• Газеты, часопісы і г.д.
  • Распячатка чорнай скрынкі  Яўген Кантылёў

    Распячатка чорнай скрынкі

    Яўген Кантылёў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 238с.
    Мінск 1999
    44.94 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Грошы ў яго былі. Што тычылася спартыўнага касцюма, то яго можна было купіць і пазней — з другой палучкі. Цяііер жа Сяргея вабіла звычайнае жаданне адвесці душу ў гу-
    тарцы з чалавекам, які мог бы ўважліва выслухаць яго, a то і параіць што-небудзь.
    Адась нетаропка здзеў спартыўную форму, апрануў штаны бэжавага колеру і светла-шэры пінжак, на шыі зацягнуў гальштук у палоску. Нібыта не на спартыўную пляцоўку прыйшоў чалавек, а на танцавальную. Сяргей у сваёй вельветавай куртачцы і ў кашулі з расхрыстаным каўняром выглядаў побач з ім даволі сціпла.
    Склаўшы спартыўныя прычындалы ў цэлафанавую торбачку, Адась пакінуў іх у аднаго са сваіх таварышаў па камандзе.
    — Пайшлі, браце, пагамонім, гульня ад мяне не ўцячэ,— зноў абняў ён Сяргея за іілечы і скіраваў на сцежку, па якой можна было выбрацца з парку напрасткі. — Кажаш, у пяты куток заганяюць? I загоняць, калі не будзеш адбівацца. Але давай па парадку — хто, за што, чаму?
    Пакуль Сяргей спавядаўся ў тым, што яго прыгнятала, неўпрьіКхМет наблізіліся да рэстарана. Каля яго дзвярэй тоўпілася шмат людзей. На шыльдачцы было напісана: «Свабодных месцаў няма». Сяргея такая акалічнасць толькі ўсцешыла, бо не такія вялікія грошы ляжалі ў яго кішэні, каб іх прасаджваць у рэстаране.
    Аднак Адася катэі арычны надпіс на шыльдачцы не стрымаў: ён праціснуўся да дзвярэй, патузаў іх і, як толькі паказаўся швейцар. прыляпіў да шкла пяцёрку. Дзверы зараз жа адчыніліся, і Сяргей следам за Адасём праслізнуў у вестыбюль. Тым і давялося суцешыцца, бо далей ходу не было. Жанчына, якая сядзела за столікам адміністратара, суха паясніла, што месцаў пакуль няма і наўрад ці ў хуткім часе будуць.
    — Хадзем пакурым,— паклікаў Сяргея Адась і падаўся да ўваходных дзвярэй.
    — He варта было і лезці сюды,— з прыкрасцю зазначыў Сяргей.
    — He млей, браце, што-небудзь прыдумаем,— падбадзёрыў яго Адась, прыпальваючы папяросу.
    — Давай лепей вымятацца адсюль — у мяне ёсць талон на гарэлку,— пацягнуў Сяргей Адася за рукаў.
    Але той не крануўся з месца. Ён няспешна выкурыў папяросу, адышоўся колькі крокаў ад Сяргея і застыў у позе чалавека. які кагосьці чакае. Неўзабаве да яго і сапраўды падскочылі два юнакі. Перамовы ішлі нядоўга:
    Адась адышоўся ад іх і патлумачыў Сяргею:
    — Хлопцы віншуюць тут сваю сяброўку з днём нараджэння. За сталом у іх ёсць два свабодныя месцы — бяруць за гадзіну бутэльку шампанскага. У цябе ёсць што ў кішэні?
    У Сяргея, вядома, грошы былі — і не толькі на шампанскае. Але яму не хацелася звязвацца з гэтымі падпіўшымі юнака.мі — нахабнымі з выгляду і распуснымі ў паводзінах, бо гаварылі яны з Адасём, як з роўняй сабе. Адась жа, здаецца, не зважаў на гэта: перамаўляўся з імі прыхільна і бадзёра.
    — Варушыся, калі што маеш! — падштурхнуў яго Адась.— A то іх зараз перахопяць — тут такіх кліентаў, як мы, удосталь.
    Сяргей наўздагад выцягнуў з кішэні некалькі купюр, налічыў дваццаць пяць рублёў — палову кошту спартыўнага касцюма — і аддаў іх Адасю. Потым яны ўслед за юнакамі прайшлі ў залу. Тыя прывялі іх у самы кут да двух сталоў, састаўленых упрытык адзін да аднаго. Адась, як і дамовіліся, заказаў бутэльку ша.мпанскага для юнакоў і пляшку «Сталічнай» з такой-сякой закуссю — для сябе і Сяргея. Хутка гарэлка стаяла перад Адасём, а шампанскае пайшло на другі канец стала.
    Гэтым часам іграла музыка, амаль усе танцавалі. Як толькі танец скончыўся, за сталамі стала шумна і цесна. Аднак Сяргея з Адасём ніхто не чапаў і не ўціскаў — нібыта і яны былі тут сярод сваіх. Гэта было якраз і няблага, але аб сур'ёзнай размове ў застольным тлуме не прыходзілася і думаць.
    — Можа, усё ж выйдзем ды паталкуем,— нагадаў Сяргей свайму напарніку.
    — Праўду кажаш! — нібыта спахапіўся той, паспешліва напаўняючы чаркі.
    Потым ён адным махам перакуліў гарэлку, нават не цікавячыся, ці будзе 11іць Сяргей. He крануўшы закускі, Адась пакіраваў да выхаду. У вестыбюлі ён машынальна падсунуў Сяргею пачак з папяросамі і, не знайшоўшы ў ім курца, пачаў пыхкаць, здаецца, за дваіх. Урэшце ён высмактаў папяросу і з размаху, быццам адкінуў ад сябе ўсялякія сумненні, шпурнуў канчур у сметніцу.
    — Я табе скажу шчыра, Сяргей... Сімаль, што той павук, не адчэпіцца ад цябе, пакуль не заблытае ў сваё павуцінне.
    Нешта падобнае Сяргей чуў ужо ад яго, таму не адгукнуўся, але, крыху счакаўшы, не стрываў і ў роспачы ўсклікнуў:
    — Ды ў яго няма ніякіх прычын, каб чапляцца да мяне!
    — А яму прычыны і не трэба. Ён пляце нейкую інтрыгу, a ты трапіў яму пад руку — вось і ўся прычына. Ён і мяне браў на працу з умовай, каб я дапамог яму некага зацкаваць.
    — Як гэта — зацкаваць? — уражана запытаў Сяргей, утаропіўшыся на Адася.— Каго?
    — Нікога канкрэтна ён не называў, канечне, але я зразумеў, куды ён хіліць.
    — А ты?
    — Плюнуў! Абрыдла мне, браце, з людзьмі апастыляцца. А гэты... Ды ён у сваёй стыхіі, калі людзі грызуцца. А не хочуць грызціся, ён іх сам ілбамі сутыкне. Гэты Сімаль, браце ты мой, можа і паміж лепшымі сябрамі клін загнаць.
    — Навошта? — недаверліва ўзіраючыся ў Адасёў твар, спытаў Сяргей.
    — Такі чалавек — натурка, кажуць. як у турка. Яму ахвяра патрэбна, і без дай прычыны напаскудзіць можа. А пойдзеш з ім заадно. ад бруду не ад.мыешся. Восьтакая гэта ныса!
    — Жах, недарма яго з органаў паперлі,— згадаў Сяргей колішнюю размову з Адасём.
    — Паперлі, ды не за гэта,— усміхнуўся той.— Я ж табе казаў — жонка яго цяперашняя, нашмат маладзейшая за яго, падвяла — блыталася абы з кім. Ды не скажаш, што яго і паперлі, пакінулі поле дзейнасці.
    — Такое-то поле — інспектар аддзела кадраў,— скептычна заўважыў Сяргей.
    — А ён за гэту пасаду зубамі трымаецца... нават палюбоўніка для сваёй жонкі-патаскухі сам падбірае — баіцца, каб і адсюль не турнулі...
    — He лухці, Адась,— як мага далікатней абарваў яго Capreft, бо не слухаць жа было чалавека, языком якога балбоча ўжо гарэлка.
    А той раптам загарэўся ад абурэння:
    — Што! Ты мне не верыш? Ён у яе ў халуях ходзіць —нават прозвішча яе носіць.
    — Дык, можа, яна і не жонкай яму даводзіцца, а сястрой,— не стрымаўся Сяргей, каб не падражніць зах.мялелага Адася.
    Адась змоўк і ці не пакрыўджана колькі хвілін моўчкі глядзеў на Сяргея.
    — Ахламон ты, браце! — расцяў ён урэшце вусны. — Яна, жонка яго новая, не захацела мяняць сваё прозвішча. Спытаеш ча.му? Ды хто яе ведае. Гэта сам Сімаль так тлумачыў... Тады Кучыцкі, каб толькі дагадзіць сваёй патаскушцы, узяў яе прозвішча і стаў Сімалем.
    — Адкуль ты ведаеш пра ўсё гэта, Адась? — у глыбокім здзіўленні ухапіў яго за плечы Сяргей.
    — А я працаваў разам з ім у адной установе. Яго аўтабіяграфія ляжала тады ў маі.м сейфе,— прамовіў з адценнем пахвальбы ў голасе Адась, здымаючы са сваіх плячэй Сяргеевы рукі. — Ды ну яго да д’ябла, пайшлі весяліцца!
    Два крэслы за сталом заставаліся незанятымі, але Адася штосьці раззлавала. Усеўшыся, ён падазрона агледзеў усіх юнакоў, аднак на яго ніхто не зважаў. Тады Адась падняў пляшку і пакруціў яе перад вачыма, прыкідваючы, што там яшчэ маецца. Цяпер Сяргей зразумеў прычыну яго абурэння: пітва ў пляшцы, пакуль яны гутарылі ў вестыбюлі, прыкметна паменшала.
    Падцяўшы губы, Адась узяўся напаўняць чаркі, але Сяргей закрыў сваю далонню. Адась і не настойваў — самнасам выпіў і, крыху счакаўшы, узяў відэлец ды, мусіць, забыўшыся, навошта ён яму, паклаў на стол.
    «А ты, браце, яўна назюзюкаўся»,— падумаў Сяргей і падказаў:
    — Нам пара ісці, Адась,— гадзіна ўжо на зыходзе.
    — Ды пасядзі ты, ніхто нас не гоніць,— ухапіў яго Адась за локаць, сілком утры.мліваючы на месцы.— У мяне нейкая капейчына завялася, трэба пусціць яе ў абарачэнне... А Сімаля ты і сам можаш прыціснуць да пазногця,— ні з таго ні з сяго дадаў ён.
    Сяргей, які падняўся ўжо з крэсла, каб развітацца, апусціўся на сваё месца: карцела пачуць, што яго прыяцель меў на ўвазе...
    IX
    Пасля работы Анюта апошнім часам заходзіла ў гастраном, каб купіць чаго на вячэру.
    — He хочацца патыкацца на кухню,— скардзілася яна Сяргею.— Нашы паненкі ўвесь вечар корпаюцца там каля пліты. I дзеці каля іх таўкуцца.
    Сяргей і раней, калі жыў адзін, не знаходзіў паразумення са сваімі суседзямі. Яны, нягледзячы, што ў Сяргея былі такія ж правы на кватэру, як і ў іх,— здымалі па адным пакоі па дагаворы з вайскоўцам, які служыў за мяжой,—трымалі сябе гаспадарамі. А цянер і наогул ці не здурэлі: запрасілі да сябе ў госці нейкую кабету з дву.мя дашкалятамі і жывуць з імі амаль цэлы месяц. Кабета тая атабарылася, як дома, і было відаць па ўсім, што выязджаць з кватэры не збіралася.
    — Мне здаецца, яньі наўмысна так робяць,— выказаў сваю здагадку Сяргей, калі яны аднаго разу па дарозе дамоў абыходзілі з Анютай магазіны.
    -— 3 якой такой нагоды? — усумнілася Анюта.
    — А хоць бы з той, каб нас выжыць. Ім бы лепш было мець у суседзях якую жанчыну-адзіночку або адзінокага мужчыну, а не нас з табой.
    — На наша месца могуць прыйсці ізноў сямейныя, і нават з дзіцем,— няўжо яны не разумеюць гэтага,— не пагадзілася з ім Анюта і, ўзяўшы Сяргея пад руку, накіравалася ў другі бок. — Пакуль тая вячэра, зазірнём у кафетэрый.
    Каву прадавалі за гандлёвай залай, у закутку. Анюта ўзяла сабе да кавы коржык, а Сяргею — булачку, каб заадно крыху і перакусіць. Прымасціліся на прылаўку, які быў прыбіты да сцяны.
    — Зрэшты, я і сама іншы раз думаю, што яны быццам бы мудрагеляць,— нагадала Анюта пра суседзяў.— Але я не магу ўявіць, каб людзі так нахабна сябе паводзілі.
    — Можаш уявіць — дазваляю! Я ўжо і размаўляць з імі перастаў — не хацеў даваць ніякіх падстаў для сварак. Думаеш, дапамагло? Нічуць! Верка неяк прычапілася, каб я кран адрамантаваў. Яе мужык нібыта ўжо рамантаваў, дык надышла мая чарга. He ііускалася б яна на хітрыкі, адрамантаваў бы я той кран. А так не — кліч сантэхніка! Дык акрысілася на мяне, як на свайго мужыка,— нават з кулакамі палезла. Смех — дый толькі!
    — 3 табой усё ясна, даражэнькі! — скептычна зазначыла Анюта.— Давёў ты яе...
    — Глупства гаворыш, даражэнькая! — пакрыўджаным тонам запярэчыў Сяргей.— Яна правакавала мяне. Крый божа, каб я хоць пальцам зачапіў яе ці адштурхнуў. Чым гэта магло скончыцца, як ты думаеш?
    — Вядома, магла і міліцыю паклікаць,— ужо больш лагодна адгукнулася Анюта.— А ўсё ж заеўся ты з імі, Сяргейка, таму і прыходзіцца цярпець іх капрызы.