: — Хадзе.м да нас. Хадзем-хадзе.м, мае сяброўкі толькі абрадуюцца — у нас тут мужчын мала, як кветак узімку. Будзеш за нарцыса! Шчуцкі на такі камплімент з усмешкай ускінуў бровы і мусіў тупаць за сяброўкай да стала. — Знаёмцеся,— звярнулася Анюта да маладжавых жанчын,— гіерад вамі мой зямляк з Беларусі... у камандзіроўцы,— і да Сяргея: — А гэта мае сяброўкі Іра і Жана. Мы сабраліся тут віншаваць Іру — яна ў нас сёння імянінніца. Шчуцкі, назваўшы сябе, паціснуў руку чорнавалосай прыгожай жанчыне і пажадаў ёй вясёлага настрою. Жана, падаючы руку, жвава падхапіла: — Вось-вось, іменна дзеля вясёлага настрою мы і прыйшлі сюды. — 3 Карнеем ты быццам бы ўжо знаёмы,— выказала здагадку Анюта.— He былі б то мужчыны — ім бы толькі чарка стаяла. Жанчыны адсунулі ў бакі свае крэслы, каб даць яму Meena. Сяргей падцягнуў свабоднае крэсла з-за суседняга століка і ўціснуўся паміж Ірай з Жанаю. — Шанцуе мне,— прыкмеціў ён, не адчуваючы, аднак, асаблівай радасці ад суседства з Анюцінымі сяброўкамі: яму б хацелася ўладкавацца побач з самой Анютай. Між іншым ён заўважыў, як наструніўся Карней, нахабна-дапытлівым позіркам назіраючы за Анютай. Шампанскае той піць не стаў, гіляснуў сабе ў чарку гарэлкі. — Як вы там жывяце? — звярнулася да Сяргея Жана, белабрысая жанчына з пышнай прычоскай і радзімкай каля носа.— Як ідзе перабудова? — Ніяк — бу ксуе на месцы! — з горыччу адгукнуўся Сяргей.— Нашу сталіцу называюць Вандэяй перабудовы -— чулі, можа? — А што гэта за Вандэя? — пацікавілася Жана, ушчыльную падсоўваючыся да яго, нібыта каб не перашкаджаць афіцыянтцы сервіраваць столік. — Вандэя? Здаецца, была такая правінцыя ў Францыі. Там калісьці падчас рэвалюцыі не хацелі прызнаваць новай улады, мяцяжы ўздымалі. У нас мяцяжоў няма, але і перабудове былыя партакраты не даюць ходу... — Адным словам, дэмакратыяй у вас і не пахне,— быццам бы задаволена падкрэсліў Карней. — Чаму? Ёсць у нас і галоснасць, і плюралізм думак,— запярэчыў Сяргей, не хочучы пагаджацца з такой ацэнкаю.— Але на ўрачыстае шэсце альбо мітынг трэба атрымаць дазвол. Могуць і не дазволіць. Зусім нядаўна, у кастрычніку, не далі адзначыць памінкі па сваіх продках. — He далі памінаць памерлых? — недаверліва перапытала Іра. — Так, але людзей гэта моцна абурыла — нягледзячы ні на што, пайшлі на могілкі. Дык сабралі міліцыю з усяго горада і разагналі пачэсны люд. — I што, былі ахвяры? — Анюта ад хвалявання сашчапіла рукі. — He было, абышлося неяк. Таго-сяго арыштавалі, а каго дык і «чаромхай» апырскалі. — А-а, гэта не параўнаць з тым, што было ў Тбілісі ці ў Вільнюсе,— як бы расчаравана адзначыў Карней. «Нам толькі гэтага і не хапала»,— паблажліва падумаў Сяргей, не хочучы ўвязвацца з ім у спрэчку. Затым пазбягаў ужо гаворкі з ім. Прыгадаў, як надоечы гэты Карней забараняў яму класці вока на нейкую Анку-кулямётчыцу. Дык што, Анюта і ёсць тая самая кулямётчыца? Яго каханка? Мусіць, і праўда, бо Карней кідаўся запрашаць Аню гу на кожны танец, зусім не зважаючы на яе сябровак. Забаўляць іх даводзілася Шчуцкаму. Аднаго разу Анюта адвяла Карнеевы захады і сама запрасіла Сяргея. Падчас танца ён запытаў: — Карней з цябе вачэй не зводзіць. Як гэта разумець? Звычайна ў такіх выпадках больш увагі ўдзяляюць «нованароджаным». — Яны пасварыліся,— неахвотна азвалася Анюта. — Дык ён замест Іры абраў цябе,— пацвельваючы, пажартаваў Сяргей. — He мянці, дарагі! Лепш абдымі мацней дый танцуй,— Анюта шчыльна прытулілася да яго і, здаецца, схавалася ад яго роспытаў, адгарадзілася гукамі музыкі і павольнымі рухамі. Сяргей заўважыў, што на яго пытанне яна так і не адказала. Яшчэ больш ясна іх адносіны выявіліся, калі разыходзіліся па да.мах. Карней атрымаў у раздзявалцы Анюціна футра і памог ёй апрануцца. Гэты чалавек, які ўвесь вечар напралёт піў, не пакідаючы ні кроплі ў чарцы, прьі адыходзе з рэстарана быццам бы працверазеў. — Карней, можа, ты правядзеш дзяўчат? — неяк няпэўна падказала яму Анюта. Але той і вухам не павёў. Ён не адыходзіў ад Анюты ні на крок і ўвесь час і.мкнуўся ўзяць яе пад руку. Іра і Жана, як толькі апрануліся, адразу развіталіся і выслізнулі за дзверы. Сяргей пайшоў праводзіць Анюту разам з Карнеем. На вуліцы бушавала завея — снег засцілаў вочы. Грэбліся нейкі час моўчкі. Анюта ішла пасяродку і туліла твар у KayHep футра. Наперадзе засвяціліся агні двухпавярховага будынка — гасцініцы. Ужо мінулі яе, калі Анюта, нахіліўшыся да Сяргея, спытала: — Ты ўладкаваўся дзе ці не? Выходзіла, што на яе кватэру разлічваць няма чаго. Сяргей жа зваліўся як снег на галаву, та.му не дзіўна, ніто ён парушыў планы жанчыны. Ды і на што было спадзявацца, калі яна не можа. а мо і не хоча адрачыся ад Карнея. Словам, няма чаго яму, Шчуцкаму, блытацца ў іх пад нагамі.