• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Крануўшы Анюту за рукаў, ён паказаў на гасцініцу і, каб не праяўляць сваёй крыўды, паціснуў на развітанне руку. Нешта сказаць не выпадала: давялося б крычаць, бо вецер забіваў рот. Сяргей моўчкі крута павярнуўся і падаўся назад.
    Праз колькі крокаў яго дагнала Анюта. Стала перад ім усутыч, ухапілася рукамі за каўнер яго паліто і прагаварыла на вуха:
    — Я зараз развітаюся з ім — прыходзь да мяне! Чуеш?
    Сяргей, убачыўшы іюбач з ёй Карнея, які вопрамеццю падскочыў да іх, нічога не адказаў, а пашпарыў у гасцініцу.
    Развітаецца яна з ім — чакай! Той жа ні на крок не адстае, не дае нават слова мовіць, і яна церпіць. Дык навошта я.му
    такая ахвярнасць? Лепей ён пераначуе ў гасцініцы, а заўтра з’едзе адсюль.
    Па прыступках ён падняўся да акенца, пастукаў у зачыненую, з фанеры, фортку. 3-за яе выглянуў заспаны жаночы твар.
    — Месцаў няма,— раўнадушна паведаміла адміністратарка.
    — Мне толькі на адну ночку,— папрасіўся Сяргей.
    — Чакайце, калі хочаце, можа, хто выберацца.
    Сяргей азірнуўся і ўбачыў крыху збоку, у невялікай нішы, абабітую цыратай канапу, на якой уладкаваліся два мужчыны. Адзін схіліўся на падлакотнік канапы, падклаўшы пад галаву футравую шапку. Другі, намнога старэйшы за суседа, хутчэй за ўсё, пенсіянер, сядзеў, выцягнуўшы перад сабою ногі.
    Пасунуўшы крыху маладзейшага, Сяргей умясціўся паміж імі. Паклаў сакваяж на калені і сабраўся прасядзець так да раніцьі — усё ж лепей. чым на вакзале. Брала злосць на самога сябе: імчаўся ў такую далячынь, каб пабачыцца з жанчынай, якую няйнакш як пакахаў ужо, а яго тут, аказваецца, не вельмі і чакалі.
    Ён самотна ўсміхнуўся, згадаўшы, што нават запісваў тоесёе пра сваю каханку. Дастаў з кішэні пінжака запісную кніжку і пачаў гартаць. Ага, вось той запіс пра Анюту, дакладней, пра жанчын, якіх завуць Ганнамі: «...Сярод жаночых імён гэта імя самае пяшчотнае, таямнічае і загадкавае. Яно надае яго ўладальніцы самыя прыўкрасныя якасці: дабрату і сціпласць, абаяльнасць і жаноцкасць, здольнасць да са.маахвяравання... Як на сябра на Ганну можна спадзявацца ва ўсім...»
    Больш за ўсё радавала Сяргея тое, што Анюта магла аказацца верным сябрам, бо менавіта сябра яму апошні.м часам вельмі не ставала. He пазбаўлена яна быцца.м бы і астатніх нядрэнных якасцей... Электрычнае святло паступова сплывала з вачэй і ўрэшце зусім знікла, а сам ён нейкім цудам апынуўся ў чыімсьці чужым пакоі. Сабраўся ўжо спаць і тут пачуў, што хтосьці з-за дзвярэй кліча яго. Сяргей не мог даў.мецца, хто б гэта мог быць, хаця голас здаваўся знаёмым.
    Ён пайшоў ужо нібыта да дзвярэй, каб адчыніць іх, але чамусьці не мог да іх наблізіцца. Ішоў да дзвярэй, а яго адносіла чамусьці назад. Гэта недарэчнасць вельмі ўстрывожыла, нават напалохала Сяргея. Поты.м нехта нябачны пачаў памагаць яму — цягнуць за рукі наперад.
    Шчуцкі спуджана адплюшчыў вочы. Перад ім стаяла Анюта і, шырока ўс.міхаючыся, цягнула да сябе сакваяж.
    — Адкуль ты? — па-дурнаватаму спытаў яе Сяргей, азіраючыся на сваіх суначлежнікаў.
    — У вас што, грамадзянін, лепшага месца для сну не знайшлося? Прайдзёмце са мною,— строгім голасам, нібыта якая міліцыянтка, запатрабавала жанчына.
    Сяргея ўзрадавала, канечне, яе з’яўленне ў гасцініцы: ажно сэрца закалацілася. Ён адразу надскочыў, але горыч ад перажытай крыўды яшчэ не разышлася. Таму ён, крыху памарудзіўшы, зноў прысеў на канапу.
    — Дазвольце мне дагледзець дзіўны сон, таварыш сяржант,— з сур’ёзным выразам твару папрасіў Сяргей, падханіўшы яе гульню.
    — He блазнуй, Сяргейка, хадзем! — ласкава загаварыла Анюта, адкінуўшы жартоўны тон.— Выбачай, не магла я пратурыць яго адразу... Ты прыехаў і паехаў, а мне працаваць з ім, з гэтым ёлупнем, магчыма, і пад яго ка.мандай,— тлумачыла яна ўжо па дарозе да яе до.ма.
    ... А магло ж здарыцца і так, што ён паехаў бы на чыгуначны вакзал. Мог бы заўпарціцца і не пайсці начаваць да Анюты. Урэшце магло б знайсціся месца ў гасцініцы. Ды ці мала што яшчэ магло адбыцца, што разлучыла б яго з Анютай раз і назаўсёды. Дык ча.му ж гэтага не адбылося? Мабыць, яно і лепш было б, каб яны разышліся яшчэ тады, чым цярпець Анюціны выбрыкі цяпер? He такое гэта і шчасце жыць пад адным дахам з жанчынай, якая нізавошта падпіхае цябе пад кепскі настрой. I ўсё з-за таго, што надзеі яе на лепшае жыццё ты не апраўдаў. Хоць бы патлумачыла, што ёй не падабаецца, a то ламай галаву няведама над чым... He, калі ўжо пайшло на тое, не будзе і ён на яе маліцца, дасць і ён сабе волю.
    Ill
    Побач з Сяргеем, падграбаючы жыта да шнэка, корпалася Людміла Канстанцінаўна. У засеку завіхаўся Коля Муслівец — ён раскідваў зерне, што сыпалася са шнэка, па кутках. А крыху далей, у суседні.м засеку, Шура Сівалоб пералапачваў жыта, каб яно хутчэй сохла. Сяргей жа шчыраваў каля зернесарціроўшчыка. Такая брыгада склалася ў іх на гэтую ноч.
    Шчуцкі час ад часу адрываўся ад свайго «Петкуса» і падбягаў да жанчыны, браў з яе рук рыдлёўку і напорлівымі кідкамі засыпаў дзірку ў шнэкавай трубе. Іншым разам Людміла Канстанцінаўна сама падыходзіла да яго і садзілася побач адпачыць на мяшках, якія Сяргей панацягваў пасля сарціроўкі жыта. Галаву яе ахутвала бардовая хустка, закручаная накшталт чалмы, з-пад якой выбіваліся пасмачкі русявых валасоў. Гэта хустка-чалма рабіла твар жанчыны якімсьці чужацкім, але і больш вабным.
    Аднаго разу Людміла Канстанцінаўна садзіцца не стала. Хвіліну памаўчала, стомлена апусціўшы рукі, а потым капрызна-ўзрушаным голасам абвясціла:
    — Усё, хопіць з мяне! Калі заўтра ніхто не прыедзе на замену, збягу да.моў на рэйсавым аўтобусе.
    Сяргей пасміхнуўся сам сабе з гэтай жаночай рашучасці, але не стрымаўся, каб не падтруніць:
    — А хто цябе гнаў сюды? Ты ж маці-адзіночка...
    — Я сюды прадстаўніком адміністрацыі прыехала, прыклад падаю,— напышліва адказала жанчына.— А ты чаго? Працуеш за сябе і за таго хлопца — мала табе, яшчэ і сюды прыпёрся.
    — За якога-такога хлопца, Людміла Канстанцінаўна? — насцярожыўся Сяргей.
    — He заві мяне так афіцыйна, Сяргейка,— жанчына, каб надаць сваёй просьбе большай шчырасці, паціснула яму руку і дадала: — Мы ж не на пасяджэнні навукова-тэхнічнага савета.
    — Дык за якога хлопца я працую, Люда?
    — Ну, не за хлопца, дык за камерцыйную фірму,— з паблажліва-іранічнай усмешкай удакладніла яна.
    Сяргей ведаў, што Люда Харчукевіч любіць гаварыць з намёкамі і такім чынам выпытваць усё, што яе цікавіць. Але Шчуцкі і напраўду не ведаў, пра што яна гаворыць. Падумаўшы, што і да яго дабраліся ўжо плеткары, ён змоўчаў.
    — Няўжо не ведаеш? — не паверыла яму Люда.
    — Нічога не ведаю і нічога не чуў,— адмахнуўся ад яе Сяргей.
    — А ты яшчэ і вочы заплюшчы,— жанчына абаперлася на яго плячо і зазірнула ў вочы.— Дзе, на які.м свеце ты жывеш, чалавеча? Ты ж можаш свой хлеб есці! На сваёй тэме сядзіш, а на Грачука працуеш — смеху варта! Дык той на лапу бярэ. А ты што маеш? Бяры таксама!
    — Што-што браць? — шкадуючы ўжо, што ўлез у пустую гаворку з жанчынай. Сяргей нервова патлумачыў: — Мне трэба ўкараніць свой метад ацэнкі дзейнасці чалавекааператара ў яго праграмны комплекс. Зразумела? А ты мне прышываеш нейкую камерцыю. Якую?
    — Спытай у свайго Грачука! —Люда капрызна надзьмулася і стала спінай да яго.
    Зерне з напоўненага мяшка пасыналася на асфальтаваную падлогу. Сяргей падхапіўся, адцягнуў яго ўбок і начапіў на жолаб зернесарціроўшчыка парожні мяшок. Потым ён вярнуўся на месца і моўчкі. абняўшы жанчыну за талію, пасадзіў яе іюруч з сабою. Тая пакорліва села і, здаецца, не заўважыла, што Сяргей гэтак зухавата абышоўся з ёю. Нагадала толькі:
    — Цябе, Сяргей, у спісе на паездку сюды не было. Дык давай і махнём дадому разам. Табе ж даклад рыхтаваць трэба — забыўся ты, ці што?
    Так, ён ужо адбіўся быў ад Грачука і Сімаля, дамогся, каб яго выкраслілі з «чорнага» спісу. Але пасля таго, як Анюта сышла з дому да гэтай жа Люды, ён перадумаў. Згадаў, што ў той вёсцы, куды пасылалі на сельгасработы, жыве Анюціна цётка. Чаму б Анюце не напрасіцца ды не скарыстаць такі шанец, каб пабачыцца з родным чалавекам? Што яе стрым-
    лівае? «Калі яна цураецца сваёй радні, то мне нішто не перашкаджае»,— рашыў Шчуцкі і хуценька сабраўся ў дарогу. Праўда, у гэтым яго рашэнні большую ролю адыграла ўсё ж крыўда на жонку за яе ўпартасць і незгаворлівасць.
    Мяшкі, прычэпленыя да жолабаў зернесарціроўшчыка, хоць і марудна, але напаўняліся. Часцей даводзілася адцягваць мяшкі з мякінай.
    — Люда, давай памяняемся,— прапанаваў Сяргей.— Ты заставайся тут і адцягвай мякіну — і толькі. А тыя мяшкі, што з зернем, адстаўляй проста ўбок. Усё-такі неяк лягчэй будзе.
    — Добра! Але заўтра я не так, дык гэтак, а ўсё роўна з гэтай катаргай пакончу. Паедзем раза.м, Сяргейка!
    Сяргей не паспеў адказаць, бо апярэдзіў Сівалоб:
    — Таварыш Харчукевіч, фронт работы для вас забяспечаны, варушыцеся,— урачыста далажыў ён, паказваючы на ладную горку жыта каля шнэка.
    — Адчапіся, Шурык! Варушацца ў пасцелі, а тут упірацца трэба... Я есці хачу! — капрызліва мовіла жанчына.
    — Ну, калі Людміла Канстанцінаўна хоча...— рагатнуў Сівалоб.— Сяргей, выключай свой драндулет. А ты, Коля, памажы мне.
    Ён падхапіў жанчыну пад адзін локаць, Муслівец пад другі, Люда абвіла іх рукамі за шыю, і ў такой звязцы яны пасунуліся да засека, які толькі што засыпалі жытам. Сяргей дагнаў іх, калі тройца сядзела вакол каструлі, абгорнутай яшчэ з вечара ручніком. Пад накрыўкай убачылі пахкія дранікі.
    Жанчыны ў іх заездзе аказаліся добрымі кухаркамі. Праўда, ніводная не згадзілася працаваць на кухні ўсе два тыдні: занадта цяжка ім далося б кухарства на трыццаць ратоў. Дамовіліся мяняцца кожныя суткі і дзяжурыць па два чалавекі. Тут ужо іхняму запалу можна было толькі дзівіцца: кожная жанчына ведала дзень свайго дзяжурства і загадзя кумекала, што ёй спатрэбіцца для фірменнай стравы. I калі бракавала нейкіх круп, гародніны ці прыправы, імчаліся ў горад, шнырылі па вясковых хатах, «запрагалі» каго з вадзіцеляў машыны і абшуквалі навакольныя крамы, але здабывалі менавіта тое, чаго ім не ставала.
    Мужчыны цешыліся з такой іх руплівасці, бо кожны дзень знаходзілі на стале новыя і, што галоўнае, смачныя стравы: галубцы ці блінчыкі, a то і варэнікі. А сёння вось дранікі!