— Цяпер я не ведаю, што і рабіць з ва.мі,— прыпухлы твар Сімаля выглядаў і папраўдзе разгубленым, ды і гаварыў ён як бы пакрыўджаным голасам. Сяргея гэта здзівіла: калі Сімаль быў заадно з Грачуком, то Сяргееў «адважны» крок быў ім толькі на руку. — Я не хачу нічога ўтойваць,— пайшоў у наступ Capreft.— Хіба гэта кепска? — He лезьце паперад бацькі ў пекла, таварыш Шчуцкі,— асадзіў яго Сімаль.— За вас тут хадайнічалі... Я ўжо пагадзіўся не вельмі ўскладняць сітуацыю, а тут гэты чарнавік... Сімаль, пэўна, рашаў вельмі складаную для сябе задачу, бо рапта.м замармытаў сабе нешта пад нос, забыўшыся пра Сяргея. — Хто хадайнічаў? — здзіўлена спытаў Сяргей. — А давайце мы так дамовімся...— Сімаль падняў на Сяргея прыжмураныя вочы, як і не пачуўшы пытання.— Дапусцім, што я вашых папер не бачыў. Допуска мы вас пазбаўляць не будзем, а вымову дадзім, магчыма, і строгую. Затое вы захаваеце добрыя стасункі з Храйнёвым. Іменна гэтага дамагалася ваша хадайніца... — Пра якую такую хадайніцу вы гаворыце, Сідар Іванавіч? — недаўменна ўсклікнуў Сяргей. — Няўжо не ведаеце? — падазрона ўсміхнуўся Сімаль. — He ведаю я нічога! — узбуджана заверыў яго Сяргей. — Гэта вядомая вам... наша супрацоўніца... прозвішча якой — Кучыцкая,— расцягваючы фразу і не зводзячы з Сяргея халодных, алавяных вачэй, прамовіў Сімаль. Сяргей аслупянеў — гэта было для яго поўнаю нечаканасцю, бо Анюта не сказала ні слова, што пойдзе да Сімаля ды яшчэ з такой мэтай. Пра што яны тут гаварылі? Сімаль нічога, канечне, не скажа, акрамя таго, што ўжо сказаў, не прызнаецца і Анюта: яна апошнім часам зацята абыходзіла маўчаннем усё, што тычылася яе бацькі. Па ўсім відаць было, што яна і сама не рада такой крэўнасці, але ж, мусіць, прызналася, кім даводзіцца Сімалю. Дык хай бы пра сябе і клапацілася! Хто яе прасіў заступацца за яго ў той час, калі ён вырашыў адкінуць усялякія хітрыкі? Часам Сяргей мусіў міжволі глядзець на сваю жонку другімі вачыма — зусім не закаханымі. I тады бачыў яе самаўпэўненай і настырнай. Яна, здаецца, і не пярэчыла яму ні ў чым, не ішла насуперак увачавідкі, але гэтак ці інакш рабіла амаль усё па-свойму. А заадно і яго мякка, але настойліва падштурхоўвала да такіх крокаў, рабіць якія ён сам і не падумаў бы. Гэта імкненне, мажліва, нават не ўсвядомленае, перайначыць яго на свой лад прыводзіла іншым разам да таго, што Сяргей ішоў супраць жончынай волі і тады, калі можна было саступіць. I з Сімалем яна абышлася па-свойму ды яшчэ і яго, Сяргея, прыпляла. Толькі злосны лёс мог звесці Сяргея з такім чалавекам, як Сімаль, ды яшчэ і звязаць з ягонай дачкой. A яны, дачка з бацькам, падобна, ужо і паразумеліся, вырашылі ўжо — няйнакш, што яму рабіць і ў якой ролі выступаць. A што, калі тая роля не стасуецца з яго на.мерамі, не вяжацца з яго ўяўленнем аб чалавечай годнасці. Бо адна справа прышчаміць зласліўцу хвост, прьі.мусіць адмовіцца ад ягоных каварных намераў і зусім другая — пайсці з ім на сумніцельную здзелку, застацца перад ім у даўгу. Глухі, нібыта з-пад зямлі, голас Сімаля вярнуў яго да рэчаіснасці: — Вазьміце свой чарнавік! Але Сяргей нават не зварухнуўся. — Значыць, адказваць за публікацыю артыкула буду адзін я? — удакладніў ён. — Няхай гэта вас не хвалюе,— супакоіў яго Сімаль з даволі бяскрыўднай мінай на твары і, крыху счакаўшы, снытаў: — Вы, мабыць, хочаце і без вымовы абысціся? Але гэтага, паважаны Сяргей Паўлавіч, я дапусціць не магу — за парушэнне рэжыму трэба камусьці адказваць. — Значыць, мяне чакаюць два пакаранні — вымова і ганьба? — ізноў, ужо з выклікам, удакладніў Сяргей і, бачачы, што Сімаль не зразумеў яго, з прыхаваным здзекам патлумачыў: — Атрымліваецца ж так, Сідар Іванавіч, што я зрабіў несумленны ўчынак, бо прозвішча вядомага вучонага прыпісаў да свайго. I за гэта ж трэба таксама адказваць — калі не перад вамі, дык перад сваім сумленнем. А што людзі скажуць? Сімаль нейкі час моўчкі глядзеў на Сяргея, як быццам збіраўся з думкамі. Мабыць, той хацеў даў.мецца, ці варта з ім размаўляць наогул. Сяргей на і.мгненне ўявіў, якім ён выглядае ў вачах свайго суразмоўніка. Перш за ўсё Сімаль бачыў у ім, канечне, дарослага чалавека, які з упарта сціснутымі вуснамі чакае ад яго адказу на сваё наіўнае пытанне. Неяк неўпрыкмет востры Сяргееў твар аздобіўся даволі выразнай ямачкай на падбародку, што, безумоўна, надавала яму мужнасці, а глыбокая зморшчына на лбе і стомленыя цёмнашэрыя вочы, якія раз-пораз загараліся ўтрапёным бляскам, сведчылі, канечне, што Сяргей не той чалавек, якога можна лёгка абуць у лапці. Ці разумее гэта Сімаль? — Вы хочаце ўсё ж прыцягнуць да адказнасці і Храйнёва? — адгукнуўся той урэшце.— Так я вас зразумеў? — Так, ды не так. Я не хачу, каб адзін выязджаў на хрыбце ў другога,— цянер ужо Сяргей мацаў вачы.ма Сімаля, хочучы дапяць, што ў таго наўме.— Калі ўжо сталася так, што мы праштрафіліся, дык абое павінны і расплачвацца... Сімаль жа, нібыта ён і не чуў разважанняў свайго суразмоўніка, сабраў аркушы артыкула ў стосік, сашчапіў іх і з абыякавым выглядам, нічога не гаворачы, падаў Сяргею. Першае, што карцела зрабіць Сяргею,— гэта павярнуцца да яго спінай і пайсці. Аднак штосьці перашкодзіла: невядомая сіла ўтрымала яго на месцы, усё роўна як прыклеіла да падлогі, ды ячшэ і паторгала нібыта за руку, прымушаючы паслухаць сталага, вопытнага чалавека — забраць свае паперы назад. Знянацку ў галаве заёрзалі-заскакалі розныя думкі ўперамежку з успаміна.мі. Напачатку замітусіліся тыя з іх, што заў- жды бударажылі Сяргея, натхняючы на добрыя ўчынкі і справы, рабілі яго жыццё больш-менш цікавым і асэнсаваным. Поты.м да іх сталі далучацца чужыя, якія захаваліся ў памяці,— з тых, якія часткова, a то і цалкам супярэчылі яго ўяўленню аб справядлівасці. Гэтыя разнастайныя ду.мкі ў нейкі момант ашалела закруціліся, завіхурыліся, выціскаючы адна другую з галавы, і раптам, нібыта стаміўшыся, суняліся, сплёўшыся ў адзін клубок. Сімаль, пэўна ж, даўмеўся, што Сяргей апынуўся, як той вандроўнік, на раздарожжы, і паспяшаўся яму на выручку: — Забяры, дзівак, гэты чарнавік і больш нікому не паказвай! Так будзе лепш і для цябе, і для тваёй...— не дагаварыўшы, ён хуценька вылез з-за стала, падскочыў да Сяргея і, не хаваючы свайго раздражнення, ці не сілком уткнуў яму ў рукі стосік папер з артыкулам. Як не сваімі рукамі ўзяў Сяргей той стосік і моўчкі, уцяўшы галаву ў плечы, падаўся да выхаду. Ён адчуваў, што робіць штосыді не так — насуперак самому сабе. Усё, чым жыў Сяргей дагэтуль, стала ўжо нібыта і не яго жыццём, засталося недзе ў далёкім мінулы.м — у школе, у інстытуце, разам з сябрамі, якіх з кожным годам заставалася ўсё менш і менш. А цяпер ён мог згубіць і апошніх. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ I — Лепш бы нам не сустракацца,— з прыкрасцю сказала Анюта, калі яны вярталіся пасля працы дадому. — 3 бацькам? — удакладніў Сяргей. здагадваючыся, што менавіта гэта апошнім часам больш за ўсё трывожыла яго жонку. — He, з табою! Сяргей не паверыў сваім вушам, паглядзеў на жонку як на ачмурэлую. Бурштынавыя іскрынкі ў яе зялёных вачах паблякнулі, што магло сведчыць аб адным: Анюта не ў настроі. — Чым жа я табе не дагадзіў? — зморшчыў лоб Сяргей. — He сустрэлася б з табой, то не ведала б і Сімаля! — адчаканіла Анюта. Сяргей абурыўся: што яна вярзе? Хіба ён не засцерагаў яе ад сустрэчы з бацькам-прайдзісветам, хіба ён і так і гэтак не выкручваўся, адмаўляючыся ўладкоўваць жонку ў свой інстытут? Анюта змоўчала, і Сяргей падумаў ужо, што пераканаў яе, аднак на выхадзе з парку яна прыцішыла крокі і запярэчыла: — А навошта было ўтойваць? — Ты ж сама не хацела, каб я, не дай божа, чым-небудзь нагадваў пра яго існаванне,— прамармытаў Сяргей сабе пад нос, дзівячыся такому пы ганню. Ды жонцы, мажліва, ужо захацелася даказаць, што вінаваты іменна ён. Каля аркі, якая адгароджвала парк ад вуліцы, яна раптам спынілася і, стаўшы тварам да твару, яхідна спытала: — Так, я не хацела, дык навошта было нагадваць нра яго? He знаходзячы ў яе словах звычайнай логікі, Сяргей занерваваўся і няўдала пажартаваў: — Наелася ты, Анютка, абы-чаго і гаворыш абы-што. У нас ваша сваяцтва з Сімалем аніяк не ўтоіш. Дастаткова зазірнуць каму-небудзь у тваю аўтабіяграфію, каб даведацца, хто ёсць хто. Гэта заўвага, мабыць, працвярэзіла Анюту. Бо і папраўдзе Сімалю нічога не каштавала ўзяць у рукі Анюціны дакументы і высветліць, што яна даводзіцца яму дачкой. Яна ўперыла вочы ў зя.млю і доўга збіралася з думкамі. Нарэшце, хоць і няўпэўнена, быццам бы апраўдваючыся, заўпарцілася: — He чытаў ён нічога, бо маўчыць як рыба. — А можа, яму так зручней — не падаваць знаку. Мусіць, грахі не пускаюць кідацца да цябе ў абдымкі. — Мусіць за вуха ўкусіць! А чаму не падумаць, што чалавек раскайваецца? — з дакорам зірнула на Сяргея жонка. — Чакай зімой лета! — грэбліва адгукнуўся ён, адводзячы жонку з алеі, па якой імчаліся на роварах дзеці. — Вой, трэба мыла купіць,— раптам спахапілася Анюта і пайшла, нават не азірнуўшыся на Сяргея. Ён так і не зразумеў, у чым правініўся перад ёй: у тым, што ўтойваў, кім ёй прыходзіцца Сімаль, ці ў тым, што не вытрываў і сказаў пра гэта. Але непрыемная размова была ўрэшце скончана, і такі зыход усцешыў Сяргея. Ён дагнаў Анюту і пайшоў побач, наровячы нікому сустрэчнаму не саступаць дарогі. Але сказаць хоць слова на хаду не ўдавалася. Толькі на прыступках крамы зазначыў: — Нашто яно табе тое мыла, у нас жа ёсць. — Людміла Канстанцінаўна прасіла. — Яна ж, здаецца, не хворая. I на працы была. — Яна ў дарогу збіраецца — на сельгасработы. Просіць пажыць у яе, пасцерагчы кватэру,— патлумачыла Анюта так, нібыта бралася выконваць пачэснае і святое даручэнне. Час ад часу не лягчэй! Што гэта за капрызы? — Чаму яна просіць іменна цябе? — здзівіўся Сяргей, утры.мліваючы жонку за локаць. — Яна думае, што я жыву адна,— адказала Анюта з каменным выраза.м твару. — Дык растлумач ёй, што гэта не так! — Позна ўжо, Сяргей, яна заўтра едзе! — раздражнёна адмахнулася Анюта. Шчуцкі ледзь стрымаўся, каб не аблаяць жонку. Што гэта за свавольства? Калі яны жывуць разам, то павінны ўзгадняць такія пытанні між сабою. Нічога добрага з гэтага не атрымаецца, калі кожны будзе рабіць, што ўздумаецца. Чым гэта можа скончыцца? Анюта не перашкаджае яму хадзіць у бібліятэку, займацца сваімі справамі, яна часта сядзіць дома адна — гэта так, але ж начаваць ён прыходзіць дадому. А яна — уцякае!