Сяргей змоўчаў і некаторы час скоса пазіраў на Анюту: усур’ёз яна гаворыць ці толькі пад’юджвае яго. Тая старанна, не падымаючы вачэй, размешвала у кубку цукар. — Ты, мабыць, думаеш, што я і цябе настройваю пасварыцца з імі? — няўпэўнена выказаў здагадку Сяргей. — He, што ты! — даволі шчыра запярэчыла Анюта. — Але мне і сапраўды не варта надта азірацца на іх. Сёння я займуся дамашняй гаспадаркай — прыгатую табе малочны сугі і яечню, а хочаш — накармлю смажанай бульбай? Сяргей быў, канешне, не сунраць таго, каб паспытаць якога дамашняга варыва. У хуткім часе яны апынуліся ў сваім пакоі. Анюта паспяшалася на кухню, а Сяргей уключыў тэлевізар. Спачатку па звычцы збавіў гук, каб Верка-суседка не сварыла- ся, а потым паціху набавіў. Даводзілася гэтак асцярожнічаць таму, што гук нібыта перашкаджаў дзецям спаць. Аднак гэта было не зусім так: гук ад тэлевізара можна было пачуць, толькі стоячы пад самымі дзвяры.ма. А каб яго не чуць, суседзям дастаткова было зачыніць дзверы ў свой пакой. Але якраз гэтага яны і не хацелі рабіць: іх дзецям быццам бы не хапала ў пакоі паветра. Праз колькі хвілін Анюта вярнулася. Ды не проста вярнулася, а ўварвалася ў пакой і кінулася ніцма на канапу, уткнуўшыся тварам у далоні. Сяргей спалохана падскочыў да яе, не разумеючы, што здарылася. He падобна было, каб яна плакала, але плечы ў яе сутаргава ўздрыгвалі. Сяргей, стаўшы на калені, далікатна адвёў адтвару яе рукі, але Анюта не то пакрыўджана, не то сарамліва адвярнулася да сцяны. — Што здарылася, мілая мая? — Сяргей сеў побач з ёй на канапу і абняў за плечы. Анюта яшчэ нейкую хвіліну ляжала нерухома, потым раптоўна ўсхапілася, апусціўшы ногі на падлогу, і схавала твар у яго на грудзях. Плечы яе ўсё яшчэ ўздрыгвалі: падобна было, што яна гэтак, бязгучна, плакала. Калі яна ўрэшце падняла галаву, Сяргей убачыў, што вейкі і папраўдзе пачырванелі ад слёз. Ен спагадліва пацалаваў яе ў заплаканыя вочы і моўчкі пачаў шукаць яе погляду, запытальным позіркам заклікаючы да тлумачэння. Спакваля яна супакоілася і скрушліва ўсміхнулася. — Яны заставілі ўсю пліту сваімі каструлямі і скавародамі,— недаўменна прамовіла яна.— Я папрасіла вызваліць хоць адну канфорку. А яны ў адзін голас: мы яшчэ дзяцей не кармілі. 1 нічога ж яшчэ не вараць. Я пачала настойваць, кажу — мне толькі на дзесяць мінут... — Правільна,— падтрымаў яе Сяргей, бо Анюта чагосьці змоўкла. — Я толькі крыху пасунула адну скавараду, а Верка адпіхнула мяне ад пліты. I гэта падскочыла... сястрыца яе, бы яе ўкалоў хто. Я нагадала ёй, што яна тут нават не кватарантка, а толькі госця... Ці, можа, не варта было яе чапаць? —Ты правільна зрабіла, Анюта. Ты ўсяго толькі нагадала ёй, што яна загасцявалася ў чужым доме,— падтрымаў яе Сяргей яшчэ больш упэўнена. Анюта праглынула камяк, які напэўна, душыў яе ад прыхаваных слёз, памуляла вуснамі і пакрыўджаным голасам паскардзілася: — А яна мне... Як ты думаеш, Сяргейка, што яна мне сказанула? Ты сама, кажа, на птушыных правах тут. А калі ты яго жонка, дык пакажы свой пашпарт. Сяргей, мабыць, пабялеў з твару ад узрушэння і гневу, бо Анюта паспешліва схапіла яго за рукі. — Зараз я ім пакажу пашпарт! — Сяргей вырваўся і рынуўся да дзвярэй, але Анюта спалохана павісла ў яго на плячах, прыглушана-катэгарычным голасам запярэчыла: — He трэба, Сяргейка, не звязвайся з імі. Нічога ты ім не дакажаш. — Я запатрабую, каб гэта сястрыца зараз жа ўбралася! — А яны запатрабуюць, каб ты выставіў за дзверы і мяне. Верчын жа муж возіць на легкавіку міліцэйскага начальніка — хіба не ведаеш? — сумна ўсміхнулася Анюта, прыгладжваючы набок яго ўскудлачаныя валасы, і катэгарычна заявіла: — Пара нам узаконіць маё замужжа. Сяргей толькі паблажліва паляпаў яе па шчацэ: быццам ён, а не яна цягнула гуму з іх шлюбам. Відаць, сутычка з суседзямі пераканала Анюту ды і Сяргея, што загса ім не абмінуць. A то яны нібыта даказвалі адно аднаму, што не роспісь трымае іх разам, і тым употай нават ганарыліся. Павячэралі, як звычайна у аіюшнія дні,— усухамятку і ўлегліся спаць. I тут Сяргею нечакана і зусім недарэчы прыгадалася размова з камітэтчыкамі з дзяржбяспекі. А мажліва, яна была не такой ужо і недарэчнай гэтая згадка. Прыгадалася не так сама размова, як развітанне пасля яе. Бо тады падгалісты чалавек з радзімкай на шчацэ выняў з пісьмовага прыбора паперку і штосьці на ёй начыркаў. -— Вазьміце нумар нашага тэлефона,— усунуў ён тую паперку Сяргею ў рукі.— Калі што-небудзь успомніце ці захочаце дадаць да напісанага, пазваніце. Да пабачэння. Паклаўшы тую цыдулку ў кішэню, Сяргей заклапочана патупаў да дзвярэй. Выходзіла, што адной тлумачальнай запіскай іх размова не скончылася. Пэўна, камітэтчыкаў яго тлумачэнне не задаволіла, бо на пытанне аб удзеле Храйнёва Сяргей прама не адказаў, а засяродзіўся на сваёй ролі. -— Анюта, я, здаецца, трапіў у пастку,— сказаў у роздуме Сяргей, абняўшы жонку, як толькі яна ўлеглася побач з ім. Сказаў так, мабыць, дзеля таго, каб супакоіць яе, адвесці дробязныя яе перажыванні на свае: маўляў, мне б твае турботы, я б і гора не ведаў. I гэта яго хітрасць ўдалася. — У якую яшчэ пастку?— Анюта ўстрывожана прыўзнялася, абапёршыся на локаць. — Ты мяне не палохай, Сяргей! — Дык жа не ведаю я, што рабіць — у гэтай цяганіне з публікацыяй артыкула. Мабыць, чула? — А ты думаеш, што я ў лесе жыву... Твае прыгоды ўва ўсіх на языку. Сяргей падумаў, што, канечне, глупствам гэта было з яго боку — замоўчваць свае непрыемнасці, калі вакол толькі і гаворкі, што пра няўдалую публікацыю артыкула. Падумаўшы так, Сяргей адчуў на душы палёгку і з лёгкім сэрцам працягваў размову: — Можна, канечне, схлусіць — узяць усю віну на сябе і такім чынам дагадзіць Храйнёву, уберагчы яго ад непрыемнасцей. Але жтады выходзіць, што я — нягоднік, бо скарыстаў яго імя, каб прабіцца ў друк. А скажы, як яно было на самай справе, што шэф нічога не меў супраць сааўтарства і нават сам падбухторьіў мяне на гэта, то і я.му дадуць дыхту за тое, што выкручваўся. I тады... — He бачыць табе дысертацыі, як сваіх вушэй,— закончыла яго разважанні Анюта на мінорнай ноце. — Дык што рабіць? — у адчаі Сяргей адсунуўся ад Анюты на са.мы край канапы, быццам тая нагаварыла абы-чаго наўмысна. — He ведаю я, што табе параіць, дарагі ты мой,— Анюта нахілілася над ім, прыпадняла галаву і пацалавала ў скронь. —■ Адно магу сказаць, што за месца пад сонцам трэба трымацца, а то і змагацца. А магчыма, ад чагосьці і адмовіцца. Сяргей цяжка ўздыхнуў і зноў абняў жонку — упэўнены, што разам з ёй неяк адолее сваю мітрэнгу. X Людміла Канстанцінаўна дагнала яго па дарозе дадому, ішла колькі крокаў побач і неўпрыкмет, не гледзячы ў яго бок, папярэдзіла: — Сяргей, Сімаль хоча пазбавіць цябе допуска. Сяргей міжволі паскорыў крокі, каб не адстаць ад жанчыны. — За што? — устрывожыўся ён. — Яны з Грачуком у адну дудку граюць,— жанчына паправіла доўгія русявыя валасы, адкінуўшы іх за плечы, і нечакана спынілася — нібыта кагосьці чакала. Сяргей даўмеўся, што яна не хоча, каб іх бачылі разам. He збаўляючы кроку, ён пашпарыў на прахадную. Але далей не пайшоў, бо на вуліцы церушыў дождж. Лепей было пачакаць Анюту: яна, збіраючыся на работу, прыхапіла з сабой парасон. На рабоце, каб не афішаваць свае блізкія адносіны, яны па-ранейшаму трымаліся паасобку. Анюта лічыла, што ім лепей памоўчваць, пакуль яны не выбраліся ў загс і не распісаліся. Такая гульня ў хованкі нейкі час абурала Сяргея, але з цягам часу і ён пагадзіўся, што Анюце. працуючы ў Грачука, не варта лезці на ражон: з-за яго, Сяргея, магло перапасці і ёй. На душы ў яго было самотна: не паспеў чалавек парадавацца першаму кроку ў навуцы, як давялося расплочвацца. Карцела хоць ка.му-небудзь паскардзіцца на свае згрызоты, але не было каму. Толькі ад Анюты ён мог пачуць слова спачування і таму з нецярненнем чакаў яе. Але ж прахадная даў- но апусцела, a ягоная жонка ўсё яшчэ не выходзіла. Што яе магло так надоўга затрымаць? Калі Анюта ўрэшце паказалася, то была не адна: побач з ёй плёўся... Грачук! Сяргей ад прыкрасці ажно вылаяўся. Грачук не адстаў ад Анюты і на вуліцы, цягнуўся поруч з ёй, сілячыся схаваць галаву пад парасонам і падчапіць яго уладарніцу пад руку. На развілцы яны спыніліся, выясняючы, мусіць, ці не пайсці ім разам і далей, але ўсё-такі разышліся ў розныя бакі. Сяргей кінуўся даганяць Анюту. Пачуўшы крокі, яна азірнулася, нерадала Сяргею парасон і здзіўлена паведаміла: — Ты ведаеш, Сяргей,— наш Грачук, аказваецца, добры валацуга. He прыкмячаў? — He было ў мяне большага клопату,— прабурчаў Сяргей. — He сярдуй, калі ласка,— Анюта незадаволена намружыла вочы.— Ён праглынуў свае кампліменты, як толькі загаварыў. — Няўжо? — выгукнуў Сяргей. Анюта паглядзела на яго доўгім дакорлівым позіркам і тузанула за руку, нібыта прыводзячы ў прытомнасць. Сяргей і папраўдзе як быццам апрытомнеў, нават засаромеўся сваёй падазронасці. Ён даволі хутка супакоіўся і задаволена падумаў, што гэта зусім не блага — так вось, пад парасонам, прагуляцца па парку. Дождж не толькі не псаваў, а нават, барабанячы над галавой, сунімаў узбуджэнне, якое апанавала яго пасля кароткай размовы з Людмілай Канстанцінаўнай. Аднак яе папярэджанне наконт каварнага намеру Сімаля не выходзіла з галавьі, не давала ўдыхнуць пахучае майскае паветра на поўныя грудзі. Якое тут магло быць замілаванне прыродай, шыракалістымі дрэвамі і квяцістай травой-муравой, калі хтосьці з тваіх супрацоўнікаў заблытвае цябе ў сваё павуцінне — і не хаваецца, не саромеецца і нават вачэй убок не адводзіць, нібыта свой святы абавязак выконвае. Ва унісон сваім невясёлым думкам Сяргей сказаў: — Грачук кадзіла раздзімае — ужо і Сімаля на мяне нацкаваў,— але мовіў пра гэта такім абыякавым тонам, як быццам паведамляў. што выіііў кухаль квасу. — He бяры да галавы, Сяргейка,— упэўнена пачала супакойваць яго Анюта, якая, пэўна ж, здагадвалася, які цяжкі камень ляжыць на сэрцы ў мужа.— Да цябе Грачук нічога не мае. Ён нацэліўся на Храйнёва — лічыць яго прайдзісвета.м і хоча звесці з ім нейкія свае рахункі. А можа, і спіхнуць яго з крэсла. — Паны б’юцца, а чуб трашчыць у Шчуцкага,— з горыччу азваўся Сяргей, захінаючыся ад моцнага ветру парасонам, бо струменьчыкі дажджу лупілі па нагах.