чэнне. Каб ведаў, навошта ён спатрэбіўся шэфу, мабыць, сііатыкнуўся б. Бо ўбачыў у ягоны.м кабінеце жанчыну, якую пазнаў з першага позірку,— гэта была Анюта! — Знаёмцеся, калі ласка,— запрасіў Уладзімір Пятровіч, і не зразумець было па яго шкляных вачах, жартуе ён ці гаворыць сур’ёзна,— Анна Сідараўна... прапануе нам свае паслугі ў якасці праграміста. — Мы знаёмыя,— сказала Анюта, дзеля прыліку падымаючыся і сядаючы на месца.— Сяргей Паўлавіч прыязджаў да нас у камандзіроўку. — I зноў туды збіраюся,— машынальна зазначыў Сяргей, намагаючыся зразумець, што тут адбываецца. 3 ачмурэння яго вывеў голас шэфа: — Значыць, вы ведаеце, што Анна Сідараўна мае багаты вопыт па ўкараненні нашага ко.мплексу «Аўтамат»... Ды вьі сядайце,— паказаў ён жэстам рукі на крэслы, што стаялі каля сцяны.— Па волі лёсу яна апынулася ў нашым горадзе, а нам, можна сказаць, пашанцавала — мець у штаце неафіцыйнага прадстаўніка заказчыка. Як вы думаеце?.. Я хачу прасіць вас, Сяргей Паўлавіч, дачакацца Сідара Іванавіча і дапамагчы нашай новай супрацоўніцы аформіцца на працу.— Затым шэф павярнуўся да Анюты і спытаў: — У вас ёсць допуск да сакрэтных работ? — На заводзе быў,— Анюта назвала нумар формы допуска. — У нас хопіць і гэтага. Зробім запыт на ваш завод — і праз тыдзень можаце прыступаць да выканання сваіх новых абавязкаў.— Шэф падняўся з-за стала і прамовіў да Сяргея: — Скажыце Сідару Іванавічу, што з Грачуком у нас ужо ёсць дамоўленасць на гэты конт —да яго няхай і залічыць інжынерам-прагра.містам першай катэгорыі. — ІІІчыра дзякую вам,таварышХрайнёў,— сказала Анюта на развітанне, выходзячы з кабінета бадзёрымі крокамі. Сяргей доўгі час не мог расцяць вусны. Дый Анюта не спяшалася нічога тлумачыць. Моўчкі падышлі да дзвярэй у Сімалёў кабінет: яны былі зачынены на ключ. Сяргей павёў Анюту ў вестыбюль на першым паверсе. Тут яны ўселіся ў мяккія крэслы каля нізенькага століка. — Як гэта ты надумалася — прыйсці сюды? — спытаў урэшце Сяргей, сціскаючы далоня.мі галаву. — Я і сама не ведаю,— жвава адгукнулася Анюта, нібыта толькі і чакала такога пытання.— Хацела параіцца з табой, кажуць — няма на месцы, збіраецца ў камандзіроўку, можа, і зусім сышоў ужо. Ты ў камандзіроўку, а мне што рабіць? Праз тыдзень месячны тэрмін скончыцца, а гэта ж азначае перапынак у працоўным стажы. Каму ён патрэбны? Пачала дапытвацца, дзе ты ёсць, і выйшла на твайго начальніка. — Выходзіць, шукала мяне, а выйшла на майго начальніка,— паўтарыў Сяргей без усякага выразу на твары. — He цябе я шукала, Сяргей, а работу. I бачыш, як добра атры.малася,— бяруць! Радавацца трэба, а ты сядзіш, як мымра. Сяргей сціснуў зубы, абапёрся локцямі на калені і так, нахіліўшыся над столікам, няўцямна ўталопіўся ў нейкую плямку на і.м. — Ты чымсьці незадаволены, Сяргей? — з трывогай у голасе спыталася Анюта. Ен цяжка ўздыхнуў: — He ведаю... He ведаю я, што з гэтага атрымаецца. Анюта раптам засердавала: — Ш го ты ўсё цямніш, Сяргей? Работа сама ў рукі прасілася, а я гойсала па горадзе — шукала ўчарашні дзень! Можа, адмовіцца ды яшчэ пабегаць?.. Можаш ты сказаць, што табе не падабаецца? — Непажадана гэта, каб муж з жонкай працавалі ў адной арганізацыі,— прабубніў Сяргей, каб хоць як-небудзь замаскаваць сапраўдную прычыну сваёй пах.мурнасці. — He выдумляй — гэта не дазваляецца ў тым выпадку, калі адзін падпарадкоўваецца другому,— з запалам запярэчыла Анюта.— А я пайду да нейкага Грачука. А каб да цябе, было б і зусім цудоўна! Я яшчэ не гаварыла Храйнёву, што мы жанатыя. I заўваж — нічога не ўтаіла, бо мы яшчэ і са- праўды не хадзілі ў загс. Можам і надалей так трымацца — каму якая справа? — He распісвацца? — Распішамся, Сяргейка! Ды толькі хто нас прымушае бегчы хутчэй у аддзел кадраў і заяўляць, што мы — жанатыя?— Анюта ажывілася і, дакрануўшыся да яго рукі, дзеля большай пераканаўчасці весела дадала: — I будзе так, як ты хочаш — на рабоце мы з табой толькі супрацоўнікі, а дома — сямейныя людзі. Гэта яе прыдумка засела ў Сяргеевых вушах, як затычка. Было ў ёй штосьці блытанае і малазразумелае, што не адразу ўкладвалася ў свядомасці. Па-першае, адкуль яна ўзяла. што ён гэтага хоча? Навошта гэта — быць жанатым і хаваць сваё сямейнае жыццё ад усіх? Хіба дзеля перасцярогі толькі. Але ад каго і ад чаго? Нават калі мець на ўвазе Сімаля, то і таго, жывучы па-людску, няма чаго асцерагацца. — He, Анюта, хітраваць мы не будзем! — строга сказаў Сяргей.— Хадзем да Сімаля — ён ужо, мусіць, на месцы... Зрэшты, Сяргей не доўга перажываў, што з працай у Анюты атрымалася не зусім так. як хацелася. Бо ў яго самога турбот было поўны рот. Увесь вольны час адбірала дысертацыя: ён рыхтаваўся да чарговай справаздачы за паўгоддзе. А тут яшчз і экзамены па кандыдацкім міні.муме наваліліся, асабліва заядаў экзамен па абранай спецыяльнасці — псіхалогіі працы, інжынернай псіхалогіі. Сяргей пазбавіўся сну, бо мусіў, акрамя псіхалогіі, штудзіраваць курсы па вышэйшай матэматыцы і кібернетыцы, мадэліраванні і аўта.матызацыі інжынернай працы, тэорыі інфармацыі і чорт ведае па чым яшчэ. Слова.м, яго навука знаходзілася на сумежжы іншых навук і патрабавала самых разнастайных ведаў. Ды яшчэ на закуску адводзілася сорак шэсць манаграфій, што значыліся ў спісе літаратуры. Аднак усё гэта, хоць яно і палохала Сяргея сваёй бязмежнасцю, не адбівала ахвоты да працы. Паміж сухіх радкоў ён знаходзіў нямала цікавага для сябе. Вось, да прыкладу, людзі кажуць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. У звычайным жыцці, мабыць, і так, ды толькі не ў навуцы. Бо, аказваецца, можна глядзець на малюнак і бачыць на ім то бабу-ягу, то прыгожую жанчыну. Аднолькавыя па даўжыні лініі здаюцца рознымі, калі на адной падмаляваць на канцах стрэлкі, а на другой — хваставікі. А стыгматы? Тут яшчэ больш дзіўнага. Ёсць людзі, якія адной толькі думкай пра тое, што на іх целе ўзнікла рана, зробяць так, што тая рана сапраўды ўтворыцца, а потым — ад той жа думкі, загоіцца. Ці хоць бы ўзяць здольнасць некаторых людзей вока.м прасвечваць чалавечы арганізм, нібыта рэнтгенам. Да тых жа тайн чалавечай псіхікі дадаюцца прадказанне нашых лёсаў, гіпнатычныя сеансы, матэматычныя фокусы са шматзначнымі лічбамі. Нават сямёрка мае навуковае тлумачэнне як найбольш спрыяльная лічба. Усё гэта надзвычай уражвала Сяргей, падводзіла да высновы, што чалавечая псіхіка для саміх людзей застаецца яшчэ такой жа загадкай, як і той неабсяжны космас, зорнае неба якога гэтак вабіць да сябе сваёй нязведанасцю і недасягальнасцю. VII Сяргей .меркаваў, што Грачук урэшце ўтаймаваўся. Прынамсі, ён і напраўдзе крыху суняўся пасля таго, як навуковатэхнічны савет зацвердзіў тэму Сяргеевай дысертацыі. 3 таго часу Сяргей мог у зручны момант адкласці ўбок Грачукова заданне і заняцца сваімі справамі. А калі той спрабаваў папракаць яго, Сяргей спасылаўся на тое, што я.му трэба рыхтавацца да справаздачы. Грачук абурана чмыхаў сваім кароткім носам і ўсім задзірлівым выглядам абяцаў, што Сяргею не паздаровіцца, калі ён дзесьці напартачыць, альбо штосьці парушыць. Сяргей засцерагаўся, канечне, але ўсё роўна не ўсцярогся. Ды ён ніколі і не датумкаў бы, што можна прычапіцца да артыкула, які надрукавалі ў часопісе. Калі надрукавалі — гэта ж для аўтара толькі плюс. Якія тут могуць быць прэтэнзіі? А Грачуку, падобна, на ўсё было начхаць, бо яго не стрымала нават тое, што сааўтара.м у Сяргея быў сам Храйнёў. Дык вось, аказваецца, Сяргей на пару з Храйнёвым учынілі Грачуку вялікую шкоду і нават не гэтулькі яму, колькі дзяржаве, бо распавялі на старонках часопіса пра недахопы комплекса, у якім скарыстана Грачукова вынаходка. А гэтага нельга было рабіць ні ў якім разе, таму што дзяржнлан уключыў тую вынаходку ў спісы для патэнтавання за мяжой. Запатэнтаваную ж вынаходку, як вядома, можна скарыстаць, толькі купіўшы за вялікія грошы ліцэнцію. Дык хто яе цяпер купіць, маўляў, тую ліцэнзію, калі комплекс разам з вынаходкай раскрытыкаваны ў друку? Да пары да часу наконт гэтага да Сяргея даходзілі толькі чуткі. Але неўзабаве адбылася і гаворка з шэфам. Той паклікаў Сяргея да сябе ў кабінет і, не запрашаючы нават сесці, уталопіў на яго разгневаны погляд. — Як мог ваш артыкул трапіць у друк без узгаднення са мной? — спытаў ён урэшце, усё роўна як нічога не ведаў і сам не прапанаваў сябе ў сааўтары.— Калі я рэдагаваў яго, там не было нічога крамольнага. — Я нічога не дапісваў, Уладзімір Пятровіч,— заііэўніў яго Сяргей як не сваім голасам і ўхапіўся ў роспачы за спінку крэсла, нібыта губляючы раўнавагу.— Ды там і няма ніякіх сакрэтаў. — Як гэта ня.ма? У нашых комплексах ужываюцца вынаходкі. Вы афармлялі акт экспертызы? Сяргей разгубіўся канчаткова і адчуў, як у яго млеюць ногі. — У рэдакцыі яго не патрабавалі.— ледзь выціснуў ён з сябе, у знямозе апускаючыся на крэсла. — Што? Вы і гэтага не зрабілі? Цяпер чакайце, што намі яшчэ і першы аддзел зоймецца... Ды не! Адчытвайцеся самі, мяне ў гэту гісторыю не заблытвайце,— шэф марудна падняўся з-за стала і пасунуўся да акна, на хаду кінуўшы Сяргею праз плячо: — Я вас не затрымліваю. Вось табе і распячатка! Чытаў жа Храйнёў артыкул, і не абыяк — уважліва, нават крэмзаў яго, ды і ў дакладзе сваім на канферэнцыі скарыстаў, а як смажаным запахла, раптам на ўсё забыўся. Дзівіла, што чалавек можа так вось — прама ў вочы заявіць, што яго хата з краю ў той час, калі яна стаіць якраз пасярэдзіне. I навошта так адчайна бараніцца? Сяргей не даваў веры, што ўсё гэтак сур’ёзна, як выдаваў Грачук, а цяпер яшчэ і Храйнёў. Як можна нашкодзіць той жа дзяржаве, калі ніводзін комплекс праектавання як мае быць яшчэ не працуе? Хіба што Грачук спадзяецца спіхнуць за мяжу паўфабрыкат. Напрыканцы рабочага дня Сяргея паклікалі да тэлефона: званіла аднекуль з горада Люда Харчукевіч — яна ж Людміла Канстанцінаўна. Яе цікавіла, чаго дамагаецца ад яго Грачук. Удзячны ёй за ўвагу, Сяргей расказаў пра ўсё, што яго хвалявала, не ўтаіў і таго, як паставіўся да публікацыі артыкула шэф. — He пашкодзіла б табе схадзіць на кансультацыю да юрыста,— параіла яму Людміла Канстанцінаўна. — А пра што я магу ад яго даведацца? — не адразу зразумеў яе Сяргей. — Хоць бы і наконт тых жа сакрэтаў — ці ёсць яны ў тваёй публікацыі?