Распячатка чорнай скрынкі
Яўген Кантылёў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 238с.
Мінск 1999
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
— Неблагая сівуха, скажу я табе,— зазначыў Адась, старанна грызучы хлебную скарынку.
— Я жыву тут з тэхнолагам харчовых вырабаў — ён сам і гоніць гэты напой.
— Ну? — здзівіўся Адась з захапленнем.— Далёка хлопец пойдзе, калі міліцыя не спыніць.
— Дарэчы, Адась, ты памятаеш, як нас міліцыя загрэбла?
— А як жа! Мая ж міліцьія мяне сцеражэ.
— Беражэ,— паправіў яго, смеючыся, Сяргей.— Але я пра іншае. Вялі нас у апорны пункт быццам бы разам, а потым твой і след прастыў. Куды ты падзеўся?
— А мне сказалі, каб я не блытаўся ў іх пад нагамі,— не то жартам, не то ўсур’ёз патлумачыў Адась.— Ды і што яны маглі ўзяць з пенсіянера.
— Ты пенсіянер? —недаверліва рагатнуў Сяргей.— Колькі ж табе гадоў, Адась?
— Mae гады тут ні пры чым. Служба ў мяне была, браце, такая, што даслужыўся да пенсіі заўчасна.
— Такі пенсіянер мог бы яшчэ горы варочаць,— падзівіўся сам сабе Сяргей, гаворачы ўслых.
— А я і не складаю рукі — спрабую ўладкавацца. Хацеў да вас пайсці, ды асечка выйшла. Сімаль ваш хвастом закруціў, зльідзень... А ты як маешся? Як гэта ты, Адысей, адарваўся ад жонкі, ад дзяцей?
Сяргей памарудзіў з адказам, не ведаючы, ці распавядаць яму пра сваю важданіну з жонкай, ці лепш прамаўчаць. He вельмі хацелася так вось — з першай выпадковай сустрэчы пускаць кагосыді ў цёмныя закуткі свайго жыцця. Адась жа не стаў і дапытвацца: мусіць, не мог ужо засяродзіцца на чымнебудзь, бо неяк знячэўку захмялеў. Гэта было відаць і па яго пачырванелым твары, і па той гаманлівасці, з якой ён пераскокваў з думкі на думку.
— А як твой начальнік — адчапіўся ад цябе? — пытаўся Адась і, не чакаючы адказу, суцяшаў: — Нічога, браце, адчэпіцца. Мая табе сяброўская парада, Сярога,— не паддавайся на інтрыгі, не лезь ні ў якія звадкі — заблытаешся... I глядзі, каб не заблыталі... У вас там ёсць майстры па гэтай справе, ёсць браце... Хоць бы і Сімаль ваш — я яго до-о-бра ведаю, саба...— Запнуўшыся на паўслове, Адась, не падымаючыся з крэсла, пацягнуўся да слоіка: — Давай яшчэ па маленькай.
Сяргей не пярэчыў: не хацелася абрываць гаворку. Было ясна, што Адась штосьці ведае і пра інстытут, і пра тое, што ў ім адбываецца... Гадзіны праз дзве Сяргей мусіў праводзіць свайго прыяцеля дадому. Моцна трымаючы яго пад руку, засцерагаў, каб той не бразнуўся вобзем: лясная сцежка была ўтаптаная да лёду. Аднак Адась даволі надзейна трьі.маўся на нагах і надзіва хутка цверазеў.
На развітанне, каля дзвярэй трохпавярховага до.ма, ён моцна паціснуў Сяргею руку і абняў за плечы:
— Магутны ты чалавек, Сярога! — I, нібыта спахапіўшыся, дадаў: — Я табе яшчэ не ўсё расказаў... Гэты ваш Сімаль падбірае хахаляў для сваёй жонкі — не верыш? Сам не можа абслужыць яе і да абы-каго не пускае. Праз гэту жонку Раіску яго і з органаў паперлі... Але пра гэта ні-ні, трымай лепш рот на замку, a то нажывеш сабе заклятага Bopara. .. Я табе яшчэ не тое раскажу потым.
Дамовіліся аб сустрэчы на заўтра. Аднак, вяртаючыся ў дом адпачынку, Сяргей падумаў, што досыць з яго, бадай, і таго, што пачуў. Ехаў жа сюды, каб забыцца на ўсе згрызоты. А тут, спаткаўшыся з Адасём, нібыта зноў апынуўся ў сваім абрыдлым асяроддзі. Іншым разам, мабыць, лепш нічога не ведаць, чым ведаць занадта многа.
Неспадзявана я.му закарцела, ажно засвярбела недзе ўсярэдзіне, сігануць у Кунчур і пабачыцца з Анютай. 3 таго часу, як ён атрымаў ад яе цыдулку, у якой яна занрашала яго да сябе на работу, у камандзіроўку было не вырвацца. Грачук, здаецца, набіраў сілу: ніхто, нават Храйнёў, не мог прымусіць яго рабіць тое, што яму не хацелася. Але ж Сяргей у адпачынку, дык хто яму замінае ў свой вольны час наведаць Анюту. Ён нават падзівіўся з сябе, што не зрабіў так адразу. Каб не пуцёўка, ён, мусіць, даўно песціўся б у жаночых абдымках. Але ж у яго і цяпер яшчэ даволі часу. Так-так, ён заўтра ж выпішацца адсюль...
III
Калі Сяргей сышоў з поезда, мароз не адчуваўся. I ветру не было, дыхалася лёгка, пара клубамі валіла з рота, пад на-
гамі рыпеў снег. Напачатку, калі ён ішоў да аўтобуснага прыпынку, такое надвор’е толькі бадзёрыла.
Але варта было крыху пастаяць, як мароз пачаў даймаць: дабраўся ажно да пальцаў на нагах. Сяргей мусіў тупаць тудысюды, падбіваючы мыскамі бацінкаў абцасы. Неўзабаве зашчымелі вушы — давялося схаваць іх, апусціўшы аблавушку. А тут зайшліся ад холаду і рукі, ды так, што Сяргей, не здымаючы нальчатак, засунуў іх у кішэні паліто.
Неўзабаве аўтобус даімчаў яго да цэнгральнай плошчы. Ісці на завод і зрываць Анюту з работы не выпадала: сваім прыезда.м ён меркаваў зрабіць ёй сюрпрыз, падлавіўшы на вуліцы.
Цэнтр горада быў забудаваны драўлянымі дамамі, нават двухпавярховая гасцініца была драўляная. Ісці туды, калі можна было знайсці прытулак у Анюты, не мела сэнсу. У кінатэатры, які мясціўся насупраць, хоць і можна было скаратаць час, але сеанс ужо пачаўся. Заставалася прасядзець да пяці гадзін у рэстаране, ды Сяргей і сам туды меціў, каб сагрэцца. Гэты рэстаран нагадваў звычайную сталоўку — з той розніцай, што кліентаў тут абслугоўвалі афіцыянткі.
Адна з іх падвяла яго да стала, за якім ужо сядзеў чорнавалосы чалавек. Сяргей заказаў сабе салату з цыбулі і селядца, біфштэкс з вермішэллю і сто пяцьдзесят грамаў лімоннай гарэлкі — не вельмі моцнай і найбольш таннай.
Яго сусед па стале напоўніў сваю шклянку з бутэлькі і падняў над галавой.
— Сталі рукі, ногі зябнуць, ці не час і нам дзярабнуць,— і з гэтымі словамі выкуліў гарэлку ў рот.
Выкуліў, не закусваючы, уталопіў свае круглыя вочы на Сяргея, нібыта толькі цяпер прыкмеціў. Сяргей крыху адпіў са сваёй шклянкі і ўзяўся за ежу. Сусед жа па-ранейшаму пільна ўзіраўся ў Сяргея, яўна шукаючы сустрэчнага погляду. I хоць бы што сказаў, ёлупень, a то маўчаў, быццам язык праглынуў.
Сяргею гэта пачало надакучваць. Ён дапіў гарэлку і ўталопіўся на дзівака чалавека таксама. У таго ў вачах адразу загарэліся зласліва-ўпартыя агеньчыкі, а сам ён пачаў пасту-
пова нахіляцца да Сяргея— усё бліжэй і бліжэй. Каб нестол, ён, мабыць, не прамінуў бы стукнуцца з Сяргеем ілбом у лоб, бо нават падняўся з месца. Сяргей спакойна, не мяняючы позы, назіраў за дзіваком. Той урэшце хыкнуў-рыкнуў, нібыта ў горле ў яго засела костка, выскачыў з-за стала і паплёўся ў куток, дзе балявала шумная кампанія.
Сяргей занерваваўся: да яго маглі без дай прычыны прычапіцца і надаваць па шыі. Нарвацца на такую прыгоду ў чужым горадзе, асабліва цяпер, калі на волю выпусцілі па амністыі злачынцаў, можна было ў любы момант. Аднак чалавек вярнуўся да свайго стала без хаўруснікаў, плюхнуў Сяргею у шклянку гарэлкі і наліў сабе.
— Давай цяпнем — за знаёмства! Толькі не ўздумай адмаўляцца,— папярэдзіў ён з пагрозай у голасе,— я гэтага не люблю.
— А я не люблю, калі мяне прымушаюць,— жорстка адказаў Сяргей і адсунуў ад сябе шклянку.
Чалавек здзіўлена вытарашчыў на яго ачмурэлыя вочы:
— Ну ты, кібар, даёш — адкуль ты ўзяўся такі? Я з табой па-харошаму, а ты... Шуруй адсюль! Гэты столік ужо заняты — зразумеў?
— Зразумеў, як не зразумець! — Сяргей азірнуўся, каб разлічыцца з афіцыянткай і пайсці з рэстарана,— абы адчапіцца ад выпівакі.
— Не-не, кібар, ты мяне не бойся! — падхапіўся той і палажыў на Сяргеева плячо руку.— Можаш пасядзець. Я — Карней, а ты... Пачакай крыху, яны зараз нрыйдуць...
Вядома, гэты Карней, будучы на добрым падпітку, гаварыў бязглуздзіцу, але наўздзіў не выклікаў у Сяргея агіды. Твар у яго быў мужны, з вострымі рысамі квадратнага падбародка і сківіц — з такім тварам можна ў кінабаевіках здымацца, але гаварыў ён як не сваім голасам — занадта ўжо ён быў падобны на жаночы. Такім голасам нікога не напалохаеш, нічога нікому не ўкажаш.
— He хвалюйся, Карней, я цябе добра зразумеў,— прымірэнча адгукнуўся Сяргей.— Як толькі твая сяброўка пакажацца, я перасяду за другі столік.
— He, сядзі на месцы! Яны зараз прыйдуць утраіх— што я буду рабіць з імі, скажы? Пачакай крыху.— Карней зірнуў на гадзіннік: — Дык як цябе завуць?.. Умова — на Анку маю вока не кладзі, а яе сяброўкі — твае... Давай, Сяргей, за наша знаёмства — будзь кібарам!
Карней стукнуў сваёй шклянкай па Сяргеевай і, чакаючы, калі Сяргей вып’е, насупіў густыя бровы, ад чаго пераноссе нібыта зламалася — на яго насунулася складка. На тоўстых губах між тым вітала засмучана-выбачальная ўсмешка, усё роўна як не па сваёй волі накачваў ён Сяргея.
Ад знаёмства адмаўляцца цяжка: можна пакрыўдзіць чалавека ці ўзлаваць, таму Сяргей мусіў выпіць свае сто грамаў.
— Малайчына, гэта па-нашаму,— ухваліў яго Карней і з нейкай незразумелай радасцю спытаў: — Анекдот раскажу — хочаш?
I расказаў анекдот пра Анку-кулямётчыцу, потым — другі, трэці. Сяргей спачатку смяяўся, але неўзабаве не ведаў ужо, калі і над чым смяяцца: у галаву палезлі розныя думкі наконт таго, як сустрэць Анюту, дзе яе лепш падпільнаваць, чым парадаваць. А можа. не трэба надта і мудрагеліць, а ісці адразу да яе дома, бо хто ведае, якой дарогай яна пойдзе. Так, ён крыху пасядзіць яшчэ тут — у цяпле, а потым пойдзе да Анюты...
Дзюбнуўшы носам, Сяргей ускінуў галаву і зноў убачыў перад сабой Карнея. Той, нахіліўшыся цераз стол, штосьці весела балабоніў, выскаляючы белыя, як часнок, зубы. Урэшце Сяргей дапяў, што Карней зноў падсоўвае яму шклянку.
— Досыць, Карнейка! У нас кажуць, што лішняе і свінні не ядуць. Я... як гэта яшчэ кажуць — сеў на тормаз!
Карней, скептычна ўхмыляючыся, перавёў позірк на ручны гадзіннік і раптам ускочыў з месца, пашыбаваў да дзвярэй. Праз колькі хвілін і Сяргей рушыў за ім — шукаць туалет... Калі вярнуўся ў залу, побач з Карнеем сядзелі ўжо жанчыны. Што было рабіць? Ён спыніў афіцыянтку і папрасіў палічыць, колькі каштуе яго заказ.
— А за вас заплаціў ваш таварыш,— сказала тая.
— Навошта? — спытаў у роспачы Сяргей.— Я ж толькі на хвіліну адлучыўся.
— Нічога не ведаю, разбірайцеся між сабой.
Сяргей папрасіў у наведвальнікаў меню, прыкінуў, колькі яму абышоўся абед, і накіраваў з грашыма ў руках да Карнея. Той трымаў ужо ў руках фужэр і збіраўся, пэўна, прамаўляць тост, але, убачыўшы побач Сяргея, радасна ўсклікнуў:
— Дзе ты бадзяешся? Бяры хутчэй крэсла і клейся да нас. Ірынку нашу віншаваць будзем!
— Дзякуй, кібар, не маю часу,— назваўшы Карнея яго ж мянушкай, Сяргей паклаў на стол грошы: — Гэта мой доўг. Бывайце здаровы! — 1, не гледзячы на жанчын, падаўся да выхаду.